• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Незалежна ад колькасці малака ў маці пры натуральным выкормліванні з 4,5—5 месяцаў, а пры змешаным і штучным — з 4—4,5 месяца назначаюць прыкорм. У гарачую пару года, а таксама пры вострых захворваннях, асабліва пры кішэчных расстройствах, прыкорм назначаецца на месяц пазней. Пры ўвядзенні прыкорму трымаюцца наступных правіл.
    1.	Прыкорм даюць перад кармленнем грудзьмі, калі бывае найбольш моцнае харчовае ўзбуджэнне дзіцяці.
    2.	Прыкорм уводзяць паступова, пачынаючы в 1—2 чайных лыжак, і на працягу 7—10 дзён ім поўнасцю замяняюць адно кармленне.
    3.	Пераход да другога прыкорму магчымы толькі пасля таго, як дзіця прывыкне да першага.
    4.	Ежа для прыкорму павінна быць напаўвадкая, добра працёртая,
    каб яе было лёгка глытаць. У далейшым трэба паступова пераходзіць да больш густой ежы, прывучаць дзіця жаваць.
    5.	Неабходна памятаць, што любы прыкорм патрабуе карэкцыі бялку (0,5 г/кг масы цела на кожны новы прыкорм). Для гэтага ўжываюць тварог, жаўток, мясны фарш і г. д.
    Першым прыкормам можа быць пюрэ з агародніны або 5 % манная каша на адвары з агародніны напалову з малаком. Можна выкарыстоўваць пюрэ, якія вырабляе прамысловасць. Асабліва карысныя камбінаваныя пюрэ з агародніны, якія змяшчаюць бульбу, гарох, гарбуз, моркву, буракі, кабачкі і інш. Колькасць бульбы не павінна складаць больш за палову агульнай масы пюрэ.
    Праз 10—14 дзён пасля ўвядзення першага прыкорму паступова ўводзяць другі прыкорм — 5 % кашу на адвары з агародніны напалам з малаком. 3 5—5,5 месяца 5 % кашу паступова замяняюць 8—10 % на неразведзеным каровіным малацэ. Рэкамендуецца варыць кашы з мукі розных круп (аўсяных, грэчневых, рысавых). У кашу дадаюць 5 % цукру і 3 % сметанковага масла. Пры схільнасці дзіцяці да паносаў рэкамендуецца даваць рысавую кашу, а пры запорах — аўсяную. Карысна гатаваць камбінаваную ежу з агародніны, садавіны і круп.
    3 6—6,5 месяца дзіцяці назначаюць мясны булён (30—50 мл) з сухарыкам з белага хлеба. Можна гатаваць кашу або пюрэ на мясным булёне. 3 гэтага ўзросгу трэба паступова ўводзіць у харчовы рацыён дзіцяці працёрты мясны фарш (ад 1/2 чайнай лыжкі да 30 г). Варанае мяса (ялавічыну, цяляціну і інш.) двойчы прапускаюць праз мясарэзку і праціраюць праз сіта. Карысна 1 раз на тыдзень даваць суфле з пячонкі, 2 разы на тыдзень — рыбны фарш, а таксама мясныя кансервы, прызначаныя для дзіцячага харчавання. Дзецям з анеміяй і неданошаным мясны фарш даюць на 1—2 месяцы раней.
    3	8 месяцаў уводзяць трэці прыкорм — яшчэ адно кармленне грудзямі замяняюць на неразбаўленае цэльнае малако або кефір з сухарыкам, пячэннем.
    3 10 месяцаў уводзяць чацвёрты прыкорм — кефір або цэльнае малако.
    Дзіцяці 9—10 месяцаў можна даваць мяса ў выглядзе фрыкадэлек, а гадаваламу — у выглядзе паравой катлеты.
    3 11 —12 месяцаў апошняе кармленне грудзьмі замяняюць кефірам або малаком.
    Спыненне лактацыі настае на 3—4-ы дзень пасля адымання дзіцяці ад грудзей. Для гэтага на малочныя залозы накладваюць тугую павязку і на працягу 2 дзён абмяжоўваюць піццё.
    He рэкамендуецца' аднімаць дзіця ад грудзей у летні час, у стане ліхаманкі, пры расстройствах органаў стрававання, правядзенні прафілактычных прышчэпак.
