Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
4.	Пры паражэннях вытворнымі лізергінавай кіслаты ў сувязі з адсутнасцю спецыяльных антыдотаў рэкамендуецца лячэнне сімптаматычнымі сродкамі, а пры зацяжных псіхозах — рэзерпін (0,0001 г унутр 4 разы на дзень), барбітураты (барбітал — 0,1 г унутр, барбіталнатрый — 0,3 г унутр), мексамін (0,05 г унутр 3—4 разы на дзень), глутамінавая кіслата (1 г унутр 3 разы на дзень), вітамінатэрапія.
Некаторыя аўтары лічаць, што пры лячэнні лізергінавых псіхозаў карысныя ін’екцыі аміназіну па 3—4 мл 2,5 % раствору ў 5 мл 0,5 % раствору навакаіну, іншыя ж (Г. I. Мільштэйн) не рэкамендуюць лячэнне аміназінам і лічаць, што ён, наадварот, узмацняе сімптомы лізергінавых псіхозаў.
2.10. НЕАДКЛАДНАЯ МВДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА ПРЫ ВОСТРЫХ АТРУЧВАННЯХ
2.10.1.	Агульныя мерапрыемствы даўрачэбнай дапамогі пры вострых атручваннях
Віды атручванняў. Атручванне — гэта хваравіты стан, абумоўлены ўздзеяннем на арганізм ядаў рознага паходжання. Атручванні могуць быць вострыя, хранічныя, вытворчыя, харчовыя, лекавыя і інш. У залежнасці ад прыроды яду або ядавітага рэчыва адрозніваюць харчовыя атручванні і атручванні ядавітымі рэчывамі нехарчовага паходжання.
Харчовыя атручванні могуць выклікацца: 1) ядавітымі грыбамі або ядавітай рыбай; 2) харчовымі таксікаінфекцыямі пры мікробным забруджванні прадуктаў; 3) сырой фасоллю або мукой з яе; 4) прадуктамі з паражоных цвіллю злакаў; 5) прымесямі ў ежы ядавітых рэчываў.
Атручванні ядамі нехарчовага п a ходжання могуць выклікацца моцнадзейнымі ядавітымі рэчывамі (МДЯР), лекавымі рэчывамі і АР спецыяльнага прызначэння.
У практычнай дзейнасці чалавека нярэдка сустракаюцца атручванні даволі распаўсюджанымі ў побыце рэчывамі. Пры вытворчасці і прымяненні таксічных хімічных рэчываў падчас аварый, стыхійных бедсгваў, разбурэнняў і іншых надзвычайных абставін не выключана магчымасць атручвання людзей прамысловымі ядамі.
Нашым часам вядома каля трохсот зарэгістраваных назваў рэчываў, якія здольны вызываць атручванні людзей. Сярод іх часта сустракаюцца атручванні аксідам вугляроду, аміяком, серавадародам, метанам, хлорам, дыхлорэтанам і іншымі МДЯР.
Некаторыя МДЯР пры ўздзеянні на арганізм у дозах, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі, паскараюць працэсы старэння, валодаюць анкагенным, тэратагенным і мутагенным дзеяннем, адмоўна ўплываюць на рэпрадуктыўную функцыю і патомства.
Для прадухілення шкоднага ўздзеяння МДЯР на чалавека ў вытворчых умовах прадугледжваюць шэраг ахоўных мерапрыемстваў: бяспечную арганізацыю тэхналагічных працэсаў, прымяненне індывідуальных сродкаў аховы (рэспіратараў, процівагазаў, спецыяльнага адзення, пальчатак і абутку), арганізацыю газавыратавальнай службы, скарачэнне працягласці працоўнага дня, арганізацыю лячэбна-прафілактычнага харчавання, павелічэнне працягласці адпачынку для асоб, якія маюць справу з ядавітымі рэчывамі, і г. д.
Газавыратавальная служба павінна праводзіць работу па пра-
духіленні аварый, выбухаў, пажараў, газавыдзяленняў, весці кантроль за крыніцамі газавыдзяленняў і канцэнтрацыяй газаў у паветры, за станам сродкаў калектыўнай і асабістай аховы, аказваць пацярпелым першую медыцынскую дапамогу і выводзіць іх з небяспечнай зоны, удзельнічаць у ліквідацыі аварый.
