Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
наяўнасць пульсу. Калі праз 5 секунд пульс не ўзнаўляецца, пачынаюць закрыты масаж сэрца і вентыляцыю лёгкіх. Надсардэчны ўдар нельга прымяняць, калі дакладна не вядомы момант спынення сэрца.
Звычайна пасля пачатку штучнай вентыляцыі лёгкіх прыметы жыцця ўзнаўляюцца не пазней 20—30 хвілін, у рэдкіх выпадках жыццё вяртаецца праз дзве гадзіны і болей. Вось чаму ажыўленне неабходна працягваць у крайнім выпадку дзве гадзіны. Аднак і пасля з’яўлення спантаннага дыхання не трэба адразу спыняць штучную вентыляцыю лёгкіх: удзіманне паветра неабходна некаторы час сумяшчаць з натуральным удыхам, бо дыханне ў першы час пасля ўзнаўлення вельмі слабое. Акрамя таго, бываюць выпадкі, калі ўзноўленае дыханне зноў спыняецца.
Штучная вентыляцыя лёгкіх бывае высокаэфектыўная, калі яна праводзіцца з дапамогай спецыяльных апаратаў. Самымі простымі з іх з’яўляюцца апараты з ручным прывадам: РПА-1, РПА-2, РДА, ДП-10 і інш. Яны прызначаны для нагнятання паветра ў лёгкія ручным спосабам з наступным пасіўным выдыхам, які фарсіруе выратавальнік. Апараты з аўтаматычным прывадам (ЛАДА, ДП-8, РД-1, РД-2, РД-4, РО-2, РО-5, РОА-2 і інш.) працуюць па прынцыпе аўтаматычнага ўдзімання ў лёгкія і адваротнага адсысання кіслароду ці кіслародна-паветранай сумесі. Работа гэтых апаратаў забяспечваецца энергіяй сціснутага кіслароду. Яны прымяняюцца як для кароткачасовай штучнай вентыляцыі лёгкіх пры аказанні хуткай дапамогі, так і для працяглай — ва ўмовах стацыянару.
Медыцынская сарціроўка і эвакуацыя паражоных для далейшага лячэння. Па цяжкасці атручвання паражоных сінільнай кіслатой можна падзяліць на 3 групы: лёгкапаражоныя, паражоныя сярэдняй цяжкасці і цяжкапаражоныя.
Да групы лёгкапаражоных адносяцца пацярпелыя, у якіх сімптомы паражэння абмяжоўваюцца пачатковай стадыяй зацяжной формы атручвання. Групу з сярэдняй цяжкасцю атручвання складаюць паражоныя, у якіх сярод клінічных праяў першараднае значэнне мае выяўная задышка. Да групы цяжкапаражоных адносяцца пацярпелыя з сімптомамі сутаргавай і паралітычнай сгадый паражэння.
Паражоныя пасля атрымання першай урачэбнай дапамогі ў АПМ эвакуіруюцца для далейшага лячэння ў прафіляваныя лячэбныя ўстановы загараднай зоны, дзе яны атрымліваюць неабходную спецыялізаваную лячэбную дапамогу. Пасля антыдотнай тэрапіі паражоным неабходны сімптаматычнае лячэнне, уважлівы догляд і прафілактыка магчымых ускладненняў. Пацярпелых з парушэннем адчувальнасці, парэзамі і паралічамі адпраўляюць у неўралагічныя
лячэбніцы. Калі пераважаюць сімптомы парушэння сардэчна-сасудзістай сістэмы, узнікаюць прыметы паражэння лёгкіх, што бывае пры атручваннях хлорцыянам, пацярпелых накіроўваюць у тэрапеўтычныя лячэбніцы.
2.9.3. Паражэнне атрутнымі рэчывамі скурнанарыўнага дзеяння
Фізіка-хімічная характарыстыка. Да атрутных рэчываў гэтай групы адносяцца іпрыты (сярністы і азоцісты) і люізіт. Яны валодаюць моцным скурна-нарыўным і скурна-рэзарбтыўным дзеяннем, здольныя пранікаць у арганізм разам з удыхаемым паветрам у выглядзе аэразоляў і пары, пры кантакце са скурнымі покрывамі і слізістымі абалонкамі, разам з заражанай ежай і пітной вадой. У арміях некаторых дзяржаў ім адводзіцца адно з вядучых месцаў сярод сродкаў хімічнага нападзення.
