Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
7.	Пры спыненні дыхання робяць штучную вентыляцыю лёгкіх, праводзяць інгаляцыі кіслароду, якія павышаюць эфектыўнасць лячэбных мерапрыемстваў.
8.	Карысныя таксама ўнутрымышачныя ін’екцыі вітаміну В12 (па 1 мл 0,01 % раствору).
Амілнітрыт пасля ўзаемадзеяння з аксігемаглабінам утварае метгемаглабін, які, злучаючыся з сінільнай кіслатой, ператвараецца ў злучэнне са слабай дысацыяцыяй — цыянметгемаглабін. Такім чынам прадухіляецца інактывацыя цытахромаксідазы.
Храмасмон адначасова праяўляе трайное дзеянне.
1.	Глюкоза рэагуе з сінільнай кіслатой з утварэннем неядавітага злучэння — цыянгідрынглюкозы. Увядзенне 50 мл 40 % раствору глюкозы здымае дзеянне смяротнай дозы сінільнай кіслаты.
2.	Метыленавы сіні валодае акісляльна-аднаўленчымі ўласцівасцямі і часткова здымае блакаду тканкавага дыхання.
3.	У вялікіх дозах метыленавы сіні з’яўляецца метгемаглабінаўтваральнікам і, як і амілнітрыт, прадухіляе парушэнне функцый тканкавага дыхання.
Але ж храмасмон, так як і амілнітрыт, не дае стойкай нейтралізацыі сінільнай кіслаты ў арганізме. 3 гэтай мэтай паражонаму ўводзяць натрыю тыёсульфат, які ўтварае з сінільнай кіслатой устойлівае і неядавітае раданістае злучэнне.
Важнае значэнне пры аказанні дапамогі пацярпелым мае штучная вентыляцыя лёгкіх, пры якой сінільная кіслата выводзіцца з арганізма разам з выдыхаемым паветрам. Паражонага адной смяротнай дозай сінільнай кіслаты можна ажывіць і выратаваць своечасова пачатай штучнай вентыляцыяй лёгкіх.
Эвакуацыя паражоных на наступны этап медыцынскай дапамогі дапускаецца пасля ўзнаўлення спантаннага дыхання.
Паказчыкам неабходнасці неадкладнай штучнай вентыляцыі лёгкіх з’яўляецца адсутнасць дыхальных рухаў, г. зн. хістанняў сценак грудной клеткі і жывата. Між тым услед за спыненнем дыхання можа наступіць спыненне і сардэчнай дзейнасці. У такім выпадку са штучнай вентыляцыяй лёгкіх неабходна рабіць і знешні масаж сэрца. На неабходнасць масажу сэрца ўказваюць наступныя паказчыкі: 1) пульс не вызначаецца на соннай і бедранай артэрыях; 2) прытомнасць адсутнічае; 3) зрэнкі расшыраны і на яркае святло не рэагуюць; 4) скура твару мае шэры колер.
Да пачатку штучнай вентыляцыі лёгкіх на паражоным расслабляюць вопратку, якая можа абцяжарваць дыханне, расшпільваюць каўнер і пояс, здымаюць галыптук і інш. Пасля гэтага, каб упэўніцца ў праходнасці верхніх дыхальных шляхоў, адчыняюць рот і аглядаюць яго поласць. Языкатрымальнікам вымаюць наверх язык і з дапамогай марлевай сурвэткі ачышчаюць поласць рота і насаглоткі ад слізі, сліны, рвотнай масы, здымаюць зубныя пратэзы, забяспечваючы гэтым свабодны доступ паветра ў дыхальныя шляхі. Пасля гэтага ўкладваюць паражонага ў зыходную паставу для штучнай вентыляцыі лёгкіх па абраным метадзе і пачынаюць рабіць яе з хуткасцю, у залежнасці ад спосабу, 12—20 разоў у хвіліну.
►	Спосаб Калістава. Паражонага ўкладваюць на жывот з выцягнутымі ўперад рукамі. Пад галаву падкладваюць што-небудзь з яго вопраткі. Затым упоперак спіны ў вобласці лапатак накладваюць насілачную лямку ці доўгі рэмень, канцы якога выводзяць уперад праз падпахавыя вобласці. Выратавальнік становіцца ў галавах паражонага і канцы рэменя ці лямкі бярэ ў рукі. Для ўдыху ён прыўзнімае паражонага за канцы рэменя ці лямкі, адрываючы верхнюю частку тулава і галаву ад зямлі, для выдыху апускае на зямлю ў зыходную паставу. Такім спосабам робяць 12—16 дыхальных рухаў у хвіліну (рыс. 2.8).
