• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Супазіторыі вырабляюць у аптэках і на фармацэўтычных заводах. Пры выпісванні рэцэптаў на супазіторыі заводскага вырабу карыстаюцца скарочанай формай пропісі. Пропісь пачынаюць словам Suppositorii, затым ідзе назва лекавага рэчыва і яго доза, або, калі супазіторыі маюць спецыяльную назву, якая абумоўлівае іх стандартны састаў, замест дозы ўказваецца іх колькасць. Напрыклад:
    Rp.: Suppositorii vaginalis Contraceptini «Т» N 10
    D.S. Па 1 шарыку ў похву.
    Усе астатнія супазіторыі выпісваюцца па разгорнутай пропісі, г. зн. пералічваюць састаўныя інгрэдыенты, іх колькасць на адзін супазіторый і даецца ўказанне аб прыгатаванні патрэбнага ліку супазіторыяў. Напрыклад:
    Rp.: Trichomonacidi 0,05
    Olei Cacao q. s.
    M. f. suppositorium vaginalis
    D.t.d. N 10
    S. Па 1 шарыку нанач y похву.
    Rp.: Synthomycini 0,4
    D.t.d. N 10 in supp.
    S. Па 1 свечцы ў задні праход 5 разоў на дзень.
    Пластыры (emplastra — наз. скл., мн. л.; emplastrum — наз. скл., адз. л.; emplastri — род. скл., адз. л.) — гэта лекавая форма для вонкавага ўжывання. Пластыры бываюць: цвёрдыя, якія пры пакаёвай тэмпературы маюць шчыльную кансістэнцыю, а пры тэмпературы цела здольныя размякчацца і прыліпаць да скуры, і вадкія, або скурныя клеі (клеол, клей БФ-6, калодый, фурапласт і інш.), здольныя хутка выпарвацца, пакідаючы пры гэтым на скуры эластычную плёнку. Вырабляюць пластыры на фармацэўтычных заводах.
    Цвёрдыя пластыры падзяляюцца на звычайныя, якія паступаюць у аптэкі з заводаў расфасаванымі ў слоікі або ў выглядзе брускоў, і намазаныя, або каўчукавыя, якія паступаюць намазанымі на пластырную стужку. У сасгаў звычайных пластыраў уваходзяць
    тлушчы, свінцовыя солі тлушчавых кіслот, смолы, воск, парафін, ланалін, вазелін, лекавыя прэпараты і іншыя рэчывы. Намазаныя пластыры, акрамя пералічаных інгрэдыентаў, маюць у сваім складзе невулканізаваны каўчук, які ў сумесі са смоламі надае ім павышаную ліпкасць. Да іх адносяцца ліпкі пластыр (лейкапластыр), мазольны, пярцовы пластыр і інш.
    Вадкія пластыры звычайна ўтрымліваюць у сваім саставе спіртаэфірныя растворы нітрацэлюлозы. Састаў пластыраў залежыць ад іх прызначэння. Пластыры могуць прымяняцца: 1) для збліжэння краёў раны і фіксацыі на ране павязак; 2) для аховы пашкоджаных участкаў скуры ад шкодных уздзеянняў; 3) з мэтай лекавага ўздзеяння на скуру.
    Захоўваюць пластыры ў халаднаватым сухім месцы загорнутымі ў пергаментную, вошчаную, парафінаваную паперу або цэлафан. Пры выпісванні рэцэптаў прымяняюць скарочаную форму пропісі. Напрыклад:
    Rp.: Empastri Capsici 12 X 18 N 4
    D.S. Скуру ў вобласці балючасці абястлушчыць праціраннем спіртам ці эфірам, насуха працерці і накласці пластыр.
    Rp.: Emplastri adhaesivi elastici extensi 0,03 X 5 m
    D.S. Для фіксацыі павязак (ліпкі пластыр).
    Газападобныя лекавыя формы. Прымяняюцца для інгаляцыйнага наркозу, пры лячэнні захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, лёгкіх, скуры і слізістых абалонак. Найбольшую значнасць з іх маюць аэразолі — дысперсныя сістэмы з газападобным дысперсным асяроддзем і цвёрдай або вадкай дысперснай фазай.
    Выпускаюць аэразолі ў спецыяльных сасудах, або балончыках, з клапанным устройствам. Унутры аэразольнага сасуда змяшчаецца лекавае рэчыва (дысперсная фаза) і прапялент (выкідальнік). У якасці прапялентаў у аэразолях прымяняюць сціснуты азот, вуглякіслы газ, закіс азоту, паветра, звадкаваныя хлорфторвытворныя вуглевадароды і інш. Клапаннае ўстройства аэразольнага сасуда можа дзейнічаць бесперапынна або дазіравана, г. зн. пры аднаразовым націсканні дазваляе выкінуць адпаведную дозу аэразолі.
