• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Удыханне паветра, заражанага парай зарыну ў канцэнтрацыі 0,15 мг/л, прыводзіць да смерці праз адну хвіліну. Пры кантакце капельна-вадкага зарыну са скурай смяротная доза складае 30—50 мг/кг масы. Заман перавышае таксічнасць зарыну ў парападобным стане ў 2—3 разы, а ў капельна-вадкім — у 4—6 разоў. Для смяротнага атручвання заманам дастаткова пападання яго на скуру ў колькасці 9 мг/кг масы цела.
    Па паведамленнях замежнага друку, таксічнасць фасфарылтыёхалінаў пры кантакце са скурнымі покрывамі ў шмат разоў перавышае таксічнасць іншых ФАР. Для смяротнага атручвання імі дастаткова пападання на скуру 8—10 мг гэтых рэчываў.
    Сутнасць паражальнага дзеяння фосфарарганічных АР і клінічная карціна атручвання. Фосфарарганічныя атрутныя рэчывы валодаюць выбіральным дзеяннем на нервовую сістэму і выклікаюць паражэнні з адпаведнай клінічнай карцінай.
    У вобласці нервовых заканчэнняў яны лёгка звязваюць халін эсгэразу, якая расшчапляе ацэтылхалін пасля перадачы нервовых імпульсаў. У выніку разладжваецца перадача нервовых імпульсаў і развіваюцца клінічныя сімптомы паражэння.
    Хуткасць развіцця сімптомаў атручвання залежыць ад шляхоў пранікнення АР у арганізм (скура, органы дыхання, страўнікавакішачны тракт).
    Пры пранікненні АР праз органы дыхання найбольш раннімі аб’ектыўнымі прыметамі паражэння з’яўляюцца звужэнне зрачкоў
    (міёз) і спазм бранхіяльнай мускулатуры. Гэта тлумачыцца тым, што ўздзеянне пары і аэразоляў ФАР на безабароннага чалавека звязана з іх кантактам са слізістымі абалонкамі вачэй і дыхальных шляхоў, праз якія яд хутка пранікае ў кроў. Пры атручванні праз скуру і стрававальны тракт міёзу можа не быць, калі адсутнічае непасрэдны кантакт ФАР са слізістай абалонкай вачэй. У гэтым выпадку радзей сустракаецца і бронхаспазм. Аднак незалежна ад шляхоў пранікнення АР у арганізм заўсёды ўзмацняецца сакраторная функцыя слінных (моцнае слінацячэнне) і бранхіяльных залоз (бранхарэя, якая вядзе да запаўнення бронхаў сліззю).
    Раннімі сімптомамі, якія сведчаць пра інтаксікацыю, выкліканую пранікненнем ФАР праз дыхальныя шляхі, з’яўляюцца таксама моцнае слінацячэнне, насмарк з моцнымі вадкімі выдзяленнямі з носа (рынарэя), адчуванне цяжару ў грудзях, якое часта суправаджаецца хрыпамі на выдыху і ўказвае на наяўнасць бранхарэі і бронхаспазму.
    Пры заражэнні скуры чалавека фосфарарганічнымі АР мясцовае дзеянне праяўляецца моцным паценнем заражанай паверхні і фібрылярным паторгваннем мышцаў гэтай вобласці цела. Пасля паяўлення мясцовых прымет агульныя сімптомы атручвання ўзнікаюць праз 10—30 хвілін.
    Пры атручванні, выкліканым пападаннем ФАР у страўнік разам з заражанымі ежай і вадой, узнікаюць болі ў вобласці сграўніка, моташнасць, ірвота, міжвольныя дэфекацыя і мочаспусканне, a таксама іншыя сімптомы, якія сведчаць аб мясцовым дзеянні яду.
    Ступені цяжкасці паражэння. Па цяжкасці развіцця клінічных сімптомаў паражэнні падзяляюцца на тры ступені: лёгкую, сярэднюю і цяжкую.
    Лёгкія паражэнні характарызуюцца галаўным болем, пачуццём страху, рухальным неспакоем, міёзам, якія ўтрымліваюцца каля 24 гадзін (рыс. 2.5), бронхаспазмам з пера-
    Рыс. 2.5. Паражэнне вачэй: a — нармальнае вока, б — міёз
    важна цяжкім выдыхам, насмаркам з вадкімі выдзяленнямі з носа, болямі у грудзях, кашлем з багатай макротай, светлабояззю, парушэннем акамадацыі (страта здольнасці вачэй бачыць прадметы на розных адлегласцях), раздражняльнасцю, расстройствам сну. Прыметы паражэння ўтрымліваюцца адны-двое сутак ці крыху даўжэй. Аднак у большасці выпадкаў на працягу аднаго тыдня лёгкія формы паражэння заканчваюцца поўным ачуньваннем без заўважных рэшткавых з’яў.
