Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
У лячэбных установах загараднай зоны аказваецца спецыялізаваная медыцынская дапамога. Пачынаюць яе з першай урачэбнай дапамогі, калі яна па якіх-небудзь прычынах не была аказана ў АПМ. Тут лячэбная дапамога праходзіць завяршальны этап. Лячэнне пацярпелых праводзяць у прафіляваных бальніцах у адпаведнасці з характарам і цяжкасцю паражэння і з улікам агульных прынцыпаў падыходу да такіх паражэнняў.
Пры інкарпарацыі, г. зн. пранікненні радыеактыўных рэчываў у арганізм, выкарыстоўваюць спецыяльныя антыдоты, якія садзейнічаюць іх вывядзенню. Дзеянне гэтых антыдотаў заснавана на іонным развядзенні ці на іонным антаганізме з радыеактыўнымі рэчывамі, што паскарае вывядзенне іх з арганізма. Некаторыя з антыдотаў валодаюць здольнасцю да ўтварэння комплексных злучэнняў з радыеактыўнамі рэчывамі, якія хутка выводзяцца з арганізма. Да такіх прэпаратаў можна аднесці наступныя.
1.	Калію ёдыд — прымаюць унутр па 0,1—0,3 г штодзённа на працягу 10 дзён для прафілактыкі паражэння радыеактыўным ёдам. Гэтым дасягаецца зніжэнне на 50 % абсорбцыі ў шчытавіднай залозе радыеактыўнага ёду і паскарэнне вывядзення яго з арганізма па метадзе разбаўлення стабільным ізатопам. Адначасова з гэтым паскараецца вывядзенне з дыхальных шляхоў іншых радыенуклідаў.
2.	Кальцыю глюканат — назначаюць унутр перад ядой дарослым па 1—3 г (2—6 таблетак) і болей 2—3 разы штодзённа для замяшчэння і вывядзення з касцей блізкага яму па хімічных і біялагічных уласцівасцях радыенукліду стронцыю.
3.	Пентацын — уводзяць унутрывенна па 5 мл 5 % раствору праз 1—2 дні, курс лячэння — 10—20 ін’екцый. Карыстаюцца ім, каб паскорыць вывядзенне з арганізма радыенуклідаў плутонію, ітрыю, цэрыю, цынку і сумесяў прадуктаў дзялення урану. Пентацын не садзейнічае вывядзенню ізатопаў урану, палонію, радыю, стронцыю і свінцу.
4.	Унітыёл — прымяняюць для паскарэння вывядзення з арганізма радыенуклідаў цяжкіх металаў. Назначаюць яго ў ін’екцыях унутрымышачна з разліку 1 мл 5 % раствору на 10 кг масы; у першыя суткі — 3—4 ін’екцыі, у другія — 2—3, у наступныя 7 дзён — па 1—2 ін’екцыі.
5.	Тэтацын-кальцый — цыклічнае злучэнне, якое валодае комплексаўтваральнымі ўласцівасцямі. З’яўляецца двайной кальцыйдынатрыевай соллю этылендыямінтэтрауксуснай кіслаты (ЭДТК), у якой кальцый здольны замяшчацца іонамі металаў з утварэннем водарастваральных малатаксічных злучэнняў, якія хутка выводзяцца з арганізма. Назначаюць унутрывенна капельным метадам па 20 мл 10 % раствору ў 5 % растворы глюкозы ці ізатанічным
растворы натрыю хларыду 2 разы на дзень. Лячэнне праводзяць на працягу 3—4 дзён з далейшым перапынкам на 3—4 дні, агульны курс — адзін месяц. Для прыёму ўнутр назначаюць у таблетках па 0,5 г 4 разы на дзень незалежна ад часу прыёму ежы. Прэпарат прымаюць праз дзень (3—4 разы на тыдзень), курс лячэння — 20—30 дзён. Проціпаказаннямі да прымянення з’яўляюцца захворванні печані і нырак.
Тэтацын-кальцый паскарае вывядзенне з арганізма урану, ітрыю, цэрыю, скандыю, хрому, цырконію, рутэнію, кадмію, індыю, свінцу, торыю, нептунію, плутонію, але не эфектыўны супраць радыенуклідаў ёду, цэзію, барыю і стронцыю.
6.	Дынатрыевая соль этылендыямінтэтрауксуснай кіслаты — як і пентацын і тэтацын-кальцый, адносіцца да групы комплексаўтваральных злучэнняў, ці камплексонаў. Яна здольная ўтвараць комплексныя злучэнні з рознымі катыёнамі. Назначаюць унутрывенна капельна па 2—4 г прэпарата, растворанага ў 500 мл 5 % раствору глюкозы. Лячэнне праводзяць штодзённа на працягу 3—6 дзён. Пры неабходнасці курс можна паўтарыць праз 7 дзён.
