• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    2.2. АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ЛЕКАВАЙ ДАПАМОГІ
    2.2.1.	Паняцце аб лякарствах
    Крыніцай атрымання лекавага рэчыва з’яўляецца лекавая сыравіна. Найбольш распаўсюджанай і здаўна вядомай лекавай сыравінай з’яўляюцца шматлікія расліны. Традыцыйна шырока выкарыстоўваецца нарыхтоўка дзікарослых лячэбных траў. Аднак галоўным пастаўшчыком лекавай расліннай сыравіны з’яўляюцца гаспадаркі, спецыялізаваныя на яе вырошчванні. Другая крыніца лекавай сыравіны — органы і тканкі розных жывёл, прадукты жыццядзейнасці грыбкоў і бактэрый, з якіх атрымліваюць гармоны, ферменты, антыбіётыкі і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы. Трэцяя крыніца — некаторыя прыродныя і сінтэтычныя прадукты.
    Пасля апрацоўкі лекавай сыравіны атрымліваюць дзейнае лека« вае рэчыва, якое называецца лекавым прэпаратам (ад лац. ргаераratus — штучна прыгатаваны). У залежнасці ад спосабу апрацоўкі лекавай сыравіны атрымліваюць галенавы і новагаленавы прэпараты.
    Галенавы прэпараты(ад імя старажытнарымскага ўрача Клаўдзія Галена) — гэта прэпараты складанага хімічнага саставу, атрыманыя з прыроднай лекавай сыравіны расліннага ці жывёльнага паходжання. Яны ўтрымліваюць дзейную аснову ў комплексе з баластнымі рэчывамі. Да галенавых прэпаратаў адносяць настоі, адвары, настойкі, экстракты, сіропы і інш.
    Новагаленавы прэпараты — гэта водна-спіртавыя выцяжкі з расліннай лекавай сыравіны, максімальна ачышчаныя ад баластных рэчываў. Так, са спарынні гатуюць эргатал, з бяссмертніка — фламін і г. д.
    Паняцце «лекавы прэпарат» тоеснае з паняццем «лекавае рэчыва». Лекавы прэпарат выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавай формы.
    Лекавая форма, або лякарства, — гэта лекавы прэпарат, якому нададзены зручны для прыёму фізічны стан. Лекавы прэпарат можа выкарыстоўвацца не толькі для прыгатавання лекавай формы, але
    і для іншых медыцынскіх і тэхнічных патрэб. Так, 1 кг парашковага аспірыну з’яўляецца лекавым прэпаратам, паколькі такая доза яго не мае лячэбнага прызначэння. Калі ж 1 кг аспірыну расфасаваць на парашкі масай па 0,5 г, то тады ён будзе лекавай формай, бо ў такіх дозах можа выкарыстоўвацца для лячэння хворых.
    2.2.2.	Правілы афармлення рэцэптаў.
    Элементы лацінскай граматы
    Лацінскі алфавіт. Лацінская мова паходзіць з Лацыі — адной з абласцей Апенінскага паўвострава, цэнтрам якой быў горад Рым, дзе жылі лаціняне. Паступова Рым расшыраў сваё панаванне над суседнімі абласцямі і дзяржавамі — утварылася магутная Рымская імперыя. Разам з гэтым распаўсюджвалася і лацінская мова.
    Болып як паўтары тысячы гадоў пісьменнасць, навука і культура народаў, якія насялялі Заходнюю Еўропу, развіваліся на лацінскай мове. I ў сучаснасці, калі нацыянальныя мовы паступова выцеснілі лацінскую мовУ 3 навуковай літаратуры, асноўная тэрміналогія ва ўсіх навуках мае лацінскае паходжанне. Гэта палягчае паразуменне людзей у розных абласцях навукі і дыктуе неабходнасць вывучэння лацінскай мовы для выкарыстання яе ў практычнай рабоце і для больш глыбокага разумення шматлікіх слоў нацыянальных моў, якія маюць лацінскае паходжанне.
    У Расіі навука таксама доўгі час развівалася на лацінскай мове, на ёй быў напісаны шэраг прац М. В. Ламаносава, М. I. Пірагова і іншых вучоных. Шмат слоў рускай мовы маюць лацінскае паходжанне: камунізм, канстытуцыя, прэзідыум, кансіліум, універсітэт, інстытут, аўдыторыя, лабараторыя, студэнт, прафесар і г. д. Шырокае распаўсюджанне лацінскай тэрміналогіі надае гэтай мове асобае міжнароднае значэнне.
    Лацінская тэрміналогія выкарыстоўваецца ва ўсіх медыцынскіх навуках, а ў практычнай рабоце ўрача і медыцынскай сястры прымяняецца пры выпісванні рэцэптаў і назначэнняў хворым. У лацінскім алфавіце 25 літар.
    Літара Jj пазнейшага паходжання, яна ўвайшла ў лацінскую мову ў XVI—XVII сг.
    Апошнія дзве літары алфавіта Yy і Zz прымяняюцца галоўным чынам у словах, якія прыйшлі ў лацінскую мову з грэчаскай.
    Літара Кк ужываецца ў слове kalendae — календэ (у рымлян так звалася першая лічба ў кожным месяцы; ад яе ўтварылася слова каляндар), а таксама ў некаторых іншых словах, якія прыйшлі ў лацінскую з іншых моў: kalium — калій (з арабскай); keratitis — кератыт (з грэчаскай) — запаленне рагавой абалонкі вока.
    Лацінскі алфавіт
    Друкаванае абазначэнне
    Пісьмовае
    Назва літар
    Вымаўленне
    
