• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Сала ўтрымлівае менш радыенуклідаў, чым іншыя прадукты жывёлагадоўлі. Пры ператопцы сала звыш 95 % цэзію-137 застаецца ў скварках.
    У курыных яйках ямаль усе радыенукліды ўтрымліваюцца ў шкарлупіне, таму перад ужываннем іх неабходна старанна прамываць.
    П.Пры выкарыстанні дзікарослых ягад і грыбоў неабходна памятаць, што ўтрыманне ў іх радыенуклідаў залежыць ад шчыльнасці забруджвання глебы, якая перыядычна кантралюецца.
    Па здольнасці да накаплення радыенуклідаў грыбы можна падзяліць на тры групы: 1) грыбы, якія ўмерана накопліваюць радыенукліды, — падзялёнкі, сінякі, страчкі, апенькі асеннія, баравікі, падасінавікі, лісічкі, шампіньёны лясныя, сыраежкі, падбярозавікі; 2) грыбы з высокай здольнасцю да накаплення — грузды чорныя, падгруздкі чорныя, шарухі, зялёнкі, рашотнікі, ваўнянкі ружовыя, грузды сапраўдныя, рыжыкі; 3) акумулятары радыецэзію — махавікі, маслякі, польскія грыбы, гаварушкі, гаркухі.
    Грыбы, якія адносяць да групы акумулятараў радыенуклідаў, збіраць не рэкамендуецца, таму што яны і ў параўнальна чыстых лясах накопліваюць значную колькасць радыецэзію і падлягаюць абавязковаму радыеметрычнаму кантролю.
    12.	Сельскагаспадарчыя работы, звязаныя з высокім запыленнем, трэба праводзіць у баваўняным камбінезоне або халаце, галаўным уборы, ботах і рэспіратары. Пасля працы рабочую вопратку неабходна падвяргаць дэзактывацыі і не трымаць яе ў жылых памяшканнях.
    2.8.7.	Вострая прамянёвая хвароба, выкліканая знешнім апраменьваннем
    Класіфікацыя вострай прамянёвай хваробы па цяжкасці паражэння. Прамянёвая хвароба развіваецца пасля ўздзеяння на арганізм
    іанізуючага выпраменьвання, якое перавышае дапушчальныя дозы. У чалавека можа развівацца маланкавая, вострая, падвострая і хранічная прамянёвая хвароба.
    Вострая прамянёвая хвароба ўзнікае пасля кароткачасовага ўздзеяння іанізуючых выпраменьванняў у дозах, якія перавышаюць 1 Гр, і характарызуецца своеасаблівай клінічнай карцінай і перыядычнасцю працякання. Паняцце аб вострай прамянёвай хваробе склалася ў 1945 г., калі амерыканскія лётчыкі скінулі ядзерныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі. У назіраннях за тысячамі паражоных японцаў, а таксама ў эксперыментальных даследаваннях склалася ўяўленне аб асаблівасцях яе развіцця, працякання, клінічнай карціне, лячэнні, аб фактарах, што ўплываюць на цяжкасць паражэння. Прамянёвая хвароба можа ўзнікаць пры пранікненні радыенуклідаў унутр арганізма з паветрам, ежай, вадой ці праз пашкоджаную скуру.
    Пры знешнім уздзеянні пранікальнай радыяцыі ў момант ядзернага выбуху прамянёвая хвароба можа развівацца толькі ў выпадку перавышэння пэўнай дозы апраменьвання. Шматразовае апраменьванне малымі дозамі людзей на тэрыторыі, заражанай радыеактыўнымі рэчывамі, таксама можа прывесці да развіцця вострай прамянёвай хваробы. Пры гэтым цяжкасць хваробы будуць вызначаць: агульная сумарная доза апраменьвання, працягласць перыяду прамянёвага ўздзеяння і працягласць інтэрвалаў паміж асобнымі апраменьваннямі.
    Сярод фактараў, што вызначаюць цяжкасць паражэння, рашаючае значэнне мае доза апраменьвання. Від выпраменьвання, лінейная перадача энергіі, умовы апраменьвання і размеркаванне атрыманай дозы ў арганізме, выбіральнае паражэнне найболып адчувальных органаў, функцыянальны стан арганізма перад апраменьваннем, фактар часу, узроставыя і палавыя асаблівасці — усе гэтыя фактары адыгрываюць другарадную ролю.
    Па цяжкасці клінічнай карціны ў залежнасці ад дозы апраменьвання прамянёвая хвароба праяўляецца ў чатырох формах: касцёвамазгавой, кішэчнай, таксемічнай і цэрэбральнай.