►	Спосаб Нільсена. Паражонага кладуць на жывот, рукі выцягваюць уперад. Пад галаву падкладваюць што-небудзь з яго вопраткі. Выратавальнік становіцца ў галавах паражонага і для ўдыху бярэ яго за прадплеччы ці локці і прыўзнімае, адрываючы верхнюю частку тулава ад зямлі; для выдыху — апускае паражонага ў
Рыс. 2.8. Штучная вентыляцыя лёгкіх па спосабе Калістава:
a — удых, б — выдых
зыходную паставу на зямлю і, націскаючы далонямі сваіх рук у вобласці ніжніх вуглоў лапатак, робіць пяць сцісканняў грудной клеткі, фарсіруючы выдых і ажыццяўляючы пры гэтым закрыты масаж сэрца. На працягу хвіліны робяць 12 дыхальных рухаў і 60 кампрэсій сэрца. Спосаб можна выкарыстоўваць у выпадках спынення дыхання і кровазвароту.
Штучную вентыляцыю лёгкіх па Каліставу і Нільсену можна выкарыстоўваць як у ачагу паражэння, так і па-за ім, калі няма ўмоў для выкарыстання больш эфектыўных спосабаў. Яны недастаткова эфектыўныя, бо не забяспечваюць адэкватнага газаабмену.
У параўнанні з ручнымі спосабамі болып паспяховай з’яўляецца штучная вентыляцыя лёгкіх метадамі прымусовага ўдзімання паветра ў лёгкія. Гэта вызывае расцяжэнне лёгкага і спрыяе рэфлекторнаму ўзнаўленню спантаннага дыхання. Да такіх метадаў адносяцца экспіраторныя (з рота ў рот, з рота ў нос ці праз паветраводную трубку), апаратныя з ручным прывадам і апаратныя з аўтаматычным прывадам. Найбольш простыя экспіраторныя метады, якія не патрабуюць спецыяльных апаратаў. У выдыхаемым паветры выратавальніка ўтрымліваецца крыху менш кіслароду, чым ва ўдыхаемым, але дастаткова для паспяховага ажыўлення.
Для штучнай экспіраторнай вентыляцыі лёгкіх па метадзе з рота ў рот або з рота ў нос пацярпелага ўкладваюць на спіну на цвёрдую паверхню (зямля, падлога, стол, дошка і г. д.), пад шыю падкладваюць валік з якога-небудзь адзення, праз які галаву закідваюць назад, максімальна разгінаючы ў пазваночна-патылічным сучляненні і прыўзнімаючы падбародак. Пры адкідванні галавы назад забяспечваецца свабоднае праходжанне паветра ў лёгкія. Часам аднаго такога руху бывае дастаткова, каб выклікаць рэфлекторнае
Рыс. 2.9. Штучная вентыляцыя лёгкіх па спосабе з рота ў рот, шя выконваецца двума выратавальнікамі (злева — паветравод)
аднаўленне дыхання. Калі ж праз 5 с пасля гэтага дыханне не ўзнавілася, то на нос або рот пацярпелага накладваецца марлевая сурвэтка, праз якую выратавальнік удзімае паветра. Пры ўдзіманні паветра праз рот закрываюць пацярпеламу нос, і наадварот, калі паветра ўдзімаюць праз нос — закрываюць рот.
Больш зручна і гігіенічна ўдзімаць паветра з рота ў рот праз спецыяльную S-падобную трубку — паветравод (рыс. 2.9). Ён зроблены з жорсткай гумы і ў сярэдняй частцы мае мяккі шчыток для прыціскання да губ паражонага, а выгнутая яго форма перашкаджае западзенню языка. Паветравод уводзяць у рот паражонага да кораня языка, шчыток прыціскаюць да губ, закрываюць нос. Той, хто аказвае дапамогу, робіць глыбокі ўдых, бярэ вонкавы канец паветравода ў рот і ўдзімае паветра ў лёгкія паражонага. Пасля ўдзімання паветра выратавальнік выпускае з рота паветравод — адбываецца выдых. У гэтй час другі выратавальнік фарсіруе выдых, націскаючы рукамі на грудзіну паражонага.
