Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
У некаторых выпадках на эфектыўнасць дзеяння лякарства ўплывае пол арганізма. Як вядома, мужчыны лягчэй за жанчын пераносяць таксічнае дзеянне нікаціну і цяжэй — алкаголю. Аднак у час цяжарнасці, кармлення дзіцяці грудзьмі і клімаксу адчувальнасць жаночага арганізма да лекавых рэчываў
узрастае. Звычайныя лячэбныя дозы лякарства ў перыяд цяжарнасці могуць аказваць тэратагеннае дзеянне.
Пры захворваннях, якія парушаюць нармальны функцыянальны стан а с обных органаў і с і с т э м, дзеянне лекавага рэчыва ў арганізме можа ўзмацняцца ці аслабляцца. Найбольш моцны ўплыў у гэтым сэнсе аказвае функцыянальны стан печані і мочавыдзяляльнай сістэмы. Вядома, што біятрансфармацыя лекавых рэчываў праходзіць галоўным чынам у печані, а вывядзенне іх з арганізма забяспечваецца ў асноўным ныркамі. Аслабленне абясшкоджвальнай функцыі печані і выдзяляльнай здольнасці нырак павялічвае працягласць дзеяння лякарства ў арганізме.
1.7.2. Шляхі ўвядзення і вывядзення лекавых рэчываў
Усе шляхі ўвядзення лекавых рэчываў у арганізм дзеляць на энтэральныя (ад грэч. enteron — кішка) — праз стрававальны тракт і парэнтэральныя — усе іншыя, акрамя стрававальнага тракту. Энтэральныя шляхі ўвядзення — праз рот (per os), ці ўнутр, пад язык (sub lingua) і праз прамую кішку (per rectum). Найбольш распаўсюджаныя шляхі парэнтэральнага ўвядзення лекаў — падскурны, унутрымышачны і ўнутрывенны, менш пашыраныя — інгаляцыйны, унутрыкасцявы, унутрыартэрыяльны, унутрысардэчны, наскурны і інш.
Увядзенне лекаў праз рот — натуральны, зручны і просты спосаб, які не патрабуе стэрылізацыі лякарства (выключэнне складаюць нованароджаныя, якім лякарства стэрылізуюць і для прыёму ўнутр), спецыяльнага медыцынскага персаналу і тэхнічнага аснашчэння. Неабходна адзначыць, што прынятае такім чынам лякарства падвяргаецца ўздзеянню стрававальных сокаў страўніка і кішэчніка, а затым, усмактаўшыся ў кроў, трапляе ў печань, дзе адбываюцца яго далейшыя змены і хімічныя ператварэнні. У выніку актыўнасць лякарства зніжаецца ў некалькі разоў у параўнанні з увядзеннем яго метадам ін’екцый. А некаторыя прынятыя праз рот лякарствы поўнасцю разбураюцца (адрэналін, інсулін і інш.), што выключае магчымасці ўвядзення іх гэтым метадам. Цяжкасці ва ўвядзенні лекаў праз рот узнікаюць іншым разам у раннім дзіцячым узросце, у хворых з пашкоджаннем сківічна-тварнай вобласці, у непрытомным стане, пры наяўнасці нястрымнай ірвоты, парушэнні глытання, непраходнасці стрававода і г. д. Дзеянне прынятых унутр лекаў развіваецца звычайна праз 15—30 хвілін пасля ўсмоктвання ў кроў, вось чаму пры неабходнасці неадкладна аказаць медыцынскую дапамогу гэты шлях увядзення непрыгодны.
Увядзенне лякарства пад язык, або сублінгвальна, прымяняецца для высокаактыўных рэчываў (нітрагліцэрына, валідол, палавыя
гармоны), якія скарыстоўваюцца ў малых дозах з-за невялікай усмоктвальнай паверхні гэтай вобласці. Усмоктванне тут ідзе хутка, і ўсяго праз некалькі хвілін лякарства, мінуючы печань, трапляе ў кроў.
Увядзенне лякарства ў прамую кіійку, або рэктальна, мае перавагу над прыёмам яго праз рот, таму што ўсмоктванне ідзе хутчэй (лякарства трапляе ў кроў, мінуючы печань) і эфектыўнасць лякарства ўзрастае прыкладна на чвэрць. Для рэктальнага ўвядзення прымяняюць супазіторыі і вадкія лякарствы ў клізмах. Вадкія лекі ўводзяцца падагрэтымі да тэмпературы цела. Аб’ём для дарослых не павінны перавышаць 50 мл. Перад лекавай клізмай абавязкова ставіцца ачышчальная.
