Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Сенсорныя расстройствы праяўляюцца зніжэннем ці поўнай стратай болевай, тактыльнай, тэмпературнай адчувальнасці або, наадварот, павышэннем яе. Нярэдка ўзнікае істэрычны боль ў суставах, языку, страўніку, мачавым пузыры, нагцях, галаўны боль. Часам узнікаюць істэрычная слепата, глухата, страта нюху, смаку.
Вегетатыўна-вісцэральныя расстройствы пры істэрыі найбольш частыя і шматлікія. Спазмы гладкай мускулатуры спараджаюць пачуццё сціскання гартані, адчуванне недахопу паветра, якое нагадвае бранхіяльную астму, стан дысфагіі, затрымку мочаспускання, запоры. Нярэдкія і парушэнні сардэчна-сасудзістай сістэмы: боль у вобласці сэрца, няўстойлівасць пульсу і артэрыяльнага ціску. Бываюць істэрычныя страты прытомнасці, якія адрозніваюцца ад can-
раўднай непрытомнасці меншай глыбінёй зацямнення свядомасці, расстройства кровазвароту і адсутнасцю пабляднення твару. 3 сексуальных расстройстваў характэрныя парушэнне менструальнага цыклу (аменарэя, дысменарэя, менарагіі) і вагінізм — рэфлекторнае скарачэнне мышцаў пераддзвер’я похвы і тазавага дна пры спробе палавога акта або гінекалагічнага абследавання. Нярэдка сустракаецца ўяўная істэрычная цяжарнасць (павелічэнне жывата, малочных залоз, млоснасць, ваніты і г. д.).
Псіхічныя расстройствы могуць праяўляцца сімптомамі розных псіхічных захворванняў, аб якіх ў хворых ёсць нейкія ўяўленні. Найболып характэрныя псіхагенныя амнезіі, галюцынацыі, недарэчныя фантазіі, змрочныя зацямненні свядомасці, якія суправаджаюцца яркімі, маляўнічымі карцінамі або выразнымі праяўленнямі самнамбулізму.
Д ы я г н а з істэрыі ўстанаўліваюць на падставе характэрнай клінічнай карціны.
Л я ч э н н еістэрыі павінна быць комплекснае і ўключаць агульнаўмацавальныя сродкі (вітамінатэрапію, увядзенне глюкозы, лячэбную фізкультуру, правільны рэжым дня, электрасон, бальнеатэрапію і інш.), заспакаяльныя прэпараты, галоўным чынам з транквілізатараў (амізіл, метамізіл, мепратан, эленіум, седуксен, эўнакцін і іншыя) і псіхатэрапію.
Істэрычны прыпадак можна купіраваць увядзеннем унутрымышачна 1—2 мл 2,5% раствору аміназіну. Нярэдка дапамагае раптоўны раздражнялыгік — укал, абліванне халоднай вадой, моцны гук і г. д.
Прафілактыка істэрыі заключаецца ва ўстараненні псіхатраўміруючых фактараў.
Неўроз навязлівых станаў — мімавольныя страхі, успаміны, сумненні, цяга, дзеянні, якія ўзнікаюць супраць жадання хворага і характарызуюцца пастаянсгвам.
Клінічная карціна. Навязлівыя страхі, або фабіі, бываюць самыя разнастайныя: страх вострых прадметаў, страх вышыні, страх адкрытай прасторы, страх натоўпу, страх забруджвання, страх калецтва, страх адзіноты, страх захварэць цяжкай хваробай, страх павышэння хуткасці пры яздзе ў транспарце, страх сказаць няпраўду, агульная боязь навакольнага асяроддзя.
Навязлівыя ўспаміны пра якую-небудзь непрыемную падзею пакутліва ўзнікаюць у свядомасці хворага, адцягваючы яго ад занятку.
Навязлівыя сумненні па сваім змесце блізкія да навязлівых страхаў. Хворы заўсёды сумняваецца ў правільнасці сваіх дзеянняў. Пайшоўшы з дому, ён не ўпэўнены, ці выключыў прас, ці зачыніў дзверы. Гэта вымушае хворага шматразова правяраць свае дзеянні.
Навязлівая цяга — гэта моцнае імкненне да якога-небудзь не-
прыстойнага, бессэнсоўнага, а можа быць, і небяспечнага ўчынку. Да іх адносяцца нястрымнае жаданне выкрыкнуць на людзях грубае, нецэнзурнае слова, агаліць палавыя органы, кінуцца ў ваду і г. д.