    1.9.	ТРАНСПАРЦІРОЎКА ХВОРЫХ
    1.9.1.	Санітарныя насілкі і насілкавыя лямкі. Пераноска паражоных і хворых
    Санітарныя насілкі — стандартнае складное прыстасаванне для пераноскі паражоных і хворых у ляжачай паставе, для перавозкі на транспартных сродках, а таксама для выкарыстання ў якасці часовага ложка на этапах эвакуацыі. Аднак асноўнае прызначэнне насілак — гэта пераноска паражоных. Стандартныя насілкі складаюцца з двух металічных ці драўляных брускоў з ручкамі на канцах, дзвюх шарнірных стальных распорак, чатырох ножак і здымнага брызентавага палотнішча з падгалоўнікам. Памеры насілак: даўжыня 221 см, шырыня 55 см, вышыня 16,4 см, даўжыня палотнішча 182 см, маса 9,5—10 кг. Для зручнасці транспарціроўкі і трымання ў згорнутым выглядзе насілкі забяспечаны брызентавымі рамянямі.
    Для прывядзення ў рабочы стан насілкі разгортваюць. Для гэтага расшпільваюць рамяні, разводзяць брусы, націскаючы на распоркі, і выпростваючы іх да ўпору — да зашчоўквання замкоў распорак. Падгалоўнік запаўняюць мяккім матэрыялам — сенам, травой ці вопраткай. Для згортвання насілак патрэбна адкрыць зашчэпкі замкоў, пацягнуўшы распоркі на сябе, зблізіць брусы, згарнуць палотнішча і зашпіліць рамяні.
    Насілкі прызначаны для аснашчэння санітарнай дружыны. За кожным звяном дружыны з 4 чалавек замацаваны адны насілкі (рыс. 1.36).
    Рыс. 1.36. Санітарныя насілкі
    Дружыннікі павінны ўмець укладваць хворага на насілкі, пераносіць яго і здымаць з насілак, каб не прычыніць яму празмерных пакут. Хуткасць руху насілкавага звяна па роўнай мясцовасці без паражонага складае 4 км/гадз, а з паражоным на насілках — у сярэднім 2 км/гадз. Гэта патрабуе ад насілыпчыкаў значнага фізічнага напружання. Каб палегчыць хаду, насілыпчыкі карыстаюцца насілкавымі лямкамі. Гэта брызентавы рэмень даўжынёй 360 см і шырынёй 6,5 см з металічнай спражкай на канцы. На
    адлегласці 100 см ад спражкі прышыта брызентавая накладка, якая дазваляе прымяняць лямку ў выглядзе «васьмёркі» і «кальца» ці «пятлі». Маса лямкі складае 0,5—0,6 кг (рыс. 1.37).
    Рыс. 1.37. Насілкавая лямка
    Каб зрабіць «в а с ь м ё р к у», канец лямкі прапускаюць праз накладку і замацоўваюць у спражцы. Зробленую «васьмёрку» падганяюць пад рост насілыпчыка. Для гэтага петлі яе надзяваюць на вялікія пальцы рук, разводзячы іх у бакі ў гарызантальным напрамку. Правільна падагнаная лямка, складзеная «васьмёркай», павінна адпавядаць даўжыні выцягнутых у бакі рук на ўзроўні плячэй. Лямка ў выглядзе «васьмёркі» можа выкарыстоўвацца для палягчэння пераноскі насілак з пацярпелым. Для гэтага петлі «васьмёркі» надзяваюць цераз плечы так, каб перакрыжаванне яе апынулася паміж лапатак насілыпчыка. Пры гэтым петлі аказваюцца па баках насільшчыка і адпавядаюць даўжыні апушчаных рук. У петлі «васьмёркі» прапускаюць ручкі насілак і падтрымліваюць іх рукамі (рыс. 1.38).
    Рыс. 1.38. Правільна надзетая лямка, складзеная «васьмёркай», пры выкарыстанні з насілкамі
    Складванне лямкі «к а л ь ц о м» выкарыстоўваецца для пераноскі паражонага адным насільшчыкам. Для стварэння «кальца» неабходна свабодны канец лямкі замацаваць у спражцы і падагнаць пад рост
    Рыс. 1.39. Выкарыстанне лямкі, складзенай «пятлёй»
    насільшчыка. «Кальцо» лічыцца правільна падагнаным, калі даўжыня пятлі, створанай лямкай, адпавядае даўжыні выцягнутай у бок адной рукі і выцягнутай у процілеглы бок і сагнутай у локці — другой.
    Лямка, складзеная «п я т л ё й», выкарыстоўваецца пры выцягванні паражоных з цяжкадаступных месцаў. «Пятлю» ствараюць так жа сама, як і «кальцо». Розніца заключаецца толькі ў тым, што «пятля» робіцца меншага памеру, каб яе можна было надзець на плячо насілыпчыка. Свабодны канец лямкі прымацоўваецца да паражонага (рыс. 1.39, а, б).
