Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
2.10.2. Атручванні моцнадзейнымі ядавітымі рэчывамі
Атручванне хлорам. Першым атрутным рэчывам, якое пачалі прымяняць у першую сусветную вайну (1914—1918) войскі імперыялістычнай Германіі, быў хлор, які адносіцца да групы атрутных рэчываў удушлівага дзеяння. Нашым часам хлор не мае баявога значэння, але знаходзіць шырокае прымяненне ў хімічнай, цэлюлозна-папяровай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, анілінафарбавальнай прамысловасці і інш. У сувязі з гэтым у выпадку ўзнікнення стыхійных бедстваў, разбурэнняў і аварый на вытворчасці хлор можа ўяўляць вялікую небяспеку як для рабочых і служачых прадпрыемстваў, так і для насельніцтва.
Хлор — газ жоўта-зялёнага колеру з рэзкім спецыфічным пахам, у 2,5 раза цяжэйшы за паветра. Шчыльнасць пры нармальных умовах складае 3,214 г/л, пры сцісканні лёгка ператвараецца ў цёмную жоўта-зялёную вадкасць. Вадкі хлор захоўваюць у стальных балонах. Пры выпарэнні 1 л вадкага хлору ператвараецца ў 463 л газу, які па знешнім выглядзе нагадвае белы туман. Пры выпадковым узрыве ёмістасці з хлорам утвараецца белаватае воблака, якое сцелецца па зямлі ў напрамку ветру і запаўняе ўсе нізіны (падвалы, яры, рвы і г. д.).
Хлор добра раствараецца ў вадзе з утварэннем хлорнай вады. У канцэнтрацыі 7 г/л пры тэмпературы 20 ° С яна валодае моцнымі акісляльнымі, адбельваючымі і дэзінфекцыйнымі якасцямі.
Некаторыя злучэнні хлору прымяняюцца ў медыцынскай практыцы ў якасці антысептычных, дэзінфекцый.іых і дэгазацыйных сродкаў.
Утрыманне хлору ў паветры рабочых памяшканняў у межах 0,001—0,006 мг/л аказвае значнае раздражняльнае дзеянне, канцэнтрацыя 0,1—0,2 мг/л пры экспазіцыі 30 хвілін небяспечная для жыцця, удыханне заражанага паветра з канцэнтрацыяй хлору 0,5 мг/л на працягу 15 хвілін вядзе да смяротнага атручвання, з канцэнтрацыяй 10 мг/л на працягу хвіліны — да смяротных атручванняў у 50 % выпадкаў.
Пастаянная прысутнасць хлору ў малых канцэнтрацыях у паветры рабочых памяшканняў прыводзіць да хранічных атручванняў, якія праяўляюцца развіццём хранічнага бранхіту, бранхіяльнай астмы, пнеўмасклерозу, лёгачна-сардэчнай недастатковасці і іншых захворванняў.
Вострае атручванне ўзнікае пры ўдыханні паветра, канцэнтрацыя хлору ў якім значна перавышае дапушчальную.
Удыхаемы хлор, раствараючыся ў вільгаці слізістых абалонак, утварае саляную кіслату і актыўны кісларод, якія праяўляюць сваё таксічнае дзеянне на кантактныя тканкі. Моцнае раздражненне нервовых рэцэптараў слізістых абалонак спрычыняе рэфлекторную
рэакцыю арганізма, якая выяўляецца ў ларынгаі бронхаспазме, расстройстве дыхання і сардэчна-сасудзістай дзейнасці, паяўленні кашлю, пякоты і пяршэння ў насаглотцы, рэзі ў вачах і слёзацячэння.
Клінічная карціна атручвання хлорам у значнай меры нагадвае паражэнні, якія выклікае фасген.
Адрозніваюць чатыры клінічныя формы вострага атручвання хлорам: лёгкую, сярэдняй цяжкасці, цяжкую і маланкавую.
Пачатак атручвання звязаны з развіццём першапачатковай вострай рэфлекторнай рэакцыі арганізма на раздражняльнае ўздзеянне газа. Гэта рэакцыя праяўляецца ў выглядзе рэфлекторнага ларынгаспазма, які часова прыпыняе дыханне.
Пры лё'гкай форме вострага атручвання, выкліканага малымі канцэнтрацыямі хлору, рэфлекторная рэакцыя праяўляецца слаба або можа адсутнічаць. Пацярпелыя адчуваюць пякоту і рэзі ў вачах, слёзацячэнне, пяршэнне ў насаглотцы і горле, пакутлівы сухі кашаль. Могуць развівацца сімптомы дыхальнай і сардэчнай недастатковасці. У рэдкіх выпадках адзначаецца развіццё ацёку лёгкіх, які працякае, як і пры паражэннях іншымі АР удушлівага дзеяння.