Штучная вентыляцыя лёгкіх адным выратавальнікам з рота ў рот. Выратавзльнік становіцца на калені злева ад паражонага на ўзроўні плячэй і робіць яму запар чатыры хуткія ўдзіманні паветра, не дапускаючы поўнага вызвалення ад паветра лёгкіх паражонага паміж удзіманнямі. Пасля чатырох удзіманняў на працягу 5—8 с ён правярае пульс на соннай артэрыі. Калі пульсу няма, неадкладна пачынае масаж сэрца. Для гэтага далонь адной рукі выратавальнік накладвае на ніжнюю трэць грудзіны (на 1,5— 2,5 см ад канца мечавіднага адростка). Месца націскання павінна адпавядаць перасячэнню гарызантальнай лініі, якая праходзіць праз саскі грудных залоз, і вертыкальнай лініі, якая праходзіць праз сярэдзіну грудзіны. Далонь другой рукі ён накладвае на тыльную паверхню кісці першай рукі, нагінаецца ўперад, рукі выцягвае перпендыкулярна грудзіне пацярпелага і пры максімальным
разгінанні кісцяў асновай, або пяткай, далоні робіць 15 штуршковых націсканняў. Пасля кожнай кампрэсіі працягласцю каля адной секунды трэба здымаць рукі з грудной клеткі, каб не перашкаджаць яе распраўленню і напаўненню сэрца крывёю. Сярэдняя велічыня кампрэсіі пры масажы павінна быць у дыяпазоне 3—4 кПа (для мужчын сярэдняга ўзросту да 6 кПа). Яна забяспечвае змяшчэнне грудзіны на 3—5 см, сцісканне сэрца і не выклікае пералому рэбраў. У час кліні4най смерці знікае тонус мышцаў і грудная клетка лёгка паддаецца сцісканню. Затцм пасля кожных 15 кампрэсій на сэрца робяць запар па два ўдзіманні паветра ў лёгкія. На працягу адной хвіліны робяць 8 двайных ўдзіманняў і 60 кампрэсій сэрца. Пры гэтым неабходна сачыць, каб масаж сэрца не перарываўся больш чым на 5 секунд.
Штучная вентыляцыя лёгкіх з рота ў рот пры наяўнасці двух выратавальнікаў. У такім. выпадку абодва выратавальнікі сгановяцца на калені з двух бакоў пацярпелага. Адзін з іх робіць удзіманне паветра, а другі — непрамы масаж сэрца. Вентыляцыю лёгкіх таксама пачынаюць з чатырох запар хуткіх удзіманняў паветра ў лёгкія паражонага. Затым праз 5—8 секунд таксама правяраюць наяўнасць пульсу на соннай артэрыі. Калі пульсу няма, масаж серца чаргуюць з удзіманнем паветра. У гэтым выпадку на кожны штучны ўдых робяць пяць націсканняў на грудзіну. У адну хвіліну робяць 12 удзіманняў і 60 кампрэсій сэрца. 3 аднаўленнем пульсу закрыты масаж сэрца спыняюць, але вентыляцыю лёгкіх працягваюць да ўзнаўлення самастойнага дыхання.
Пры эфектыўным масажы сэрца праз 2—3 хвіліны з’яўляецца пульс на соннай артэрыі, пасля — артэрыяльны ціск, звужваюцца зрэнкі, паступова вяртаецца нармальны колер скуры твару, а затым з’яўляецца і спантаннае дыханне. Калі на працягу 30 хвілін прымет эфектыўнасці масажу сэрца не назіраецца, то неабходнасць далейшага ажыўлення ставіцца пад сумненне. У такім выпадку трэба прадбачыць узнікненне неабарачальных зменаў у галаўным мозгу.
Зусім маленькім дзецям удзіманні паветра не павінны быць моцнымі, іх трэба рабіць адначасова ў нос і рот з хуткасцю 35—40 разоў у хвіліну, а масаж сэрца — двума пальцамі, указальным і сярэднім, прыкладна 100—120 разоў у хвіліну. Дзецям да 10—12 гадоў масаж сэрца робіцца асновай далоні адной рукі з хуткасцю каля 90 разоў пры колькасці ўдзіманняў парадку 30 разоў у хвіліну.
Калі вядома, што сардэчная дзейнасць толькі што спынілася (30—40 секунд' пасля страты прытомнасці), то перад пачаткам штучнай вентыляцыі лёгкіх трэба паспрабаваць узнавіць работу сэрца шляхам надсардэчнага ўдару. Для гэтага выратавальнік падымае сціснуты кулак на вышыню 20—30 см ад паверхні грудной клеткі і з сілай апускае яго на грудзіну. Пасля гэтага правяраюць