    Насілкавая лямка, складзеная «васьмёркай», можа выкарыстоўвацца і для пераноскі паражоных адным ці двума насільшчыкамі. Пры пераносцы адным насільшчыкам «васьмёрка» не прымяняецца для паражоных з пераломамі канечнасцяў, пазваночніка і таза. Другія паражоныя і хворыя пры гэтым устаўляюць ногі ў петлі «васьмёркі» і садзяцца на перакрыжаванне лямкі, ўздзетай насільшчыкам. Насілыпчык з уздзетымі на плечы петлямі «васьмёркі» прымае паражонага на спіну, а той павінны трымацца за плечы насільшчыка (рыс. 1.40, а, б).
    Для пераносу паражонага двума насілыпчыкамі з дапамогай «васьмёркі» насільшчыкі становяцца побач і надзяваюць па адной пятлі «васьмёркі» так, каб перакрыжаванне лямкі знаходзілася паміж імі, а петлі былі ў аднаго насільшчыка цераз левае, а ў другога — цераз правае плячо. Паражонага саджаюць на перакрыжаванне лямкі і падтрымліваюць за плечы (рыс. 1.41).
    Для пераноскі паражонага на лямцы, складзенай «кальцом», трэба адзін бок «кальца» падвесці пад ягадзіцы пацярпеламу, які ляжыць на баку, а супрацьлеглы бок закласці цераз спіну на ўзроўні ніжніх вуглоў лапатак, бакавыя часткі вывесці наперад, каб стварыліся дзве пятлі (рыс. 1.42 а, б). Насілыпчык кладзецца каля паражонага, павярнуўшыся да яго спіной, прасоўвае рукі ў
    Рыс. 1.40. Выкарыстанне лямкі, складзенай «васьмёркай», адным насільшчыкам
    Рыс. 1.41. Пераноска паражонага з дапамогай лямкі, складзенай «васьмёркай», двума насільшчыкамі
    Рыс. 1.42. Пераноска паражонага с дапамогай лямкі, складзенай «кальцом*
    петлі кальца лямкі і надзявае іх сабе на плечы. Свабодным канцом лямкі ён звязвае петлі ў сябе на грудзях. Пасля гэтага насільшчык павольна паварочваецца ракам, узвальваючы паражонага сабе на спіну, устае на адно калена, а потым ва ўвесь рост. Пераноска пацярпелага на «кальцы» зручная тым, што ў насільшчыка застаюцца не занятымі рукі, што дазваляе яму трымацца за поручні лесвіцы і іншыя прадметы ў час руху.
    Для адцягвання пацярпелага з дапамогай «пятлі» яго ўкладваюць на якое-небудзь палотнішча (коўдру, пакрывала, прасціну і інш.), бакавыя вуглы якога па дыяганалі звязваюць над пацярпелым, a да галаўнога вугла прывязваюць канец насілкавай лямкі ў выглядзе «пятлі». Насілыпчык надзявае «пятлю» лямкі цераз плячо і адцягвае паражонага. Пры адсутнасці палотнішча можна скарыстаць паліто ці плашч; тады канец лямкі ці вяроўкі прапускаюць праз вывернутыя рукавы і завязваюць вузлом, а далей дзейнічаюць аналагічна.
    Насілкавая лямка ў выглядзе «пятлі» ці «васьмёркі» можа скарыстоўваецца для выцягвання пацярпелых з падвала, склепа і іншых вертыкальных збудаванняў. Больш зручны пад’ём ці спуск паражонага з дапамогай «васьмёркі». Яго ўсаджваюць на перакрыжаванне «васьмёркі», а петлі яе звязваюць на спіне вяроўкай, з дапамогай якой яго выцягваюць або апускаюць. Для большай надзейнасці петлі «васьмёркі» можна зафіксаваць вакол тулава паясным рэменем.
    1.9.2.	Укладванне паражоных на насілкі і пераноска іх па перасечанай мясцовасці.
    Выкарыстанне падручных сродкаў
    Для падняцца пацярпелага з зямлі і ўкладвання на насілкі рэкамендуюцца два асноўныя спосабы.
    ► Першы спосаб — падыманне на руках. Па камандзе камандзіра звяна «Насілкі!» сандружынніцы ставяць разгорнутыя насілкі побач з паражоным, а самі пераходзяць на другі бок. Камандзір звяна застаецца побач з насілкамі. Затым падаецца каманда «Бярыся!», па якой сандружынніцы апускаюцца на адно калена і прасоўваюць рукі пад пацярпелага: адна — пад патыліцу і спіну, другая — пад паясніцу і крыж, трэцяя — пад бёдры і галёнкі. Камандзір звяна падтрымлівае пашкоджаную частку цела і падае каманду «Падымай!», па якой усе адначасова падымаюць пацярпелага. Пасля гэтага камандзір прасоўвае насілкі пад пацярпелага і падае каманду «Апускай!», па якой усе асцярожна апускаюць паражонага, укладваючы яго на насілкі.