Навязлівыя дзеянні звязаны з навязлівымі страхамі і сумненнямі. Хворы, які пакутуе страхам забрудзіцца ці заразіцца хваробай, раз-пораз мые рукі, апырскваецца адэкалонам або дэзінфекцыйным растворам.
Бываюць таксама навязлівыя думкі і іншыя навязлівыя станы.
Л я ч э н н е навязлівых станаў павінна быць накіраванае на ўстараненне асноўнага захворвання, якое папярэднічае гэтаму.
2.7.2. Паняцце аб псіхічных захворваннях
Псіхічныя хваробы абумоўлены расстройствам функцыі галаўнога мозга, якое звязана з парушэннем адэкватнага адлюстравання рэчаіснасці. Пры гэтым чалавек не пазнае звыклых абставін і блізкіх людзей, знаходзіцца ва ўладзе зрокавых і слыхавых галюцынацый, або яго ахоплівае без бачнай прычыны страх або стан нястрымнай радасці. Няправільнае ўспрыняцце знешняга свету прымушае хворага ўцякаць ад уяўных праціўнікаў або агрэсіўна нападаць на іх, штурхае да спробы самагубсгва і г. д.
Па сваіх формах і ступені выражанасці псіхічныя хваробы надзвычай разнастайныя і шырока распаўсюджаныя. Колькасць хворых на зямным шары дасягае 150 млн, і гэты паказчык мае тэндэнцыю да павелічэння.
Этыялогія. Сярод прычын псіхічных захворванняў вялікае значэнне маюць спадчынныя фактары, асабліва ў паходжанні маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу, алігафрэніі, шызафрэніі і эпілепсіі. Адмоўна ўздзейнічаюць на патомства алкагалізм, зачацце пры нецвярозым стане аднаго ці абодвух бацькоў, ужыванне алкаголю ў час цяжарнасці.
Прычынамі псіхічных захворванняў нярэдка бываюць хранічныя інтаксікацыі і інфекцыйныя захворванні. 3 інтаксікацыямі звязаны хранічны алкагалізм і наркаманіі. Да інфекцыйных захворванняў, якія вызываюць псіхозы, адносяцца энцэфаліты, бруцэлёз, сіфіліс мозга, сыпны тыф, токсаплазмоз, некаторыя формы грыпа.
У развіцці псіхічных захворванняў мае значэнне Хамбінацыя прычынных фактараў з індывідуальнымі асаблівасцямі чалавека.
Сімптомы псіхічных хвароб. Самымі частымі сімптомамі псіхічных захворванняў з’яўляюцца галюцынацыі, трызненне, назойлівыя думкі, афектыўныя расстройствы, расстройства свядомасці, памяці, зніжэнне інтэлекту.
Галюцынацыі ўяўляюць сабой адну з формаў парушэння ўспрыняцця знешняга асяроддзя, пры якой у хворага ўзнікае фаль-
шывае ўспрыманне пры адсутнасці рэальнага аб’екта. Галюцынацыі бываюць зрокавыя, слыхавыя, нюхальныя, смакавыя і адчувальныя. Хворым здаецца, што ў гэты час яны не ўяўляюць, а на самой справе бачаць, чуюць, нюхаюць і г. д.
Трызненне — гэта падманныя меркаванні або перакананасць, якія ўзнікаюць без пэўнай прычыны, маюць толькі суб’ектыўнае абгрунтаванне і не паддаюцца перакананню ў адваротным. Па змесце адрозніваюць трызненне вялікасці (геніяльнасці, багацця, закаханасці), трызненне праследавання (абвінавачвання, абрабавання, рэўнасці, атручвання), трызненне самазнішчэння (грахоўнасці, самаабвінавачвання, хваробы і г. д.).
Навязлівы стан — гэта неадольныя міжвольныя думкі, страхі, сумненні, успаміны, цяга, рухі, прадстаўленні і г. д. Хворы ўсведамляе, крытычна ацэньвае іх змест і імкнецца іх пераадолець.
Афектыўныя расстройствы — гэта парушэнні, звязаныя з ваганнямі настрою. Іх падзяляюць на маніякальныя і дэпрэсіўныя станы. Для маніякальнага стану характэрны радасны настрой, імкненне да дзейнасці, паскарэнне тэмпу мыслення, для дэпрэсіўнага —прыгнечанне, сумны настрой, затарможанасць мыслення, мовы і рухаў.
