Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
У перыяд ацёку лёгкіх надаецца ўвага харчаванню і пітному рэжыму. Харчаванне павінна быць частае, ежа — лёгказасваяльная і дастаткова каларыйная. Піццё пры сіняй гіпаксіі абмежаванае, a пры шэрай, наадварот, шчодрае (у выглядзе гарачага 5 % раствору глюкозы).
Медыцынская сарціроўка і эвакуацыя паражоных. Медыцынская сарціроўка і эвакуацыя пацярпелых ад АР удушлівага дзеяння мае свае асаблівасці.
1.	Усе асобы, якія апынуліся ў ачагу паражэння без процівагазаў, лічацца ўмоўна паражонымі нават пры поўнай адсутнасці сімптомаў атручвання. Вызначальным фактарам паражэння з’яўляецца кантакт з газавым воблакам.
2.	Усе паражоныя АР удушлівага дзеяння адносяцца да катэгорыі насілачных незалежна ад выяўленасці сімптомаў атручвання. Забараняецца дапускаць эвакуацыю паражоных пешшу.
3.	Пасля надзявання процівагаза і аказання неабходнай дамамогі пацярпелыя падлягаюць неадкладнай эвакуацыі з ачага паражэння ў АПМ шляхам вынасу на насілках і вывазу на транспартных сродках. У першую чаргу эвакуіруюць цяжкапаражоных, стан якіх можа абцяжарвацца знаходжаннем у процівагазе.
4.	Эвакуацыю паражоных з ачага ў АПМ для аказання першай урачэбнай дапамогі патрэбна скончыць на працягу скрытага перыяду дзеяння АР, да развіцця ацёку лёгкіх.
У АПМ усе паражоныя незалежна ад ступені праяўлення сімптомаў атручвання разглядаюцца як цяжкапаражоныя. Пытанне транспарціроўкі іх у прафіляваныя бальніцы загараднай зоны вырашаецца пасля часовай шпіталізацыі з назначэннем строгага пасцельнага рэжыму.
Калі праз 12 гадзін пасля паступлення ў АПМ сімптомаў ацёку лёгкіх у паражонага не назіраецца, вырашаюць пытанне аб магчымасці далейшай эвакуацыі.
Пры развіцці ацёку лёгкіх паражоныя затрымліваюцца ў АПМ яшчэ на 3—5 сутак,' да вырашэння ацёку лёгкіх.
2.9.5.	Паражэнне атрутнымі рэчывамі псіхахімічнага дзеяння
Агульная характарыстыка псіхахімічных АР. Псіхахімічныя атрутныя рэчывы — гэта раслінныя або сінтэтычныя псіхатропныя сродкі, здольныя выклікаць у чалавека псіхічныя расстройствы. У даступнай літаратуры яны апісаны пад рознымі назвамі: псіхадыслептыкі, псіхаміметыкі, псіхатаміметыкі, галюцынагены і г. д.
Псіхадыслептыкі вядомыя з глыбокай старажытнасці. Сустракаліся парушэнні псіхічнай дзейнасці пры атручванні блёкатам, дурнап’янам, спарыннёй, індыйскай канаплёй, мексіканскімі грыбамі і кактусам. Расліны, якія змяшчаюць гэтыя рэчывы, шырока выкарыстоўваліся з культавымі мэтамі ў Кітаі, Індыі і Амерыцы. Па сваіх біялагічных уласцівасцях і дзеянні на арганізм чалавека псіхадыслептыкі адносяцца да наркотыкаў, пры частым ужыванні выклікаюць развіццё наркаманіі.
Да групы псіхахімічных атрутных рэчываў, узятых на ўзбраенне краінамі НАТО, адносілі засакрэчанае рэчыва пад умоўным шыфрам BZ (бі-зэт). Для гэтай мэты магчымае выкарыстанне і дыэтыламіду лізергінавай кіслаты (ДЛК-25). Ваеннае баявое значэнне могуць мець і некаторыя іншыя псіхадыслептыкі: мескалін, псілацын, псілацыбін, трэмарын і г. д.
Псіхагенныя АР у арміі ЗША адносіліся да групы рэчываў, якія часова выводзяць чалавека са строю. Аднак часовыя расстройствы псіхікі ўзнікаюць толькі пры ўздзеянні вельмі малых доз гэтых атрутных рэчываў. Вялікія ж канцэнтрацыі псіхадыслептыкаў выклікаюць стойкія расстройствы псіхікі, якія па клінічным цячэнні нагадваюць шызафрэнію.
У практыцы баявых дзеянняў у ачагу хімічнага паражэння абавязкова будуць зоны высокай і нізкай канцэнтрацыі АР. Таму, акрамя часовых, чакаюцца і стойкія расстройствы псіхікі, якія патрабуюць працяглага лячэння.