    Касцёвамазгавая форма вострай прамянёвай хваробы ўзнікае пры апраменьванні дозамі 1—10 Гр. Вядучую ролю ў клінічнай карціне адыгрывае паражэнне крывятворнай функцыі касцявога мозгу. У гэтым дыяпазоне доз апраменьвання вылучаюць яшчэ пераходную форму, якая узнікае ад дозы апраменьванняў 6—10 Гр. Для яе характэрны пераход ад касцёвамазгавой да кішэчнай формы.
    Кішэчная форма развіваецца пры апраменьванні дозай 10—20 Гр. У яе клінічнай карціне пераважаюць сімптомы паражэння страўнікава-кішачнага тракту, асабліва тонкай кішкі.
    Смяротныя зыходы наступаюць на працягу двух тыдняў пасля апраменьвання.
    Таксемічная форма праяўляецца пры апраменьванні дозамі 20—80 Гр. На трэція-чацвёртыя суткі развіваюцца цяжкая інтаксікацыя, ныркавая недастатковасць (азатэмія, алігурыя), парушэнне сардэчнай дзейнасці, падзенне артэрыяльнага ціску да 11/15 кПа, з трэціх—пятых сутак паяўляюцца прыметы ацёку мозга. Смерць наступае ў першыя пяць—сем дзён пасля апраменьвання.
    Цэрэбральная форма ўзнікае ад дозы апраменьвання звыш 80 Гр і вядзе да хуткай смерці ў першыя тры дні ў выніку прамога паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы з прыметамі вострага ацёку мозга, парушэннем функцыі жыццёва важных цэнтраў дыхання і кровазвароту.
    Клінічная характарыстыка касцёвамазгавой формы вострай прамянёвай хваробы. Касцёвамазгавая форма вострай прамянёвай хваробы мае добра выяўную клінічную карціну, якая складаецца з шэрагу паслядоўных сіндромаў і характарызуецца пэўнай перыядычнасцю цячэння. Выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды яе цячэння: 1) перыяд першаснай агульнай рэакцыі на апраменьванне, ці пачатковы; 2) скрыты (латэнтны), ці перыяд уяўна добрага самаадчування; 3) перыяд разгару хваробы, ці выразных клінічных праяў; 4) перыяд аднаўлення.
    Развіццё і працяканне хваробы залежыць не толькі ад атрыманай дозы, але і ад умоў прамянёвага ўздзеяння. Пры апраменьванні ад некалькіх гадзін да трох-чатырох сутак першасная рэакцыя пачынаецца пазней, чым пры момантным уздзеянні той жа дозы, хаця далей адрозненняў у клінічнай карціне не выяўляецца. Пры працяглым апраменьванні невялікімі дозамі (звыш 10 сутак) выяўнае перыядычнасць у працяканні хваробы парушаецца: першасная рэакцыя можа адсутнічаць, падаўжаюцца перыяды разгару хваробы і аднаўлення, развіваецца падвострая форма прамянёвай хваробы; агульная цяжкасць паражэння пры гэтым ніжэйшая, чым пры момантным апраменьванні той жа дозай. Пры прамянёвым уздзеянні з перавагай нейтроннага патоку ўзмацняюцца сімптомы першаснай рэакцыі, раней паяўляюцца мясцовыя прамянёвыя паражэнні і паражэнні слізістых абалонак, раней і больш інтэнсіўна праяўляюцца страўнікава-кішачныя расстройствы.
    Перыяд першаснай агульнай р э а к ц ы і на апраменьванне пачынаецца ў бліжэйшыя часы пасля апраменьвання і працягваецца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Ён характарызуецца сімптомамі, якія сведчаць пра
    парушэнне нервова-рэгуляторных механізмаў. Праяўляюцца таксама і сімптомы прамога шкоднага ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на лімфоідную тканку і касцявы мозг.
    Характэрнымі клінічнымі сімптомамі пачатковага перыяду з’яўляюцца: моташнасць, ірвота, галаўны боль, страта апетыту, агульная слабасць, галавакружэнне, хісткая няўпэўненая паходка, павышэнне тэмпературы, пачырваненне твару. У цяжкіх выпадках узнікае' панос, які з’яўляецца прыметай прамянёвага паражэння эпітэлію кішэчніка.