Расстройствы свядомасці — часовыя (гадзіны — дні) парушэнні псіхічнай дзейнасці з частковай або поўнай адарванасцю ад знешняга свету, са стратай здольнасці да правільнага мыслення, суджэнняў, арыентацыі ў навакольных абставінах, месцы і часе.
Расстройствы памяці — гэта зніжэнне здольнасці запамінаць, захоўваць і ўзнаўляць у памяці факты і падзеі.
Слабасць інтэлекту — глыбокі малаабарачальны дэфект псіхікі, які праяўляецца зніжэннем памяці, стратай раней набытых ведаў і няздольнасцю набыцця новых, зменай паводзін. Слабасць інтэлекту можа быць прыроджаная (алігафрэнія) і набытая (дэменцыя).
2.7.3. Сутаргі. Эпілепсія
Сутаргі — гэта міжвольныя прыступы скарачэння папярочнапаласатых або гладкіх мышцаў, якія адрозніваюцца па інтэнсіўнасці, працягласці і распаўсюджанасці. Сутаргі могуць узнікаць пры захворваннях і траўматычных пашкоджаннях нервовай сістэмы, парушэннях функцыі залоз унутранай сакрэцыі, інтаксікацыях і атручваннях.
Па характары мышачных скарачэнняў сутаргі падзяляюцца на танічныя і кланічныя, а таксама змешанага характару — тонікакланічныя або клоніка-танічныя ў залежнасці ад перавагі таго ці іншага кампанента.
Танічныя сутаргі ўяўляюць сабой працяглыя (да 3 і болей
хвілін) скарачэнні мышцаў, пры якіх тулава і канечнасці фіксуюцца ў розных вымушаных позах.
Кланічныя сутаргі характарызуюцца хуткімі скарачэннямі і расслабленнямі асобных груп мышцаў, якія ідуць адно за адным, што стварае стэрэатыпныя рухі рознай амплітуды.
Этыялогія. Прычынай сутаргаў могуць быць розныя экзагенныя і эндагенныя фактары.
Кланічныя сутаргі ўзнікаюць пры паяўленні празмернага ачага ўзбуджэння нервовых клетак у кары галаўнога мозга, танічныя — у падкоркавых яго структурах.
Лакалізацыя сутаргаў розная. Кланічныя і клоніка-танічныя сутаргі мышцаў, якія ўдзельнічаюць у моўным акце, і дыхальных мышцаў спараджаюць заіканне. Танічная сутарга кругавых мышцаў вачэй выклікае блефараспазм, які праяўляецца балючым зажмурваннем. Пры танічных сутаргах жавальных мышцаў (трызм) адбываецца шчыльнае змыканне сківіц, у час якога хворы не можа есці і гаварыць. Кланічныя сутаргі дыяфрагмы вызываюць іканне. Лакальны танічны спазм мышцаў пальцаў і кісці (пісчы спазм) падчас узнікае пры працяглым пісанні ці ігры на музыкальных' інструментах. Перыядычныя сутаргавыя скарачэнні грудзіна-ключычна-соскападобных мышцаў прыводзяць да ківальных рытмічных рухаў галавы (ківальная сутарга) і інш.
Д ы я г н а з сутаргавых станаў засноўваецца на выяўленні асноўнага захворвання, якое прыводзіць да іх узнікнення.
Л я ч э н н е. Пры сутаргавых станах назначаюць процісутаргавыя сродкі (трымецін — па 0,2—0,3 г 2—3 разы на дзень унутр, хларакон — па 0,5 г 4 разы на дзень унутр, дыфенін — па 0,5—1 таблетцы 2—3 разы на дзень, гексамідын — па 0,125—0,5 г, фенабарбітал — па 0,1—0,2 г у таблетках унутр). Прымяняюцца таксама спецыяльныя сродкі для лячэння паркінсанізма (артан, дынезін, кандэльфін, наркапан, трэпацын, цыкладол і інш.). Папярэджанню сутаргаў спрыяюць седатыўныя сродкі, цёплыя ванны, адладжванне рэжыму сну, пазбяганне хваляванняў, перанапружвання.
Прафілактыка зводзіцца да ўстаранення прычын, якія вызываюць сутаргі.
Эпілепсія — хранічнае захворванне галаўнога мозга, якое працякае пераважна з сутаргавымі прыпадкамі і нярэдка са спецыфічнымі зменамі асобы (угодлівасць, злапамятнасць, помслівасць, гняўлівасць).