Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
1.6.7. Падкладное судна. Газаадвядзенне
Падкладное судна прызначана для хворых, якія не могуць сядзець (стан пасля некаторых аперацый, інфаркт міякарда і інш.).
Рыс. 1.18. Падкладное судна і мочапрыёмнік
Падкладныя судны бываюць эмаліраваныя, фаянсавыя або гумавыя, прадаўгаватай ці круглай формы (рыс. 1.18). Больш зручныя прадаўгаватыя судны, бо яны маюць пляцоўку для апоры крыжа, што дазваляе прадухіліць забруджванне пасцелі і цела хворага. Гумавыя судны можна пакідаць пад хворымі на працяглы час, перыядычна вымаючы для санітарнай апрацоўкі. Яны не мулкія і іх можна выкарыстоўваць замест падкладнога круга.
Пасцель пакрываюць цыратай, судна палошчуць гарачай вадой, каб пазбегнуць адчування холаду, наліваюць у яго трохі цёплай вады, падводзяць пад ягадзіцы, прыўзнімаючы адной рукой таз хворага. Пасля прымянення судна добра мыюць і дэзінфіцыруюць 1—3 % растворам хлораміну ці 5 % растворам лізолу. Пасля дэфекацыі прамежнасць хворага падмываюць 0,5 % растворам калію перманганату.
Газаадвядзенне прымяняецца пры метэарызме з дапамогай газаадводнай трубкі. Гэта гумавая трубка даўжынёй 40—50 см і дыяметрам прасвету 5—10 мм. Адзін канец трубкі скруглены і мае адну ці дзве адтуліны. Перад маніпуляцыяй трубка добра прамываецца вадой і стэрылізуецца метадам кіпячэння. Хворага кладуць на бок, ногі згінаюць у каленях, скруглены канец трубкі змазваюць вазелінам і ўводзяць у задні праход, павольна прасоўваючы дзецям на глыбіню да 10 см і дарослым — на глыбіню 20—30 см. Вонкавы канец трубкі апускаюць у судна, пастаўленае пад коўдру побач з хворым. Вымаюць трубку ў дзяцей не больш чым праз 15—20 хвілін, у дарослых — праз 0,5—1 гадзіну, заднепраходную адтуліну абціраюць вільготным тампонам, а пры раздражненні змазваюць цынкавай маззю.
1.6.8. Мочапрыёмнікі. Катэтэрызацыя мачавога пузыра
Мочапрыёмнік — гэта прыстасаванне для збірання мачы. Мочапрыёмнікі бываюць мужчынскія і жаночыя, для пастаяннага нашэння і пасцельныя (так званыя «уткі»).
Мочапрыёмнікі для пастаяннага нашэння прымяняюць пры нетрыманні мачы, іх носяць пастаянна. Пры начным нетрыманні мачы іх надзяюць на ноч. Такі мочапрыёмнік уяўляе сабой гумавы або пластыкавы сасуд з дзвюма адтулінамі: верхняй — для прыёму мачы, ніжняй — для спуску мачы праз спецыяльны кран. Верхняя адтуліна злучана з мочаўлоўнікам, зробленым у адпаведнасці з асаблівасцямі вонкавых палавых органаў мужчын і жанчын. Замацоўваецца на целе з дапамогай раменьчыкаў. Мочапрыёмнік трэба штодзённа прамываць цёплай вадой з мылам і дэзадараваць 1—3 %
растзорам хлораміну. Палавыя органы абмываюць цёплай вадой з мылам, а затым слабым растворам калію перманганату.
Пасцельны мочапрыёмнік — шкляны або эмаліраваны сасуд, прызначаны для прыёму мачы ў ляжачых хворых. Пасля выкарыстання іх мыюць цёплай вадой з мылам і дэзадаруюць 5—6 разоў на суткі.
Катэтэрызацыя — гэта ўвядзенне катэтэра ў мачавы пузыр з мэтай вывесці з яго мачу, прамыць ці ўвесці ў яго лекавыя сродкі. Слізістая абалонка мачавога пузыра слабаўстойлівая да інфекцыі, таму катэтэрызацыю трэба праводзіць стэрыльным катэтэрам з захаваннем мераў перасцярогі, каб не занесці. інфекцыю. Проціпаказаннямі да катэтэрызацыі з’яўляюцца восгрыя запаленчыя працэсы ва урэтры і мачавым пузыры. 3 дыягнастычнай і лячэбнай мэтай праводзіцца таксама катэтэрызацыя мачаточнікаў і нырачных лаханак.
