Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
1. Праводзіцца частковая санітарная апрацоўка тых паражоных, якім яна не была зроблена ў ачагу паражэння.
2. Пры паяўленні прымет раздражнення вачэй і насаглоткі процівагаз здымаецца, вочы, рот і насаглотка прамываюцца 2 % растворам натрыю гідракарбанату, 0,25 % растворам хлораміну ці дабраякаснай пітной вадой.
3. Пры паяўленні слінацячэння, моташнасці і боляў у жываце і падазрэнні на пападанне АР у страўнік разам з ежай ці пітной вадой трэба прыняць дзве таблеткі карбалену, а затым прасцейшым спосабам прамыць страўнік. Для гэтага трэба выпіць 1 — 1,5 л пітной вады і шляхам механічнага раздражнення кораня языка ці мяккага нёба выклікаць ірвоту. Прамыванне сграўніка ў такіх выпадках карыснае незалежна ад працягласці часу пасля пранікненяя АР, аднак найбольш эфектыўнае яно на працягу першых 5 хвілін.
Медыцынская дапамога і догляд хворых у АПМ. У атрадзе першай медыцынскай дапамогі паражоныя праходзяць поўную
санітарную апрацоўку, а затым унутрыпунктавую сарціроўку, пры якой размяркоўваюцца на групы і патокі з улікам цяжкасці паражэння і тэрміновасці аказання неабходнай медыцынскай дапамогі.
У аддзяленні санітарнай апрацоўкі АПМ усе пацярпелыя праходзяць поўную санітарную апрацоўку. Пры гэтым 2 % растворам натрыю годракарбанату, 0,25 % растворам хлораміну ці 0,05 % растворам калію перманганату прамываюць вочы, прапалоскваюць рот, нбс і насаглотку. Тут жа 3—5 % растворам хлораміну паўторна апрацоўваюць учаоткі скуры, падвержаныя ўздзеянню атрутнага рэчыва. Затым цёплай вадой з мылам старанна абмываюць усё цела, дэгазуюць вопратку.
Пасля санітарнай апрацоўкі і ўнутрыпунктавай сарціроўкі ў прыёмна-саріііровачным аддзяленні частку паражоных, якія не маюць патрэбы ў тэрміновай урачзбнай дапамозе, накіроўваюць ў эвакааддзяленне для хуткай эвакуацыі ў лячэбныя ўстановы загараднай зоны. Астатнія паражоныя, якім патрэбна тэрміновая ўрачэбная дапамога, пасгупаюць у іншыя падраздзяленні АПМ.
Пры паражэннях вачэй для зняцця боляў у кан’юнктывальны мяшок закапваюць 0,5 % раствор дыкаіну ці 2 % расгвор навакаіну і за павекі закладваюць 1 % эрытраміцынавую мазь. Паўторна прапалоскваюць рот, нос і насаглотку 0,25 % растворам хлораміну, 0,05 % растворам калію перманганату ці 2 % растворам натрыю гідракарбанату.
Болі і сверб паражоных частак скуры здымаюць праціраннем 4 % спіртавым растворам ментолу і анестэзіну. 3 гэтай мэтай можна выкарыстоўваць фенкарол унутр па 0,025—0,5 г 3—4 разы на дзень, дымедрол унутр па 0,05 г 2 разы на дзень або ў выглядзе ўнутрымышачных ін’екцый 1 % раствору па 1—3 мл. Для прафілактыкі ўкаранення інфекцыі на паражоныя часткі скуры накладваюць ахоўныя антысептычныя павязкі ці каагуляцыйныя плеўкі. Для гэтага скуру змазваюць 5—10 % спіртавым растворам ёду, 5 % спіртавым растворам таніну, 0,5 % водным растворам нітрату срэбра ці 5 % водным растворам калію перманганату.
Пры булёзна-язвавай форме паражэння пасля паўторнай апрацоўкі паражоных частак скуры і стварэння каагуляцыйных плевак трэба накласці антысептычную вільготную павязку з 2 % растворам хлораміну.
Інфіцыраваныя язвавыя паверхні арашаюць аэразолем, які змяшчае антыбіётыкі (аксіцыклазоль, левавінізоль, легразоль і інш.), a затым накладваюць павязкі, змочаныя 2 % растворам хлораміну.
