• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Пры крайне цяжкай прамянёвай хваробе першасная рэакцыя пачынаецца яшчэ раней, адразу пасля апраменьвання. З’яўляецца нястрымная рвота, якая працягваецца 24 і болей гадзін. Са спыненнем ірвоты сімптомы першаснай рэакцыі паступова затухаюць. Агульная працягласць гэтага перыяду для чацвёртай ступені прамянёвай хваробы складае трое-чацвёра сутак. У гэты час адзначаюцца агульная слабасць, моташнасць, болі ў жываце, а пры апраменьванні дозамі вышэй 8 Гр — паносы. Акрамя гэтага могуць быць галавакружэнне, галаўны боль, гіперэмія твару і бачных слізістых абалонак, павышаная патлівасць, пачуццё пякоты, паколванне і сверб скуры на ўчастках апраменьвання вышэй 6—8 Гр,
    парушэнне сну, сардэчнай дзейнасці, павышэнне тэмпературы і іншыя сімптомы.
    У перыферычнай крыві адзначаецца нейтрафільны лейкацытоз да 20-1О3-ЗО-103 клетак у 1 мкл крыві і лімфапенія са зрухам лейкацытарнай формулы ўлева.
    Пры прамянёвай хваробе трэцяй ступені другі перыяд цягнецца 10—15 сутак, а пры больш цяжкіх паражэннях скарачаецца аж да пераходу першаснай рэакцыі адразу ў трэці перыяд. Пачатак перыяду звычайна звязваюць са спыненнем ірвоты. Захоўваюцца агульная млявасць, паніжэнне апетыту, сухасць і абложанасць языка, няўстойлівасць пульсу, паніжэнне артэрыяльнага ціску. У гэтым перыядзе развіваецца паражэнне скуры. Магчымае паяўленне паносу, задышкі, парушэнне рухаў, аслабленне канвергенцыі вачэй.
    У карціне крыві з трэцяга—чацвёртага дня хваробы адзначаецца
    3	3
    рост лейкапеніі, якая дасягае пад канец перыяду 2 10 -110 клетак у 1 мкл крыві, павялічваецца лімфапенія, адбываецца зрух лейкацытарнай формулы ўправа; трамбацытапенія дасягае 50-103 , эрытрацытапенія — 3 106-2 106 клетак у 1 мкл крыві; зніжаецца ўзровень гемаглабіну; узрастае ХАЭ да 20—25 мм у гадзіну.
    Трэці перыяд працягваецца да трох тыдняў. Пачынаецца з павышэння тэмпературы цела да 40 0 С. Затым паяўляецца ўвесь сімптомакомплекс хваробы. Развіваюцца агульная дэпрэсія, рэзкая слабасць, страта апетыту, смага, панос, які суправаджаецца тэнезмамі, выдзяленнямі слізі з крывёю. Акрамя гэтага назіраюцца аблысенне, крывахарканне, насавыя крывацёкі, гематурыя, метрарагія, кровазліццё ў скуру і слізістыя абалонкі і іншыя органы, кахексія, язвавы стаматыт, некратычная ангіна, ларынгатрахеабранхіт, інфекцыйныя ўскладненні, сепсіс.
    Карціна крыві характарызуецца нарастаннем паталагічных зменаў: пры прамянёвай хваробе трэцяй ступені лейкапенія дасягае 0,5-10 -0,1-10 клетак у 1 мкл крыві і меней, а пры хваробе чацвёртай ступені лейкацыты могуць знікаць зусім; узмацняюцца лімфапенія і трамбацытапенія, часам да поўнага знікнення гэтых клетак з перыферычнага току крыві; эрытрацытапенія даходзіць да 1 • 106 клетак у 1 мкл крыві; узровень гемаглабіну зніжаецца да 40 % і меней; узрастае ХАЭ да 50—70 мм у гадзіну. У гэтым перыядзе магчымы смяротныя зыходы.
    У чацвёртым перыядзе ў выпадках, якія заканчваюцца выздараўленнем, сімптомы хваробы павольна адступаюць, аднаўленне зацягваецца да 6—8 месяцаў і нават да аднаго-трох гадоў. Знікненне ўсіх сімптомаў хваробы не бывае поўным, можа заставацца недастатковасць функцыі крывятварэння і эндакрынных залоз. He ад-
    наўляюцца ачаговыя арганічныя паражэнні нервовай сістэмы і інш. Без медыцынскай дапамогі пры прамянёвай хваробе трэцяй ступені смяротнасць можа дасягаць 50 %, а з улікам аддаленых вынікаў на працягу 10 гадоў — 75 %. Пры прамянёвай хваробе чацвёртай ступені смяротнасць можа складаць 100 %.