    абазначэнне
    
    
    Аа
    cAa
    a
    a
    ВЬ
    
    бэ
    б
    Сс
    Co
    ЦЭ
    Ц, К
    Dd
    
    дэ
    д
    Ее
    &
    э
    э
    Ff
    
    эф
    ф
    Gg
    &
    гэ
    г
    Hh
    
    га
    Як беларускае г
    11
    Ji
    1
    і
    Jj
    Ji
    ёта
    й
    Kk
    Ki
    ка
    к
    LI
    £i
    эль
    ль
    Mm
    Mm
    эм
    м
    Nn
    Mt
    эн
    н
    Oo
    Oo
    0
    0
    Pp
    
    пэ
    п
    Qq
    Qi
    ку
    к
    Rr
    Ur
    эр
    р
    Ss
    &
    эс
    С, 3
    Tt
    
    тэ
    т
    Uu
    
    У
    У
    Vv
    V»
    вэ
    в
    Xx
    %®
    ікс
    кс
    Yy
    
    іпсілан
    1
    Zz
    &
    зэта
    3, ц
    Класіфікацыя гукаў. Дыфтонгі. Гукі ў лацінскай мове падзяляюцца на галосныя і зычныя.
    Галоснымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца голасам. Іх усяго шэсць: а, е, і, о, й, у. Вымаўляюцца яны, як і беларускія галосныя. Галосныя гукі з’яўляюцца складаўтваральнымі, колькасць складоў у слове адпавядае колькасці галосных.
    Літара Jj (ёта) не ўтварае складу і лічыцца паўгалоснай.
    3 ы ч н ы я — гэта ўсе астатнія гукі, якія ўтвараюцца голасам і шумам або адным шумам.
    У лацінскай мове маюцца таксама складаныя злучэнні галосных гукаў (ае, ое, ай, ей), якія называюцца дыфтонгамі, або двухгалоснымі. Яны вымаўляюцца як адзін гук (ае, ое) або як адзін склад tau, ей).
    1.	Ае і ое вымаўляюцца як гук э. Напрыклад: guttae — каплі; tabulettae — таблеткі; synoestrolum — сінестрол; foeniculum — укроп.
    Калі у дыфтонгах ае і ое кожны гук трэба вымаўляць асобна, то над літарай е ставяць дзве кропкі, як над беларускай ё. Напрыклад: аёг (аэр) — паветра; аіоё (алоэ) — алоэ.
    2.	Ай вымаўляецца як беларускае аў з кароткім у. Напрыклад: aurum — золата; traumatologia — траўматалогія.
    3.	Ей вымаўляецца як беларускае эў з кароткім у. Напрыклад: pleura — плеўра; aponeurosis — апанеўроз.
    Вымаўленне некаторых галосных і зычных гукаў і іх злучэнняў. У лацінскай мове вымаўленне пэўных гукаў і іх злучэнняў мае свае асаблівасці.
    1.	Літара Yy вымаўляецца як і. Напрыклад: pyramidonum — пірамідон.
    2.	Літара Jj вымаўляецца як беларускае й. Пішацца ў пачатку слова перад галосным, зліваючыся з ім, і ў сярэдзіне слова — паміж галоснымі. Напрыклад: jecur — печань; majalis — майскі. Заўвага: слова iodum мае грэчаскае паходжанне і таму пішацца з літарай і, а не j. Таксама з літарай і пішуцца і ўсе вытворныя ад яго словы.
    3.	Літара Сс перад галоснымі е, і, у і перад дыфтонгамі ае, ое вымаўляецца як беларускае ц, у астатніх выпадках — як беларускае к. Напрыклад: recipe — вазьмі; receptum — рэцэпт; cito — хутка; cyanidum — цыянід; decoctum — адвар; capsula — капсула.
    4.	Літара LI заўсёды вымаўляецца мякка, як рускае ль. Напрыклад: kalium — калій; pilula — пілюля.
    5.	Літара Ss паміж дзвюма галоснымі, а таксама паміж галосным і зычнымі т ці п вымаўляецца як беларускае з, у астатніх выпадках — як беларускае с. Напрыклад: dosis — доза; vaselinum — вазелін; mensura — мензурка; solutio — раствор.
    6.	Літара Хх вымаўляецца як дзве зычныя кс. Напрыклад: cortex — кара; radix — корень.
