Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Унутрымышачныя ін’екцыі робяць у тым месцы, дзе мышцы масіўныя і няма буйных сасудаў і нерваў. Такімі месцамі з’яўляюцца верхневонкавая частка ягадзіцы і вонкавая паверхня сярэдняй трэці бядра. Пры падскурным увядзенні некаторыя лякарствы дрэнна разыходзяцца і часам выклікаюць утварэнне інфільтратаў. Мышцы маюць больш багатую сетку сасудаў, што спрыяе хуткаму ўсмоктванню лякарства.
Для ўнутрымышачных ін’екцый карыстаюцца іголкамі даўжынёй 8—10 см і таўшчынёй 0,8—1,5 мм. Выбар даўжыні іголкі вызначаецца таўшчынёй падскурнай тлушчавай клятчаткі, бо неабходна, каб іголка ўвайшла ў мышачны слой.
У залежнасці ад стану хворага ін’екцыю робяць у паставе хворага лежачы на жываце ці на баку або стоячы. Шпрыц бяруць у правую руку: другі палец прытрымлівае поршань, чацвёрты — муфту іголкі, астатнія пальцы — цыліндр шпрыца. Левай рукой нацягваюць скуру ў месцы праколу, адцягваючы яе ў адзін бок, каб пасля ін’екцыі ранавы канал быў перакрыты непашкоджанай скурай. Утрымліваючы шпрыц перпендыкулярна да паверхні цела, хутка ўводзяць іголку на глыбіню 7—8 см (у залежнасці ад таўшчыні падскурнай клятчаткі). Пасля гэтага трэба пацягнуць поршань на сябе і пераканацца, што іголка не трапіла ў крывяносны сасуд. Пры гэтым, калі канец іголкі знаходзіцца ў крывяносным сасудзе, у шпрыцы з’явіцца кроў. Калі ў шпрыцы крыві няма, націскаюць на ручку поршня і паступова выціскаюць з цыліндра лякарства. Пасля гэтага энергічна выцягваюць іголку, а стэрыльным тампонам, змочаным спіртам, прыціскаюць месца праколу.
Пры ўнутрымышачнай ін’екцыі ў бядро шпрыц трэба трымаць пад вуглом да паверхні цела, каб не пашкодзіць надкосніцу.
1.8. АСАБЛІВАСЦІ ДОГЛЯДУ ЗДАРОВЫХ
I ХВОРЫХ ДЗЯЦЕЙ
1.8.1. Характарыстыка асаблівасцей дзіцячага ўзросту
На аснове біялагічных прынцыпаў росту і развіцця арганізма асобна разглядаюць дзіцячы, падлеткавы і юнацкі ўзрост. Пры гэтым карыстаюцца ўзроставай перыядызацыяй, якая прадстаўлена паводле Г. Н. Сердзюкоўскай 7 перыядамі:
1) перыяд нованарбджанасці (ад нараджэння да 28 дзён);
2) грудны ўзрост (ад 28 дзён да 1 года);
3) ранняе дзяцінства, або пераддашкольны перыяд (ад 1 года да 3 гадоў);
4) першае дзяцінства, або дашкольны перыяд (ад 4 да 7 гадоў);
5) другое дзяцінства, або малодшы школьны ўзрост (ад 8 да 12 гадоў для хлопчыкаў і ад 8 да 11 гадоў для дзяўчынак);
6) падлеткавы, або сярэдні школьны, узрост (ад 13 да 16 гадоў для хлопчыкаў і ад 12 да 15 гадоў для дзяўчынак);
7) юнацкі, або старэйшы школьны, узрост (ад 17 да 21 года для юнакоў і ад 16 да 20 гадоў для дзяўчат).
Перыяд нованароджанасці працягваецца ад нараджэння да моманту адпадзення пупавіны. Умоўна яго працягласць можа дасягаць 4 тыдняў. Характарызуецца працэсам прыстасавання арганізма дзіцяці да ўмоў існавання па-за чэравам маці. Усе функцыі арганізма знаходзяцца ў стане няўстойлівай раўнавагі. Дзіця, якое нарадзілася пасля 39 тыдняў цяжарнасці, лічыцца даношаным. Маса яго для хлопчыкаў складае 3500 ± 450 г, для дзяўчынак — 3300 ± 460 г, рост — 48—52 см. Маса цела і рост дзіцяці вызначаюцца ў асноўным станам здароўя маці і рэжымам яе харчавання ў час цяжарнасці, а таксама ўзростам і фізічным развіццём бацькоў, характарам іх працы, шкоднымі звычкамі і інш.
