Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
здольныя перадаваць чалавеку ўзбуджальчіка хваробы пры ўкусах. Так, вошы перадаюць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфу, камар — малярыі, блыха — чумы, кляшчы — энцэфаліту і г. д.
Успрыімлівае насельніцтва — трэцяе звяно эпідэмічнага ланцуга. Успрымальнасць людзей да розных інфекцыйных хвароб неаднолькавая. Гэта залежыць ад штучнай вакцынацыі, раней перанесеных захворванняў, паўнацэннасці харчавання, узросту, гігіенічных навыкаў і іншых сацыяльных фактараў.
3.2.2. Эпідэмічны ачаг.
Вучэнне аб прыроднай ачаговасці
Эпідэмічны ачаг — гэта месца знаходжання крыніцы інфекцыі разам з навакольнай тэрыторыяй, у межах якой можа распаўсюджвацца пры дадзеных канкрэтных умовах узбуджальнік хваробы. Эпідэмічным ачагом можа быць кватэра, дзіцячы сад, школа, вагон і г. д., у якіх знаходзіўся хворы. Пры перамяшчэнні хворага з першапачатковага ачага могуць узнікаць новыя. Шэраг эпідэмічных ачагоў, якія ўзніклі адзін ад другога, састаўляюць эпідэмічны працэс.
Спарадычнае захворванне — гэта такое захворванне ў дадзенай мясцовасці, якое ўтрымліваецца на адным узроўні ў выглядзе адзінкавых выпадкаў на працягу некалькіх гадоў.
Эпідэмія — гэта павелічэнне захворвальнасці ў дадзенай мясцовасці ў 3—10 разоў ад спарадычнай або паяўленне некалькіх выпадкаў новай хваробы, якая раней не сустракалася.
Вялікая эпідэмія, якая ахоплівае шмат краін і нават цэлыя кантыненты, называецца пандэміяй. Так, вядомы пандэміі грыпу 1889—1890 іт., 1918—1920 гг., 1957 г., пандэмія сыпнога тыфу 1918—1920 гг. і інш.
Эндэмія — гэта захворванне якой-небудзь хваробай, уласцівай насельніцтву дадзенай мясцовасці.
На развіццё эпідэмічнага працэсу ўплываюць прыродныя ўмовы. Вядома, што малярыя распаўсюджана ў балоцістай мясцовасці з цёплым кліматам, жоўтая ліхаманка — толькі ў тропіках, халера пачынае сваё распаўсюджванне з Індыі, клешчавы энцэфаліт сустракаецца ў таёжных раёнах Сібіры, камарыны энцэфаліт — на Далёкім Усходзе ў Прыморскім краі і Японіі. Гэта залежыць ад прыродна-кліматычных умоў, у якіх рэзервуары інфекцыі (дзікія жывёлы) і пераносчыкі ўзбуджальніка хваробы могуць захоўвацца і існаваць. Так, вядома, што крыніцай інфекцыі клешчавога энцэ-
фаліту з’яўляюцца таёжныя грызуны, а пераносчыкамі віруса — кляшчы. Тыя і другія прыстасаваліся да жыцця ў таёжных умовах і ствараюць ачаг інфекцыі.
Вучэнне аб прыроднай ачаговасці некаторых інфекцыйных хвароб было створана ў 1938 г. рускім вучоным Е. Н. Паўлоўскім. Прыродная ачаговасць уласцівая для чумы, тулярэміі, клешчавога і камарынага энцыфалітаў, жоўтай ліхаманкі, гемарагічных ліхаманак, лейшманіёзу і іншых захворванняў.
3.2.3. Класіфікацыя інфекцыйных хвароб
У аснову класіфікацыі інфекцыйных хвароб, распрацаванай Л. В. Грамышэўскім, пакладзены механізм перадачы інфекцыі. Паводле гэтай класіфікацыі, усе інфекцыйныя хваробы падзяляюцца на 4 групы.
1. Кішэчныя інфекцыі. Асноўнай крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек або бактэрыяносьбіт. Узбуджальнік хваробы пранікае ў арганізм праз рот разам з ежай ці пітной вадой. Асноўнымі захворваннямі гэтай групы з’яўляюцца: брушны тыф, паратыфы A і В, дызентэрыя, амёбіяз, таксікаінфекцыі, халера, хвароба Боткіна, поліяміэліт.
