Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Між тым шэраг вучоных (Ю. Ізраэль, Л. Ільін, Л. Булдакоў, Я. Чазаў, В. Мар’ін, Д. Папоў і інш.) да цяперашняга часу прытрымліваюцца старой парогавай канцэпцыі ацэнкі дзеяння пранікальнай радыяцыі. Згодна з гэтай канцэпцыяй, для жыхароў зон, забруджаных радыенуклідамі пасля чарнобыльскай катастрофы, устаноўлена гранічна дапушчальная доза апраменьвання ў 35 бэр за семдзесят гадоў жыцця.
Беларускія вучоныя канцэпцыю «35 бэр за 70 гадоў жыцця» лічаць антынавуковай, бо яна не ўлічвае велічыню ўдарнай дозы кароткажывучых радыенуклідаў, атрыманай людзьмі ў момант катастрофы. Парог у 35 бэр немагчыма пракантраляваць сучаснай апаратурай, ён вызначаецца толькі па цэзію і не ўлічвае дзеяння многіх іншых радыенуклідаў, якімі забруджана тэрыторыя Беларусі.
Па даных МКРА, для насельніцтва, непасрэдна не звязанага з іанізуючымі выпраменьваннямі па рабоце, доза знешняга апраменьвання не павінна перавышаць 500 мбэр за год. Аднак прыродныя радыенукліды (калій-40, вуглярод-14, прадукты распаду урану-238, торыю-232 і інш.) нераўнамерна размеркаваны па зямной паверхні. Па даных замежных аўтараў, у Бразіліі ёсць раёны з шасціразовым перавышэннем устаноўленага МКРА ўзроўню выпраменьвання, выкліканым радыеактыўным торыем, які знаходзіцца ў паверхневых слаях зямлі. У Індыі, у штаце Керала, наяўнасць торыевых парод стварае ўзровень апраменьвання насельніцтва ў 1500—3000 мбэр за год. У гэтых раёнах зарэгістраваны павышаная дзіцячая смярот-
насць, змены ў храмасомах, значная колькасць людзей нараджаюцца са слабым інтэлектам і хваробай Дауна.
Згодна з беспарогавай канцэпцыяй ацэнкі дзеяння пранікальнай радыяцыі, МКРА рэкамендуе лічыць, што пры апраменьванні 1 млн чалавек дозай у 1 бэр дадаткова да спантаннага (натуральнага) узроўню трэба чакаць узнікнення 125 выпадкаў злаякасных пухлін рознай лакалізацыі за латэнтны перыяд каля 20 гадоў. Спантанны ўзровень узнікнення рака складае каля 2—3 тыс. выпадкаў захворванняў за год на 1 млн чалавек. Такім чынам, за 20 гадоў прырост захворвальнасці ракам можа скласці 0,25 %. Прырост жа генетычных заганаў за гэты перыяд прапануюць ацэньваць у 40 выпадкаў на 1 млн чалавек.
Прапанова МКРА аб беспарогавай ацэнцы дзеяння іанізуючых выпраменьванняў супярэчыць канцэпцыі «бясшкоднага апраменьвання дозай у 35 бэр за ўсё жыццё», прапанаванай для насельніцтва, якое жыве ў зоне жорсткага кантролю (15 і болей Кы/км2) пасля чарнобыльскай катастрофы.
Аддаленыя вынікі ўздзеяння малых доз апраменьвання вывучаны яшчэ недастаткова, таму сярод вучоных узнікаюць рознагалоссі ў іх ацэнцы. Фактычныя маштабы аддаленых вынікаў чарнобыльскай катастрофы будуць вызначаны ў будучым.
Пазіцыя сусветнай навукі ў ацэнцы аддаленых вынікаў апраменьвання сфарміравалася яшчэ да чарнобыльскай катастрофы. Асновай для такой ацэнкі паслужылі даныя назіранняў за станам людзей, што перажылі атамную бамбардзіроўку ў Хірасіме і Нагасакі (90 тыс. чал.), а таксама тых, якія былі апрамененыя ў час ядзерных выпрабаванняў на Захадзе (510 тыс. чал.), на ядзернай вытворчасці (90 тыс. чал.) і з лячэбнымі мэтамі (да мільёну чалавек кожны год). Падыход да праблемы не змяніўся і пасля абследавання насельніцтва, што пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы. Сутнасць гэтай пазіцыі, апублікаванай у дакладах НКДАР ААН (Навуковы камітэт па дзеянні атамнай радыяцыі ААН) і МКРА, заключаецца ў наступным.