7.	Трымефацын — адносіцца да камплексонаў. Уводзіцца ў арганізм унутрывенна ці інгаляцыйна ў 5 % водным растворы, у першы дзень — 40 мл аднаразова, у наступныя 2—3 дні — па 20 мл. Прымяняюць для вывядзення з арганізма урану, берылію, плутонію, ітрыю, цырконію і ніобію.
8.	Пеніцыламін — камплексон, які валодае актыўнасцю да злучэння з іонамі металаў: добра звязвае іоны кальцыю, жалеза, медзі, ртуці, свінцу. Назначаюць унутр у капсулах ці таблетках па 0,15— 0,25 г 3—4 разы на дзень на працягу двух тыдняў. Сутачная доза — 0,9—1,2 г.
9.	Ферацын — тонкадысперсны цёмна-сіні парашок, служыць для вывядзення цераз страўнікава-кішачны тракт радыенуклідаў цэзію, рубідыю, а таксама прадуктаў дзялення урану. Прымаюць унутр у выглядзе воднай суспензіі па 1 г у паўшклянцы вады 2—3 разы на дзень штодзённа на працягу 5—10 дзён.
10.	Застэрын атрымліваюць на аснове марской травы зостэра. Ён садзейнічае вывядзенню з арганізма радыенуклідаў цэзію, стронцыю, рубідыю, ёду, а таксама іонаў цяжкіх металаў (свінцу, цынку, кобальту, кадмію), павышае імунітэт і ўстойлівасць арганізма да дзеяння іанізуючых выпраменьванняў.
Існуюць і іншыя камплексоны, якія валодаюць здольнасцю выводзіць з арганізма розныя радыенукліды.
3	мэтай паскарэння вывядзення з арганізма радыеактыўных рэчываў назначаюць частае піццё, мачагонныя (дыурэтын, тэабрамін
і інш.) і адхарквальныя (трава тэрмопсісу, корань алтэю, корань салодкі, трава чабору і інш.) сродкі.
Пашкоджанне іанізуючымі выпраменьваннямі можна паменшыць з дапамогай спецыяльных прэпаратаў, якія адносяцца да групы антыдотаў і носяць назву радыепратэктараў. Да іх належыць шэраг біягенных прэпаратаў жывёльнага і расліннага паходжання, а таксама сінтэтычных прадуктаў, прызначаных для выкарыстання пры ўзнікненні пагрозы апраменьвання (ацэтылхалін, сератанін, адрэналін, норадрэналін, эфедрын, меркамін, цыстамін, мексамін, аскарутын, дыбазол і інш.). Ахоўны эфект радыепратэктараў асабліва адчувальны пры дозах апраменьвання да 10 Гр. Індывідуальная аптэчка з гэтай мэтай укамплектаваная цыстамінам, 6 таблетак якога з прафілактычнай мэтай трэба прыняць унутр дарослым за 30—60 хвілін да пагрозы апраменьвання.
Пры выкарыстанні асобных радыепратэктараў уздзеянне дозы апраменьвання можа змяншацца ў 1,5—2 разы, тым часам як адначасовае прымяненне некалькіх прэпаратаў аслабляе гэтае ўздзеянне ў 3—4 разы. Проціпаказаннем да іх прымянення могуць быць парушэнні функцыі печані і нырак.
У першыя дні прамянёвай хваробы вялікую ролю адыгрывае дэзінтаксікацыйная тэрапія. Для дэзінтаксікацыі арганізма могуць выкарыстоўвацца абменныя пераліванні крыві, плазмы, а таксама пераліванні кровазамяняльных раствораў — бялковых гідралізатаў, нізкамалекулярных прэпаратаў полівінілпіралідону. Асабліва моцнымі дэзінтаксікацыйнымі ўласцівасцямі валодаюць прэпараты полівінілпіралідону — гемадэз і энтэрадэз. Гемадэз назначаецца для ўнутрывеннага ўвядзення па 250—500 мл 6 % раствору на працягу першых трох дзён прамянёвай хваробы. Энтэрадэз прымаюць унутр па 5 г у раствораным выглядзе ( у 100 мл кіпячонай вады). Пры гэтым цячэнне хваробы значна палягчаецца, аслабляецца развіццё гемарагічнага сіндрому. Лячэбная эфектыўнасць прэпаратаў полівінілпіралідону тлумачыцца іх здольнасцю ствараць комплексныя злучэнні з таксічнымі рэчывамі, што ўзнікаюць у арганізме, і выводзіць іх з мачой.
