• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Этыялогія. Прычынай хваробы можа быць прыроджаная або набытая схільнасць. Узнікненню яе садзейнічаюць траўмы галавы, інфекцыі, інтаксікацыі і іншыя шкодныя фактары. У многіх
    хворых прычынай эпілепсіі з’яўляецца алкагалізм бацькі, маці або зачацце ў п’яным стане.
    Клінічная карціна. Эпілепсія праяўляецца даволі разнастайна. Хворыя могуць пакутаваць вялікімі і малымі прыпадкамі. Найбольш тыповы вялікі сутаргавы прыпадак. Хворы губляе прытомнасць і падае ў стане танічнай сутаргі (цела напружваецца, выцягваецца), якая працягваецца 20—30 секунд. Затым пачынаюцца кланічныя сўтаргі працягласцю да 2 хвілін: хворы б’ецца аб падлогу, прычыняючы сабе пашкоджанні. Пры гэтым з рота цячэ пеністая сліна, часта з крывёю, бо хворы прыкусвае сабе язык. Часам адбываецца міжвольнае адыходжанне мачы і калу. Са спыненнем сутаргаў прытомнасць вяртаецца паступова, хворы не адразу арыентуецца ў месцы' і часе. Нярэдка пасля прыступу ён упадае ў глыбокі сон. Вялікі сутаргавы прыпадак характарызуецца каматозным станам — страта адчувальнасці, шумнае дыханне, зрэнкі рэзка расшыраны, на святло не рэагуюць.
    Часам узнікае серыя вялікіх сутаргавых прыпадкаў, якія ідуць адзін за адным, і хворы не прыходзіць у прытомнасць. Узнікае так званы эпілептычны статус, які можа працягвацца ад некалькіх гадзін да сутак і прывесці да смяротнага зыходу.
    МалЬі сутаргавы прыпадак выражаецца ў кароткачасовай (секунды) страце прытомнасці. Хворы не падае, можа захоўваць папярэднюю позу — сядзець, стаяць, ісці, але на секунду губляе мову, выпускае з рук рэчы, адсутным позіркам глядзіць у адну кропку. Аб прыпадку не помніць, але здагадваецца па адчуванні разбітасці і слабасці.
    Да цяжкіх праяўленняў эпілепсіі адносіцца так званы эпілептычны змрочны стан — зацямненні прытомнасці, якія суправаджаюцца трызненнем, зрокавымі і слыхавымі галюцынацыямі, пры якіх захоўваецца рухальная актыўнасць і магчымы агресіўныя дзеянні хворага.
    У многіх хворых узнікаюць перыядычныя расстройствы настрою (дысфарыя) — стан незвычайнага ажыўлення, весялосці, трывогі, прыдзірлівасці, зласлівасці, агрэсіўнасці. Эпілептычны змрочны стан і дысфарыі называюць псіхічнымі эквівалентамі эпілепсіі. Яны здымаюць хваравітае напружанне і замяшчаюць сутаргавы прыпадак.
    Цячэнне эпілепсіі залежыць ад многіх фактараў. Пры лёгкіх формах прыпадкі аднатыпныя і рэдкія — да 1 разу на год, пры цяжкіх — частыя, могуць быць і штодзённыя, разнастайныя па праявах.
    Л я ч э н н е. Пры аказанні дапамогі ў выпадку адзінкавага сутаргавага прыпадку неабходна засцерагчы ад удараў рукі, ногі і галаву хворага, расшпіліць каўнер і пояс, пад галаву падкласці што-небудзь мяккае. Для папярэджання прыкусвання языка паміж
    карэннымі зубамі ўводзяць ручку сталовай лыжкі, абвярнуўшы яе бінтам ці ручніком. Пры наступленні сну пасля прыпадку хвораму трэба даць выспацца, яго нельга будзіць, каб увесці лякарства.
    Пры развіцці эпілептычнага статусу пасля ачышчальнай клізмы ставяць лекавую клізму (фенабарбітал — 0,3 г на 30 мл цёплай вады), праз 10—15 хвілін уводзяць хваралгідрат у клізме (50 мл 3—4 % раствору) і робяць ін’екцыю седуксену (2—6 мл 0,5 % раствору ўнутрымышачна). Пры адсутнасці эфекту праз 30 хвілін унутрымышачна ўводзяць гексенал, магнію сульфат, аміназін, пентамін ці іншыя сродкі.
    Прафілактыка заключаецца галоўным чынам у папярэджанні паталогіі цяжарнасці, родавай траўмы, цяжкіх інфекцыйных хвароб, асабліва ў раннім дзяцінстве, а таксама чэрапна-мазгавых траўм.