1. Малыя дозы апраменьвання не нясуць бліжэйшай шкоднай небяспекі для здароўя чалавецтва. Пасля аднаразовага апраменьвання дозамі, меншымі за 50 бэр, прыметйага пагаршэння здароўя не назіралася.
2. Пагроза канцэрагеннага дзеяння на апрамененых людзей прапарцыянальная дозе апраменьвання. Адзін бэр апраменьвання павышае імавернасць смерці ад раку на 0,02 % да спарадычнага ўзроўню смерці ад раку, які складае ў сярэднім каля 20 %.
3. Рызыка паяўлення аддаленых вынікаў магчымая пасля апраменьвання любымі дозамі, нават самымі малымі.
4. Амаль уся радыяцыйная рызыка ад малых доз апраменьвання прыпадае на павелічэнне захворванняў радыягенным ракам у саміх пацярпелых, а не ў іх нашчадкаў.
5. За выключэннем павелічэння захворванняў шчытападобнай залозы ў дзяцей, што атрымалі вялікія дозы радыенуклідаў ёду ў першыя дні пасля чарнобыльскай катастрофы, усе іншыя выпадкі радыягеннага раку немагчыма адрозніць ад спантаннага.
6. У найбольш забруджаных радыенуклідамі раёнах праз 40—60 год анкалагічная смяротнасць узрасце на 10—20 выпадкаў у год на 100 тыс. насельніцтва. У бліжэйшы час рост смяротнасці не павысіцца болей чым на 2—5 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва ў год.
Радыяцыйная рызыка захворвання на забруджанай тэрыторыі складае толькі невялікую частку сярод шматлікіх відаў рызыкі, якія спараджаюцца іншымі фактарамі экалагічнай небяспекі, звязанымі з неразумным гаспадараннем.
Клінічная характарыстыка касцёвамазгавой формы вострай прамянёвай хваробы па ступенях цяжкасці паражэння. Касцёвамазгавую форму вострай прамянёвай хваробы падзяляюць па цяжкасці цячэння ў залежнасці ад дозы апраменьвання на 4 ступені.
Прамянёвая хвароба першай ступені, ці лёгкая, узнівае пры апраменьванні дозай ад 1 да 2 Гр (100—200 Р), другой ступені, ці сярэдняй цяжкасці, — пры прамянёвым уздзеянні ў 2—4 Гр (200—400 Р), трэцяй ступені, ці цяжкая, — пры паражэнні дозай пранікальнай радыяцыі ў 4—6 Гр (400—600 Р), чацвёртай ступені, ці самая цяжкая, — пры паражэнні дозай апраменьвання звыш 6 Гр (больш 600 Р).
У развіцці і цячэнні касцёвамазгавой формы вострай прамянёвай хваробы пераважнае значэнне маюць парушэнне крывятварэння, крывацёкі і інфекцыйныя ўскладненні.
Прамянёвая хвароба першай с т у п ен і. Сімптомы першаснай рэакцыі ў значнай часткі хворых у першым перыядзе могуць адсутнічаць. Аднак у большасці пацярпелых праз некалькі гадзін пасля апраменьвання ўзнікае млоснасць, можа быць аднаразовая рво’га. Змены з боку крыві не носяць выяўнага характару; часам адзначаецца няўстойлівая лімфапенія са зніжэннем узроўню лімфацытаў на 20—30 %.
Працягласць другога перыяду — 3—4, часам да 5 тыдняў. К канцу гэтага тэрміну могуць праяўляцца непрацяглыя галавакружэнні, хуткая стамляльнасць, патлівасць, зніжэнне апетыту, сэр-
цабіцце. У болыпасці выпадкаў на працягу ўсяго перыяду самаадчуванне хворых добрае. К 10—17-му дню хваробы адзначаецца зніжэнне колькасці лейкацытаў да ЗІО3 клетак у 1 мкл крыві. Можа быць умераная лімфапенія, а з 15—20-га дня — і трамбацытапенія.
Трэці перыяд працягваецца да 2 тыдняў. Пачынаецца разгар хваробы кароткачасовым павышэннем тэмпературы. Адначасова з гэтым паяўляюцца агульная слабасць, павышаная стамляльнасць, галаўны боль, парушэнне апетыту, млоснасць, слабая кроватачывасць. Пры гэтым не бывае інфекцыйных ускладненняў, выпадзення валасоў і аб’ектыўных зменаў з боку страўнікава-кішачнага тракту.
У карціне крыві выяўляюцца ўмераная лімфапенія, трамбацытапенія — да 100-103 50-103 клетак у 1 мкл крыві, лейкапенія — да 3 • 103—1,5 • 103 клетак у 1 мкл крыві. Колькасць эрытрацытаў не памяншаецца. ХАЭ можа кароткачасова ўзрастаць да 20—30 мм у гадзіну.