Мескалін — алеістая вадкасць з тэмпературай кіпення 180 °C і тэмпературай зацвярдзення 33—36 °C, адносіцца да алкалоідаў, якія змяшчаюцца ў пладах мексіканскага кактуса; вызывае ў чалавека эйфарыю, якая суправаджаецца зрокавымі галюцынацыямі і ілюзіямі, расшчапленнем свядомасці, расшырэннем зрэнкаў, пачашчэннем пульсу, павышэннем артэрыяльнага ціску, патлівасцю, слінацячэннем, моцным пачуццём голаду.
Працягласць мескалінавага псіхозу звычайна складае 10—12 гадзін. 3 баявой мэтай можа прымяняцца ў выглядзе аэразоляў.
Псілацыбін — крышталічнае рэчыва белага колеру з тэмпературай плаўлення 220—228 ° С.
Псілацын — крышталічнае рэчыва з тэмпературай плаўлення 173—176 °C.
Псілацыбін і псілацын з’яўляюцца алкалоідамі, вылучанымі з грыбоў, якія растуць у Мексіцы і шэрагу раёнаў Індакітая, адносяцца да наркатычных рэчываў, добра раствараюцца ў растворах кіслот і шчолачаў. Абодва рэчывы атрыманы і шляхам сінтэзу.
Пры ўжыванні грыбоў у чалавека праз кароткі латэнтны перыяд (ад некалькіх хвілін да адной гадзіны) узнікае эйфарыя, якая суправаджаецца зрокавымі каляровымі галюцынацыямі, пачуццём расслаблення і прыемнай стомы, стратай арыенціроўкі ў часе і прасторы, скажэннем уяўленняў аб навакольнай рэчаіснасці. Акрамя таго, часам назіраюцца расшырэнне зрэнкаў, запаволенне пульсу, парушэнне раўнавагі і каардынацыі рухаў. Усё гэта адбываецца пры захаванай свядомасці. Працягваецца эйфарыя да 6 гадзін.
3 баявымі мэтамі псілацыбін і псілацын могуць прымяняюцца ў выглядзе ядавітых дымоў.
В Z (б і з э т) — гэта тэрмаўстойлівае белае крышталічнае рэчыва, якое валодае найбольш выяўнымі псіхагеннымі ўласцівасцямі. BZ адносіцца да прадуктаў, якія з’яўляюцца вытворнымі гліколевай кіслаты. 3 баявымі мэтамі можа прымяняцца ў выглядзе аэразоляў — ядавітых дымоў. Сярэдняя эфектыўная таксічная канцэнтрацыя ў паветры, якая выводзіць чалавека са строю пры экспазіцыі ўздзеяння ў 1 хвіліну, складае 0,1 мг/л. Псіхічныя расстройствы ўзнікаюць пры паступленні рэчыва ў арганізм у дозах 0,01—0,06 мг/кг.
ДЛК-25(дыэтыламід лізергінавай к і с л а т ы) — гэта бясколернае цвёрдае крышталічнае рэчыва без паху з тэмпературай плаўлення 83 °C. Тартрат дыэтыламіду лізергінавай кіслаты добра раствараецца ў вадзе. 3 баявымі мэтамі можа прымяняцца ў выглядзе аэразоляў — ядавітых туманаў і дымоў. Псіхагенная актыўнасць ДЛК-25 пачынаецца з парогавай дозы ў 0,2—0,3 мг/кг.
Псіхагенныя АР могуць пранікаць у арганізм не толькі інгаляцыйна, але і энтэральна з заражанымі вадой і ежай, таму прымяненне іх магчымае як у ходзе баявых дзеянняў, так і з дыверсійнымі мэтамі для часовага дзеяння.
Клінічная карціна паражэнняў і медыцынская дапамога пры атручваннях. Інгаляцыя аэразоляў, якія змяшчаюць BZ, выклікае адчуванне сухасці ў роце, якая абцяжарвае мову, сухасць скуры, дрыжанне рук, пачашчэнне пульсу, расшырэнне зрэнкаў, павышэнне тэмпературы, рвоту.
Пры лёгкай ступені паражэння запавольваецца мысленне, аслабляецца ўвага, зніжаецца кемлівасць, страчваецца памяць на мінулыя падзеі. Далей наступае стан аглушэння — такое зацям-
ненне свядомасці, пры якім на слабыя раздражняльнікі паражоны не рэагуе, сярэднія ўспрымае слаба, і толькі моцныя раздражняльнікі вызываюць рэакцыю ў адказ. Пры гэтым мова пацярпелага становіцца неразборлівая, узмацняецца затарможанасць мыслення, парушаецца каардынацыя рухаў, a то і ўвогуле страчваецца магчымасць перамяшчэння, знікае арыентацыя ў часе і прасторы, узнікаюць страх і трывога.