Пры ўзнікненні надзвычайных абставін агульныя мерапрыемствы неадкладнай дапамогі пры розных атручваннях зводзяцца да наступных асноўных прынцыпаў: 1) паскоранае вывядзенне ядавітых рэчываў з арганізма; 2) тэрміновае прымяненне антыдотаў, якія абясшкоджваюць яд у арганізме або змяншаюць яго таксічнасць; 3) сімптаматычная тэрапія, якая падтрымлівае функцыі арганізма, найболып адчувальныя да ўздзеяння яду.
Паскоранае вывядзенне яду з арганізма. На месцы здарэння неабходна выявіць прычыну атручвання і спыніць далейшае паступленне яду ў арганізм.
Паскоранае вывядзенне яду дасягаецца наступнымі метадамі актыўнай дэтаксікацыі арганізма.
1.	У выпадку прыняцця яду ўнутр праз рот трэба як мага хутчэй прамыць страўнік вадой ці лекавым растворам. 3 першай порцыяй вады (3—4 шклянкі) пажадана ўвесці ў страўнік адсарбенты ці абясшкоджваючыя рэчывы. Імі могуць быць: 1) 25—30 г актываванага вугалю; 2) 50 г белай гліны; 3) 2—3 сталовыя лыжкі сумесі, якая складаецца з адной часткі таніну, дзвюх частак актываванага вугалю і адной часткі магнію аксіду (ТУМ); 4) 0,2—0,5 % раствор таніну; 5) 0,05— 0,1 % раствор калію перманганату, які добра абясшкоджвае алкалоіды.
Перад прамываннем страўніка рэкамендуецца прымяненне абвалакальных рэчываў, якія затрымліваюць усмоктванне яду, піццё глыткамі бялковай вады (2—3 яечныя бялкі на 0,5—1 л вады), малака, кісялю, аўсянага адвару і г. д. Яечны бялок і малако звязваюць іоны цяжкіх металаў, кіслот і алкалоідаў, затрымліваючы іх усмоктванне і разам з тым абараняючы слізістую абалонку страўніка ад раздражняльнага ўздзеяння. Прамыванне страўніка праводзяць праз страўнікавы зонд вадой пакаёвай тэмпературы (16—20 °C) да атрымання чыстых прамыўных вод. 3 гэтай мэтай рыхтуюць 12—15 л вады ці лекавага раствору. Пры адсутнасці страўнікавага зонду ці ў выпадку катэгарычнай адмовы ад увядзення зонду можна прапанаваць хвораму выпіць на працягу 10—15 хвілін 5—6 шклянак вады і адразу пасля гэтага выклікаць ірвоту шляхам падскурнай ін’екцыі 1 мл 1 % раствору апамарфіну ці механічнага раздражнення кораня языка і задняй сценкі глоткі.
Хворым у стане непрытомнасці рвотныя сродкі не назначаюць
з-за небяспекі пападання рвотных мас у дыхальныя шляхі. Такім хворым пры адсутнасці кашлевага і ларынгеальнага рэфлексаў прамыванне страўніка можна правесці толькі пасля папярэдняй інтубацыі трахеі трубкай з раздзімальнай манжэткай. Калі прамыванне страўніка праводзіцца праз некалькі гадзін пасля атручвання, яго заканчваюць увядзеннем праз зонд салявога слабіцельнага (100— 150 мл 30 % раствору натрыю ці магнію сульфату): частка ежы ўжо апусцілася ў тонкую кішку, таму ўзнікла неабходнасць ачысткі кішэчніка. Тоўстая кішка апаражняецца з дапамогай ачышчальнай клізмы.
У першыя суткі пасля атручвання снатворнымі рэчывамі, фосфарарганічнымі інсектыцыдамі і іншымі рэчывамі прамыванне страўніка праводзяць 2—3 разы, таму што ў стане глыбокай комы ўсмоктванне запавольваецца і ў страўнікава-кішачным тракце можа затрымлівацца значная колькасць яду.
Проціпаказана назначэнне рвотных сродкаў і стымуляцыя рвоты механічным спосабам у дзяцей маладзей пяці гадоў.
2.	Пры інгаляцыйных атручваннях патрэбна вынесці пацярпелага з заражанай атмасферы, пакласці, расшпіліць вопратку, якая абмяжоўвае дыханне, забяспечыць праходнасць дыхальных шляхоў, правесці інгаляцыі кіслароду. Далейшая медыцынская дапамога аказваецца ў залежнасці ад віду атрутнага рэчыва.
3.	Пры пападанні атрутных рэчываў на скуру трэба абмыць заражаныя яе ўчасткі праточнай вадой.
4.	П р ы пападанні атрутных рэчываў у похву, мачавы п у з ы р, прамую кішку іх прамываюць адпаведна метадамі спрынцавання, катэтэрызацыі, з дапамогай клізмы.