    Для паражэнняў сярэдняй цяжкасці характэрна ўцяжарванне сімптомаў, уласцівых лёгкім формам атручвання. Развіваюцца моцны галаўны боль і галавакружэнне, узрастае пачуццё страху. Міёз у спалучэнні з парушэннем акамадацыі можа выклікаць часовую страту зроку на некалькі дзён. Адзначаюцца моцныя слёзацячэнне і слінацячэнне, вадзяністыя ввдзяленні з носа, патлівасць, моцныя прыступы болю ў жываце, рвота, часам панос. Паходка робіцца хісткая, ускладняецца каардынацыя рухаў. Бронхаспазм з бранхарэяй выклікаюць узнікненне прыступаў удушша, у час якіх дыханне робіцца шумнае, з мноствам свісцячых на выдыху хрыпаў, якія чуваць на адлегласці. Паяўляецца сінюшнасць скурных покрываў і бачных слізістых. Прыступы ўдушша на працягу двух сутак паўтараюцца часта, затым радзей і паступова знікаюць. Аднак яшчэ на працягу аднаго-двух тыдняў перыядычна ўзнікаюць болі і непрыемныя адчуванні за грудзінай, могуць паўтарацца прыступы ўдушша пры фізічным напружанні. Бываюць таксама фібрылярныя мышачныя паторгванні павек, языка, твару і канечяасцяў. Адзначаецца пачашчэнне пульсу, павышэнне артэрыяльнага ціску, частае мочаспусканне. Міёз знікае праз тыдзень. Аднак актыўнасць халінэстэразы ў арганізме застаецца зніжаная яшчэ на працягу некаторага часу. Для аднаўлення актыўнасці халінэстэразы пры сярэдняй цяжкасці паражэння неабходна каля месяца.
    Цяжкія формы паражэння характарызуюцца яшчэ большым уцяжарваннем сімптомаў. Узмацняецца галаўны боль, абвастраецца пачуццё страху, з носа і рота ідуць масіўныя пеністыя выдзяленні, губляецца арыентацыя ў навакольным асяроддзі, парушаецца мова. Бронхаспазм, які суправаджаецца бранхарэяй, спрычыняе недастатковасць кіслароду ў арганізме і, як вынік гэтага, цяжкія прыступы ўдушша. Кіслароднае галаданне выклікае парушэнне функцыі цэнтральнай нервовай сістэмы і прыводзіць да страты прытомнасці. Затым пачынаюцца прыступы сутаргаў з непрацяглымі рэмісіямі. Сутаргі з’яўляюцца найболып характэрным сімптомам, з’яўленне якога сведчыць аб развіцці цяжкай формы паражэння.
    Сутаргі носяць клоніка-танічны характар: кароткачасовыя скарачэнні і расслабленні асобных мышцаў, якія наступаюць адзін за
    адным, пераважаюць над працяглым скарачэннем многіх мышачных груп і нават мышцаў усяго арганізма.
    Далей у арганізме развіваюцца больш глыбокія разбуральныя працэсы, наступаюць паралічы, затухаюць рэфлексы, падае артэрыяльны ціск, знікае пульс.
    Смерць настае часцей усяго ад параліча дыхальнага цэнтра. Сэрца пасля спынення дыхання яшчэ можа скарачацца некалькі хвілін. Трэба адзначыць, што без медыцынскай дапамогі ўсе цяжкапаражоныя ФАР гінуць. Калі атручальная доза перавышае аднаразовую смяротную дозу ў 2—3 разы, смерць развіваецца праз 15—30 хвілін пасля з’яўлення сутаргаў. У выпадку шматразовага перавышэння дозы атручвання над аднаразовай смяротнай можа развівацца маланкавая форма атручвання, якая заканчваецца гібеллю на працягу 1—2 хвілін.
    Аказанне першай медыцынскай дапамогі і прынцыпы далейшага лячэння. Э узнікненнем ачага хімічнага паражэння аб’яўляецца «хімічная трывога» (абвяшчэнне па радыё, частыя ўдары ў звон ці іншы металічны гучны прадмет).