Катэтэрызацыю мачавога пузыра робяць катэтэрамі, якія па прызначэнні бываюць мужчынскія і жаночыя, па якасці матэрыялу — мяккія і цвёрдыя. Мужчынскі катэтэр мае даўжыню 25—30 см і дыяметр да 10 мм, жаночы катэтэр карацейшы — да 12—15 см (рыс. 1.19).
Мяккі катэтэр — гэта эластычная гумавая трубка дыяметрам ад 0,33 да 10 мм (№ 1—30). Канец для ўвядзення ў мачавы пузыр закруглены, з авальнай бакавой адтулінай, знешні канец мае лейкападобнае пашырэнне, каб лепей было злучаць яго са шпрыцам пры ўвядзенні ў мачавы пузыр лекавых сродкаў.
Цвёрды катэтэр металічны. Ён складаецца з ручкі, стрыжня і закругленай дзюбы з дзвюма бакавымі авальнымі адтулінамі.
Перад катэтэрызацыяй жанчын спачатку падмываюць і спрынцуюць пры наяўнасці выдзяленняў з похвы і ўкладваюць на спіну з разведзенымі нагамі. Урач ці медыцынская сястра папярэдне мые рукі цёплай вадой з мылам, працірае іх спіртам, а нагцявыя фалангі пальцаў — настойкай ёду. Пасля гэтага
становіцца збоку ад хворай, адной рукой разводзіць палавыя губы, а другой рукой з дапамогай тампона, змочанага дззінфекцыйным растворам (ртуці дыхларыд 0,1 % ці каларгол 1—2 %), зверху ўніз працірае знешнія палавыя губы, адтуліну мочаспускальнага канала. Потым бярэ пінцэтам катэтэр, змочвае яго вазелінавым маслам і ўводзіць у адтуліну мочаспускальнага канала. Жаночы мочаспускальны канал кароткі (4—6 см), і катэтэрызацыя не ўяўляе складанасці. З’яўленне са знешняга канца катэтэра мачы сведчыць аб тым, што катэтэр знаходзіцца ў мачавым пузыры. Мачу збіраюць у шкляны мочапрыёмнік; калі яна перастане самастойна выцякаць праз катэтэр, трэба злёгку націснуць на ніз жывата для вывядзення яе рэшткаў (рыс. 1.20).
Рыс. 1.20. Увядзенне катэтэра жанчыне
Катэтэрызацыя м у ж ч ы н значна больш складаная, што звязана з большай даўжынёй мочаспускальнага канала (22—25 см) і наяўнасцю двух фізіялагічных звужэнняў, якія ствараюць перашкоды. Пастава хворага такая ж, як і пры катэтэрызацыі жанчын. Паміж ног ставяць судна або шкляны мочапрыёмнік для збору мачы. Медыцынская сястра бярэ ў руку палавы член, другой рукой апрацоўвае яго дэзінфекцыйным растворам, старанна працірае ватай галоўку, адтуліну ўрэтры. Пасля гэтага яна бярэ пінцэтам мяккі катэтэр, змочаны вазелінавым маслам, другой рукой разводзіць губкі адтуліны урэтры і ўводзіць у яе катэтэр. Пры пранікненні катэтэра ў мачавы пузыр са знешняга яго канца з’яўляецца мача. Калі катэтэрызацыя мяккім катэтэрам не ўдалася, прымяняюць цвёрды катэтэр, які ўводзіць урач. Выводзяць катэтэр некалькі раней канца мочаспускання з такім разлікам, каб астатняя мача прамыла мочаспускальны канал пасля катэтэра.
1.7. ПРЫМЯНЕННЕ ЛЕКАВЫХ РЭЧЫВАЎ
1.7.1. Прыметы непрыгоднасці лекавых рэчываў. Фактары, якія ўплываюць на іх дзеянне ў арганізме
Кантроль за якасцю медыкаментаў ажыццяўляюць кантрольныя лабараторыі здводаў медыцынскай прамысловасці і аптэчных упраўленняў. Метадычнае кіраўніцтва лабараторыямі і кантроль за іх работай павінна ажыццяўляць Дзяржаўная інспекцыя па кантролі за якасцю лекавых рэчываў. У лячэбных аддзяленнях якасць медыкаментаў кантралююЦь загадчык аддзялення і старэйшая медыцынская сястра. Яны павінны сачыць, каб лякарствы ў аддзяленні захоўваліся ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі Дзяржаўнай фармакапеяй, і не ўжываліся пасля сканчэння тэрміну прыгоднасці. Медыкаменты, якія хутка псуюцца (вакцыны, сывараткі, антыбіётыкі, настоі і адвары), трэба захоўваць у спецыяльным халадзільніку пры тэмпературы 2—4 °C. Тэрмін прыгоднасці адвараў — да 3, мікстур — да 5 дзён.