    Пры выпісванні рэцэптаў карыстаюцца скарочанай формай пропісі. Напрыклад:
    Rp.: Adrosoli «Cametonum» 30,0
    D.S. Для інгаляцый.
    2.2.4.	Дзеянне лекавых рэчываў на арганізм
    Віды дзеяння лекавых рэчываў. У залежнасці ад таго, на якім узроўні лекавае рэчыва ўздзейнічае на арганізм, адрозніваюць мясцовае і рэзарбтыўнае яго дзеянне.
    Мясцовае дзеянне праяўляецца на месцы судакранання лякарства з целам. Яно шырока прымяняецца ў лячэбнай практыцы.
    Рэзарбтыўнае д з е я н н е (ад лац. resorbere — усмоктванне) развіваецца пасля ўсмоктвання лякарства ў кроў. Гэтае дзеянне яшчэ называюць агульным, паколькі яно ўзнікае пасля распаўсюджвання лякарства з токам крыві па ўсім арганізме. Так, напрыклад, пры нанясенні на слізістыя абалонкі 2—5 % раствору какаіну на гэтым месцы страчваецца адчувальнасць (мясцовае дзеянне). Аднак у хуткім часе какаін пранікае праз слізістыя ў кроў і аказвае ўзбуджальны, а затым тармазны эфект на цэнтральную нервовую сістэму — праяўляецца рэзарбтыўнае дзеянне.
    Адрозніваюць галоўнае і пабочнае дзеянне лякарства.
    Пад галоўным разумеюць пажаданае дзеянне лякарства, якое абумоўлівае яго выкарыстанне. Некаторыя лекавыя прэпараты аказваюць шматбаковае карыснае дзеянне на арганізм. Аднак прымяненне іх з лячэбнай мэтай вызначаецца ў асноўным якой-небудзь адной галоўнай уласцівасцю. Так, напрыклад, нейралептычныя сродкі валодаюць выразным антыпсіхатычным дзеяннем. Гэтая ўласцівасць і вызначае прымяненне іх у псіхіятрычнай практыцы. Аднак яны аказваюць яшчэ і добрае процірвотнае і заспакаяльнае дзеянне, таму знаходзяць ужыванне і з гэтымі мэтамі.
    Між тым галоўнае дзеянне іншы раз суправаджаецца непажаданым пабочным дзеяннем. Так, аспірын, натрыю саліцылат, бутадыён ужываюць як гарачкапаніжальныя і процізапаленчыя сродкі, але гэтыя прэпараты валодаюць уласцівасцю моцна раздражняць слізістую абалонку страўніка. часам выклікаюць млоснасць, ірвоту, высыпкі на скуры, праяўляючы тым самым шкоднае, або пабочнае, дзеянне.
    Да пабочнага дзеяння адносіцца таксама ўласцівасць некаторых лекавых рэчываў спрычыняць заганы эмбрыянальнага развіцця і звязанае з гэтым нараджэнне вырадкаў. Такое дзеянне лекавых прэпаратаў называюць тэратагенным (ад грэч. teras — вырадак, genesis — паходжанне). Так, у 60-я гады XX ст. у ФРГ і іншых краінах Заходняй Еўропы было масавае паяўленне прыроджанай выродлівасці. Выявілася, што ў час цяжарнасці жанчыны, якія нарадзілі непаўнацэнных дзяцей, прымалі заспакаяльны сродак — талідамід, які выпускала і шырока рэкламавала германская фармацэўтычная фірма. Пазней было ўстаноўлена, што тэратагенным
    дзеяннем валодаюць некаторыя снатворныя сродкі (фенабарбітал), вітаміны <А, D, С) у вялікіх дозах, гармоны, антыбіётыкі, антыгістамінныя сродкі і некаторыя іншыя лекавыя прэпараты.
    Шкоднасць лекавага рэчыва, якая праяўляецца пры ўжыванні яго ў лячэбных дозах, называецца таксічным дзеяннем. Увогуле таксічнае дзеянне звычайна характэрнае для таксічных доз лекавага прэпарата. Праяўленне таксічнага дзеяння ў лекавых дозах звязана з асаблівасцямі хімічнай структуры прэпарата, яго арганатропнасцю, здольнасцю ўздзейнічаць галоўным чынам на які-небудзь адзін орган ці тканку арганізма.
    Рэзарбтыўнае дзеянне лекавага рэчыва, якое праяўляецца пераважна на пэўных тканках, органах і сістэмах арганізма, называюць выбіральным. Так, гліказіды светніку, ландыша, наперстаўкі, страфанту ці жаўтушніку праяўляюць выбіральнае дзеянне на работу сэрца: узмацняюць сісталу, падаўжаюць дыясталу, зніжаюць узбуджальнасць праводзячай сістэмы. У сувязі з гэтым яны атрымалі назву сардэчных гліказідаў.