Пры своечасовым аказанні медыцынскай дапамогі сімптомы атручвання лёгкай формы змяншаюцца і на працягу некалькіх сутак знікаюць.
Пры атручваннях сярэдняй цяжкасці пасля кароткачасовага рэфлекторнага спынення дыханне ўзнаўлявцца, але сгановіцца паверхневым і нерытмічным. Суб’ектыўна паражоныя адзначаюць слёзацячэнне, пякоту і рэзі ў вачах, пяршэнне ў насаглотцы і гартані, часты пакутлівы кашаль, болі за грудзінай.
На працягу першых дзвюх гадзін пасля атручвання ўзнікаюць прыступы ларынгаі бронхаспазму, якія вядуць да развіцця ўдушша. Пульс становіцца часты, слабы і нерытмічны, развіваецца сардэчна-сасудзістая недастатковасць.
У болыпасці пацярпелых пры атручваннях сярэдняй цяжкасці праз 2—4 гадзіны пасля атручвання адзначаецца выразная гіпаксія і развіваецца таксічны ацёк лёгкіх.
Пры цяжкай форме атручвання пасля кароткачасовага рэфлекторнага ларынгаспазму, які праяўляецца затрымкай дыхання, яно становіцца частае, паверхневае, узнікае цыяноз, сграчваецца прытомнасць, развіваюцца сардэчна-сасудзістая недастатковасць і кланічныя сутаргі дыхальных мышцаў. Смерць наступае праз 5—25 хвілін пасля спынення дыхання.
Маланкавая форма атручвання развіваецца пры ўдыханні высокіх канцэнтрацый хлору. Пры гэтым узнікае стойкі рэфлекторны ларынгаспазм, які перашкаджае ўдыху, дыханне становіцца немагчымае, паяўляюцца кланічныя сутаргі дыхальных мышцаў, цыяноз,
экзафтальм, страчваецца прытомнасць, развіваюцца кланічныя сутаргі мышцаў канечнасцяў. Смерць наступае на працягу некалькіх хвілін.
Прафілактыка атручванняў хлорам, аказанне першай медыцынскай дапамогі і далейшае лячэнне праводзяцца ў тым жа парадку, што і пры паражэннях іншымі АР удушлівага дзеяння.
Пасля перанесенага вострага атручвання хлорам астаткавымі з’явамі і аддаленымі вынікамі могуць быць хранічныя запаленчыя працэсы верхніх дыхальных шляхоў (фарынгіты, ларынгіты, трахеабранхіты), якія суправаджаюцца атрафічнымі працэсамі слізістых абалонак, развіццё пнеўмасклерозу, эмфіземы лёгкіх, бронхаэктатычнай хваробы і лёгачна-сардэчнай недастатковасці.
Медыцынская дапамога пры паражэннях хлорам аказваецца, як і пры паражэннях удушлівымі АР. Пацярпелага вывозяць з заражанай зоны, робяць ін’екцыю марфіну (Імлі % раствору), атрапіну (1 мл 0,1 % раствору), эфедрыну (1 мл 5 % раствору) падскурна, кальцыю хларыду (15 мл 10 % раствору) або кальцыю глюканату (20 мл 10 % раствору), эуфіліну (10 мл 2,4 % раствору) унутрывенна. Карысныя ін’екцыі дымедролу (2 мл 1 % раствору) падскурна, гідракартызону (да 300 мг) унутрымышачна. Інгаляцыі аэразоляў 2 % раствору натрыю гідракарбанату, антыбіётыкаў (пеніцылін, стрэптаміцын), навакаіну з эфедрынам. Вочы прамываюць вадаправоднай вадой.
Атручванне аміяком. Аміяк (NH3) — бясколерны газ з рэзкім удушлівым пахам. У нязначнай колькасці сустракаецца ў паветры, рачной і марской вадзе, глебе, асабліва там, дзе адбываецца гніенне азотзмяшчальных рэчываў. Шчыльнасць аміяку — 0,771 г/л. Пры ціску 9Ю5 Н/м3 ён звадкоўваецца пры пакаёвай тэмпературы, добра раствараецца ў вадзе. Насычаны водны раствор змяшчае 33 % аміяку. Раствор аміяку ў вадзе 10 % канцэнтрацыі называюць нашатырным спіртам. 3 вадою аміяк утварае гідраксід амонію (NH4OH) , які ўяўляе сабой слабую шчолач. 3 воднага раствору лёгка выдзяляецца.