Пры з’яўленні сімптомаў, якія ўказваюць на пападанне АР у страўнікава-кішачны тракт, трэба добра прамыць страўнік 0,25 % растворам хлораміну (8—12 л), слабаружовым расгворам калію перманганату ці 2 % растворам натрыю гідракарбанату. Перад
прамываннем страўніка рэкамендуецца прыняць унутр 25 г парашку актываванага вугалю, размяшанага ў шклянцы пітной вады. Пасля прамывання страўніка ўнутр даюць солевае слабіцельнае — 30 г магнію сульфату, растворанага ў шклянцы пітной вады.
Для аслаблення рэзарбтыўнага дзеяння АР і дэтаксікацыі арганізма ўнутрывенна павольна ўводзяць 25—50 мл 30 % раствору натрыю тыясульфату, 250 мл гемадэзу ці 500 мл 2 % раствору натрыю гідракарбанату. У далейшым з гэтай мэтай паказана ўнутрывеннае ўліванне 20—40 мл 40 % раствору глюкозы і 10 мл 10 % раствору кальцыю хларыду ці глюканату, а таксама інтэнсіўная вітамінатэрапія (вітаміны С, Bj , В6 , В12) .
Сімптаматычная тэрапія ў АПМ праводзіцца ў адпаведнасці з паказаннямі: уводзяцца сардэчныя і дыхальныя аналептыкі, назначаюцца адхарквальныя сродкі, антыбіётыкі і сульфаніламідныя прэпараты для прафілактыкі інфекцыйных ускладненняў і антыгістамінныя сродкі для дэсенсібілізацыі арганізма.
Асаблівасці далейшага лячэння і догляду паражоных. Для далейшага лячэння паражоныя эвакуіруюцца з АПМ у прафіляваныя лячэбныя ўстановы бальнічнай базы загараднай зоны, дзе ім аказваецца спецыялізаваная медыцынская дапамога.
У сувязі з запаволеным развіццём прымет атручвання значная частка паражоных, якія не маюць патрэбы ў тэрміновай урачэбнай дапамозе ў АПМ, можа паступаць з ачага адразу ў лячэбныя ўстановы бальнічнай базы загараднай зоны. Такія паражоныя праходзяць поўную санітарную апрацоўку ў прафіляваных бальніцах. Неабходнасць поўнай санітарнай апрацоўкі вызначаецца тым, што прадукты абясшкоджвання іпрыту, якія засталіся на скуры пры правядзенні частковай санітарнай апрацоўкі, захоўваюць сваю раздражняльную дзейнасць яшчэ на працягу 1—3 сутак і іх трэба ўстараніць.
Спецыялізаваная медыцынская дапамога прадугледжвае барацьбу з агульнай інтаксікацыяй, мерапрыемствы, накіраваныя на нейтралізацыю і вывядзенне яду з арганізма, прадухіленне развіцця інфекцыйных ускладненняў, а таксама сімптаматычную тэрапію.
Барацьба з агульнай інтаксікацыяй арганізма, выкліканай рэзарбтыўнай дзейнасцю іпрыту, прадугледжвае працяг дэзінтаксікацыйнай тэрапіі, якая была пачата ў АПМ.
Паражэнні атрутнымі рэчывамі скурна-нарыўнога дзеяння маюць тэндэнцыю ўскладняцца гнойнай інфекцыяй, што з’яўляецца вынікам прыгнечвання функцый ЦНС і зніжэння ахоўных рэакцый арганізма. Ускладненні лёгка развіваюцца, калі паражэнні атрутнымі рэчывамі скурна-нарыўнога дзеяння суправаджаюцца цялеснымі пашкоджаннямі, на фоне якіх развіваюцца некратычныя працэсы і флегмоны. Паражэнні органаў дыхання часта ўскладняюцца
гнойным бранхітам, бронхапнеўманіяй, абсцэсам і гангрэкай лёгкіх.
Прафілактыка інфекцыйных ускладненняў засноўваецца на шырокім прымяненні процімікробных сродкаў (антыбіётыкаў і сульфаніламідаў) і ўвядзенні проціслупняковай і процігангрэнознай сывараткі пры цялесных пашкоджаннях. На язвавыя паверхні, апрацаваныя аэразолем з антыбіётыкамі, накладваюць вільготныя павязкі з 2% растворам хлораміну. Пры вялікіх паражэннях скуры выкарыстоўваюць адкрытыя метады лячэння, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, а пры неабходнасці — хірургічнае ўмяшанне.
