Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
У мірны час фасген выкарыстоўваецца як сыравіна ў вытворчасці сінтэтычных фарбавальнікаў, мачавіны, полікарбанатаў. Найбольшае распаўсюджванне набылі сінтэтычныя палімеры, якія атрымоўваюць з фасгену і дыфенілалпрапану. Яны аптычна празрыстыя, трывалыя, марозаўстойлівыя, з’яўляюцца добрымі дыэлектрыкамі, прымяняюцца ў вытворчасці плёнак, празрыстага шкла і г. д.
Ф а с г е н — бясколерная вадкасць, якая кіпіць пры тэмпературы +8,2 ° С, ператвараючыся ў пару. Пара фасгену ў 3,5 раза цяжэйшая за паветра, у мізэрнай канцэнтрацыі мае прыемны фруктовы пах, а з павелічэннем яе набывае характэрны непрыемны пах прэлага сена або гнілых фруктаў. Пры тэмпературы 20 °C канцэнтрацыя пары фасгену ў паветры можа дасягаць 60—70 мг/л. Пры моцным
ахаладжэнні вадкі фасген застывае, утвараючы белую крышталічную масу, якая зноў можа ператварацца ў вадкасць толькі пры тэмпературы +118 °C. Вадкі фасген цяжэйшы за ваду ў 1,4 раза, у вадзе раствораецца нязначна, але добра раствараецца ў арганічных растваральніках.
Пара фасгену ў паветры падвяргаецца павольнаму гідролізу парай вады з утварэннем салянай кіслаты і вуглякіслага газу:
СОС12 + Н2О = 2HC1 + СО2 .
Фасген лёгка рэагуе з воднымі растворамі натрыю гідракарбанату, аміяку і едкіх шчолачаў з утварэннем неатрутных злучэнняў.
Тэхнічны вадкі фасген у залежнасці ад характару прымесяў можа мець жаўтаваты або жаўтавата-руды колер.
Фасген як баявое атрутнае рэчыва ўпершыню быў прыменены войскамі імперыялістычнай Германіі ў 1915 г. і затым шырока выкарыстоўваўся імі ў ходзе баявых дзеянняў. Каля 80 % смяротных атручванняў, выкліканых хімічнай зброяй на франтах імперыялістычнай вайны, абумоўлены фасгенам.
Дыфасген — бясколерная масляністая вадкасць з пахам, які нагадвае пах фасгену. Дыфасген у 1,6 раза цяжэйшы за ваду, пры тэмпературы 20 ° С можа ўтвараць пару з канцэнтрацыяй у паветры да 120 мг/л. У летні час устойлівасць дыфасгену на мясцовасці складае 30—60 хвілін, зімой — да 10—12 гадзін. Па таксікалагічнай характарыстыцы дыфасген падобны да фасгену.
Фасгенаксім — цвёрдае крышталічнае рэчыва з тэмпературай плаўлення -39...-43 °C і тэмпературай кіпення +129 °C, раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках, валодае, акрамя ўдушлівага, таксама агульнаатрутным і скурна-нарыўным дзеяннем.
Атрутныя рэчывы ўдушлівага дзеяння выкарыстоўваліся як у парападобным стане, .так і ў выглядзе аэразоляў, якія ўтвараліся выліўнымі авіяцыйнымі прыборамі, хімічнымі ракетамі і авіяцыйнымі бомбамі. Пры ўзрыве хімічных боепрыпасаў з фасгенам утвараецца белаватая хмара, якая валодае паражальным дзеяннем на мясцовасці на працягу некалькіх гадзін.
Таксікалагічная характарыстыка. Па таксікалагічных уласцівасцях усе АР удушлівага дзеяння вельмі блізкія да фасгену. Пара або аэразолі фасгену пранікаюць у арганізм пры дыханні і выклікаюць паражэнне альвеол лёгкіх і сценак крывяносных лёгачных капіляраў, моцна раздражняючы нервовыя рэцэптары лёгачнай тканкі. Пры гэтым падае тонус сценак капіляраў, павышаецца пранікальнасць лёгачна-капілярнай мембраны, узнікае востры таксічны ацёк лёгкіх, што вядзе да кіслароднага галадання арганізма.