5.	Пры ін’екцыях таксічнай дозы л е кавых сродкаў мясцова прымяняюць холад на 6—8 гадзін, умесца ін’екцыі ўводзяць 0,5—1 мл 0,1 % раствору адрэналіну. Урачэбная дапамога залежыць ад віду атрутнага рэчыва.
6.	3 крывяноснага р у с л а таксічныя рэчывы выводзяць метадамі штучнай дэтаксікацыі. Сярод іх вызначаюць наступныя.
Фарсіраваны дыурэз заснаваны на прымяненні мачагонных сродкаў (мачавіна, манітол, фурасемід і інш.), якія павялічваюць мочавыдзяленне. Гэты метад дазваляе ў 5—10 разоў паскорыць вывядзенне атрутных рэчываў. Паказаны ў выпадках, калі атрутныя рэчывы выводзяцца пераважна ныркамі. Пры гэтым уводзяць дастатковую колькасць раствораў электралітаў і вады.
Гемадыяліз з прымяненнем апарата «штучная нырка» можа пры-
мяняцца пры атручваннях ядамі, якія здольны пранікаць праз мембрану дыялізатара. Гэты метад у 5—6 разоў больш эфектыўны, чым метад фарсіраванага дыурэзу.
Перытанеяльны дыяліз заключаецца ва ўвядзенні дыялізуючай вадкасці (1,5—2 л) праз фістулу ў брушную поласць і замене яе праз кожныя 30 хвілін. Метад прыгодны для паскоранага вывядзення ядаў, здольных дэпаніравацца ў тлушчавых тканках ці моцна звязвацца з бялкамі плазмы.
Гемасорбцыя ўяўляе сабой перфузію крыві паражонага праз спецыяльную калонку з сарбентам (актываваны вугаль і г. д.). Па эфектыўнасці метад значна саступае гемадыялізу.
Замена крывг рэцыпіента крывёю донара прымяняецца пры атручванні ядамі, якія выклікаюць таксічнае паражэнне крыві.
Неадкладнае прымяненне антыдотаў эфектыўнае ў ранняй стадыі атручвання пры ўмове дакладнага ўстанаўлення віду атрутнага рэчыва. Так, ўнітыёл у якасці проціяддзя выкарыстоўваецца пры атручванні мыш’яком, сурмой, большасцю соляў цяжкіх металаў, з якімі ўтварае стойкія злучэнні; метгемаглабінаўтваральнікі (амілнітрыт, храмасмон), глюкоза, натрыю тыясульфат прымяняюцца для зЬязвання ў арганізме сінільнай кіслаты і цыянідаў; наларфін выкарыстоўваецца пры атручванні наркатычнымі анальгетыкамі (марфін, гераін, прамедол і інш.); халіналітыкі (атрапін і інш.) назначаюцца пры атручванні халінаміметыкамі (пілакарпін, мускарын, антыхалінэстэразныя рэчывы); халінаміметыкі выкарыстоўваюцца пры атручванні халіналітыкамі; рэчывы, якія ўзбуджаюць цэнтральную нервовую сістэму (фенамін, бемегрыд і інш.), прымяняюцца пры атручванні снатворнымі і наркатычнымі рэчывамі; калію хларыд ужываецца пры атручванні сардэчнымі гліказідамі і г. д.
Сімптаматычная тэрапія праводзіцца па меры неабходнасці. Пры рэзкім аслабленні ці спыненні дыхання прыбягаюць да штучнай вентыляцыі лёгкіх, інгаляцый кіслароду. Для стымуляцыі дыхання ўводзяць сродкі, якія ўзбуджаюць дыхальны цэнтр (лабелін, цыцітон, бемегрыд і інш.). У выпадках паніжэння сасудзістага тонусу і падзення артэрыяльнага ціску ўводзяць сродкі, якія павышаюць тонус перыферычных сасудаў (кардыямін, эфедрын, мезатон, норадрэналін і інш.), праводзяць пераліванне кровазамяняльнікаў. Для зняцця сутаргаў прымяняюць процісутаргавыя сродкі (унутрывенна ўводзяць 2—4 мл 0,5 % раствору седуксену або іншыя сродкі). Для зняцця моцнага болю пры атручванні кіслотамі і шчолачамі прымяняюць марфін з атрапінам.
Пасля аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі для прафілактыкі магчымых ускладненняў хвораму назначаюць антыбіётыкі і агульнаўмацавальнае лячэнне.