    Па сігнале хімічнай трывогі неабходна хутка падрыхтаваць і выкарыстаць сродкі індывідуальнай проціхімічнай абароны (антыдоты, якія ёсць у індывідуальнай аптэчцы, процівагаз, сродкі аховы скуры). Аднак неабходна ведаць, што гэтыя сродкі забяспечваюць надзейную ахову толькі пры своечасовым і ўмелым іх прымяненні. Таму ўсё насельніцтва павінна ведаць прыёмы аказання самадапамогі і ўзаемадапамогі ў ачагах хімічнага паражэння.
    Ад паражэння фосфарарганічнымі АР праз органы дыхання надзейна абараняе процівагаз, а ад паражэння парай, аэразолямі ці капельна-вадкімі ФАР праз скурныя покрывы — спецыяльнае ахоўнае адзенне. Капельна-вадкія ФАР, якія трапілі на адкрытыя ўчасткі цела і адзенне, належыць хутка выдаліць і абясшкодзіць. Гэта робіцца з дапамогай спецыяльных дэгазатараў, якія ёсць у індывідуальным проціхімічным пакеце. Пры адсутнасці спецыяльных дэгазатараў частковую санітарную апрацоўку можна правесці вадой з мылам ці растворам шчолачных мыйных сродкаў.
    Першая медыцынская дапамога аказваецца непасрэдна ў ачагу паражэння. Першараднае значэнне ў аказанні першай медыцынскай дапамогі надаецца самадапамозе і ўзаемадапамозе. 3 прыбыццём у ачаг паражэння рухомых фарміраванняў грамадзянскай абароны гэтую дапамогу аказваюць санітарныя дружыны і выратавальныя атрады.
    Першая медыцынская дапамога ўключае наступныя мерапрыемствы.
    1.	Неадкладнае надзяванне процівагаза з мэтай прадухілення паступлення АР у арганізм праз лёгкія. Пры пападанні капель АР
    на адкрытыя ўчасткі скуры рук, твару, шыі ў першую чаргу неабходна правесці часгковую санітарную апрацоўкў гэтых участкаў скуры з дапамогай індывідуальнага проціхімічнага пакета (ІПП), а потым надзець процівагаз.
    2.	Хуткае ўвядзенне антыдоту, які ёсць у індывідуальнай аптэчцы. Да развіцця сімптомаў паражэння з прафілактычнай мэтай даюць унутр дзве таблеткі тарэну ці іншага прэпарата. Пры ўзнікненні сімптомаў паражэння робяць ін’екцыю спецыяльнага антыдоту з шпрыца-цюбіка. У ачагу паражэння на ўсіх выпадках ін’екцыю антыдоту робяць унутрымышачна прама праз адзенне ў вобласці вонкавага боку сярэдняй трэці бядра. Пры ўзнікненні сутаргаў, якія сведчаць аб цяжкай форме паражэння, уводзяць падвоеную дозу антыдоту.
    Шпрыц-цюбік (рыс. 2.6) складаецца з палімернай эластычнай ампулы (цюбіка), на гарлавіну якой накручана муфта з металічнай ін’екцыйнай іголкай. У цюбіку знаходзіцца стэрыльны раствор спецыяльнага антыдоту, гарлавіна яго запаяна эластычнай плёнкай. Ін’екцыйная іголка таксама стэрыльйая і закрытая палімерным каўпачком.
    Для ўвядзення антыдоту шпрыц-цюбікам трэба прарабіць наступныя маніпуляцыі (рыс. 2.7): а) кручэннем па гадзіннікавай стрэлцы накручваюць да канца муфту на гарлавіну цюбіка. Пры гэтым канец ін’екцыйнай іголкі, якая знаходзіцца ўнутры муфты, пранікае праз эластычную плёнку гарлавіны ў поласць цюбіка; б)
    Рыс. 2.6Шпрыц-цюбік:
    a — у сабраным выглядзе, б — у разабраным выглядзе, в — у разрэзе (1 — іголка, 2 — каўпачок, 3 — муфта іголкі, 4 — корпус цюбіка)
    Рыс. 2.7. Падрыхтоўка шпрыц-цюбіка да выкарыстання
    знімаюць ахоўны каўпачок з ін’екцыйнай іголкі; в) не дакранаючыся рукамі да ін’екцыйнай іголкі, правяраюць яе праходнасць. Для гэтага шпрыц-цюбік бяруць у правую руку ў становішчы для ін’екцыі і, утрымліваючы яго іголкай уверх, выціскаюць з цюбікз паветра да з’яўлення капелькі вадкасці на кончыку іголкі; г) энергічным рухам уводзяць іголку ўнутрымышачна, выціскаюць змесціва цюбіка і, не расціскаючы пальцаў, выцягваюць іголку.