2. Інфекцыі дыхальных шляхоў. Крыніцай інфекцыі таксама бывае хворы чалавек або бактэрыяносьбіт. Узбуджальнік інфекцыі ўтрымліваецца ў капельках слізі, якая выдзяляецца з дыхальных шляхоў хворага чалавека, і трапляе з паветрам у арганізм здаровага чалавека. Да інфекцый дыхальных шляхоў належаць натуральная воспа, грып, эпідэмічны менінгіт, інфекцыйны монануклеяз і большасць дзіцячых інфекцый.
3. Крывяныя інфекцыі. Крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек, у крыві якога змяшчаецца ўзбуджальнік хваробы. 3 крыві хворага ў кроў здаровага чалавека ўзбуджальнік можа пранікаць толькі з дапамогай членістаногіх крывасмокаў. Пры адсутнасці пераносчыкаў такі хворы не ўяўляе небяспекі для людзей. Да групы крывяных інфекцый належаць сыпны і зваротны тыф, малярыя, сезонныя энцэфаліты, лейшманіёзы, клешчавы рыкетсіёз і інш.
4. Інфекцыі вонкавых покрываў. Узбуджальнік хваробы можа пранікаць у арганізм здаровага чалавека праз пашкоджаныя скуру і слізістыя абалонкі. Да гэтай групы інфекцый адносяцца венерычныя хваробы, якія перадаюцца пры палавым кантакце; шаленства і садоку, заражэнне якімі адбываецца пры ўкусе хворымі жывёламі; слупняк, які ўзнікае пры раненнях; сібірская язва, can і яшчур, якія перадаюцца праз слізістыя абалонкі.
Аднак некаторыя хваробы (чума, тулярэмія, сібірская язва і інш.) могуць перадавацца рознымі шляхамі, што не адпавядае прыведзенай класіфікацыі. Таму існуюць класіфікацыі інфекцыйных хвароб, заснаваныя на іншым падыходзе (заанозы, рыкетсіёзы, вірусныя хваробы і інш.).
3.2.4. Дэзінфекцыя
Апрача агульнасанітарных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку інфекцыйных захворванняў, вялікае значэнне ў перарыванні эпідэмічнага ланцуга і спыненні хваробы маюць дэзінфекцыя, дэзінсекцыя і дэратызацыя.
Дэзінфекцыя (абеззаражванне) — гэта знішчэнне патагенных мікробаў у навакольным асяроддзі чалавека.
Адрозніваюць два віды дэзінфекцыі: прафілактычную і ачаговую.
Прафілактычная дэзінфекцыя праводзіцца незалежна ад наяўнасці інфекцыйных захворванняў з мэтай іх прадухілення. Яна перашкаджае накапленню і распаўсюджванню ўзбуджальнікаў інфекцыі ў навакольным асяроддзі і заключаецца ў сістэматычным абеззаражванні сцёкавых водаў, смецця, памяшканняў у месцах збору вялікай колькасці людЗей (вакзалы, лазні, рынкі, магазіны і інш.), праветрыванні і вільготнай уборцы пакояў, мыцці рук перад ядой, абеззаражванні вадаправоднай вады, пастэрызацыі малака, кансерваванні прадуктаў і інш.
Ачаговая дэзінфекцыя праводзіцца ў ачагу інфекцыі (кватэра, інтэрнат, дзіцячая ўстанова і г. д.). Яна можа быць цякучая і заключная.
Цякучая дэзінфекцыя праводзіцца ў непасрэдным асяродцзі хворага з мэтай знішчэння ўзбуджальнікаў інфекцыі пасля выдзялення іх з крыніцы інфекцыі. Яна прадугледжвае дэзінфекцыю і дэзінсекцыю памяшкання, абеззаражванне прадметаў догляду, посуду, выдзяленняў, кіпячэнне і прасаванне бялізны, выкананне правіл асабістай гігіены.
Цякучая дэзінфекцыя ў інфекцыйным аддзяленні з’яўляецца галоўным мерапрыемствам бальнічнага рэжыму.
Заключная дэзінфекцыя праводзіцца пасля шпіталізацыі, выздараўлення або смерці хворага з мэтай ачышчэння ачага інфекцыі ад узбуджальніка. Яна бывае аднаразовая і праводзіцца ў першыя 6—12 гадзін пасля ізаляцыі хворага.
Спосабы дэзінфекцыі. Дэзінфекцыю праводзяць механічнымі, фізічнымі і хімічнымі спосабамі.