Завяршаецца перыяд аглушэння ўзнікненнем галюцынацый і пераходам у дэлірый.
Галюцынацыі — гэта міжвольныя падманныя ўспрыяцці, пры якіх неіснуючыя аб’екты навакольнага асяроддзя ўспрымаюцца пацярпелым, як сапраўдныя. Галюцынацыі могуць быць зрокавыя і слыхавыя і звязаны з успрыманнем уяўных карцін з насякомымі і іншымі жывёламі.
Дэлірый — такі від зацямнення свядомасці, які характарызуецца эйфарыяй, прылівам яркіх сцэнападобных галюцынацый, стратай здольнасці да кантакту і асэнсавання навакольнай рэчаіснасці. Пры цяжкіх атручваннях дэлірый пераходзіць у кому.
Кома — гэта стан поўнай страты прытомнасці, які характарызуецца парушэннем рэфлекторнай дзейнасці, разладам дыхання і кровазвароту і магчымым смяротным зыходам.
Пры аказанні пацярпеламу медыцынскай дапамогі карціна паражэння праходзіць адваротнае развіццё: кома змяняецца дэлірыем, дэлірый — аглушэннем, аглушэнне — аднаўленнем прытомнасці.
У залежнасці ад дозы АР працягласць псіхатычнага стану можа быць ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак. Пасля спынення псіхозу развіваецца цяжкі астэнічны стан, які працягваецца да некалькіх тыдняў.
Удыханне таксічных доз д ы э т ы л аміду лізергінавай кіслаты(ДЛК-2 5) выклікае галавакружэнне, моташнасць, ірвоту, патлівасць, расшырэнне зрэнкаў, пачырваненне скуры твару, пачашчэнне пульсу, млявасць.
Праз 20—30 хвілін пасля пачатку інгаляцый наступаюць псіхічныя расстройствы. Развіваецца эйфарыя, якая суправаджаецца ілюзіямі і галюцынацыямі. Пры гэтым зрокавае ўспрыманне парушаецца, навакольныя прадметы ўяўляюцца ярка афарбаванымі, падвоенымі, скажонымі па памерах. (Ілюзіі — гэта ўспрыманне рэальных прадметаў знешняга асяроддзя ў скажоным выглядзе.)
Галюцынацыі носяць пераважна зрокавы характар, уяўляюць сабой каляровыя карціны, якія зліваюцца ў эпізоды з калейдаскапічнай зменай сюжэтаў. Пры галюцынацыях страчваецца адчуванне часу і прасторы. Змест галюцынацый залежыць ад дозы АР.
Паражоныя, якія знаходзяцца ў стане эйфарыі, не губляюць
кантакту з людзьмі, хоць і паглыблены ў асабістыя прыемныя перажыванні.
Стан псіхозу, выкліканага малымі дозамі ДЛК-25, звычайна працягваецца 12—24 гадзіны. Ён не пакідае непрыемных адчуванняў і небяспечных вынікаў, не спрычыняе грубых парушэнняў памяці. Аднак праз некалькі дзён і нават тыдняў магчымы самаадвольныя рэцыдывы псіхозу. Вялікія дозы ДЛК-25 могуць выклікаць галюцынацыі з устрашальнымі зрокавымі вобразамі і сцэнічнымі карцінамі, з далейшым праяўленнем адмоўных эмоцый, злосных агрэсіўных рэакцый, непрадказальных паводзін.
Стан псіхозу, выкліканага вялікімі дозамі ДЛК-25, можа працягвацца ад некалькіх сутак да некалькіх месяцаў.
Медыцынская дапамога пры атручваннях. Пры паражэннях псіхагеннымі атрутнымі рэчывамі медыцынская дапамога прадугледжвае наступныя мерапрыемствы.
1.	Спыненне паступлення АР у арганізм з дапамогай надзявання процівагаза.
2.	Эвакуацыя пацярпелых з ачага паражэння ў АПМ або, пры наяўнасці магчымасці, адразу ў псіхіятрычную бальніцу бальнічнай базы загараднай зоны.
3.	Пры паражэннях вытворнымі гліколевай кіслаты рэкамендуюцца: падскурная ін’екцыя антыдотаў — галантаміну (1 мл 1 % раствору) або фізастыгміну (1 мл 0,1 % раствору), для зніжэння частаты пульсу — анапрылін <0,01 г унутр) або тразікор (0,02 г), пры псіхаматорным узбуджэнні — ін’екцря прамедолу (2 мл 1 % раствору) і трыфтазіну (1 мл 0,2 % раствору).