Хімічна чысты іпрыт — бясколернае крышталічнае рэчыва без паху з тэмпературай плаўлення 14,5 °C. Тэхнічны іпрыт — гэта масляністая вадкасць ад жоўтага да цёмна-бурага колеру з пахам часнаку ці гарчыцы. Колер і пах залежаць ад характару і колькасці прымесяў. Шчыльнасць пры тэмпературы 0 °C —1,3. Тэмпература кіпення 217 °C, зацвярдзення — у залежнасці ад прымясяў ад 6 да 14 °C. Выпараецца павольна, лятучасць пры тэмпературы 20°С складае 0,625 мг/л. Пара цяжэйшая за паветра, шчыльнасць яе па паветры — 5,5. Устойлівасць іпрыту на мясцовасці залежыць ад яго вязкасці і тэмпературы навакольнага асяроддзя: летам — ад некалькіх гадзін да аднаго-двух тыдняў, зімой — ад некалькіх сутак да месяца і болей. Пара іпрыту ў летні час хутка дасягае канцэнтрацыі смяротнай дозы.
Іпрыт добра раствараецца ў арганічных растваральніках (бензін, газа, спірт, ацэтон і інш.), тлушчах і маслах, добра пранікае ў скуру, тканіну, гуму, дрэва і іншыя порыстыя матэрыялы. У вадзе іпрыт раствараецца дрэнна, аднак дастаткова для таго, каб вада стала небяспечная для спажывання. Гідролізу падвяргаецца павольна, таму заражанасць вадаёмаў захоўваецца доўга.
Дэгазіруюць іпрыт хлорзмяшчальнымі акісляльнікамі (хлораміны, хлорная вапна, кальцыю гіпахларыд і інш.).
Іпрыт можа прымяняцца ў капельна-вадкім стане для заражэння мясцовасці, у выглядзе аэразоляў і ў парападобным стане — для заражэння паветра.
Таксікалагічная характарыстыка. Іпрыт выклікае паражэнні пры кантакце са скурнымі покрывамі і слізістымі абалонкамі, праз якія ён лёгка ўсмоктваецца ў кроў, аказваючы агульнатаксічнае дзеянне
на арганізм. На месцы кантакту з атручальным рэчывам узнікае мясцовае паражэнне.
Найбольш адчувальныя да дзеяння пароў іпрыту месцы з тонкай і пяшчотнай скурай: падпахавыя ўпадзіны, палавыя органы, пахавыя вобласці, унутраная паверхня бядра, падкаленныя вобласці і міжпальцавыя прамежкі.
Звычайная вопратка з шарсцяной, ільняной і баваўнянай тканіны хутка насычаецца парай АР, якая за некалькі хвілін пранікае да скурных покрываў. Таму яе нельга лічыць надзейнай аховай ад скурна-нарыўных АР.
Моцнае паражэнне на месцы кантактаў вызывае іпрыт у капельна-вадкім стане. Адначасова з мясцовымі паражэннямі развіваецца і рэзарбтыўнае дзеянне, сутнасць якога звязана з высокай растваральнасцю іпрыту ў ліпідах, здольнасцю пранікаць праз клетачныя мембраны і парушаць структуру нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). У выніку дэструкцыі нуклеінавых кіслот парушаюцца працэсы, якія забяспечваюць агульную рэактыўнасць арганізма, рэгенерацыю тканак і перадачу спадчынных прымет.
Іпрыт — моцны клетачны яд. Мясцовае дзеянне яго праяўляецца ў тармажэнні росту і размнажэння клетак, а затым — у іх гібелі з узнікненнем ачагоў распаду тканак і стварэннем язваў, якія доўга не загойваюцца.
Паражэнні, выкліканыя іпрытам, праяўляюцца пасля скрытага перыяду дзеяння, працягласць якога можа быць ад 2 да 24 гадзін. На працягу гэтага перыяду адсутнічаюць суб’ектыўныя адчуванні і бачныя прыметы паражэння. Працягласць скрытага перыяду залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, дозы ўздзеяння і індывідуальных асаблівасцей арганізма.
Паводле матэрыялаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 1972 г., удыханне паветра з парай іпрыту ў канцэнтрацыі 0,1 мг/л на працягу адной хвіліны выклікае паражэнне чалавека, якое прыводзіць да працяглай страты працаздольнасці; уздзеянне на органы дыхання канцэнтрацыі 1,5 мг/л пры экспазіцыі ў адну хвіліну выклікае цяжкія паражэнні, якія прыводзяць да смяротнага зыходу ў 50 % выпадкаў; пры ўздзеянні на органы дыхання канцэнтрацыі 0,35 мг/л пры экспазіцыі 5 хвілін ва ўсіх паражоных развіваюцца смяротныя атручванні.
Пры пападанні на скуру, не абароненую адзеннем, мінімальная доза іпрыту, здольная выклікаць гіперэмію, складае 0,01 мг/см2. Ад дозы 0,1 мг/см2 на скуры паяўляюцца пузыры, ад дозы 60— 70 мг/кг масы насгупае смяротнае атручванне.
