Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
2.8.6. Прафілактыка радыяцыйных паражэнняў
Як паказаў вопыт катастрофы на Чарнабыльскай АЭС, ачагом радыяцыйнага паражэння з’яўляецца тэрыторыя, на якую выпалі радыеактыўныя ападкі. У гэтым выпадку трэба хутка апавясціць насельніцтва заражанай тэрыторыі аб небяспецы, а затым прыняць экстранныя меры па прафілактыцы паражэнняў. Да гэтых мерапрыемстваў адносяцца ахова органаў дыхання ад радыеактыўнага пылу з дапамогай процівагаза, рэспіратара ці ватна-марлевай павязкі, частковая санітарная апрацоўка адкрытых частак скуры (рукі, галава, шыя), прамыванне незаражанай вадой вачэй, прапалоскванне поласці рота, нбса і насаглоткі.
Частковая санапрацоўка павінна быць праведзена на працягу адной гадзіны. Абмыванне скруы вадой з мылам ці іншымі мыйнымі
сродкамі ўзмацняе санапрацоўку ў 10 разоў у параўнанні з абмываннем вадой без мыйных сродкаў.
Асноўнымі шляхамі пранікнення радыеактыўнага пылу ў арганізм з’яўляюцца інгаляцыйны (разам з паветрам) і аліментарны (разам з ежай і вадой). Пры ўдыханні радыенуклідаў з паветрам каля 75 % буйных часціц (больш 5 мкм у дыяметры) затрымліваецца ў верхніх дыхальных шляхах і адхаркваецца з макротай, аднак да 62,5 % іх заглытваецца, трапляе ў страўнік і аказвае ўнутранае апраменьванне. Часціцы дыяметрам каля 1 мкм часткова (35 %) выдыхаюцца. 3 іх 30 % асядае ў верхніх дыхальных шляхах, 8—10 % адкладваецца ў бронхах і лёгкіх і 25 % усмоктваецца ў кроў. Пры пранікненні радыенуклідаў аліментарным шляхам важнае значэнне мае іх растваральнасць, бо яна вызначае ступень усмоктвальнасці ў кроў і ўнутранага апраменьвання.
Для зніжэння нагрузкі радыенуклідамі ёду ў першыя 10 дзён пасля катастрофы на АЭС рэкамендуецца прыём унутр калію ёдыду па 0,1—0,3 г на дзень. Выкарыстанне іншых радыеахоўных сродкаў з мэтай зніжэння паражальнага дзеяння іанізуючых выпраменьванняў і паскарэння вывядзення радыенуклідаў з арганізма вызначаецца працягласцю знаходжання ў зоне апраменьвання і іншымі канкрэтнымі ўмовамі.
Разбуральнае ўздзеянне радыенуклідаў на арганізм залежыць ад хуткасці іх распаду і вывядзення з арганізма ў працэсе біялагічнага абмену рэчываў, а таксама ад здольнасці дэпаніравацца (адкладвацца) у асобных органах з развіццём цяжкіх мясцовых пашкоджанняў, якія суправаджаюцца слабавыяўнымі запозненымі праявамі агульнай рэакцыі арганізма. Так, у касцях дэпаніруюцца радыенукліды стронцыю, барыю, торыю, радыю, урану, у печані — цэзію і неадыму, у шчытападобнай залозе — ёду (ёд-129, ёд-131) і г. д.
Для прафілактыкі накаплення ў арганізме радыенуклідаў, што паступаюць з прадуктамі харчавання ў страўнік, рэкамендуецца выкарыстоўваць у ежу пекціны або прадукты харчавання, багатыя на пекцінавыя рэчывы (караняплоды, яблыкі і інш). Пекцінавыя рэчывы не засвойваюцца арганізмам чалавека, але яны здольныя звязваць і выводзіць з арганізма радыенукліды. 3 гэтай жа мэтай карысна ўжываць прадукты (чай, каву, какаву, чырвоны вінаград, грыбы), якія змяшчаюць карычневыя і чорныя пігменты — меланіны, здольныя выводзіць з арганізма радыенукліды цэзію, стронцыю, кобальту, рутэнію, радыю, торыю і іншыя ізатопы цяжкіх металаў. Меланіны звычайна ўтвараюцца ў скуры чалавека пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў, аднак іх ахоўная здольнасць распаўсюджваецца таксама і на дзеянне жорсткіх электрамагнітных выпраменьванняў.