Звадкаваны аміяк пры выпарэнні паглынае вялікую колькасць цяпла, таму ён служыць рабочым агентам халадзільных машын. Ужываецца таксама ў вытворчасці азотнай кіслаты, угнаенняў, амоніевых соляў, сінільнай кіслаты, соды. Выбухованебяспечны.
У арганізме чалавека і жывёл аміяк утвараецца ў працэсе бялковага абмену, пры скарачэнні мышцаў, узбуджэнні нерваў і ў кішэчніку. Але яго ўтрыманне ў арганізме нязначнае, таму што ён актыўна ператвараецца ў іншыя злучэнні. Канчатковым прадуктам ператварэння аміяку ў арганізме чалавека з’яўляюцца мачавіна і іншыя аміячныя солі, якія выводзяцца з мачой.
3 прэпаратаў аміяку ў медыцынскай практыцы часцей за ўсё прымяняюць нашатырны спірт, які ўяўляе сабой празрыстую бясколерную вадкасць з рэзкім пахам аміяку.
Аміяк можа выклікаць атручванні як у газападобным стане, так і пры прыёме ўнутр водных раствораў. Смяротная доза нашатырнага спірту пры прыёме ўнутр — 25—50 мл.
Удыханне паветра з малымі канцэнтрацыямі аміяку вызывае раздражненне слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў і прыводзіць да рэфлекторнага ўзбуджэння дыхальнага і сасударухальнага цэнтраў, пачашчэння дыхання і павелічэння артэрыяльнага ціску. Гэтая ўласцівасць аміяку выкарыстоўваецца для аказання дапамогі пры непрытомнасці і атручванні алкаголем. Удыханне паветра з утрыманнем вялікіх канцэнтрацый аміяку прыводзіць да спынення дыхання і запаволення пульсу.
Аміяк і нашатырны спірт пры кантакце са слізістымі абалонкамі і скурай вызываюць хімічны апёк. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК) яго ў паветры вытворчых памяшканняў складае 20 мг/м3 . Граніцай рэфлекторнага ўздзеяння на чалавека лічыцца канцэнтрацыя 25 мг/м3 , граніца дзеяння невысокіх канцэнтрацый з узнікненнем хранічнага атручвання — 40 мг/ м3. Пры канцэнтрацыі 100 мг/м3 адчуваецца раздражненне, пры 140—210 мг/м3 ускладняецца работа, а пры канцэнтрацыі вышэй 350 мг/м3 яна становіцца немагчымая.
Пры лёгкім атручванні клінічная карціна характарызуецца насмаркам, пяршэннем і болем у горле, ахрыпласцю голасу, слінацячэннем, пачырваненнем слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў.
Пры цяжкім атручванні дадаткова ўзнікаюць адчуванне цяжару і болю ў грудзях, прыступападобны кашаль з пеністай макротай, удушша, моцнае ўзбуджэнне, галаўны боль і боль у жываце, рвота, пачашчаецца пульс, затрымліваецца мача. Магчымы ацёк слізістай абалонкі верхніх дыхальных шляхоў з развіццём запалення лёгкіх. Можа наступіць асфіксія ў выніку рэфлекторнага спазма, апёку і ацёку гартані. Зрэдку праз некалькі гадзін развіваецца таксічны ацёк лёгкіх, узнікае рэзкае расстройства дыхання, кровазвароту.
Пры пападанні на скуру і слізістую абалонку вачэй магчымы хімічны апёк з наступным памутненнем рагавіцы і стратай зроку.
Пры атручванні, выкліканым прыёмам нашатырнага спірту ўнутр, узнікаюць рэзкія болі ў глотцы, страваводзе і страўніку, паяўляюцца крывавая рвота, насмарк, кашаль, слёзацячэнне, тахікардыя, наступаюць парэз ніжніх канечнасцяў, калапс.
Першая медыцынская дапамога пры атручваннях газападобным аміяком і пападанні аміяку ў вочы і на
скуру заключаецца ў хуткім выдаленні пацярпелага з заражанай зоны і неадкладным масіўным прамыванні вачэй і пашкоджаных участкаў скуры праточнай вадой. Затым яго эвакуіруюць у бліжэйшы ўрачэбны пункт, бальніцу ці АПМ, дзе працягваюць аказваць медыцынскую дапамогу. Яна складаецца з наступных мерапрыемстваў. 1. Паражоныя вочы на працягу 15 хвілін прамываюць струменем вады і 30 хвілін арашаюць ізатанічным растворам натрыю хларыду.