3 першым крыкам у дзіцяці распростваюцца лёгкія, пачынаецца самастойнае дыханне, змяняюцца кровазварот і абмен рэчываў, спыняецца паступленне кіслароду і пажыўных рэчываў з арганізма маці. Аказвае ўздзеянне на дзіця і тэмпература навакольнага паветра. Прыстасоўванне арганізма да новых умоў існавання суправаджаецца фізіялагічнай стратай масы цела, якую лічаць нармальнай у межах 100—300 г у першыя 3—5 дзён жыцця. На другім тыдні большасць дзяцей аднаўляюць масу цела.
Скура нованароджаных кволая, тонкая, ружовага колеру. Яна лёгка пашкоджваецца, таму пры недастатковым доглядзе ўзнікаюць прэласці і гнайнічковыя захворванні. У значнай часткі нованароджаных с 2—3-га дня развіваецца фізіялагічная жаўтуха, абумоўленая часовай функцыянальнай недастатковасцю печані. Яна не патрабуе ніякага лячэння і знікае к 10-му дню жыцця. Аднак у шэрагу выпадкаў жаўтуха можа быць першай прыметай захворвання — гемалітычнай хваробы нованароджаных, якая развіваецца з прычыны несумяшчальнасці крыві маці і дзіцяці па рэзус-фактары і групах і патрабуе спецыяльнага лячэння. Падскурны тлушчавы слой у нованароджаных на шчоках і тулаве развіты добра, галава пакрыта валасамі даўжынёй да 2 см, бровы і вейкі ледзь заўважныя, ногці даволі цвёрдыя. Косці нованароджаных мяккія і эластычныя, таму што змяшчаюць мала мінеральных солей. Яны лёгка скрыўляюцца пры няправільным доглядзе, калі дзіця рана ставяць
на ногі і садзяць, абкладваючы падушкамі. Косці чэрапа не зрошчаныя адна з адной, не зарошчана вялікае цемечка (1,8—2,6 х х 2—3 см), утворанае лобнай і цемяннымі касцямі. Яно закрываецца толькі к аднаму—паўтара гадам жыцця. Акружына галавы нованароджанага большая за акружыну грудзей на 1—2 см, тулава даўжэйшае за ногі, даўжыня галавы складае 0,25 даўжыні цела. Мяккае злучэнне касцей чэрапа аблягчае роды. Форма галавы ў час родаў можа змяняцца, але праз некалькі дзён яна набывае звычайную форму.
Мышачндя сістэма нованароджаных ужо сфарміраваная, але развіта слаба, галаву яны не трымаюць з прычыны нясталасці нервовай сістэмы, рухальныя навыкі адсутнічаюць.
Грудная клетка нованароджаных мае бочкападобную форму, рэбры арыентаваны гарызантальна, дыхальныя мышцы слабыя. 3 гэтай прычыны дыханне павярхоўнае, ажыццяўляецца ў асноўным рухамі дыяфрагмы, частата дыхання — 40—60 у хвіліну, а пры ўзбуджэнні вышэйшая.
Пры поўнай сфармірванасці сардэчна-сасудзістай сістэмы развіццё яе не завершана. Частата пульсу — 130—140 удараў у хвіліну, але ў першыя дні жыцця пульс можа часова запавольвацца да 80—70 удараў у хвіліну, а пры нязначным узбуджэнні (крык, кармленне грудзьмі) пачашчаецца да 160—200 удараў у хвіліну.
Органы стрававання ў функцыянальных адносінах развіты недастаткова, таму нават нязначныя памылкі пры выкармліванні могуць выклікаць дыспепсію — расстройства стрававання. Ёмістасць страўніка невялікая — 30—35 мл (узрастае да 100 мл толькі к канцу 2-га месяца жыцця), стрававод кароткі (каля 10 см), таму пры кармленні часам бываюць невялікія зрыгванні, што не варта абавязкова звязваць з захворваннем. Мышцы кішэчніка таксама недаразвітыя, таму яго перыстальтыка слабая, газы не заўсёды адыходзяць самастойна, узнікае метэарызм — уздуцце кішэчніка. У першыя гадзіны і дні жыцця дзіця выдзяляе меконій — першародны кал у выглядзе густой масы цёмна-зялёнага або цёмнааліўкавага колеру. У большасці выпадкаў выдзяленне меконію спыняецца на другія суткі, а на чацвёртыя суткі выдзяляецца звычайны кал жаўтавата-залацістага колеру. У першыя тыдні кал выдзяляецца 4—5 разоў на суткі.
