Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Усе хваробатворныя мікробы прыстасаваліся да жыцця ў арганізме чалавека або жывёлы. Паветра, глеба, вада і харчовыя прадукты, у якія яны трапляюць, — адносна неспрыяльнае для іх асяроддзе, у якім яны раней ці пазней гінуць. У вольным паветры мікробы сустракаюцца рэдка. У паветры закрытых памяшканняў, калі яны ўтрымліваюцца ў антысанітарных умовах (бальнічныя палаты, вакзалы, кінатэатры і г. д.), можа знаходзіцца шмат мікробаў, якія паразітуюць у дыхальных шляхах чалавека. У паветра яны трапляюць пры гаворцы, кашлі, чханні ў драбнюткіх капельках слізі, у пыле закрытых памяшканняў захоўваюцца да некалькіх гадзін, дзён і нават тыдняў. Паказчыкам мікробнага забруджвання паветра з’яўляецца наяўнасць пылу — чым яго больш, тым больш мікробаў.
Глеба ў параўнанні з паветрам — больш спрыяльнае для жыццядзейнасці мікробаў асяроддзе. На паверхні глебы яны гінуць ад уздзеяння сонечных прамянёў, высушванчя або замарожвання. Адяак на глыбіні 1—2 см іх можа быць даволі шмат. 3 глыбінёй колькасць мікробаў у глебе паступова зніжаецца; на глыбіні некалькіх метраў сустракаюцца адзінкавыя мікробы.
Вада — болып спрыяльнае для мікробаў асяроддзе, чым глеба. Некаторыя мікробы ў вадзе не толькі выжываюць, але і пры наяўнасці харчовых рэчываў размнажаюцца. У вадаёмы мікробы трапляюць з глебы ў час дажджу, пры купанні, мыцці бялізны, з каналізацыйнымі выкідамі і г. д. Доўгі час мікробы могуць захоўвацца ў закрытых вадаёмах (калодзежы, сажалкі, азёры, балоты). Узбуджальнікі кішэчных інфекцый (дызентэрыя, брушны тыф, халера) захоўваюцца ў вадзе да 3 месяцаў, а вібрыён халеры пры тэмпературы 20 °C нават здольны размнажацца. У глебе і вадзе хваробатворным мікробам нестае пажыўных рэчываў, а сапрафіты, якія насяляюць гэтыя асяроддзі, выдзяляюць антыбіётыкі (граміцыдзін, тырацыдзін, актынаміцын, стрэптаміцын, пеніцылін і інш.), якія выклікаюць іх гібель.
Харчовыя прадукты, асабліва малочныя і мясныя, — адносна спрыяльнае асяроддзе для мікробаў. У іх пры наяўнасці адпаведных тэмпературных умоў яны могуць расці і размнажацца. Найбольш
усгойлівыя ў знешнім асяроддзі мікабактэрыя туберкулёзу і спораўтваральныя ўзбуджальнікі слупняку, сібірскай язвы, батулізму. Згубна дзейнічаюць на мікробаў сонечнае святло, высушванне, высокая тэмпература і дэзінфекцыйныя сродкі.
’ 3.1.2. Класіфікацыя мікробаў
Усе мікробы па тыпе дйхання, або здольнасці да прадукцыі энергіі, падзяляюцца на аэробаў, якім неабходны кісларод, і анаэробаў, якія жывуць толькі ў бескіслародным асяроддзі. Па тыпе прыстасавальнасці да. пажыўнага асяроддзя мікробаў падзяляюць на сапрафіты, умоўна-патагенныя і патагенныя.
Сапрафіты (ад грэч. sapros — гнілы і phyton — расліна) жывуць на мёртвых арганічных рэштках. Гэта самая вялікая група мікробаў. Яны бясшкодныя для чалавека і выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і медыцыне. Мікробы, якія выклікаюць браджэнне (дрожджы, малочнакіслыя бактэрыі і інш.), выкарыстоўваюцца ў хлебапячэнні, вінаробстве,' вытворчасці сыраквашы, кефіру, кумысу, спірту, піва і г. д. Малочнакіслыя бактэрыі ў вялікай колькасці (6—10 млрд) жывуць у кішэчніку чалавека і з’яўляюцца антаганістамі гніласных бактэрый. На гэтай аснове вялікі рускі вучоны I. I. Мечнікаў прапанаваў выкарыстоўваць малочнакіслыя бактэрыі для барацьбы з дачаснай старасцю. 3 мікробаў атрымліваюць антыбіётыкі.