Асабліва адчувальныя да паражэння іпрытам слізістыя абалонкі вачэй. Нават у канцэнтрацыі 0,0005 мг/л пры экспазіцыі 10 хвілін
пасля скрытага перыяду на працягу 1,5—6 гадзін развіваюцца кан’юнктывіты, а пры канцэнтрацыі 0,1 мг/л — цяжкія паражэнні з магчымай стратай зроку.
Азоцісты іпрыт у адрозненне ад сярністага мае болып працяглы скрыты перыяд (у 2—3 разы), валодае менш выразным мясцовым паражальным дзеяннем і больш моцным рэзарбтыўным дзеяннем. Шэраг вытворных прадуктаў азоцістага іпрыту прымяняецца для лячэння рака (саркалізін, навэмбіхін і інш.).
У залежнасці ад шляхаў пранікнення ў арганізм іпрыт можа выклікаць адзінкавыя і шматлікія паражэнні.
Асноўныя сімптомы паражэння. П a р а ж э н н е Kane л ь н а-в адкім іпрытам. Суб’ектыўнае адчуванне пасля кантакту скуры з аэразолямі ці капельна-вадкім іпрытам паяўляецца праз 2—12 гадзін перыяду скрытага дзеяння. Па цяжкасці паражэння скуры ў развіцці клінічнай карціны адрозніваюць эрытэматозную, булёзную (пузырчатую), булёзна-язвавую і некратычную формы (рыс. 2.10).
а б в
Рыс. 2.10. Паражэнне скуры іпрытам: a — стадыя эрытэмы, б — стадыя пузыроў, в — язвава-некратычная стаДЫЯ
Эрытэматозная форма паражэння скуры развіваецца пры дзеянні мінімальных доз ці пасля кароткачасовага кантакту з АР. Пасля скрытага перызіду на паражоным участку скуры з’яўляецца эрытэма (чырвань) бледна-ружовага колеру без асабліва выразных межаў. Затым інтэнсіўнасць эрытэмы ўзмацняецца, узнікаюць сверб, балючасць і ацёчнасць паражонага месца. Пры лёгкай ступені паражэння эрытэма праз 5—10 дзён знікае, пакідаючы на гэтым месцы пігментную пляму.
Булёзная форма развіваецца пры большай цяжкасці паражэння. Праз 8—24 гадзіны на паражоным месцы скуры абазначаюцца рэзкія межы эрытэмы, па краі якой узнікаюць мелкія пузыркі. Затым гэтыя пузыркі робяцца большыя і зліваюцца ў вялікія пузыры, напоўненыя вадкасцю бурштынава-жоўтага колеру ў выглядзе іпрытных караляў. Зліццё пузыроў можа прывесці да ўтварэння аднаго вялікага пузыра на ўсёй плошчы эрытэмы.
Фарміраванне пузыроў суправаджаецца моцным свербам і балючасцю. Вакол пузыроў ствараецца зона запаленчай эрытэмы.
Узнікненне пузыроў з’яўляецца характэрнай прыметай булёзнай формы паражэння («булёзны» ў перакладзе з лацінскай азначае пузырчаты). Развіццё паражэння залежыць ад глыбіні пранікнення АР у скуру і можа спыніцца на булёзнай форме. Гэта ў сваю чаргу залежыць ад часу правядзення частковай санітарнай апрацоўкі.
К канцу першага тыдня пузыры пачынаюць падсыхаць і памяншацца. Калі лячэнне паражоных участкаў скуры праводзіцца асептычна, пузыры паступова ператвараюцца ў струп, спаяны з тканкамі, якія знаходзяцца пад ім. Рэгенерацыя эпітэлію з зажыўленнем і адпадзеннем струпа заканчваецца да канца месяца з моманту паражэння.
Пасля загойвання булёзнай формы паражэння скуры і адрыву струпа на месцы паражэння застаецца дэпігментаваны ўчастак.
Булёзна-язвавая форма развіваецца пры пападанні на скуру вялікіх доз або пры працяглай экспазіцыі ўздзеяння АР, якая можа быць пры спозненай санітарнай апрацоўцы. Скрыты перыяд у такіх выпадках скарачаецца да 2—6 гадзін, утварэнне пузыроў ідзе на другія-трэція суткі. Затым пузыры лопаюцца, эразіўная паверхня інфіцыруецца і пакрываецца язвамі. У першыя 5—10 дзён ідзе працэс язваўтварэння. Інфіцыраванне язвавых паверхняў значна павялічвае тэрмін іх загойвання.