Табл. 2.1. Рэспубліканскія кантрольныя ўзроўні па радыенуклідах цэзію-137 і стронцыю-90
Харчовыя прадукты
Кы/л, Кы/кг
РКУ для радыенуклідаў цэзію-137
Вада пітная
510"10
Малако, кісламалочныя прадукты, смятана, тварог
510'9
Сметанковае масла, малако сгушчанае ці канцэнтраванае, сыр
1 10~8
Малако сухое
2-10-8
Мяса (ялавічына, бараніна, свініна), птушка, рыба, яйкі (меланж), мясныя і рыбныя прадукты
1,610-8
Тлушчы раслінныя 1 жывёльныя, маргарын
510"9
Караняплоды, сталовая зеляніна
1,610-8
Агародніна, садавіна
510-’
Хлеб, хлебапрадукты, крупы, мука, цукар, мёд
IIO-8
Прадукты кансерваваныя з агародніны, садавіны, ягад
510-9
Свежыя грыбы (адмытыя ад глебавых часцінак)
IIO'8
Сухафрукты садовыя, сушаныя грыбы 1 сухія дзікарослыя ягады
110-7
Свежыя ягады (садовыя і дзікарослыя)
510'9
Дзіцячае харчаванне ўсіх відаў (у гатовым да ўжывання выглядзе)
1 10"9
Лекавыя расліны і чай
510-8
Іншыя прадукты харчавання і харчовыя дабаўкі
MIO’10
РКУ для радыенуклідаў стронцыю-90
Вада пітная
110-11
Малако натуральнае і малочныя прадукты
ІІО-10
Малако сухое
510-10
Малако згушчанае, канцэнтраванае, масла сметанковае
110-10
Мяса (ялавічына, свініна, бараніна), птушка, рыба, яйкі (меланж), мясныя 1 рыбныя прадукты, тлушчы раслінныя 1 жывёль-
510"10
ныя, маргарын
Дзіцячае харчаванне ўсіх відаў (у гатовым да ўжывання выглядзе)
510-11
Хлеб і хлебныя прадукты, крупы. мука, цукар
IIO*10
Прафілактыка паступлення радыенуклідаў цэзію і
стронцыю 3
глебы ў расліны, якія выкарыстоўваюцца для харчавання, грунту-
ецца на прынцыпе іоннага развядзення, антаганізму і сорбцыі. Яна ажыццяўляецца ўнясеннем у глебу дастатковай колькасці алю-
масілікатаў, калійных і кальцыевых мінеральных угнаенняў. 3 дапамогай алюмасілікатных фільтраў можна таксама затрымліваць радыенукліды, што змяшчаюцца ў малацэ. Рэкамендуецца дабаўка алюмасілікатаў у ежу жывёл і харчовыя прадукты для паглынення радыенуклідаў у страўніку.
Для зніжэння ўнутранага апраменьвання ў Беларусі ўстаноўлены рэспубліканскія кантрольныя ўзроўні (РКУ-90) па радыенуклідах цэзію-137 і стронцыю-90 (паводле В. Н. Бур’яка) (табл. 2.1).
РКУ-90 уведзены на два гады (па чэрвень 1992 г.) і ў далейшым могуць быць перагледжаны. Разлічаны яны такім чынам, што пры пастаянным паступленні ў арганізм радыенуклідаў з прадуктамі харчавання на ўзроўні РКУ-90 гадавая доза ўнутранага апраменьвання крытычнай групы насельніцтва не перавысіць 0,17 бэр.
Пры невыкананні мер прафілактыкі радыяцыйных паражэнняў у арганізме паступова назапашваюцца радыенукліды, узнікаюць астэнія, стомленасць, раздражняльнасць, парушаецца сон, затым паяўляюцца сімптомы мясцовых пашкоджанняў і развіваецца хранічная прамянёвая хвароба.
Для насельніцтва, што пастаянна пражывае на забруджаных тэрыторыях, рэкамендуюцца мерапрыемствы, якія змяншаюць паступленне ў арганізм радыенуклідаў і знешняе апраменьванне. Пры гэтым улічваецца, што крыніцамі радыенуклідаў могуць быць: 1) атмасфернае паветра, якое паступае ў жылыя памяшканні; 2) дровы або торф, якія прымяняюцца для ацяплення; 3) попел ад спальвання дроў або торфу; 4) забруджаныя прадукты харчавання; 5) брудныя абутак і адзенне.
Перш за ўсё неабходна строга прытрымлівацца нормаў санітарнай гігіены: часцей рабіць вільготную ўборку памяшканняў, захоўваць рабочае адзенне і абутак па-за жылым памяшканнем, часта выдаляць пыл, выграбаць попел з печкі пасля папярэдняга намочвання вадой і г. д.