Падскурнае, унутрымышачнае і ўнутрывеннае ўвядзенне лекаў дае хуткі эфект, адносна простае, аднак патрабуе спецыяльных навыкаў ад медыцынскага персаналу. Увядзенне малых аб’ёмаў вадкіх лекаў называюць упырскваннямі, большых — уліваннямі. Пры падскурным і ўнутрымышачным увядзенні дзеянне лякарства пачынаецца праз 5—15 хвілін, пры ўнутрывенным — у момант ін’екцыі. Гэтыя спосабы прымяняюцца пры аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі, а таксама для ўвядзення лекаў, якія разбураюцца стрававальнымі сокамі.
Падскурныя ін’екцыі больш балючыя, чым унутрымышачныя. Падскурна ўводзяць галоўным чынам ізатанічныя водныя растворы лекавых прэпаратаў і толькі зрэдку — масляныя растворы і газы (кісларод). Пры ўнутрымышачным увядзенні лякарствы хутчэй трапляюць у кроў, што дазваляе шырока прымяняць гэты спосаб для ўвядзення не толькі водных, але таксама масляных раствораў і суспензій.
Унутрымышачныя ін’екцыі масляных раствораў і суспензій выконваюць у два этапы: спачатку ўводзяць іголку, а затым, пераканаўшыся, што іголка не трапіла ў крывяносны сасуд, — лякарства. Пападанне масляных раствораў і суспензій у крывяносныя сасуды выклікае эмбалію і трамбоз. Часцей такое ўскладненне ўзнікае ў лёгкіх. Унутрымышачныя ін’екцыі робяць у вонкавую паверхню сярэдняй трэці бядра і ў верхневонкавы квадрант ягадзіцы, мысленна падзеленай на чатыры квадранты вертыкальнай лініяй, што праходзіць праз сядалішчны бугор, і гарызантальнай — праз вялікі вятрлюг бядра.
Пры падскурных і ўнутрымышачных ін’екцыях частка лекавых рэчываў доўга затрымліваецца ў тканках на месцы ўвядзення і паступова там інактывуецца. Гэты недахоп выключаецца пры ўнутрывенных ін’екцыях: лекавае рэчыва адразу трапляе ў кроў, ствараючы там высокую канцэнтрацыю. Унутрывенна ўводзяць водныя растворы лекавых сродкаў. Масляністыя растворы і суспензіі
непрыгодныя для ўнутрывенных увядзенняў. У вену лякарства ўводзяць павольна на працягу некалькіх хвілін, а пры капельным спосабе — нават некалькіх гадзін. Уліваць у вену можна і гіпертанічныя растворы, якія валодаюць раздражняльным дзеяннем (кальцыю хларыд і інш.), што проціпаказана для падскурных і ўнутрымышачных ін’екцый. Вялікія аб’ёмы раствораў уліваюць унутрывенна вельмі павольна пры дапамозе капельніцы з хуткасцю 20—60 капель у хвіліну, каб пазбегнуць таксічнага дзеяння з-за хуткага павышэння канцентрацыі лякарства ў крыві.
Інгаляцыйны спосаб (ад лац. inhalo — удыхаю) прымяняецца для ўвядзення ў арганізм шляхам удыхання газападобных лекавых рэчываў, прызначаных для наркозу (закісь азоту, эфір, фторэтан і інш.), і ўзнаўлення функцыі дыхання (кісларод, карбаген), аэразоляў бронхарасшыральных рэчываў, антыбіётыкаў і некаторых іншых процімікробных сродкаў.
Унупгрыкасцявы спосаб можа прымяняцца для ін’екцый сродкаў мясцовага абязбольвання пры аперацыях на канечнасцях.
Унутрыартэрыяльны спосаб прымяняюць, калі ў органе неабходна стварыць высокую канцэнтрацыю лекавага рэчыва або дасягнуць моцнага сасударасшыральнага эфекту пры эндартэрыітах канечнасцяў. Лякарства ўводзяць у артэрыю, якая забяспечвае крывёю дадзены орган ці канечнасць.
Унутрысардэчны спосаб прымяняецца пры раптоўным спыненні сэрца. Пачатую пасля спынення сэрца штучную вентыляцыю лёгкіх і непрамы масаж сэрца на час пункцыі спыняюць, іголку ўводзяць на глыбіню 4—6 см у чацвёртым — пятым міжрабрынні ў прамежку паміж пярэднепадпахавай і сярэднеключычнай лініямі, утрымліваючы яе вертыкальна да паверхні грудной клеткі. У такім становішчы іголка трапляе ў левы жалудачак, куды і ўводзяць лякарства (сумесь 0,5—1 мл 0,1 % раствору адрэналіну з 5 мл 0,5 % раствору навакаіну). Пасля ін’екцыі працягваюць непрамы масаж сэрца і штучную вентыляцыю лёгкіх.
