Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Шпрыц-цюбікі могуць быць рознай формы і мець прыстасаванне для аўтаматычнага ўвядзення лекавых рэчываў.
Антыдоты ФАР аказваюць максімальны лячэбны эфект да развіцця сутаргаў ці ў самым пачатку сутаргавага перыяду. Таму больш надзейным лічыцца прымяненне іх у першыя тры хвіліны пасля з’яўлення сімптомаў паражэння. Калі пасля ўвядзення антыдоту ў паражонага не спыніліся сутаргі, трэба ўвесці антыдот паўторна. Наступнае ўвядзенне антыдоту дапускаецца па-за ачагом паражэння.
3.	Частковая санітарная апрацоўка ўсіх адкрытых участкаў цела, якія кантактавалі з аэразолямі АР, і ўчасткаў адзення, на якія трапілі каплі АР. Яна праводзіцца дэгазацыйнымі сродкамі з ІПП. Частковая санітарная апрацоўка найбольш эфектыўная ў першыя 5 хвілін пасля пападання аэразоляў і капель ФАР на скуру, і правесці яе трэба не пазней гэтага тэрміну.
4.	Тэрміновая эвакуацыя паражоных з ачага паражэння ў АПМ ці на часовы пункт збору паражоных павінна праводзіцца на транспартных сродках. Рухацца трэба перпендыкулярна да напрамку ветру, улічваючы перамяшчэнне заражанага воблака, глыбіня якога перавышае шырыню.
Медыцынская дапамога ў АПМ. Атрад першай медыцынскай дапамогі разгортваецца на адлегласці 3—10 км ад межаў ачага хімічнага паражэння з улікам напрамку ветру і перамяшчэння газавага воблака. У АПМ, акрамя першай медыцынскай, аказваецца першая ўрачэбная дапамога па жыццёвых паказаннях^ ажыццяўляецца ўвесь аб’ём неадкладных мерапрыемстваў па выратаванні паражоных, праводзіцца антыдотная тэрапія, аказваецца тэрміновая хірургічная дапамога. АПМ падрыхтоўвае паражоных да эвакуацыі ў прафіляваныя бальніцы загараднай зоны.
Антыдотная тэрапія. У якасці антыдотаў прымяняюць халіналітычныя сродкі, якія паслабляюць дзеянне ацэтылхаліну (атрапін, амізіл, апрафен, трапацын, тарэн і інш.), a таксама спецыфічныя антаганісты ФАР — рэактыватары халінэстэразы (дыпіраксім, дыэтыксім, ізанітразін і інш.), якія валодаюць здольнасцю аднаўляць яе актыўнасць.
Атрапін для прымянення ў якасці антыдоту выпускаюць ў шпрыццюбіках у выглядзе 0,1 % воднага раствору па 1 мл для ін’екцый.
ЁН здымае болыпасць сімптомаў паражэння і значна паляпшае самаадчуванне пацярпелага. Пры лёгкім атручванні дасгаткова ўнутрымышачна ўвесці I—2 мл 0,1 % раствору атрапіну, пры больш моцным паражэнні дозу павялічваюць адпаведна ў 2—3 разы. Калі дзеянне атрапіну малаэфектыўнае, яго можна ўзмацніць увядзеннем пад скуру 1 мл 5 % раствору эфедрыну, які стымулюе сімпатычную нервовую сістэму. Пры ўзнаўленні сімптомаў атручвання ін’екцыі атрапіну паўтараюць на працягу 2 сутак.
Антыдоты — рэактыватары халінэстэразы прымяняюцца ў ін’екцыях, унутрывенна або ўнутрымышачна: дыпіраксім — па 1 мл 15 % раствору, ізанітразін — па 3 мл 40 % раствору. Сумеснае прымяненне гэтых антыдотаў з халіналітычнымі сродкамі дае добры лячэбны эфект. Курс лячэння складаецца з 6—8 ін’екцый, якія робяць у залежнасці ад цяжкасці паражэння праз 1—2 або праз 2—4 гадзіны.
Нельга ўводзіць гэтыя антыдоты пры ўзнікненні ў паражонага прымет кіслароднага галадання (цыяноз) або ў выпадку рэзкага парушэння сардэчнай дзейнасці. Для ліквідацыі гэтых з’яў паражонаму спачатку робяць інгаляцыі кіслароду, уводзяць сардэчнасасудзістыя сродкі. Працяг антыдотнай тэрапіі пры названых ускладненнях можа выклікаць фібрыляцыю сардэчнай мышцы і гібель паражонага. Пасля ліквідацыі ўскладненняў працягваюць антыдотную тэрапію.
