Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Боль не знімаецца нітрагліцэрынам. Хворы ўзбуджаны, скура пакрыта халодным потам, пульс часты, сэрца павялічваецца ў памерах, тоны яго глухія, парушаецца сардэчны рытм. Могуць узнікаць «рытм галопу», экстрасісталія, параксізмальная тахікардыя, мігальная арытмія.
Пры. экстрасісталіі ў сардэчнай мышцы паяўляецца дадатковы ачаг узбуджэння, які выклікае дачаснае скарачэнне сэрца — экстрасісталу. Параксізмальная тахікардыя характарызуецца раптоўным пачашчэннем рытму, часам да 200 сардэчных скарачэнняў у хвіліну. Пры мігальнай арытміі перадсэрдзі скарачаюцца не поўнасцю, асобнымі сегментамі, а жалудачкі — бязладна.
Устойлівай прыметай інфаркту з’яўляецца павышэнне тэмпературы на другі дзень хваробы да 38 0 С, якая ўтрымліваецца 3—7 дзён.
Пры даследаванні крыві адзначаецца лейкацытоз, павялічваецца ХАЭ і трымаецца павышанай да 30—40 дзён.
Пры дробнаачаговых інфарктах хвароба можа працякаць нетыпова, з недакладна выражаным болевым сіндромам і ў болып лёгкай форме.
Вельмі важнае значэнне ў дыягностыцы інфаркту мае электракардыяграфічнае даследаванне, якое дае магчымасць дакладна вызначыць лакалізацыю паражэння і цяжкасць хваробы.
Асноўнымі ўскладненнямі інфаркту міякарда з’яўляюцца: 1) сардэчная астма і ацёк лёгкіх; 2) кардыягенны шок; 3) праважалудачкавая сардэчная недастатковасць; 4) парушэнне сардэчнага рытму; 5) разрыў сценкі сэрца; 6) анеўрызма сэрца.
Л я ч э н н е хворых на інфаркт міякарда можа быць паўнацэнным толькі ў бальнічных умовах. Хвораму патрабуецца пастаянны нагляд, таму што за першым прыступам хваробы нярэдка наступаюць паўторныя і больш цяжкія.
Пры аказанні дапамогі хвораму асноўная задача заключаецца ў тым, каб зняць прыступ болю. 3 гэтай мэтай прымяняюць наркатычныя анальгетыкі — марфін (1 мл 1 % раствору) ці прамедол (1 мл 1—2 % раствору) у камбінацыі з атрапінам (0,5 мл 0,1 % раствору) ці платыфілінам (1 мл 0,2 % раствору) у выглядзе падскурнай ін’екцыі. Дзеянне наркатычных абязбольвальных сродкаў можна ўзмацніць ін’екцыяй антыгістамінных прэпаратаў — дыпразіну (1—2 мл 2,5 % раствору) ці дымедролу (1 мл 1 % раствору).
Добры абязбольвальны эфект дае ін’екцыя таламаналу (2 мл), які з’яўляецца сумессю драперыдолу з фентанілам.
У цяжкіх выпадках інфаркту міякарда для зняцця болевага сіндрома прымяняюць наркоз закіссю азоту з кіслародам, які ўзмацняюць ін’екцыяй марфіну ці прамедолу.
Кардыягенны шок, як правіла, хутка купіруецца пасля зняцця болевага сіндрома. Пры захаванні артэрыяльнай гіпатэнзіі ўнутрывенна ўводзяць мезатон (0,1—0,5 мл 1 % раствору ў ізатанічным растворы натрыю хларыду) ці норадрэналін (1 мл 0,2 % раствору ў 200 мл 5 % раствору глюкозы капельна). Пасля гэтага ўнутрывенна ўводзяць сардэчныя гліказіды — страфанцін К (0,5—1 мл 0,05 % раствору ў 10 мл 20 % раствору глюкозы) ці карглікон (0,5—1 мл 0,06 % раствору ў 10 мл 20 % раствору глюкозы), пры неабходнасці — кортыкастэроідныя гармоны і плазмазамяняльныя растворы.
3 самага пачаатку хваробы прымяняюць фібрыналітычныя і антыкаагуляцыйныя сродкі — гепарын, фібрыналізін, стрэптазу, якія прадухіляюць тромбаўтварэнне і садзейнічаюць рассысанню ўтвораных тромбаў. Комплексная тэрапія гэтымі сродкамі ўключае ўнутрывеннае ўвядзенне 15 000 АД гепарыну ў 250 мл ізатанічнага раствору натрыю хларыду з дабаўленнем 60 000—90 000 АД фібрыналізіну ці 700 000—1 000 000 АД стрэптазы. Гэтую сумесь уводзяць павольна, на працягу 6—10 гадзін.
