• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Клінічная карціна. Прыметамі застою крыві ў вялікім крузе кровазвароту з’яўляюцца: інтэнсіўны цыяноз (асабліва выражаны на твары і шыі), задышка, набуханне і пульсацыя шыйных вен, тахікардыя, хуткае набуханне, павелічэнне і рэзкая балючасць печані, уздуцце жывата, млоснасць, ірвота, вадкі стул. Калі да развіцця вострага прыступу існавала хранічная сардэчная недастатковасць, у хворага ўзнікаюць ацёкі і асцыт.
    Пры адначасовым развіцці леважалудачкавай недастатковасці дадаткова выяўляюцца сімптомы застою крыві ў малым крузе кровазвароту.
    Л я ч э н н е. Рэкамендуецца кровапусканне ў аб’ёме 150—200 мл крыві (не болып 0,3 % ад масы цела) з наступным увядзеннем страфанціну або карглікону, як і пры сардэчнай астме. На вобласць печані ставяць п’яўкі. Назначаюць мачагонныя сродкі (фурасемід, урэгіт, навурыт, дыхлатыязід). У выпадках спалучэння сардэчнай недастатковасці з сасудзістай падскурна ўводзяць 1—2 мл кардыяміну.
    Прафілактыка заключаецца ў рацыянальным лячэнні захворванняў, якія прыводзяць да развіцця вострай і хранічнай сардэчнай недастатковасці.
    2.4.5.	Вострая сасудзістая недастатковасць
    Вострая сасудзістая недастатковасць — падзенне тонусу крывяносных сасудаў, якое суправаджаецца вострым зніжэннем артэрыяльнага ціску. Пры гэтым змяншаецца прыток вянознай крыві да сэрца, зніжаецца сардэчны выкід, парушаюцца перфузія тканак, абмен рэчываў, узнікае гіпаксія галаўнога мозга, прыгнятаюцца жыццёва важныя функцыі арганізма.
    Адрозніваюць тры клінічныя формы вострай сасудзістай недастатковасці: непрытомнасць, калапс, шок.
    Непрытомнасць — найбольш лёгкая форма вострай сасудзісгай недастатковасці, пры якой наступае кароткатэрміновае расстройства мазгавога кровазвароту.
    Этыялогія. Можа ўзнікаць пры моцным стрэсе (спалох, страх), ад моцнага болю (нырачная, пячоначная або кішэчная колікі), ад цеплавога ці сонечнага ўдару, пры рэзкім пераходзе з гарызантальнай паставы ў вертыкальную, пры крывацёку.
    Клінічная карціна развіваецца раптоўна або паступова. Паяўляюцца слабасць, рэзкая бледнасць скуры, галавакружэнне, млоснасць, пацямненне ў вачах. Хворы страчвае прытомнасць і падае.
    Пры абследаванні заўважаецца бледнасць скуры твару і цела, расшырэнне зрэнак з аслабленай рэакцыяй на святло, павярхоўнае дыханне, рэзка аслаблены пульс. Артэрыяльны ціск паніжаны. Працягласць непрытомнасці часцей бывае 20—40 с, а часам да 1—2 хвілін і болей.
    Пры адсутнасці выражаных зменаў з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы адзначаныя сімптомы знікаюць і хворы прыходзіць у прытомнасць. Аднак агульная слабасць і галаўны боль могуць заставацца яшчэ некалькі гадзін.
    Л я ч э н н е. Неадкладная дапамога заключаецца ў наданні хвораму гарызантальнай паставы з прыўзнятымі нагамі. Затым яго вызваляюць ад вопраткі, якая перашкаджае дыханню, даюць доступ ў памяшканне свежаму паветру, апырскваюць твар халоднай вадой, даюць панюхаць нашатырны спірт. Звычайна гэтых мер бывае дастаткова, каб вярнуць прытомнасць. Пры працяглай непрытомнасці ўводзяць пад скуру 1 мл кардыяміну або 1 мл 10 % раствору кафеіну.
    Калапс — вострая сасудзістая недастатковасць, якая характарызуецца падзеннем тонусу сасудаў і рэзкім змяншэннем аб’ёму цыркулюючай крыві.
    Этыялогія. Прычынамі калапсу часцей бываюць вострыя інфекцыйныя захворванні, інтаксікацыі і атручванні. У механізме
    развіцця калапсу маюць значэнне падзенне тонусу артэрыёл і вен пры розных інтаксікацыях арганізма і хуткае змяншэнне масы цыркулюючай крыві пры крывацёку, які перавышае кампенсаторныя магчымасці арганізма. Гэтыя фактары часга спалучаюцца.