    2.8.8.	Даўрачэбная дапамога ў ачагу паражэння. Прынцыпы лячэння і догляду хворых
    Першая медыцынская дапамога ў ачагу паражэння. У ачагу ядзернага паражэння першая медыцынская дапамога павінна аказвацца перш за ўсё непасрэдна самім насельніцтвам у парадку самаі ўзаемадапамогі, а таксама санітарнымі дружынамі і іншымі рухомымі фарміраваннямі грамадзянскай абароны. Да аказання гэтай дапамогі прыцягваецца і медыцынскі персанал лячэбна-прафілактычных устаноў, што захаваліся ў ачагу. Своечасовая першая медыцынская дапамога прадухіляе ці змяншае цяжкія вынікі паражэння, а часам і выратоўвае жыццё паражонага, калі яна аказана адразу ці не пазней першых 30 хвілін пасля паражэння.
    Санітарныя дружыны пачынаюць аказанне дапамогі з першаснай медыцынскай сарціроўкі — устанаўлення чаргі аказання дапамогі і эвакуацыі паражоных. У першую чаргу аказваецца дапамога паражоным з траўмамі і апёкамі ў камбінацыі з прамянёвай хваробай, пасля іх — пацярпелым ад радыяцыйнага апраменьвання. Перш за ўсё паражоным спыняюць крывацёк, які непасрэдна пагражае іх жыццю. На апёкавыя і ранавыя паверхні накладваюць ахоўныя павязкі. 3 дапамогай рэспіратараў, процівагазаў ці падручных сродкаў ахоўваюць органы дыхання ад пранікнення радыеактыўнага пылу. Пры пераломах і шырокіх траўмах мяккіх тканак імабілізуюць канечнасці, праводзяць процішокавыя мерапрыемствы. Пры адсутнасці магчымасці пакінуць ядзерны ачаг у бліжэйшыя 30 хвілін для зніжэння цяжкасці паражэння пранікальнай радыяцыяй з індывідуальнай аптэчкі прымаюць проціпрамянёвыя таблеткі (6 таблетак цыстаміну). Дзеянне цыстаміну пачынаецца праз 30 хвілін. Для зняцця моташнасці і рвоты прымаюць таблетку этаперазіну ці адну-дзве таблеткі аэрону.
    У ачагу паражэння забараняецца садзіцца на зямлю, піць, курыць, прымаць ежу, кранаць рукамі прадметы.
    Усе паражоныя пасля аказання ім першай медыцынскай дапамогі падлягаюць хуткай эвакуацыі з зоны радыеактыўнага заражэння ў атрад першай медыцынскай дапамогі (АПМ). У першую чаргу эвакуіруюць асоб, што атрымалі цяжкія і крайне цяжкія паражэнні. Пры недастатковасці транспартных сродкаў лёгкапаражоным указваюць напрамак для самастойнага выхаду з зоны.
    У выпадках, калі АПМ разгорнуты на значнай адлегласці ад месца паражэння, на шляху эвакуацыі фарміруюць часовы пункт збору паражоных, з якога эвакуацыя праводзіцца на транспартных сродках. На пункце збору аказваецца першая медыцынская дапамога тым, каму яе не паспелі аказаць. Пры неабходнасці тут спыняюць крывацёк, папраўляюць накладзеныя павязкі, уводзяць сродкі, якія паляпшаюць сардэчна-сасудзістую дзейнасць і дыханне, пры апёках і іншых траўматычных пашкоджаннях — болесуцішальны сродак. Калі хуткая эвакуацыя з зоны апраменьвання немагчымая, паражоных укрываюць у падвальных памяшканнях ці сховішчах з мэтай прадухіліць далейшае апраменьванне.
    Адразу пасля выхаду з ачага паражэння ці зоны радыеактыўнага заражэння праводзіцца частковая санітарная апрацоўка. Яна праводзіцца механічным спосабам. Знешнюю паверхню процівагаза, адзенне, абутак, сродкі аховы скуры праціраюць вільготным рыззём, абмятаюць венікам, галінкамі, пучком травы ці саломы, вытрасаюць і выбіваюць. Адкрытыя ўчасткі скуры рук, твару і шыі пры магчымасці мыюць чыстай вадой.