Сімптаматычная тэрапія. Пры аказанні медыцынскай дапамогі цяжкапаражоным перш за ўсё неабходна ліквідаваць сутаргі, якія парушаюць дыханне, гемадынаміку і моцна павялічваюць энергазатраты арганізма. Сутаргі ўзмацняюць кіслароднае галаданне арганізма і садзейнічаюць развіццю паражэння жыццёва важных цэнтраў галаўнога мозга. Калі праз 5 хвілін пасля ўвядзення антыдотаў з груп халіналітычных сродкаў і рэактыватараў халінэстэразы не наступіла аслабленне або спыненне сутаргаў, выкарыстоўваюць процісутаргавыя сродкі агульнага назначэння.
Барацьба з сутаргамі вядзецца з дапамогай камбінаванага прымянення антыдотаў і процісутаргавых сродкаў. У якасці процісутаргавых сродкаў рэкамендуюць унутрымышачныя ін’екцыі гексеналу (5 мл 10 % раствору) або магнію сульфату (5—10—20 мл 20 % раствору). Дзеянне гэтых прэпаратаў стварае працяглы процісутаргавы эфект (да 12 гадзін), але суправаджаецца прыгнечваннем дыхальнага цэнтра, што можа быць проціпаказаннем да прымянення. Магчыма таксама выкарыстанне хлазепіду ў ін’екцыях і феназепаму ў таблетках.
Пры камбінаваным прымяненні атрапіну з сібазонам дасягаецца высокі процісутаргавы эфект. Добра зарэкамендавала сябе камбінаваная процісутаргавая сумесь (2 мл 2,5 % раствору аміназіну,
2 мл 2 % раствору дымедролу і 2 мл 2 % раствору прамедолу), якую можна ўводзіць унутрымышачна або ўнутрывенна. Аміназін валодае халіналітычным і антыгістамінным дзеяннем, дымедрол садзейнічае памяншэнню бронхаспазму.
Пасля спынення сутаргаў іх рэцыдывы папярэджваюць назначэннем унутр хларакону, феназепаму або хлазепіду ў таблетках.
У выпадку рэзкага аслаблення функцыі дыхальнага цэнтра ўнутрывенна паступова ўліваюць 5—10 мл 0,5 % раствору бемегрыду, а затым унутрымышачна ўводзяць 1 мл кардыяміну (лабелін і цыцітон проціпаказаны). Паляпшэнню функцый дыхання садзейнічае ўнутрывеннае ўвядзенне капельным спосабам натрыю гідракарбанату (300 мл 5 % раствору).
Для паляпшэння сардэчнай дзейнасці назначаюць унутрывенна корглікон (1 мл 0,06 % раствору, разведзенага ў 20 мл фізіялагічнага раствору). Стымуляванне сасудзістага тонусу дасягаецца падскурнымі ін’екцыямі адрэналіну (1 мл 0,1 % раствору), эфедрыну (1 мл 5 % раствору) або мезатону (1 мл 1 % раствору). Пры паражэнні фосфарарганічнымі атрутнымі рэчывамі не дапускаецца прымяненне прэпаратаў страфанту і наперстаўкі, якія ўзмацняюць дзеянне ацэтылхаліну.
Пры ўзнікненні кіслароднага галадання паражоным назначаюць інгаляцыі кіслароду ў выглядзе 45—60 % кіслародна-паветраных сумесяў. Працягласць інгаляцый павінна быць не менш як 20—30 хвілін з інтэрвалам 30—60 хвілін. 3 мэтай узбуджэння дыхальнага цэнтра мэтазгодна назначаць інгаляцыі карбагену (95 % кіслароду і 5 % вуглякіслага газу).
Інгаляцыі кіслароду праводзяцца з дапамогай спецыяльнай апаратуры — кіслародных інгалятараў КІ-4.02, КІ-ЗМ, 1-2, КІС-2.02 (кіслародная інгаляцыйная станцыя для адначасовага абслугоўвання 22 паражоных) і іншых прыбораў.
Штучную вентыляцыю лёгкіх робяць уручную або з дапамогай спецыяльных прыбораў: ГС-6, ГС-8 («горнавыратавальнікі»), дыхальных прыбораў — ДП-7, ДП-8, у якіх выкарысганы прынцып прымусовага ўдзімання і адсысання кіслароду або кіслародна-паветранай сумесі, ручных партатыўных апаратаў РПА-2, РДА-1 і інш., прызначаных для ручнога ўдзімання паветра ў лёгкія паражонага.