Лячэнне вачэй залежыць ад ступені цяжкасці паражэння. Болі здымаюць закапваннем у кан’юнктывальны мяшок 0,25—0,5 % раствору дыкаіну або 2 % раствору навакаіну. Гнойныя ўскладненні прадухіляюць прамываннем кан’юнктывальнага мяшка 2 % растворам натрыю гідракарбанату і 0,02 % растворам фурацыліну, закапваннем 30 % раствору сульфацыл-натрыю. Пры ўзнікненні кератакан’юнктывітаў за павекі закладваюць 1 % эрытраміцынавую мазь. Для ўзмацнення аднаўленчых працэсаў прымяняюць вочныя мазі з гідракартызонам, пры запаленні радужнай абалонкі вока закапваюць 1 % раствор атрапіну. Прэпараты срэбра і цынку, якія аказваюць прыпякальнае дзеянне, пры лячэнні паражэння вачэй іпрытам проціпаказаны.
Пры паражэнні страўнікава-кішачнага тракту назначаецца дыетатэрапія, як і пры лячэнні язвавай хваробы страўніка.
Медыцынская сарціроўка і эвакуацыя паражоных. Размеркаванне паражоных скурна-нарыўнымі АР у адпаведнасці з цяжкасцю паражэння, тэрміновасцю медыцынскай дапамогі, неабходнасцю санітарнай апрацоўкі, чарговасцю эвакуацыі па назначэнні, а таксама са спосабам транспарціроўкі і відамі санітарнага транспарту праводзіцца на ўсіх этапах медыцынскай эвакуацыі.
Па цяжкасці клінічнай карціны ўсіх паражоных скурна-нарыўнымі АР падзяляюць на тры групы: лёгкапаражоныя, паражоныя сярэдняй цяжкасці і цяжкапаражоныя.
Групу лёгкапаражоных складаюць пацярпелыя з катаральным запаленнем слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, а таксама тыя, хто мае ўчасткі эрытэматознай формы паражэння на адкрытых частках скуры. Працягласць іх лячэння — 7—10 дзён.
Да групы паражоных сярэдняй ц я ж к a с ц і адносяцца пацярпелыя з гнойным запаленнем слізістых абалонак вачэй і дыхальных шляхоў, а таксама асобы са значнымі паражэннямі скуры эрытэматознай і эрытэматозна-булёзнай формы. Лячэнне такіх паражоных патрабуе не менш як 1—2 месяцы. Аднак вынікі перанесенага паражэння могуць сказвацца на працягу многіх месяцаў і нават гадоў.
Да цяжкапаражоных належаць пацярпелыя з гнойным запаленнем і язвавым паражэннем слізістых абалонак вачэй і дыхальных шляхоў, ускладненымі бронхапнеўманіяй, атэлектазам лёгкіх, а таксама асобы, якія маюць булёзную і булёзга-язвавую формы паражэння адкрытых часгак скуры і эрытэматозна-булёзную форму паражэння закрытых найбольш адчувальных частак скуры. Пры ўзнікненні сімптомаў, пагражальных для жыцця, цяжкапаражоныя могуць быць шпіталізаваныя на некалькі сутак (3—5) у АПМ. Пасля прыходу ў транспартабельны стан іх эвакуіруюць у прафіляваныя бальніцы загараднай зоны. Пры спрыяльным зыходзе лячэнне цяжкапаражоных зацягваецца на некалькі месяцаў. Прагноз для працаздольнасці несуцяшальны.
Першасная медыцынская сарціроўка ў ачагу паражэння праводзіцца па тэрміновасці аказання медыцынскай дапамогі і чарговасці эвакуацыі ў АПМ. Тэрміновай эвакуацыі з зоны паражэння падлягаюць: 1) пацярпелыя з пузыраўтварэннем і сімптомамі агульнарэзарбтыўнага дзеяння, якія не могуць рухацца самастойна; 2) усе асобы з прыметамі пападання капель АР на скуру адкрытых частак цела; 3) асобы, якія былі ў хімічнай зоне паражэння на працягу любога часу без процівагаза; 4) усе паранёныя, якія знаходзіліся ў хімічным ачагу; 5) усе асобы, якія ўжывалі ежу або ваду, атручаную АР.
2. 9.4. Паражэнне атрутнымі рэчывамі ўдушлівага дзеяння
Фізіка-хімічная хдрактарыстыка. Да атрутных рэчываў удушлівага дзеяння адносяцца яды, здольныя выклікаць развіццё таксічнага ацёку лёгкіх. Сярод іх ваеннае значэнне маюць фасген, дыфасген і фасгенаксім, якія ў арміі ЗША вядомыя пад шыфрамі CG, DP і СХ. Удушлівыя АР шырока прымяняліся ў гады першай сусветнай вайны.