    Да ранніх сімптомаў прамянёвага ўздзеяння на цэнтральную нервовую сістэму адносяцца галаўныя болі, галавакружэнне, санлівасць або ўзбуджанасць, павышэнне тэмпературы, агульная слабасць, патлівасць, пачырваненне твару. У цяжкіх выпадках паражэння паходка робіцца хісткая, паяўляецца рэзкая слабасць аж да развіцця адынаміі пры дозах уздзеяння звыш 10 Гр; назіраюцца змены дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы: тахікардыя, арытмія, лабільнасць артэрыяльнага ціску з тэндэнцыяй да зніжэння амаль да развіцця калаптоіднага стану. Пры дозах апраменьвання да 10 Гр паражоныя звычайна захоўваюць здольнасць да самастойнага руху.
    3 боку функцыі мочавыдзялення можа назірацца поліурыя, у мачы паяўляюцца бялок і глюкоза.
    На працягу першых сутак могуць кароткачасова праявіцца раннія прыметы прамянёвага паражэння скуры. На асабліва адчувальных участках скуры пры апрамяненні дозамі звыш 6 Гр узнікае часовае пачырваненне, адчуванне пякоты, паколвання і свербу.
    Для вельмі цяжкіх паражэнняў у гэтым перыядзе характэрныя працяглы дыспептычны сіндром, павышэнне тэмпературы, парушэнне сардэчнай дзейнасці, калаптоідны стан, адынамія.
    Пры даследаванні крыві ў пачатковым перыядзе адзначаюцца лімфапенія да 5—10 % (пры норме 23—28 % у формуле крыві) і змяншэнне маладых клетачных форм у пунктаце касцявога мозгу, узнікненне храмасомных структурных змен у клетках касцявога мозгу і лімфацытах. У выніку пераразмеркавальнага зрушэння нервова-рэфлекторнага парадку ў перыферычнай крыві адзначаюцца нейтрафільны лейкацытоз і павелічэнне рэтыкулацытаў. Утрыманне лейкацытаў можа ўзрастаць да 20 -1О3-ЗО-1О3 клетках у 1 мкл крыві.
    Чым болыпая доза пранікальнай радыяцыі, тым хутчэй з’яўляюцца сімптомы першаснай рэакцыі і тым цяжэй і даўжэй яны працякаюць.
    Скрыты перыяд, або перыяд уяўна добрага самаадчування, у залежнасці ад дозы апраменьвання працягваецца ад 10—15 дзён да 4—5 тыдняў. Чым
    большая доза, тым карацейшая яго працягласць. Пры вельмі вялікіх дозах апраменьвання першы перыяд адразу пераходзіць у трэці — разгару хваробы.
    Скрыты перыяд характарызуецца аслабленнем сімптомаў першаснай рэакцыі, абумоўленых нервова-рэгуляторнымі зрухамі. Пры лёгкіх паражэннях знешнія праяўленні хваробы могуць знікаць,
    Аднак на фоне ўяўна добрага самаадчування паступова нарастаюць паталагічныя змены ў перыферычнай крыві, працягваецца спусташэнне касцявога мозгу, пашкоджваецца эпітэлій кішэчніка, прыгнечваецца сперматагенез, развіваюцца паражэнні скуры, пачынаецца выпадзенне валасоў.
    Пры даследаванні крыві на трэці-чацвёрты дзень ад пачатку хваробы адзначаецца лейкапенія (колькасць лейкацытаў зніжаецца паступова). Прагрэсіруе лімфапенія. У залежнасці ад дозы апраменьвання з 8—20-га дня развіваецца трамбацытапенія. Колькасць эрытрацытаў значна не змяняецца.
    Ад перыяду першаснай агульнай рэакцыі на апраменьванне могуць заставацца значная лабільнасць пульсу і артэрыяльнага ціску, парушэнне сакраторнай дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту (часцей у бок гіпахіліі), павышаная патлівасць, зніжэнне апетыту і хуткая стамляльнасць.
    Рыс. 2.3. Ачаговая эпіляцыя
    Выпадзенне валасоў узнікае на тых участках скуры (рыс. 2.3), якія атрымалі апраменьванне дозай 5,5 Гр і болей, і пачынаецца на 10—17-ы дзень з моманту апраменьвання. Паражэнні скуры зноў праяўляюцца на 8—15-ы дзень. На паражоных участках з’яўляецца балючая ацёчнасць, развіваецца інтэнсіўнае і стойкае пачырваненне з барвова-сінюшным адценнем. Пры дозах апраменьвання каля 6 Гр гэтыя сімптомы трымаюцца на працягу тыдня, a затым знікаюць, пакідаючы пігментацыю і лушчэнне. Пры дозах апраменьвання 8 Гр і болей на паражоных участках скуры з’яўляюцца пузыры і язвы, якія доўга (месяцамі) не загойваюцца.