Прафілактыка інфекцыйных ускладненняў дасягаецца а н т ыбактэрыяльнай тэрапіяй. Яе пачынаюць звычайна на 8—15-ы дзень пасля апраменьвання ці раней у залежнасці ад цяжкасці хваробы. Паніжэнне колькасці лейкацытаў да 1 • 103 клетак у 1 мкл крыві з’ўляецца сігналам для пачатку энергічнай антыбактэрыяльнай тэрапіі ў любы тэрмін.
Пры цяжкіх формах прамянёвай хваробы з першага дня пасля апраменьвання праводзіцца лячэнне сульфаніламідамі пралангаванага дзеяння ці антыбіётыкамі (оксацылін, ампіцылін па 0,5 г унутр 4 разы ў суткі; ампіцылін можна замяніць канаміцынам, які ўводзяць
унутрымышачна па 3—4 мл 0,25—0,5 % раствору 2 разы ў суткі). У канцы скрытага перыяду хваробы дозу гэтых антыбіётыкаў павялічваюць. Пры паяўленні сімптомаў інфекцыйных ускладненняў пераходзяць на максімальныя тэрапеўтычныя дозы антыбіётыкаў. Калі ж і пасля гэтага паляпшэнне не насгупае, то названыя антыбіётыкі замяняюць цэпарынам па 3—6 г у суткі і гентаміцынам па 0,12—0,18 г у суткі. Пры лячэнні інфекцыйных ускладненняў антыбіётыкі ўводзяць з інтэрваламі не болып як 6 гадзін. Паралельна з гэтым для прафілактыкі развіцця кандыдамікозаў прызначаюць процігрыбковыя антыбіётыкі — леварын і ністатын. У перыяд выздараўлення антыбіётыкі паступова адмяняюць.
У комплекснай тэрапіі прамянёвай хваробы немалаважнае значэнне маюць гемастымулююч'ыя сродкі, якія прызначаюць пры паяўленні сімптомаў рэгенерацыі крыві — маладых клетак у касцявым мозгу. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюць цыянакабаламін (вітамін В^) па 0,1—0,2 мг праз 3 дні, лейкаген па 0,02 г 3—4 разы на дзень, пірыдаксін па 0,05—0,1 г на дзень, фоліевую кіслату па 0,005 г на дзень і інш.
Пры развіцці анеміі праводзяць пераліванне а д нагрупнай рэзус-сумяшчальнай донарскай крыві. У перыяд разгару хваробы пераліванне цэльнай крыві замяняюць увядзеннем яе кампанентаў — плазмы, лейкацытнай, трамбацытнай і эрытрацытнай масы. Справа ў тым, што ў гэты перыяд развіваецца сенсібілізацыя арганізма і цэльная кроў можа даваць цяжкія трансфузійныя рэакцыі.
Пры ўзнікненні крывацёчнасці з мэтай змяншэння сасудзістай пранікальнасці і павышэння згусальнасці крыві 2—3 разы на тыдзень капельным спосабам пераліваюць трамбацытную масу разам з 5— 10 мл 0,1 % раствору сератаніну.
Пры прамянёвай хваробе чацвёртай ступені ў латэнтным перыядзе робяць трансплантацыю сумяшчальнага касцявога мозгу.
Лячэнне прамянёвай хваробы суправаджаецца д э с е н с і білізацыйнай тэрапіяй у комплексе з вітамінатэрапіяй, накіраванай на барацьбу з крывацёчнасцю. 3 гэтай мэтай прымаюць унутр дымедрол — 0,1 г або фенкарол — 0,05 г, пірыдаксін — 0,02 г, тыямін — 0,05 г, руцін — 0,05 г, вікасол — 0,01—0,03 г, токаферол — 0,01—0,3 г, нікацінавую кіслату — 0,025 г, аскарбінавую кіслату — 0,1 г, унутрывенна ўліваюць 10 % раствор кальцыю хларыду — 10 мл, 40 % раствор глюкозы — 100 мл, 0,5 % раствор навакаіну — 50 мл.
У перыяд выздараўлення лячэнне вызначаюць ступенню цяжкасці хваробы. Хворыя з лёгкай ступенню хваробы па меры паляпшэння агульнага стану і саставу перыферычнай крыві паступова перастаюць
ужываць назначаныя ў трэцім перыядзе лекавыя прэпараты і ў далейшым лячэнні не маюць патрэбы. Хворыя з сярэдняй ступенню цяжкасці хваробы працягваюць прымаць антыбіётыкі, а з мэтай стабілізацыі крывятварэння і ўмацавання функцыі цэнтральнай нервовай сістэмы ім назначаюць невялікія дозы гармонаў (метандрастэналон, рэтабаліл), працягваюць вітамінатэрапію. Хворыя з трэцяй і чацвёртай ступенямі паражэння, з агранулацытозам падлягаюць лячэнню ў асептычных умовах, як і ў трэцім перыядзе.