Ныркі, мочавывадныя шляхі развіты даволі добра, мочаспусканне ў першыя дні бывае да 5—6 разоў на суткі. Але з другога тыдня пры ўзмацненні кармлення лік мочаспусканняў даходзіць да 20—25 разоў на суткі, што тлумачыцца недастатковым аб’ёмам мачавога пузыра.
У сувязі з недастатковай развітасцю нервовай сістэмы нованароджаныя большую частку сутак спяць, прачынаючыся ад непры-
емных адчуванняў (холад, мокрая бялізна, уздуцце жывата і інш.) або голаду. Добра развіты ў іх прыродныя рэфлексы — ссальны, глытальны, мігальны і інш., адчуванне смаку, некалькі слабейшыя зрок, слых і нюх.
П л а ч нованароджанага не павінны палохаць блізкіх — гэта сродак зносін яго з людзьмі. Часцей за ўсё плач сведчыць аб тым, што дзіцяці неабходна дапамога — змяніць мокрыя пялёнкі, накарміць, напаіць, перавярнуць на другі бок. Можа быць і так, што яго дрэнна завярнулі ў пялёнкі, яму стала горача або холадна. У любым выпадку да плачу трэба прыслухацца і зразумець, чым гэты плач выкліканы. Аднак калі дзіця плача пранізліва, часта і працягла або ціха енчыць, гэта можа быць і сімптомам захворвання.
Метэарызм, або перапаўненне кішэчніка газамі, непакоіць дзіця. Пры дакрананні да жывата неспакой узмацняецца, дзіця прыцягвае ножкі да жывата. Пры гэтым рэкамендуецца перыядычна пагладжваць жывот па гадзіннікавай стрэлцы, укладваць дзіця на жывот. Калі гэта не дапамагае, тады на 15—20 хвілін уводзяць праз задні праход газаадводную трубку.
3 а п о р ы ўзнікаюць пры няправільным рэжыме кармлення або паення дзіцяці. Нельга дапускаць, каб дэфекацыі не было болып сутак. Як і пры метэарызме, дапамагае пагладжванне жывата па гадзіннікавай стрэлцы, укладванне дзіцяці на жывот або прыкладванне да жывата цёплай тканіны. Калі гэта не дае выніку, ставяць ачышчальную клізму, карыстаючыся пры гэтым стэрыльнай спрынцоўкай. У задні праход уводзяць 30 мл кіпячонай падагрэтай вады (28—30 °C).
Зрыгванне — з’ява даволі частая. Яна тлумачыцца асаблівасцямі будовы стрававода і страўніка, а таксама заглытваннем пры ссанні паветра, якое затым адрыгваецца разам з малаком. Каб не было зрыгванняў, пасля кармлення дзіця трэба нейкі час патрымаць на руках вертыкальна. Калі зрыгванні заканчваюцца рвотай, трэба звярнуцца да ўрача.
I к а ў к а ў дзяцей узнікае пры перапаўненні страўніка і звычайна знікае самастойна. Пры працяглым іканні дзіцяці даюць піць і кладуць у пасцель.
Прэласць — гэта запаленне скуры, якое выражаецца яркім пачырваненнем і мокнуццем у вобласці скурных складак, ягадзіц. Узнікае пры дрэнным доглядзе. Каб дзіця не прэла, пасля кожнай дэфекацыі яго падмываюць і мяняюць бялізну, пахавыя складкі і ягадзіцы змазваюць стэрыльным алеем або дзіцячым крэмам.
Грудны ўзрост наступае пасля перыяду нованароджанасці і працягваецца да года. За гэты час даўжыня цела ўзрастае ў сярэднім на 25 см, а маса цела патройваецца і ў сярэднім дасягае 10—11 кг.
У гэтым перыядзе хутка развіваецца нервовая сістэма: к канцу першага года маса мозга павялічваецца ў 2,5 раза, удасканальваюцца органы пачуццяў, усё болып складанымі робяцца рухі, узнікаюць станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, пачынае развівацца мова. Аднак пры хуткім росце і развіцці органы і сістэмы ў функцыянальных адносінах застаюцца яшчэ недасканалымі і маюць свае асаблівасці.
Скура застаецца яшчэ кволай, лёгкаранімай, як у нованароджаных, і патрабуе добрага догляду. Хутка нарастае падскурнатлушчавы слой.