Субарахнаідальны спосаб (пад павуцінную абалокку галаўнога мозга) прымяняюць для ўвядзення антыб’ётыкаў, аб-ізбольвальных сродкаў, кіслароду і паветра пры дыягнастычных і лячэбных працэдурах. Цэнтральная нервовая сістэма адлучана ад сістэмы крыві гематаэнцэфалічным бар’ерам, які створаны слоем спецыяльных клетак, што акружаюць капіляры мозга. Праз гэты бар’ер пранікаюць не ўсе лекавыя рэчывы. Таму пры менінгітах і іншых захворваннях цэнтральнай нервовай сістэмы інфекцыйнага паходжання ўзнікае неабходнасць увядзення лекаў пад абалонкі мозга.
У спіннамазгавы канал (люмбальная пункцыя) лекі ўводзяць паміж асцістымі адросткамі трэцяга і чацвёртага або чацвёртага і пятага паяснічных пазванкоў. Для спіннамазгавой пункцыі кары-
стаюцца спецыяльнай іголкай з мандрэнам, даўжыня якой 9—12 см. Калі аб’ём лякарства перавышае 1 мл, тады спачатку праз іголку выпускаюць такую ж колькасць спіннамазгавой вадкасці.
Пры неабходнасці ін’екцыі лекавага рэчыва ў жалудачкі галаўнога мозга іголку ўводзяць на глыбіню 4—5 см на сярэдзіне адлегласці паміж заднім краем вялікай патылічнай адтуліны і асцістым адросткам другога шыйнага пазванка, накіроўваючы яе ўверх па ніжнім краі патылічнай косці пад вуглом 45—60°. Такая пункцыя называецца субакцыпітальнай.
Наскурнае прымяненне лекаў прадугледжвае наступныя метады: 1) уціранне мазяў ці вадкасцяў у здаровыя часткі скуры з мэтай іх рэзарбтыўнага ці рэфлекторнага дзеяння; 2) абціранне спіртавымі растворамі значных па працягласці ўчасткаў скуры пры лячэнні скурных захворванняў, а таксама для прафілактыкі гнайнічковых захворванняў; 3) змазванне мазямі, пастамі і мікстурамі абмежаваных ці шырокіх ачагоў паражэння пры лячэнні скурных захворванняў; 4) павязкі мазевыя, клеявыя і вільготнавысыхальныя пры лячэнні абмежавана пашкоджаных участкаў скуры.
Акрамя разгледжаных, ёсць і іншыя шляхі ўвядзення лекавых рэчываў: у брушную і плеўральную поласці, у кан’юнктывальны мяшок вока, у вонкавы слыхавы праход, у поласць носа, у трахею і бронхі і г. д. Яны выкарыстоўваюцца галоўным чынам для мясцовага ўздзеяння пры антыбактэрыяльнай тэрапіі і часам пры лячэбна-дыягнастычных працэдурах.
Біятрансфармацыя лекавых рэчываў у арганізме звязана з працэсамі акіслення, аднаўлення, гідролізу і сінтэзу. Гэтыя працэсы выклікаюць інактывацыю ці разбурэнне лекавых прэпаратаў ва ўсім арганізме, але болей за ўсё ў печані. У ёй затрымліваюцца і падвяргаюцца ператварэнням усе не ўласцівыя арганізму рэчывы, прадукты тканкавага абмену, бактэрыяльныя таксіны і г. д. У клетках печані з іх утвараюцца бясшкодныя для арганізма прадукты, якія набываюць здольндсць да вывядзення. Пры захворваннях печані яе бар’ерная функцыя, а праз гэта і працэсы біятрансфармацыі рэчываў, парушаюцца і дзеянне лекавых прэпаратаў падаўжаецца.
Лекавыя рэчывы выводзяцца з арганізма ў выглядзе прадуктаў біятрансфармацыі і ў нязменным выглядзе. Асноўная маса добра растваральных лекавых рэчываў выводзіцца з арганізма ныркамі. Лекавыя рэчывы, уведзеныя энтэральна, якія дрэнна ўсмоктваюцца слізістымі абалонкамі, выводзяцца з арганізма з экскрэментамі. Апрача таго, частка лекавых рэчываў, уведзеных парэнтэральна, выдзяляецца слізістымі абалонкамі страўнікава-кішачнага тракту разам са стрававальнымі сокамі і таксама выводзіцца з арганізма разам з калам. Некаторыя лекавыя рэчывы часткова выдзяляюцца праз лёгкія (лятучыя рэчывы), сумесна з сакрэтам потавых, слёзных,