Умоўна-патагенныя (умоўна-хваробатворныя) мікробы таксама з’яўляюцца сапрафітамі і ў звычайных умовах шкоды чалавеку не наносяць. Так, кішэчнаяя палачка і сарцыны жывуць у тоўстай кішцы чалавека, кокавая флора — на слізістых абалонках рота і дыхальных шляхоў, не выклікаючы захворванняў. Аднак у выпадку зніжэння ахоўных функцый арганізма, абумоўленага перанесенымі хваробамі, пераахаладжэннем, ператамленнем, галаданнем, апраменьваннем вялікімі дозамі пранікальнай радыяцыі або іншымі прычынамі, яны могуць быць узбуджальнікамі ангіны, апендыцыту, атыту і іншых захворванняў. Гэта так званыя аўтаінфекцыйныя захворванні, якія развіваюцца за кошт уласнай мікрафлоры.
Патагенныя (хваробатворныя) мікробы выклікаюць заразныя (інфекцыйныя) захворванні чалавека, жывёл і сельскагаспадарчых раслін. Усе патагенныя мікробы — паразіты, г. зн. жывуць і размнажаюцца ў асноўным у арганізме гаспадара (чалавек, жывёла). Некаторы час яны могуць жыць і захоўвацца ў знешнім асяроддзі.
У залежнасці ад формы і памераў сярод мікробаў адрозніваюць бактэрыі, мікаплазмы, рыкетсіі, вірусы, мікраскапічныя грыбкі, прасцейшыя і інш.
Бактэрыі — аднаклетачныя арганізмы. Па знешнім выглядзе (пад мікраскопам) іх падзяляюць на групы: к о к і — шарападобныя бактэрыі; іх у сваю чаргу падзяляюць на мікракокі, якія трымаюцца паасобна, дыплакокі — счэпленыя па два, стрэптакокі — ланцужком, стафілакокі — у выглядзе гронак вінаграду, сарцыны — у выглядзе пакетаў; палачкападобныя бактэрыі, частку з якіх называюць бацыламі; яны могуць утвараць спору, якая доўгі час захоўваецца ў знешнім асяроддзі (бацылы сібірскай язвы, слупняку і г. д.); бактэрыі сагнутых формаў — вібрыёны (у выглядзе косак) і с п і р ы л ы (у выглядзе завіткоў).
Спірахеты маюць спіралепадобную форму (узбуджальнікі зваротнага тыфу, сіфілісу і г. д.). У адрозненне ад бактэрый яны не маюць абалонкі, не ўтвараюць спор.
Рыкетсіі — унутрыклетачныя паразіты, якія жывуць і размнажаюцца ў клетках іншых арганізмаў (узбуджальнікі сыпнога тыфу, Ку-ліхаманкі і інш.). Па памерах яны займаюць прамежкавае становішча паміж бактэрыямі і вірусамі.
Вірусы — найдрабнейшыя мікробы, у шмат разоў меншыя за бактэрыі і рыкетсіі. Яны з’яўляюцца ўнутрыклетачнымі паразітамі, адносяцца да найболып простых формаў жыцця, не маюць клетачнай будовы. Цела віруса складаецца з нуклеінавай кіслаты і бялковай абалонкі. Пасля пранікнення ў клетку вірус пазбаўляецца абалонкі і размнажаецца, выкарыстоўваючы ў якасці пластычнага матэрыялу рэчывы клеткі і падаўляючы ўласцівы ёй абмен рэчываў. Да вірусных захворванняў адносяцца грып, адзёр, натуральная всюпа, поліяміэліт, энцэфаліты, жоўтая ліхаманка, шаленства, СНІД, яшчур і г. д. Лічаць, што вірусы — узбуджальнікі раку і лейкозаў.
Бактэрыяфагі (ад грэч. bakterion — палачка, phagos — пажыральнік) — бактэрыяльныя вірусы, якія раствараюць (пажыраюць) бактэрыі і актынаміцэты. З’яву бактэрыяфагіі адкрыў рускі вучоны Н. Ф. Гамалея ў 1898 г. Бактэрыяфаг здольны размнажацца толькі ўнутры бактэрыяльнай клсткі, па-за якой ёй знаходзіцца ў стане спакою. Вядомы бактэрыяфагі ўзбуджальнікаў дызентэрыі, брушнога тыфу, халеры, дыфтэрыі і г. д.