На працягу 2—3 месяцаў чацвёртага перыяду парушаныя функцыі аднаўляюцца, пры адсутнасці ўскладненняў наступае поўнае выздараўленне. Смяротных выпадкаў не бывае. Прагноз для жыцця спрыяльны.
Прамянёвая хвароба другой с т у п е н і. У першым перыядзе выразная першасная рэакцыя ўзнікае ва ўсіх хворых і праяўляецца галоўным чынам ірвотай, якая наступае праз 1—3 гадзіны і спыняецца праз 5—6 гадзін пасля апраменьвання. Аднак яшчэ да 2 сутак адчуваецца млоснасць, часам бывае панос. 3 боку крыві вызначаюцца выяўная лімфапенія — да 10—6 %, нейтрафільны лейкацытоз — да 10 103 клетак у 1 мкл крыві, зрух лейкацытарнай формулы ўлева.
Другі перыяд працягваецца да 2—3 тыдняў, суправаджаецца раздражняльнасцю, галавакружэннем, хуткай стамляльнасцю, перыядычнымі болямі ў вобласці сэрца, бяссонніцай ці санлівасцю, схільнасцю да паносаў. Праз 7—10 дзён паяўляецца пачырваненне скуры, праз 14 дзён пачынаецца выпадзенне валасоў. Бываюць і іншыя прыметы паражэння — парушэнне сперматагенезу, аварыяльна-менструальнага цыклу і г. д.
У карціне крыві адзначаецца лейкапенія — да 3103-2103 клетак у 1 мкл крыві, далейшае развіццё лімфапеніі і трамбацытапеніі, рост ХАЭ — да 15—20 мм у гадзіну.
Пры своечасовым аказанні медыцынскай дапамогі працягласць трэцяга перыяду захворвання не псравышае 2 тыдняў. Аднак пры непаўнацэнным і недастатковым лячэнні ён падаўжаецца да 3 тыдняў, што можа прывесці да смяротнага зыходу. Пачатак перыяду звязваюць з павышэннем тэмпературы да 38,0—38,5 °C. Пры гэтым
адзначаюцца агульная дэпрэсія, страта ці паніжэнне апетыту, перыядычныя ўмераныя болі ў жываце, паносы, схудненне, кроватачывасць і кровазліццё, пачашчэнне пульсу, зніжэнне артэрыяльнага ціску, Часам узнікае язвава-некратычная ангіна, а ўслед за ёю — інфекцыйныя ўскладненні. Працягваецца працэс аблысення, які пачаўся ў другім перыядзе.
Узмацняюцца змены ў карціне крыві: лейкапенія дасягае 1 ■ 103-0,8-103 клетак у 1 мкл крыві, лімфапенія спалучаецца з адносным лімфацытозам — да 40—50 % ад агульнай колькасці наяўных лейкацытаў, выяўляюцца зрух лейкацытарнай формулы ўправа, трамбацытапенія — да 40-103 20-103 клетак у 1 мкл крыві, умераная эрытрацытапенія — да 2,5 106 клетак у 1 мкл крыві са зніжэннем працэнтнага ўтрымання гемаглабіну; ХАЭ ўзрастае да 20—35 мм у гадзіну.
Чацвёрты перыяд пры своечасовай комплекснай тэрапіі працягваецца да 5—6 месяцаў. Паступова знікаюць сімптомы хваробы, якія развіліся ў перыяд разгару. Паказчыкам пачатку выздараўлення можна лічыць павышэнне апетыту, нармалізацыю стулу, павелічэнне масы цела хворага. Аб паляпшэнні крывятворнай функцыі касцявога мозгу сведчыць паяўленне рэтыкулацытаў у перыферычнай крыві. Аднак пры недастаткова паўнацэнным лячэнні лятальнасць можа дасягаць 20 %. Пасля выздараўлення поўнасцю аднаўляецца працаздольнасць са спрыяльным прагнозам на будучае. Сярод магчымых аддаленых вынікаў найбольш часта сустракаюцца катаракты з прычыны прамянёвага паражэння эпітэлію хрусталіка.
Прамянёвая хвароба трэцяй і чацвёртай с т у п е н і. Пры цяжкай прамянёвай хваробе першы перыяд развіваецца праз 30 хвілін — 1 гадзіну пасля апраменьвання і пачынаецца рвотай, якая працягваецца 6—12 гадзін. Са спыненнем ірвоты першасная рэакцыя заканчваецца, аднак яшчэ на працягу двух сутак могуць праяўляцца сімптомы гэтага перыяду.