Вялікая ўвага павінна надавацца арганізацыі правільнага харчавання, багатага на вітаміны. Гэта павышае ўстойлівасць да ўнутранага апраменьвання і паскарае вывядзенне з арганізма радыенуклідаў.
Павышаюцца патрабаванні да вядзення падсобнай гаспадаркі на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі. Улічваецца неаднолькавая здольнасць агародніны да іх назапашвання. Па ступені ўзрастання гэтай здольнасці культуры агародніны можна размясціць у наступным парадку: капуста, агуркі, таматы, цыбуля, часнок, бульба, морква, буракі, радыс, гарох, боб, шчаўе. Сярод пладоваягадных культур болыпай здольнасцю накопліваць радыенукліды валодаюць чырвоныя і чорныя парэчкі, меншай — суніцы, яблыкі, грушы.
На тэрыторыях ca шчыльнасцю забруджвання радыецэзіем да 15 Кы/км2 і стронцыем-90 да 1 Кы/км2 вырошчванне агародніны, бульбы, а таксама садоўніцтва не абмяжоўваюцца, за выключэннем бабовых культур (гарох, боб, фасоль).
Для падтрымання бяспечнасці пражывання сельскага насельніцтва на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях пры ўжыванні мясцовых прадуктаў харчавання неабходна прытрымлівацца наступных правіл.
1. Пры вырошчванні агародніны і садавіны адзін раз у пяць гадоў на ўсю плошчу прысядзібнага ўчастка неабходна ўнесці вапну і пераараць. Норма вапны пад бульбу — 25 кг на 100 м2 , пад агародніну — 50 кг на 100 м2.
2. Штогод уносіць у глебу мінеральныя ўгнаенні з разліку 3 кг двайнога суперфасфату і 4 кг хлорыстага або сернакіслага калію на прысядзібны ўчастак. Пад бульбу гэтую норму ўгнаення памяншаюць удвая.
3. Выкарыстоўваць арганічныя ўгнаенні — гной і тарфагнойны кампост, якія папярэдне правяраюцца на ўтрыманне радыенуклідаў.
4, ПасДя ўборкі ўраджаю рэшткі раслін і лісце дрэў неабходна прыбіраць: нельга выкарыстоўваць іх у якасці ўгнаення.
5. На ўчастках садовай суніцы трэба старанна выдаляць старое лісце і пустазелле, а ў глебу ўносіць торф, правераны на ўтрыманне радыенуклідаў.
6. He выкарыстоўваць у якасці ўгнаення попел і іншыя адходы з павышаным утрыманнем радыенуклідаў.
7. He прымяняць ядахімікаты.
8. Строга захоўваць асабістую гігіену, а таксама гігіену працы і побыту. Перад ужываннем прадуктаў раслінаводства старанна мыць іх у праточнай вадзе. Агародніну і бульбу неабходна чысціць, а галоўкі караняплодаў і покрыўнае лісце з качаноў капусты зразаць. Гэта дазваляе знізіць забруджванне радыенуклідамі ў 2—10 і болей разоў.
Вывядзенню радыенуклідаў з арганізма садзейнічаюць кісламалочныя прадукты, курыныя яйкі, мяса і рыба.
Агародніна (буракі, бульба, капуста, морква, памідоры, рэдзька) і фрукты (абрыкосы, персікі, апельсіны, бананы, ананасы) з высокім утрыманнем солей калію змяншаюць усмоктванне ў кішэчніку цэзію-137.
Вывядзенне радыенуклідаў паскараецца пры ўжыванні пладоваагароднінных і пладова-ягадных сокаў і прадуктаў, багатых на пекцінавыя рэчывы (яблыкі, грушы і інш.).
9. Асаблівую ўвагу звяртаць на захоўванне санітарна-гігіенічных правіл пры даенні кароў, рэгулярна мыць і захоўваць у чысціні малочны посуд і даільнае абсталяванне.
Малако, забруджанае радыенуклідамі, мэтазгодна перапрацоўваць на смятану, тварог, сметанковае масла. Пры гэтым асноўная маса радыенуклідаў пераходзіць у адходы — сыраватку, пахту, прамыўную ваду.
10. Забруджанасць радыенуклідамі мяса можна знізіць шляхам засолкі пры шматразовай замене расолу. Лепшы эфект атрымліваецца пасля папярэдняй нарэзкі мяса на кавалкі. Пры гэтым частка цэзію-137 пераходзіць у расол.