У ходзе ўсяго перыяду лячэння хворым назначаюць сродкі, якія знімаюць спазм каранарных артэрый і паляпшаюць кровазабеспячэнне міякарда (верапаміл, кардарон, курантыл, анапрылін, тразікор і інш.), а таксама тыя, што валодаюць антыарытмічным дзеяннем.
Хворым з буйнаачаговым інфарктам міякарда назначаюць пасцельны рэжым на працягу месяца. Строгі пасцельны рэжым захоўваецца першыя 1—2 тыдні. У гэты час хвораму забаронены рэзкія актыўныя рухі; мяняць яго паставу і паварочваць абавязаны медыцынскі персанал. Актыўныя рухі павінны ўводзіцца і пашырацца паступова з улікам стану хворага. Пры дробнаачаговых інфарктах тэрмін пасцельнага рэжыму скарачаецца ў залежнасці ад аб’ектыўных даных хворага.
Адным з метадаў аднаўленчай тэрапіі хворых з’яўляецца лячэбная фізкультура. Паказаннем да пачатку яе прымянення з’яўляецца адсутнасць задышкі ў стане спакою, спыненне болю ў вобласці сэрца, паніжэнне тэмпературы цела да нармальнай, адсутнасць тэндэнцыі да падзення артэрыяльнага ціску.
Пачынаюць лячэбную фізкультуру з дыхальнай гімнастыкі, пасіўных рухаў у суставах, лёгкага масажу. Затым пераходзяць да паваротаў набок, а пасля іх засваення — да пастаў седзячы і стоячы. Спачатку гэтыя рухі хворы выконвае з дапамогай метадыста, а затым самастойна. Па меры адаптацыі сардэчна-сасудзістай сістэмы да фізічнай нагрузкі са зменай паставы пераходзяць да комплексу практыкаванняў пад кантролем метадыста.
Харчаванне хворых у першыя дні хваробы павінна складацца з лёгка засваяльнай напаўвадкай ежы, якую даюць невялікімі порцыямі 4—5 разоў на дзень. Колькасць кухоннай солі абмяжоўваецца. У залежнасці ад стану хвораму назначаюць 1200—1500 мл вадкасці ў суткі. Па меры паляпшэння стану і павелічэння актыўнасці хворага дыета паступова пашыраецца.
Хворым з інфарктам міякарда неабходны асаблівыя ўвага і догляд, падтрыманне ўпэўненасці ў выздараўленні. Першараднае значэнне мае стварэнне ахоўнага рэжыму. У ложку хвораму надаюць прыўзнятае становішча, асцярожна ўмываюць, абціраюць цела, падкладваюць судна, праводзяць замену нацельнай і пасцельнай бялізны. Пры запорах ставяць ачышчальную клізму. Для папярэджання пролежняў карыстаюцца падкладным гумавым кругам і г. д.
Прафілактыка інфаркту міякарда павінна прадугледжваць поўнае выключэнне фактараў рызыкі ІХС, нармалізацыю працы і адпачынку, фізічнае загартоўванне.
2.4.4. Вострая сардэчная недастатковасць
Сардэчная недастатковасць — паталагічны стан арганізма, пры якім сэрца няздольнае падтрымліваць нармальнае кровазабеспячэнне органаў і тканак. Паняцце «недастатковасць кровазвароту» складаецца з уяўлення аб сардэчнай і сасудзістай недастатковасці.
У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй сардэчнай недастатковасці адрозніваюць: 1) вострую сардэчную недастатковасць (сардэчная астма, ацёк лёгкіх); 2) вострую праважалудачкавую недастатковасць; 3) хранічную сардэчную недастатковасць.
Сардэчная астма — прыступ удушша, вызваны развіццём недастатковасці левых аддзелаў сэрца.
Сардэчная астма'можа ўзнікаць пры ішэмічнай хваробе сэрца, міякардытах, прыроджаных і набытых пароках сэрца, гіпертанічнай хваробе, вострых і хранічных нефрытах і інш. Лічаць, што сардэчная
астма звязана з памяншэннем здольнасці левага жалудачка сэрца нагнятаць кроў у аорту. У выніку кроў застойзаецца ў лёгкіх, парушаецца газаабмен і ў крыві накопліваецца вуглекіслата. Пры гэтым раздражняецца дыхальны цэнтр галаўнога мозга і ўзнікае задышка. У цяжкіх выпадках прыступ можа закончыцца ацёкам лёгкіх.