Прыметы паражэння фасгенам узнікаюць пры ўдыханні заражанага паветра, якое ўтрымлівае пару АР у канцэнтрацыі 0,01 мг/л, на працягу каля адной гадзіны. Пры павышэнні канцэнтрацыі да 0,1 мг/л і экспазіцыі ўздзеяння 30—60 хвілін у 50 % выпадкаў развіваецца смяротнае атручванне, пры канцэнтрацыі 1 мг/л і экспазіцыі 5 хвілін гіне да 75 % пацярпелых, пры канцэнтрацыі 5 мг/л і экспазіцыі 2—3 секунды гінуць усе. У меншых канцэнтрацыях фасгену смяротнае атручванне развіваецца пры болыпай працягласці ўздзеяння.
Цяжкасць клінічнай карціны паражэння залежыць не толькі ад дозаў АР, якія пранікаюць у арганізм, але і ад інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі пасля ўздзеяння атрутнага рэчыва. Адна і тая ж доза фасгену, які трапіў у арганізм, можа выклікаць лёгкае атручванне пры забеспячэнні пацярпеламу стану спакою пасля кантакту з АР і можа прывесці да смяротнага зыходу пры інтэнсіўным фізічным напружанні пасля кантакту.
Фасген трапляе ў арганізм разам з паветрам пры дыханні, вось чаму своечасова надзеты процівагаз цалкам прадухіляе паражэнне.
Клінічная карціна паражэння фасгенам. Паражэнне фасгенам характарызуецца выразнай перыядычнасцю развіцця клінічнай карціны.
Першы перыяд называюць пачатковым перыядам рэфлекторных прымет атручвання, якія ўзнікаюць у момант кантакту з атрутным рэчывам. Пачынаецца гэты перыяд з адчування паху прэлага сена ці гнілых фруктаў, затым паяўляецца непрыемны смак у роце, павышаецца слінавыдзяленне. Курыльшчыкаў адварочвае ад паху тытунёвага дыму, і яны не могуць курыць.
Пры значных канцэнтрацыях атрутнага рэчыва ў паветры паяўляюцца рэзь у вачах, моташнасць, галавакружэнне, кашаль, які суправаджаецца пачуццём цяжару ў грудзях і абцяжараным дыханнем, часам узнікае бронхаспазм.
Пасля выхаду з зоны з заражаным паветрам гэтыя сімптомы аслабляюцца і праз 10—30 хвілін паступова знікаюць.
Другі перыяд называюць перыядам скрытага дзеяння альбо падманнага дастатку. Ён характарызуецца знікненнем суб’ектыўных прымет атручвання, якія ўзніклі ў першым перыядзе, і адносна добрым самаадчуваннем пацярпелага. Іншы раз некаторыя суб’ектыўныя сімптомы паражэння не знікаюць, а толькі аслабляюцца. У такіх выпадках гавораць пра надыход п е р ы я д у р э м с і і, а не скрытага дзеяння.
Аднак і пры знікненні ўсіх суб’ектыўных сімптомаў у другім перыядзе адзначаюцца запавольванне пульсу і пачашчэнне дыхання. Няўстойлівасць пульсу, артэрыяльнага ціску і дыхання праяўляецца
нават пры невялікім фізічным напружанні. Курылыпчыкаў адварочвае ад тытунёвага дыму.
У большасці выпадкаў перыяд скрытага дзеяння працягваецца каля 4—6 гадзін. Працягласць яго залежыць ад экспазіцыі ўздзеяння і канцэнтрацыі пары або аэразоляў АР, ад інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі, якая вызначае глыбіню і частату дыхання і, такім чынам, ступень кантакту з фасгенам, а таксама ад фізічнай нагрузкі і магчымага ахаладжэння арганізма непасрэдна пасля кантакту. У залежнасці ад гэтых фактараў перыяд скрытага дзеяння можа скарачацца да 60—30 хвілін і падаўжацца да 24 і нават 48 гадзін. Пры паражэнні высокімі канцэнтрацыямі атрутнага рэчыва скрытага перыяду можа ўвогуле не быць.
Т р э ц і перыяд — перыяд развіцця ацёку лёгкіх. У залежнасці ад цяжкасці паражэння ён можа надыходзіць паступова або мець бурнае развіццё.
Спачатку ўзнікаюць адчуванне цяжару ў грудзях і боль у вобласці сэрца, затым паяўляецца сухі кашаль, развіваецца задышка. Пацярпеўшы прымае напаўсядзячую паставу, тэмпература цела падымаецца да 38—39 °C.