Для аслаблення бронхаспазма ўнутрымышачна ўводзяць 2—3 мл 12 % (1—1,5 мл 24 %) раствору эуфіліну.
Для зніжэння ўнутрычарапнога ціску і прадухілення магчымага развіцця ацёку мозга адзін раз у суткі ўнутрывенна ўліваюць 200—300 мл 30 % раствору карбаміду ў 10 % растворы глюкозы, 10 мл 40 % раствору глюкозы або 10 мл 25 % раствору магнію сульфату.
Пасля ўстаранення сімптомаў атручвання паражоным назначаюць антыбіётыкі, каб прадухіліць узнікненне пнеўманіі.
Лячэбныя мерапрыемствы неадкладнай урачэбнай дапамогі па прывядзенні цяжкапаражоных у транспартабельны стан і падрыхтоўцы іх да эвакуацыі ў прафіляваныя лячэбныя ўстановы загараднай зоны могуць запатрабаваць значнага часу (аж да некалькіх сутак).
Паражоныя нервова-паралітычнымі АР маюць патрэбу ва ўважлівым доглядзе і працяглым урачэбным назіранні да знікнення сімптомаў паражэння. Шмат увагі надаецца стварэнню ашчаджальнага рэжыму, падтрыманню максімальнага спакою. Знешнія раздражняльнікі (шум, яркае святло і інш.) могуць ускладняць стан паражоных — зноў выклікаць сутаргі.
Медыцынская сарціроўка і эвакуацыя паражоных. Медыцынская сарціроўка — гэта размеркаванне паражоных і хворых на групы ў адпаведнасці з відам і цяжкасцю паражэння з мэтай вызначэння чарговасці і месца аказання ім медыцынскай дапамогі, а таксама чарговасці накіравання і спосабу эвакуацыі па назначэнні для далейшага лячэння.
У аснову медыцынскай сарціроўкі пакладзены наступныя прынцыпы: 1) ступень небяспечнасці паражоных для медыцынскага персаналу і неабходнасць у санітарнай апрацоўцы або часовай ізаляцыі; 2) тэрміновасць аказання медыцынскай дапамогі і вызначэнне месца, дзе яна можа быць аказана; 3) чарговасць эвакуацыі па назначэнні. У ачагу паражэння праводзіцца першасная м е д ы цынская сарціроўка пар ажоных па тэрміновасці аказання першай медыцынскай дапамогі і чарговасці эвакуацыі ў АПМ.
У АПМ адрозніваюць унутрыпунктавую і эвак у а ц ы й н а-т ранспартную медыцынскую сарціроўку. Унутрыпунктавая сарціроўка мае на мэце размеркаванне паражоных па функцыянальных падраздзяленнях атрада, устанаўленне чарговасці і месца аказання ім дапамогі. Эвакуацыйна-транспартная сарціроўка вызначае парадак накіравання паражоных у бальнічную базу загараднай зоны, эвакуацыйнае назначэнне, чарговасць эвакуацыі, спосаб транспарціроўкі і від санітарнага транспарту.
Усе паражоныя нервова-паралітычнымі АР пры ўстанаўленні цяжкасці паражэння ўмоўна падзяляюцца на 3 группы: лёгкапаражоныя, паражоныя сярэдняй цяжкасці і цяжкапаражоныя.
Да групы лёгкапаражоных адносяць пацярпелых з выражаным міёзам і нярэзкім бронхаспазмам. Лячэнне такіх паражоных патрабуе не менш аднаго тыдня. Гэта важна для вызначэння накірунку іх эвакуацыі.
Групу паражоных сярэдняй цяжкасці складаюць пацярпелыя з выяўным бронхаспазмам, які суправаджаецца прыступамі ўдушша, фібрылярнымі мышачнымі паторгваннямі і іншымі сімптомамі. Прыметы паражэння ў гэтай групы пацярпелых утрымліваюцца больш працяглы час, і ім неабходнае лячэнне на працягу 2—3 тыдняў.
Да групы цяжкапаражоных адносяць пацярпелых, вызначальнымі прыметамі якіх з’яўляюцца перыядычныя сутаргі са стратай прытомнасці, парушэннем дыхання і кровазвароту. Такім пацярпелым неабходнае аказанне спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў прафіляваных бальніцах загараднай зоны. Актыўнае лячэнне такіх паражоных дасягае паўтара-двух месяцаў, а поўнае ўзнаўленне актыўнасці халінэстэразы ў арганізме наступае толькі праз 6 месяцаў.