    Аднак ёсць і іншыя лякарсгвы, якія праяўляюць агульнаклетачнае дзеянне. Яны даволі раўнамерна ўздзейнічаюць амаль на ўсе клеткі і тканкі арганізма. Болыпасць лекавых рэчываў валодае агульнаклетачным дзеяннем.
    Працэсы, якія адбываюцца ў тканках арганізма пры непасрэдным кантакце з лякарствам, называюць прамым д з е я нн е м, а тыя, што ўзнікаюць пры гэтым у іншых органах, — у скосным дзеяннем. Да прыкладу, гарчычнік, аказваючы прамое мясцовае раздражняльнае дзеянне, выклікае расшырэнне крывяносных сасудаў і пачырваненне скуры. Аднак пры гэтым расшыраюцца сасуды і ўнутраных органаў, якія знаходзяцца пад дадзеным участкам скуры, узмацняецца іх кровазабеспячэнне і ў выніку праходзіць боль. Болесуцішальны эфект, такім чынам, з’яўляецца праяўленнем ускоснага дзеяння.
    Найбольшае значэнне ва ўскосным дзеянні маюць рэфлекторныя нервовыя сувязі. Уздзеянне лякарства на тканку выклікае ўзбуджэнне нервовых рэцэптараў. Яно перадаецца па рэфлекторнай дузе на іншыя органы і тканкі, на якія (нагадаем прыклад з гырчычнікам) таксама распаўсюджваецца дзеянне лякарства. Такое дзеянне лякарства называаюць рэфлекторным. У яго развіцці асаблівую ролю адыгрываюць рэфлексагенныя зоны йрганізма, у якіх сканцэнтравана вялікая колькасць адчувальных да хімічных раздражняльнікаў нервовых рэцэптараў. Такія зоны ёсць на пэўных участках скуры, слізістых абалонак і крывяносных сасудаў. Існуюць таксама рэфлексагенныя зоны да механічных і тэрмічных раздражняльнікаў, на чым заснаваны такія старажытныя метады терапіі, як іголкаўколванне і прыпяканне, сучасная электронна-іонная пунктура.
    Дзеянне лекавых рэчываў называецца зваротным, калі змены ў арганізме, якія яны выклікаюць, знікаюць пасля спынення іх ужывання. Зваротнае дзеянне характэрнае амаль для ўсіх лекавых рэчываў, якія прымяняюцца ў лячэбных дозах. Незваротн а е дзеянне не знікае пасля таго, як ужыванне лекаў спынена. Такім дзеяннем валодаюць лекавыя рэчывы, якія праяўляюць прыпякальнае, каагуляцыйнае і цытастатычнае дзеянне. Адны з іх прымяняюцца для прыпякання бародавак, папілом, эрозій, другія — для ўтварэння каагуляцыйных плёнак пры лячэнні пашкоджаных участкаў скуры, трэція — для прыгнечання злаякаснага росгу новаўтварэнняў.
    Дзеянне лекавых рэчываў, накіраванае на ліквідацыю прычыны хваробы, называюць этыятропным (ад грэч. aitia — прычына, tropos — накірунак). Сімптаматычнае дзеянне лякарства (ад грэч. symptoma — прымета) накіравана на часовую ліквідацыю сімптомаў хваробы і аблягчэнне пакут хворага. Калі вядома прычына хваробы, этыятропнае лячэнне з’яўляецца галоўным, таму што вылечыць хваробу можна толькі ліквідаваўшы прычыну, якая выклікала яе. Сімптаматычнае лячэнне прымяняецца ў выпадках, калі прычына хваробы невядомая або няма сродкаў для этыятропнага лячэння.
    Пры назначэнні двух або некалькіх лекавых рэчываў аднаму хвораму дзеянне іх можа насіць камбінаваны характар. Магчымы два варыянты камбінаванага дзеяння — сінергізм і антаганізм. Пад сінергізмам (ад грэч. synergos — сумесна дзейны) разумеюць такое камбінаванае дзеянне лекавых рэчываў, калі дзеянне аднаго з іх узмацняецца дзеяннем другога. Так, нейралептыкі дзейнічаюць як сінергісты з наркотыкамі, снатворнымі і болесуцішальнымі рэчывамі. Антаганізм (ад грэч. antagonisma — барацьба) — гэта такое ўзаемадзеянне лекавых рэчываў, у выніку якога наступае ўзаемнае аслабленне іх дзеяння. З’ява антаганізму на практыцы прымяняецца пры лячэнні атручванняў. Так, пры атручванні фосфарарганічнымі злучэннямі (ФАЗ) у якасці антыдотаў (проціяддзя) прымяняюць атрапін, тарэн, дыпіраксім, ізанітразін і іншыя рэчывы; пры атручванні сінільнай кіслатой — амілнітрыт, глюкозу, натрыю тыёсульфат; пры атручванні сардэчнымі гліказідамі — калію хларыд і г. д.