Прыметамі непрыгоднасці лекаў, якія хутка псуюцца, з’яўляюцца: змяненне к о л е р у, памутненне, з’яўленне непрыемнага паху, цвілі, ш м а т к о ў. Хутка псуюцца мазі, асабліва з антыбіётыкамі: змяняюць колер і губляюць сваю актыўнасць. Непрыгодныя да ўжывання таблеткі і парашкі, якія змянілі свой колер ці склеіліся. Прыгатаваныя ў аптэцы стэрыльныя растворы ў лячэбным аддзяленні можна захоўваць у халадзільніку да 10 дзён пры ўмове захавання празрыстасці і колеру.
На дзеянне лекавых рэчываў у арганізме ўплываюць розныя фактары, якія могуць аслабляць ці ўзмацняць іх лячэбны эфект.
Хімічны састаў лекавага рэчыва абумоўлівае дзеянне яго ў арганізме. Вядома, што гумаральнае рэгуляванне фізіялагічных працэсаў ажыццяўляецца з дапамогай хімічна актыўных рэчываў, якія прадуцыруюцца ў арганізме. Пры недахопе якога-небудзь рэгуляторнага фактару наступае расстройства нармальных фізіялагічных функцый арганізма і развіваецца хвароба. Так, калі падстраўнікавая залоза выпрацоўвае недастатковую колькасць інсуліну, развіваецца цукровы дыябет. Такія хваробы можна лячыць шляхам увядзення ў арганізм сінтэтычных аналагаў хімічна актыўных рэчываў, якіх нестае ў арганізме.
Высветлілася, што нават невялікія змены ў хімічнай структуры лекавага прэпарата могуць адбіцца на яго лячэбным дзеянні. Калі хімічны сінтэз рэчываў дасягнуў высокага развіцця, пачалі ствараць лекавыя прэпараты з папярэдгіё зададзенай праграмай дзеяння. Былі сінтэзаваны лекавыя рэчывы з процімікробным дзеяннем, што
з’явілася рашучым пераваротам у падыходах да прафілактыкі і лячэння інфекцыйных хвароб. У цяперашні час многія лекавыя рэчывы маюць сінтэтычнае і паўсінтэтычнае паходжанне.
Фізічныя ўласцівасці лекавага рэчыва таксама ўплываюць на яго дзеянне ў арганізме. Лёгкарастваральныя лекавыя прэпараты аказваюць рэзарбтыўнае дзеянне, нерастваральныя — толькі мясцовае.
Ступень дысперснасці лекавага рэчыва ўплывае на хуткасць пранікнення яго ў кроў і на стварэнне лекавай канцэнтрацыі. Парашковыя лекі праяўляюць лячэбнае дзеянне значна хутчэй, чым дражэ ці таблеткі.
На хуткасць рэзарбтыўнага дзеяння ўплывае таксама с п осаб увядзення і тып растваральніка лекавага рэчыва. Так, масляныя растворы выкарыстоўваюцца тады, калі неабходна, каб лекавае рэчыва паступала ў кроў запаволена. Водныя растворы ўсмоктваюцца хутчэй за масляныя, спіртавыя — хутчэй за водныя.
Дзеянне лекавых рэчываў залежыць адіх дозы і масы арганізма. Доза вызначае канцэнтрацыю лякарства ў арганізме, абумоўлівае інтэнсіўнасць узаемадзеяння яго з жывымі тканкамі. Адна і тая ж доза стварае розную канцэнтрацыю лекавага рэчыва ў крыві і тканках двух арганізмаў, якія адрозніваюцца сваёй масай. Таму, каб дасягнуць аптымальнага эфекту лекаў, трэба выключыць уплыў ваганняў канцэнтрацыі. Неабходная канцэнтрацыя дасягаецца шляхам разліку дозы лекавага рэчыва на кілаграм масы цела хворага.
Розная эфектыўнасць дзеяння лекавых рэчываў звязана з узроставымі асаблівасцямі арганізма. Вядома, што дзеці і асобы, старэйшыя за 60 гадоў, валодаюць большай адчувальнасцю да лекаў, чым людзі сярэдняга ўзросту. Таму Дзяржаўная фармакапея вызначае дозы лекавых рэчываў у залежнасці ад узросту.
Дзеянне лекавых рэчываў залежыць таксама і ад і н д ы в ідуальных асаблівасцяў арганізма. Асобныя лекавыя прэпараты, як і некаторыя харчовыя прадукты (мука, суніцы, яйкі, малако, мяса, рыба і інш.), часам вызываюць сенсібілізацыю і нават ідыясінкразію. Павышаная адчувальнасць арганізма да якога-небудзь рэчыва часцей бывае спадчынная. Такая ўласцівасць арганізма ўлічваецца пры назначэнні лекаў.