Клінічная карціна. Прыступ сардэчнай астмы ўзнікае часцей за ўсё ноччу. Хворы раптоўна прачынаецца ад пачуцця недахопу паветра і садзіцца на ложку. Развіваецца задышка, паяўляюцца кашаль з пеністай макротай, слабасць, трывога. Скура набывае попельна-сінюшнае адценне, пакрываецца халодным потам. Пульс часты, малога напаўнення і напружання. Пры нарастанні ацёку лёгкіх задышка ўзмацняецца, частата дыхання ўзрастае да 60 у хвіліну, яно становіцца павярхоўнае, клякотнае, кашаль суправаджаецца выдзяленнем крывяністай макроты. Пры аускультацыі над лёгкімі праслухваецца шмат вільготных хрыпаў, тоны сэрца глухія, адзначаецца «рытм галопу» — раздваенне 1-га тону. Артэрыяльны ціск пры кароткатэрміновым прысгупе можа заставацца нармальным.
Працягласць прыступаў леважалудачкавай недастатковасці можа быць ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін з пераходам пры доўгім прыступе ў ацёк лёгкіх.
Л я ч э н н е. Яго пачынаюць неадкладна, таму што сардэчная астма пагражае жыццю хворага. Яму надаюць напаўсядзячую паставу на ложку або седзячы са спушчанымі з ложка нагамі, не дазваляюць рухацца і даюць дыхаць увільготненым кіслародам. На плечы і бёдры ў сярэдняй трэці на 30—60 хвілін накладваюць гумавыя жгуты для часовага выключэння часткі крыві з кровазвароту. Пасля накладання жгутоў канечнасці павінны быць сінюшныя, але не бледныя, таму што жгуты прызначаны для запаволення адтоку венознай крыві, а не для поўнага спынення кровазвароту. Накладанне жгутоў проціпаказана пры тромбафлебітах і септычным эндакардыце.
Асноўным патагенетычным лячэбным сродкам з’яўляюцца сардэчныя гліказіды (страфанцін, карглікон), якія ўводзяць унутрывенна павольна на працягу 4—6 хвілін. Страфанцін уводзяць у дозе 0,3 мл 0,05 % з 5—10 мл 40 % раствору глюкозы. Пры немагчымасці ўнутрывеннага ўвядзення прэпарат можна ўвесці ўнутрымышачна з 2 мл 1 % раствору навакаіну. У выпадках брадыкардыі дадаткова ўводзяць пад скуру 0,5 мл 5 % раствору эфедрыну. Замест страфанціну можна ўвесці 0,2—0,75 мл 0,06 % раствору карглікону (дзецям дапускаецца ва ўзросце старэй двух гадоў).
Пасля ўвядзення сардэчных гліказідаў падскурна ўводзяць 0,4— 1 мл кардыяміну для павышэння сасудзістага тонусу.
Пры развіцці ацёку лёгкіх назначаюць мачагонныя сродкі (фурасемід — 2—4 мл 1 % раствору ўнутрымышачна ці урэгіт — 0,05 г), якія садзейнічаюць спыненню працэсу. Спыніць раазвіццё ацёка лёгкіх можна таксама кровапусканнем у аб’ёме 250—300 мл (0,5 % ад масы цела), якое дапускаецца пры павышаным і нармальным артэрыяльным ціску.
Пасля аслаблення прыступу прымяняюць гарачыя нажныя ванны, банькі кругавыя ці на спіну.
Пасля спынення прыступу сардэчнай астмы хвораму назначаюць седатыўныя сродкі, ежу даюць невялікімі порцыямі, часта з абмежаваннем кухоннай солі (да 3—4 г у суткі) і вадкасці (да 1,0—1,2 л у суткі).
Восірая праважалудачкавая недастатковасць, як і іншыя формы сардэчнай недастатковасці, не з’яўляецца асобнай хваробай сэрца, а развіваецца пры іншых захворваннях — крупознай пнеўманіі, цяжкай бранхіяльнай астме, спантанным пнеўматораксе, пароках правых аддзелаў сэрца. У дзіцячым узросце вострая праважалудачкавая недастатковасць звычайна спалучаецца з леважалудачкавай.
Праважалудачкавая сардэчная недастатковасць характарызуецца развіццём застойных з’яў у сістэме верхняй і ніжняй полых вен.