    Клінічная карціна абумоўліваецца недастатковым крованапаўненнем сасудаў мозга, мышц і скуры і перапаўненнем крывёю сасудаў органаў брушной поласці. Скурныя покрывы бледныя, пакрытыя халодным потам, вены спадаюцца і становяцца нераспазнавальнымі пад скурай. Вочы западаюць, рысы твару завасграюцца. Артэрыяльны ціск рэзка падае, пульс ледзь вызначаецца або нават не прамацваецца. Дыханне частае, часам перарывістае. Могуць адбывацца міжвольнае мочаспусканне, дэфекацыя. Тэмпература цела зніжаецца да 35 ° С і ніжэй. Хворы затарможаны, прытомнасць зацемнена, зрэнкі злёгку расшыраны, рэакцыя іх на святло вялая, назіраецца дрыжанне кісцяў рук, падчас сутарга мышцаў твару і рук. У асобных выпадках сімптомы нарастаюць хутка: страчваецца прытомнасць, зрэнкі моцна расшыраюцца, знікаюць рэфлексы, падае сардэчная дзейнасць, надыходзіць агонія.
    Л я ч э н н е. Пры ўзнікненні такога ўскладнення, як калапс, прымяняецца інтэнсіўная тэрапія для ўстаранення яго прычын. Медыцынскую дапамогу аказваюць ў тэрміновым парадку. Хворага кладуць на ложак без падушкі, ногі і ніжнюю частку тулава крыху прыўзнімаюць, да канечнасцяў прыкладваюць грэлкі, даюць панюхаць нашатырны спірт, праветрываюць памяшканне, даюць выпіць моцны чай або каву.
    Этыялагічнае лячэнне залежыць ад прычыны, якая вызвала калапс. Так, пры крывацёку прымаюць меры па яго спыненні і пераліваюць кроў ці кровазамяняльныя расгворы, пры атручваннях і інтаксікацыях праводзяць спецыфічную антыдотную і дэзінтаксікацыйную тэрапію, пры алергіі — дэсенсібйгізацыйную тэрапію, пры інфекцыйным калапсе — энергічнае лячэнне асноўнай хваробы і г. д.
    Для ўзнаўлення артэрыяльнага ціску ўводзяць танізавальныя сродкі (норадрэналін — 1 мл 0,2 % раствору ці мезатон — 1 мл 1 % раствору пад скуру або ўнутрывенна па каплях), псіхастымулятары (кафеін), аналептыкі (кардыямін і інш.), глюкакортыкастэроіды (прэднізалон і інш.).
    Прафілактыка складаецца з інтэнсіўнага лячэння асноўнага захворвання, пастаяннага назірання за хворымі, стан якіх выклікае апасенне.
    Шок — найбольш цяжкая форма вострай сасудзістай недастатковасці, якая характарызуецца цяжкім расстройствам жыццёва неабходных функцый нервовай і эндакрыннай сістэм, кровазвароту, дыхання і абмену рэчываў.
    Этыялогія. Прычынамі шоку могуць быць цяжкія траўмы (траўматычны шок), апёкі (апёкавы шок), аперацыі (аперацыйны шок), пераліванне несумяшчальнай крыві (гемалітычны шок), інфаркт міякарду (кардыягенны шок), алергія (анафілактычны шок) і г. д.
    Клінічная карціна. У цячэнні траўматычнага шоку выдзяляюць дзве фазы — эрэктыльную і тарпідную. У эрэктыльнай фазе хворы ўзбуджаны, позірк неспакойны, думкі блытаныя, твар бледны, адзначаецца рухальная ўстрывожанасць. У тарпіднай фазе пры захаванай свядомасці назіраюцца абыякавасць да наваколля, рэзкае зніжэнне рэакцыі на боль. Твар бледны, тэмпература цела зніжана, скура пакрыта халодным потам, дыханне частае, узнікае смага, часам ірвота. Траўматычны шок можа развіцца на працягу некалькіх хвілін або 24 і болей гадзін пасля паражэння.
    Вельмі цяжка працякае апёкавы шок.
    Для анафілактычнага шоку характэрны моташнасць, ірвота, раптоўны спад артэрыяльнага ціск'у, часты пульс, паскоранае павярхоўнае дыханне, часам страта прытомнасці, міжвольныя мочаспусканне і дэфекацыя.
    Кардыягенны шок характарызуецца ўзнікненнем моцнай млявасці, бледнасцю скуры, сінюшнасцю губ, пахаладаннем рук і ног, халодным потам, часта стратай прытомнасці.