    Першая ўрачэбная дапамога і догляд хворых у АПМ. У атрадзе першай медыцынскай дапамогі прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:
    1)	дазіметрычны кантроль ступені заражанасці радыеактыўнымі рэчывамі скуры і адзення;
    2)	поўная санітарная апрацоўка для асоб, у якіх пры дазіметрычным кантролі выяўлена перавышэнне ўзроўню дапушчальнай заражанасці пасля частковай санітарнай апрацоўкі;
    3)	першасны агляд і медыцынская сарціроўка паражоных па цяжкасці, пры якой улічваюцца даныя індывідуальнай дазіметрыі, час праяўлення і працягласць першаснай агульнай рэакцыі, запаўненне медыцынскай карткі першаснага ўліку;
    4)	аказанне ўрачэбнай дапамогі па паказаннях, звязаных з неабходнасцю аднаўлення парушаных жыццёва важных функцый арганізма;
    5)	эвакуацыя паражоных у лячэбныя ўстановы бальнічнай базы загараднай зоны;
    6)	часовая шпіталізацыя цяжка паражоных да прыходу іх у транспартабельны стан, аказанне ім неабходнай медыцынскай дапамогі сіламі спецыялізаваных брыгад.
    Пасля эвакуацыі з зоны радыеактыўнага заражэння пацярпелыя паўторна падвяргаюцца частковай санітарнай апрацоўцы, дазіметрычнаму кантролю, а пры неабходнасці — і поўнай санітарнай апрацоўцы. Пасля гэтага асобы, якія не маюць сімптомаў першаснай
    рэакцыі і могуць працаваць, нейкі час усё ж павінны быць пад медыцынскім нагладам.
    Усе паражоныя, якія паступілі ў АПМ, пасля санітарнай апрацоўкі размяшчаюцца на функцыянальных аддзяленнях атрада.
    Пацярпелых з праявамі ўдушша, шоку, з пранікальнымі раненнямі ў грудную клетку, брушную поласць, чэрап, а таксама з мэтай поўнага спынення крывацёку накіроўваюць у аперацыйна-перавязачнае аддзяленне. Такім паражоным хірургічная дапамога аказваецца ў першую чаргу, а ўсім астатнім — не пазней як праз 6—12 гадзін пасля паражэння.
    Паражоныя, якія маюць патрэбу ў тэрміновай тэрапеўтычнай дапамозе (сардэчна-сасудзістая і дыхальная недастатковасць, нястрымная рвота, псіхічныя расстройствы і інш.), накіроўваюцца ў шпітальнае аддзяленне. У гэтым аддзяленні аказваюць дапамогу таксама і пацярпелым з пранікненнем радыеактыўных рэчываў ўнутр разам з прынятай у ачагу паражэння вадой або ежай.
    Тэрапеўтычная дапамога ў АПМ зводзіцца галоўным чынам да прымянення сімптаматычных сродкаў. Пры ўзнікненні рвоты прымяняюць этаперазін — па 1 таблетцы на прыём, 0,1 % раствор атрапіну — 20 капель. Пры нястрымнай рвоце робяць ін’екцыю атрапіну ці аміназіну.
    Пры вострай сардэчна-сасудзістай і дыхальнай недастатковасці (часты, слабага напаўнення пульс, бледнасць, задышка) назначаюць аналептыкі, якія паляпшаюць работу сэрца і дыхання (кафеін, камфару, кардыямін у форме ін’екцыі па 1 мл і інш.).
    У выпадках выяўнай узбуджанасці паражоным даюць унутр па сталовай лыжцы 3 % раствору натрыю браміду ці 0,02 г аміназіну і 0,1 г дымедролу. У цяжкіх выпадках пад скуру ўводзяць 1 мл 1 % раствору марфіну.
    Пры падазрэнні на пранікненне радыеактыўных рэчываў унутр з вадой ці ежай прымаюцца меры да іх вывядзення. 3 гэтай мэтай пацярпеламу даюць прыняць адсарбент (50 г барыю сульфату або 25—30 г вугальнага парашку ці парашку гліны ў сумесі з 1 г кальцыйёдыну на шклянку вады) і праз 16—20 хвілін прамываюць страўнік. Пасля гэтага назначаюць салявое слабіцельнае (30 г магнію сульфату) і ставяць высокую ачышчальную клізму.
    Пры цяжкіх паражэннях у АПМ пачынаюць антыбактэрыяльную тэрапію сульфаніламідамі пралангаванага дзеяння (сульфален, сульфадыметаксін, сульфапірыдазін).
    Пасля аказання дапамогі паражоныя паступаюць у аддзяленне эвакуацыі АПМ, дзе ім забяспечваюць догляд, адпачынак, харчаванне і эвакуіруюць у лячэбныя ўстановы загараднай зоны. Пры неабходнасці перад пагрузкай на транспарт пацярпелым уводзяць заспакаяльныя сродкі (1 мл 1 % раствору марфіну ці 0,02 г аміназіну ўнутр).