    7.	Літара Zz паміж дзвюма галоснымі і ў словах грэчаскага паходжання вымаўляецца як беларускае з, у астатніх выпадках — як беларускае ц. Напрыклад: aminasinum — аміназін; norsulfazolum — норсульфазол; zona — зона; zincum — цынк.
    8.	Склад ti перад галосным гукам вымаўляецца як рускае «цн». Напрыклад: solutio — раствор; ratio — розум. Аднак склад ti
    вымаўляецца як рускае «тн» незалежна ад наступнага галоснага гуку, калі перад ti стаіць літара s ці х. Напрыклад: bestia — звер, жывёла; mixtio — змешваць. Ва ўсіх іншых выпадках склад ti вымаўляецца як рускае «тн». Напрыклад: diuretinum — дыурэтын; tinctura — настойка.
    9.	Спалучэнні qu, ngu перад галоснымі гукамі вымаўляюцца як рускія кв, нгв. Напрыклад: aqua — вада; liquor — вадкасць; lingua — язык; unguentum — мазь.
    10.	Спалучэнні зычных з літарай h: ch вымаўляецца як гук х, напрыклад, chininum — хінін, charta — папера; ph вымаўляецца як гук ф, напрыклад, phenacetinum — фенацэтын; th вымаўляецца як гук т, напрыклад, phthalazolum — фталазол, mentha — мята; rh вымаўляецца як рускі гук р, напрыклад, rheum — рэвень; rhizoma — карнявішча.
    Род, лік, склон і скланенне назоўнікаў. Выкарыстанне роднага склону назоўнікаў у рэцэптах. Назоўнікі ў лацінскай мове, як і ў беларускай, бываюць мужчынскага (genus masculinum — т), жаночага (genus femininum — f) і ніякага (genus neutrum — п ) роду.
    Яны маюць два лікі — адзіночны (singularis) і множны (pluralis) і для сувязі з іншымі словамі змяняюцца па склонах.
    Склонаў у лацінскай мове шэсць. Кожны склон (casus) адказвае на пэўнаае пытанне:
    Nominations — назоўны (хто? што?)
    Genetivus — родны (каго? чаго?)
    Dativus — давальны (каму? чаму?)
    Accusatii’us — вінавальны (каго? што?)
    Ablations — творны (кім? чым?)
    Vocations — клічны (у асноўным супадае з назоўным і ўжываецца пры звароце).
    Па склонавых канчатках назоўнікі падзяляюцца на пяць склонаў. Адрозніваюць скланенні па канчатку ў родным склоне адзіночнага ліку. Вось чаму ў слоўніках побач з назоўным склонам адзіночнага ліку прыводзяцца таксама канчаткі слоў у родным склоне адзіночнага ліку.
    Пры выпісванні рэцэптаў назвы лекавых інгрэдыентаў, якія ўваходзяць у пропісь, пішуць на лацінскай мове ў родным склоне адзіночнага ці множнага ліку. Маса лекавага прэпарата ўказваецца ў вінавальным склоне.
    Першае скланенне назоўнікаў. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчатак -ае, а ў назоўным склоне адзіночнага ліку — -а.
    Напрыклад: aqua, ае, / — вада; belladonna, ае, f — красаўка.
    Склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-го скланення
    Casus
    Singularis
    Pluralis
    Nom.
    -a
    -ae
    Gen.
    -ae
    -arum
    Dat.
    -ae
    -is
    Acc.
    -am
    -as
    АЫ.
    -a
    -is
    Недапасаваныя азначэнні. У лацінскай мове сусгракаюцца азначэнні, выражаныя назоўнікам у родным склоне адзіночнага або множнага ліку, якія называюцца недапасаванымі. Такія азначэнні перакладаюць на беларускую мову прыметнікам. Напрыклад: aqua Rosae (у літаральным перакладзе «вада ружы») — ружовая вада; aqua Menthae («вада мяты») — мятная вада.
    Недапасаваныя азначэнні, якія з’яўляюцца назвамі лекавых прэпаратаў, раслін або хімічных элементаў, пішуць з вялікай літары.