    Л я ч э н н е павінна адпавядаць віду шока. Пры моцных болях для вывядзення хворага з шоку прымяняюць болесуцішальныя сродкі (марфін, прамедол, таламанал і інш,). Пры шоку, які ўзнік ад страты крыві, пасля спынення крывацёку пераліваюць кроў, кровазамяняльныя і процішокавыя растворы. Пры з’яўленні сімптомаў недастатковасці кровазвароту прымяняюць сардэчна-сасудзісгыя сродкі і г. д.
    2.4.6.	Паняцце аб гіпертанічнай хваробе
    Гіпертанічная хвароба — хранічнае захворванне, асноўным праяўленнем якога з’яўляецца стойкае павышэнне артэрыяльнага ціску. Адносіцца да групы сасудзістых дыс+аній — расстройства сасудзістага тонусу. Большасць сасудзістых дыстаній не з’яўляюцца самастойным захворваннем, а бываюць часовымі сімптомамі, якія ўласцівы іншым хваробам.
    Па тыпе сасудзістага тонусу дыстаніі бываюць гіпертанічныя — з павышэннем сасудзістага тонусу і гіпатанічныя — з паніжэннем тонусу сасудаў.
    Па этыялогіі і патагенезе дыстаніі могуць быць неўрагенныя,
    якія з’яўляюцца праяўленнем неўрозаў, і сімптаматычныя, якія маюць эндакрынапатычнае, інфекцыйна-таксічнае, таксічнае, алергічнае, радыяцыйнае ці іншае паходжанне.
    Этыялогія. У аснове развіцця гіпертанічнай хваробы ляжаць два фактары: псіхічная траўматызацыя і перанапружанне цэнтральнай нервовай сістэмы і спадчынная схільнасць. Акрамя таго, могуць мець значэнне характар харчавання і шкодныя звычкі, асабліва курэнне.
    Артэрыяльны ціск можа быць нармальны (сісталічны — у межах 100—140 мм рт. сл., дыясталічны — 70—90 мм рт. сл.), зменлівы ў межах гранічнага ўзроўню (140—159 на 90—94 мм рт. сл.) і павышаны (сісталічны — 160 мм рт. сл. і вышэй, дыясталічны — 95 мм рт. сл. і вышэй).
    Клінічная карціна. У цячэнні гіпертанічнай хваробы выдзяляюць тры стадыі.
    Для першай стадыі характэрнае часовае, няўсгойлівае павышэнне артэрыяльнага ціску пад уздзеяннем знешніх раздражняльнікаў (псіхічнае перанапружанне), якое ўтрымліваецца нядоўга і нармалізуецца без лячэння. Хворыя пры гэтым адчуваюць галавакружэнне, галаўны боль, сэрцабіцце, маюць дрэнны сон або ўвогуле не адчуваюць сімптомаў хваробы. Працаздольнасць хворага ў гэтай стадыі не зніжаецца, і хвароба падчас выяўляецца выпадкова.
    У другой стадыі хваробы артэрыяльны ціск павышаны пастаянна, самаадчуванне хворага пагаршаецца, і ён вымушаны звяртацца да ўрача са скаргамі на боль у вобласці сэрца, галавакружэнне, галаўны боль, моташнасць, часам ірвоту, хуткую стамляльнасць. У хворых могуць узнікаць гіпертанічныя крызы — прыступы рэзкага павышэння артэрыяльнага ціску. Пры абследаванні хворага выяўляецца расшырэнне межаў сэрца, звужэнне артэрый сятчаткі вачэй, з’яўленне ў мачы бялку і эрытрацытаў. Пасля нармалізацыі працы і адпачынку артэрыяльны ціск можа паніжацца, але рэдка даходзіць да нармальнага ўзроўню.
    У трэцяй стадыі хваробы артэрыяльны ціск устойліва павышаны і слаба паддаецца зніжэнню пры медыкаментозным лячэнні. Узнікаюць устойлівыя атэрасклератычныя паражэнні артэрый з парушэннем кровазабеспячэння галаўнога мозга, сэрца, нырак і іншых жыццёва важных органаў. Паражэнне каранарных артэрый прыводзіць да развіцця ІХС і сардэчнай недастатковасці. Парушэнне кровазабеспячэння галаўнога мозга вядзе да зніжэння памяці, страты працаздольнасці, частага галаўнога болю, моташнасці, рвоты, шуму ў вушах, пагаршэння зроку. Пад уздзеяннем знешніх фактараў нярэдка ўзнікаюць гіпертанічныя крызы, якія ў гэтай стадыі хваробы суправаджаюцца моташнасцю, часам ірвотай, моцным галаўным болем, часцей у вобласці патыліцы, рэзкім пагаршэннем зроку,