    2.8.	ПАРАЖЭННІ ІАНІЗУЮЧАЙ РАДЫЯЦЫЯЙ
    2.8.1.	Агульнае паняцце аб уздзеянні іанізуючых выпраменьванняў на арганізм чалавека.
    Крыніцы і віды прамяністай энергіі
    Сярод крыніц прамяністай энергіі, што няспынна ўздзейнічае на чалавека і навакольнае асяроддзе, ёсць і вельмі неабходныя для існавання жыцця на Зямлі, і такія, якія шкодзяць усяму жывому.
    Энергетычны баланс на нашай планеце вызначаецца сонечным выпраменьваннем. Сонца пасылае на Зямлю светлавыя прамяні, якія ўспрымаюцца чалавечым вокам, інфрачырвоныя і ультрафіялетавыя прамяні, радыёхвалі і іншыя віды электрамагнітных і карпускулярных выпраменьванняў.
    Касмічныя прамяні з’яўляюцца яшчэ адной крыніцай прамяністай энергіі. Яны трапляюць на Зямлю з міжзорнай прасторы. у верхніх слаях атмасферы складаюцца з патоку пратонаў (79 %), альфа-часцінак (20 %), ядраў атамаў вугляроду, азоту і кіслароду (каля 0,7 %), а таксама некаторых іншых элементаў (0,3 %), парадкавы нумар якіх у табліцы Д. I. Мендзялеева болыпы за 10. Яны нясуць велізарную энергію і ўяўляюць сабой першаснае касмічнае выпраменьванне. Узаемадзеянне першасных касмічных прамянёў з ядрамі атамаў элементаў атмасферы вядзе да затухання іх інтэнсіўнасці і ўтварэння другасных касмічных прамянёў, якія складаюцца на ўзроўні мора на 80 % з мезонаў і на 20 % з электронаў. Узроўню мора дасягае нязначная колькасць першасных касмічных прамянёў, тым не менш у выніку няспыннай радыяцыі яны павялічваюць прыродны фон прамяністай энергіі, што паступае
    на Зямлю з касмічнай прасторы. У нашых шыротах сярэдняя нагрузка касмічных выпраменьванняў на чалавека складае каля 35 мбэр/г.
    Радыеактыўныя рэчывы распаўсюджваюцца па ўсёй Зямлі і з’яўляюцца трэцяй крыніцай радыяцыі. Раствараючыся ў вадзе, яны засвойваюцца раслінамі і мікраарганізмамі, разам з ежай, вадой і паветрам трапляюць у арганізм чалавека і жывёл. Некаторыя
    /14 прыродныя радыеактыўныя рэчывы — вуглярод	> калш
    /40 с-
    jg К , рубідын yy-Rb і іншыя ў нязначнан колькасці ўваходзяць у склад жывых арганізмаў. На чалавека ўвесь час уплывае апраменьванне радыеактыўнымі рэчывамі, якія знаходзяцца ў атмасферы, у сценах будынкаў і ў глебе.
    Да крыніц радыеактыўнага апраменьвання належаць: 1) радон і прадукты яго распаду, якія накопліваюцца ў жылых памяшканнях; 2) гама-выпраменьванне паверхні Зямлі; 3) выпраменьванне радыеактыўных мікраэлементаў, якія ўтрымліваюцца ў целе чалавека; 4) касмічныя прамяні; 5) медыцынскае апраменьванне; 6) іншыя (выпадзенне радыеактыўных ападкаў, атамныя электрастанцыі, прафесійнае апраменьванне і г. д.). Натуральны фон іанізуючай радыяцыі ў сярэднім складае каля 200—240 мбэр/г.
    Усе разгледжаныя намі віды прамяністай энергіі маюць карпускулярна-хвалевую прыроду.
    Пытанне аб прыродзе бачнага святла цікавіла навукоўцаў са старадаўніх часоў. Так, у XVII ст. англійскі фізік I. Ньютан выказаў гіпотэзу аб карпускулярнай прыродзе святла, а галандскі вучоны Гюйгенс прапанаваў хвалевую тэорыю святла. Але праз некаторы час стала відавочна, што карпускулярная тэорыя не можа растлумачыць магчымасці святла абходзіць перашкоды на сваім шляху, адхіляцца ад прамалінейнага шляху пры праходжанні праз вузкую шчыліну і некаторыя іншыя факты, а хвалевая тэорыя — здольнасць святла распаўсюджвацца ў пустаце.