3 нарастаннем ацёку лёгкіх і кіслароднага галадання развіваецца моцная задышка, дыханне робіцца павярхоўнае, пачашчаецца да 30—60 дыхальных рухаў у хвіліну, суправаджаецца кашлем з мноствам пеністай ружаватай макроты да 1—1,5 л у суткі і болей. Макрота, якая пеніцца ў дыхальных шляхах, абцяжарвае пранікненне ў лёгкія ўдыхаемага паветра, парушае дыханне. Праз гэта ўзмацняецца гіпаксія, паяўляюцца агульная млявасць і галавакружэнне. Кроў згушчаецца, павышаюцца яе вязкасць і згусальнасць.
Па меры развіцця ацёку лёгкіх паніжаецца газаабмен і ўзмацняецца кіслароднае галаданне (гіпаксія) арганізма. Развіваецца сімптомакомплекс, які адрозніваецца па цяжкасці клінічнай карціны і вядомы як сіні або шэры тып гіпаксіі.
Сіняя гіпаксія характарызуецца сінюшнай афарбоўкай губ, скурных покрываў і ногцевых фалангаў, выяўнай задышкай, заўважным пачашчэннем пульсу, невялікім зніжэннем артэрыяльнага ціску пры захаванай функцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы і яснай свядомасці.
Шэрая гіпаксія сведчыць аб больш цяжкім паражэнні. Яна характарызуецца попельна-шэрай афарбоўкай скурнага покрыва і сінюшнасцю бачных слізістых абалонак, частым ніткападобным пульсам да 160—180 удараў у хвіліну, падзеннем артэрыяльнага ціску да 10,6/6 кПа (80/45 мм рт. сл.), развіццём сардэчна-сасудзістай недастатковасці, зацямненнем, а затым і стратай прытомнасці. Задышка змяняецца рэдкім арытмічным булькаючым дыханнем па тыпе Чэйна—Стокса, кашаль суправаджаецца ады-
ходжаннем вялікай колькасці макроты, якую пацярпелы ледзь паспявае адхаркваць.
Пры абедзвюх формах гіпаксіі ўзнікаюць згушчэнне і змяншэнне аб’ёму крыві ў выніку пераходу плазмы крыві ў ацёчную вадкасць. Згушчэнне спрычыняе павышэнне вязкасці і згусальнасці крыві, што, у сваю чаргу, вядзе да развіцця такіх ускладненняў, як тромбаўтварэнне і эмбаліі.
Пры несвоечасовым аказанні медыцынскай дапамогі шэрая гіпаксія прыводзіць да смяротнага зыходу. Сімптомы гіпаксіі дасягаюць максімальнай выразнасці на працягу 2—3 сутак. Часцей за ўсё смерць ад ацёку лёгкіх надыходзіць у першыя двое сутак, a пры атручванні высокімі канцэнтрацыямі яду ацёк лёгкіх са смяротным зыходам можа наступіць на працягу 3—4 гадзін.
Чацвёрты перыяд называюць аднаўленчым. Пры спрыяльным працяканні паражэння праз 2—3 дні пачынаецца паступовае аднаўленне. На працягу наступных 3—4 дзён ацёчная вадкасць у большасці выпадкаў разыходзіцца. і выходзіць разам з макротай, лёгкія ачышчаюцца, ацёк праходзіць. Аднак у пацярпелых яшчэ працяглы час захоўваюцца няўстойлівасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, схільнасць да ацёку лёгкіх і ўзнікнення ўскладненняў. Працягваецца аднаўленчы перыяд 2—3 тыдні.
На працягу ўсяго аднаўленчага перыяду могуць развівацца ўскладненні. Найбольш частымі з іх з’яўляюцца пнеўманіі, якія назіраюцца ў 25 % паражоных, меней пашыраны трамбозы і эмбаліі. Да болып рэдкіх ускладненняў, якія ўзнікаюць у аднаўленчы перыяд, належаць абсцэс, гангрэна і туберкулёз лёгкіх.
У далейшым перанесеная таксічная пнеўманія можа быць прычынай узнікнення хранічных бранхітаў, бранхіяльнай астмы, бронхапнеўманіі і плеўрытаў.
Па цяжкасці клінічнай карціны адрозніваюць лёгкую, сярэдняй цяжкасці і цяжкую формы паражэння.
П р ы лёгкіх паражэннях клінічная карціна абмяжоўваецца перыядамі рэфлекторных прымет атручвання.
П р ы паражэннях сярэдняй ц я ж к а сц і клінічна праяўляюцца ўсе перыяды, аднак перыяд ацёку лёгкіх абмжоўваецца толькі нязначнымі прыметамі сіняй гіпаксіі, якая хутка праходзіць і мае, як правіла, спрыяльны зыход.