Грыбкі, або грыбы, — шматклетачныя арганізмы. Большасць з іх — сапрафіты, некаторыя з’яўляюцца паразітамі. Яны больш устойлівыя ў знешнім асяроддзі, чым бактэрыі, добра пераносяць высушванне і ўздзеянне сонечных прамянёў. Адрозніваюць 3 групы мікраскапічных грыбоў:. 1) дасканалыя — плесні і дрожджы; 2) недасканалыя, якія выклікаюць захворванне паршой, стрыгучым лішаём, какцыдыяідозам, цукрамікозам; 3) прамянёвыя — актынаміцэты, якія выклікаюць актынамікоз. Некаторыя плесневыя і прамянёвыя грыбкі выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.
Прасцейшыя — аднаклетачныя арганізмы жывёльнага паходжання (амёба, лямблія, трыхаманада, малярыйны плазмодый і інш.). Гэта паразіты чалавека, жывёл і раслін.
3.1.3.	Паняцце аб бактэрыялагічнай зброі
Бактэрыялагічная зброя адносіцца да зброі масавага паражэння і ўяўляе сабой боепрыпасы або прыборы, якія начынены бактэрыяльнымі сродкамі для паражэння людзей, жывёл, сельскагаспадарчых культур і запасаў харчавання. Бактэрыяльныя сродкі — гэта хваробатворныя мікробы і іх таксіны, а таксама заражаныя насякомыя, прызначаныя для распаўсюджвання і захавання мікробаў у знешнім асяроддзі. Бактэрыяльныя сродкі могуць быць у форме вадкіх або сухіх сумесяў хваробатворных мікробаў і іх таксінаў з дабаўкамі рэчываў, якія забяспечваюць іх устойлівасць.
У ваеннай справе хваробатворныя мікробы выкарыстоўваліся з глыбокай старажытнасці. Армія Аляксандра Македонскага з дапамогай катапульт закідвала ў абложаныя крэпасці трупы людзей, што загінулі ад заразных хвароб.
У 1763 г. у Паўночнай Амерыцы англійскія каланізатары выклікалі сярод індзейцаў эпідэмію натуральнай воспы, заслаўшы ў іх лагер дзве коўдры і хустку, якімі карысталіся хворыя гэтай хваробай у шпіталі. У выніку эпідэміі загінула каля 3 млн туземцаў.
У гады першай сусветнай вайны нямецкія шпіёны прымянялі дыверсійныя метады распаўсюджвання асабліва небяспечных інфекцый у краінах Антанты, якія ваявалі супраць Германіі.
У перыяд другой сусветнай вайны японскія інтэрвенты выклікалі ў Цэнтральным Кітаі масавыя захворванні чумой і іншымі небяспечнымі інфекцыямі. У 1952 г. армія ЗША прымяняла бактэрыялагічную зброю ў Паўночнай Карэі і Паўночна-Усходнім Кітаі.
У сучасны момант выкарыстанне бактэрыялагічнай зброі ў ваенных мэтах забаронена міжнародным правам. У 1971 г. XXVI сесія Генеральнай Асамблеі ААН ухваліла канвенцыю аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і накаплення бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб яе ліквідацыі. 10 красавіка 1972 г. гэтая канвенцыя была падпісана прадстаўнікамі дзяржаўдэпазітарыяў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама шэрагу іншых дзяржаў і ўступіла ў дзеянне. Між тым выкананне канвенцыі неабавязковае для прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, калі ўрад краіны не прыняў адпаведнага закону, яна не прадугледжвае эфектыўных сродкаў кантролю за выкананнем яе патрабаванняў. У некаторых краінах, якія маюць прыватнакапіталістычныя арганізацыі і прадпрыемствы, такога закону няма. Вядома таксама, што натуральная воспа поўнасцю ліквідавана ў свеце яшчэ ў 1980 г.,
а ў арміях некаторых краін праводзіцца процівоспавая вакцынацыя ўсяго персаналу тэрміновай службы. Гэта дае падставу меркаваць, што воспа можа быць выкарыстйна ў якасці бактэрыяльнай зброі. Калі ж улічыць, што не ўсе дзяржавы гэтую канвенцыю падпісалі, то ўзнікае неабходнасць сур’ёзнага вывучэння і авалодвання сродкамі процібактэрыялагічнай абароны.
У якасці бактэрыяльных сродкаў, па меркаванні замежных спецыялісгаў, могуць прымяняцца такія ўзбуджальнікі хвароб, якія можна лёгка атрымаць у дастатковай колькасці, якія могуць распаўсюджвацца простымі спосабамі і супраць якіх няма эфектыўных сродкаў лячэння і прафілактыкі. Гэта розныя групы патагенных мікробаў, якія здольныя выклікаць цяжкія захворванні чалавека, паражаць сельскагаспадарчых жывёл і расліны, пазбаўляючы чалавека харчовых рэсурсаў.