    Прагрэс у развіцці ўяўленняў аб прыродзе святла намеціўся ў XIX ст. пасля адкрыцця англійскім фізікам Фарадэем электрамагнітнай індукцыі (1831), увядзення паняцця электрычнага і магнітнага палёў, распрацоўкі шатландскім фізікам Максвелам матэматычнай тэорыі электрамагнітных хістанняў (1865). Узнікла новая, электрамагнітная, тэорыя святла.
    Некалькі пазней рускі фізік А. Г. Сталетаў адкрыў з’яву фотаэфекту (1888), а П. Н. Лебедзеў — ціск святла. Гэтыя адкрыцці даказалі, што святло валодае тымі ж якасцямі, што і матэрыя, г. зн. масай і колькасцю руху. Гэтыя з’явы не магла растлумачыць
    электрамагнітная тэорыя святла. Потым нямецкі фізік М. Планк (1900) дапоўніў электрамагнітную тэорыю святла квантавай. У закончаным выглядзе квантавая тэорыя святла была распрацавана А. Эйнштэйнам (1905), які лічыў, што прамяністая энергія распаўсюджваецца ў выглядзе патоку фатонаў. Квант, ці фатон, электрамагнітнага поля ўяўляе сабой нейтральную элементарную часціцу з нулявой масай і спінам I.
    Акрамя прамяністай энергіі ў выглядзе квантаў, існуюць выпраменьванні больш буйных элементарных часціц матэрыі — карпускул (электроны, пазітроны, пратоны і інш.).
    У цяперашні час выяўлены карпускулярна-хвалевы дуалізм матэрыі. Электрамагнітнае выпраменьванне мае не толькі хвалевыя (якія характарызуюцца даўжынёй хвалі і частатой хістанняў), але і дыскрэтныя, карпускулярныя ўласцівасці.
    Фізічныя ўласцівасці выпраменьванняў і іх біялагічнае дзеянне выяўляюцца прыродай часціц, наяўнасцю ці адсутнасцю ў іх зарада, яго велічынёй, даўжынёй хвалі, частатой хістанняў у адзінку часу і энергіяй часціц, якую яны нясуць.
    Вочы чалавека здольныя ўспрымаць электрамагнітныя хвалі, якія ўтвараюць бачнае святло ў інтэрвале частот 7,5-1014-4,3 -1014 Гц . Даўжыня гэтых хваль — ад 760 (чырвоная частка) да 380 нм (фіялетавая частка).
    2.8.2.	Радыеактыўнасць
    Тыпы радыеактыўнасці. Пад радыеактыўнасцю (ад лац. radio — выпускаю прамяні і actiuus — дзейсны) разумеюць самаадвольнае ператварэнне няўстойлівых атамных ядраў у ядры іншых элементаў, якое суправаджаецца ядзернымі выпраменьваннямі. Адрозніваюць чатыры тыпы радыеактыўнасці: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленне атамных ядраў і пратонную радыеактыўнасць. Упершыню радыеактыўнасць была адкрыта ў 1896 г. А. Бекерэлем.
    Пасля адкрыцця В. Рэнтгенам у 1895 г. новага віду прамянёў французскі матэматык А. Пуанкарэ выказаў думку, што рэнтгенаўскія прамяні ўзнікаюць у выніку ўжо вядомай у той час з’явы — флюарэсцэнцыі. Спачатку такой думкі прытрымліваўся і Бекерэль.
    3 мэтай праверкі гэтага меркавання Бекерэль ставіў доследы з двайной сернакіслай соллю ўрану і калію, якую ён выкарыстоўваў у якасці флюарэсцэнтнага рэчыва. Прабірку з гэтай соллю ён насіў у кішэні камізэлькі і хутка заўважыў на скуры жывата супраць кішэні з прабіркай апёк, які знешне быў падобны да контуру прабіркі. Стараннае даследаванне гэтай з’явы паказала, што солі ўрану не толькі аказваюць біялагічнае ўздзеянне на скуру, але і
    апраменьваюць закрытую паперай фатаграфічную пласціну. Гэта не адпавядала з’яве флюарэсцэнцыі. He абвяргаючы адкрыцця Рэнтгена, Бекерэль зрабіў вывад, што выпраменьванне солі ўрану ўяўляе сабою новы, да таго часу не вядомы навуцы від прамянёў. У 1898 г. Марыя Складоўская-Кюры і П’ер Кюры вылучылі з уранавай руды два новыя элементы — палоній і радый. Выявілася, што радый валодае большай здольнасцю да выпраменьвання, чым уран, ад чаго ён і атрымаў сваю назву (ад лац. radius — прамень).