Механічныя спосабы прадугледжваюць пабелку, пафарбоўку і праветрыванне памяшканняў, вільготную ўборку, вы-
даленне пылу з адзення і пасцельных рэчаў, мыццё рук перад адой і інш.
Фізічныя спосабы ўключаюць уздзеянне ультрафіялетавымі прамянямі, сонечным святлом, высушваннем, агнём (спальванне смецця, малакаштоўных рэчаў, напальванне металічных прадметаў), кіпеннем. У дэзінфекцыйных камерах выкарыстоўваюць гарачае паветра і вадзяную пару.
Хімічныя спосабы прымяняюцца для знішчэння патагенных мікробаў хімічнымі сродкамі. 3 гэтай мэтай могуць выкарыстоўвацца хлорная вапна, хлораміны, фенол, лізол, фармалін, сулема, кіслоты, шчолачы і інш. Іх выкарысгоўваюць у выглядзе раствораў рознай канцэнтрацыі, а фармалін — таксама і ў газападобным стане.
У выпадках, калі лячэнне хворага праводзіцца ў дамашніх умовах, усе дэзінфекцыйныя мерапрыемствы таксама павінны выконвацца ў поўным аб’ёме.
Пры кішэчных інфекцыях сталовы і чайны посуд хворага неабходна 15 хвілін кіпяціць у 2 % содавым растворы. Бялізна таксама падвяргаецца кіпячэнню ў 2 % содавым або іншым мыйным растворы. Выдзяленні хворага (мачу, кал) засыпаюць сухой хлорнай вапнай, перамешваюць і праз гадзіну пасля гэтага выліваюць у каналізацыю. Ванну, умывальнік і унітаз, якімі карыстаўся хворы, арашаюць 1 % растворам хлораміну. Падлогу ў памяшканні праціраюць 1 % растворам хлораміну або 0,2—1 % растворам хлорнай вапны.
Пасля выздараўлення хворага або шпіталізацыі ўсе прадметы догляду праціраюць 3 % растворам пераксіду вадароду з мыйным растворам або з 0,5 % растворам хлораміну. Памяшканне, дзе знаходзіўся хворы, ванну, унітаз, умывальнік падвяргаюць заключнай дэзінфекцыі 0,5 % растворам хлораміну. Коўдру, матрас, верхняе адзенне чысцяць шчоткай, намочанай тым жа растворам.
Пры крывяных інфекцыях адзенне і пасцельныя рэчы хворага апрацоўваюць у дэзінфекцыйнай камеры. Такой жа дэзінфекцыі падвяргаецца і адзенне людзей, якія кантактавалі з хворым у кватэры.
Пры грыпе сталовы і чайны посуд мыюць гарачай вадой і 5 хвілін кіпяцяць у 1 % растворы харчовай соды, ручнікі і насоўкі кіпяцяць у мыйным растворы. Памяшканне, дзе знаходзіцца хворы, часта праветрываюць, а падлогу 2—3 разы на дзень праціраюць 0,2 % растворам хлораміну.
Пры адзёры і свінцы абмяжоўваюцца частым праветрываннем і вільготнай уборкай памяшкання.
Пры дыфтэрыі і шкарлятыне сталовы і чайны посуд, дзіцячыя цацкі падвяргаюць кіпячэнню на працягу 15 хвілін. Бялізну, ручнікі
і насоўкі намочваюць у 2 % содавым растворы, а затым кіпяцяць 15 хвілін. Памяшканне сістэматычна праветрываюць, падлогу праціраюць 3 % растворам пераксіду вадароду або 0,5 % растворам хлораміну. Гэтак жа дэзінфіцыруюць прадметы абсталявання, падаконнікі, ручкі дзвярэй.
Пры туберкулёзе сталовы і чайны посуд 15 хвілін кіпяцяць у 2 % мыльна-содавым растворы. Бялізну хворага спачатку намочваюць у 2 % мыльна-содавым або іншым мыйным растворы, a затым кіпяцяць на працягу 15 хвілін. Памяшканне хворага сістэматычна праветрываюць, вільготную ўборку ажыццяўляюць растворам любога дэзінфекцыйнага рэчыва. Індывідуальныя плявальніцы хворых на 1/3 аб’ёму заліваюць 5 % растворам хлораміну, а пасля запаўнення макротай вытрымліваюць адну гадзіну і выліваюць у каналізацыю.
3.2.5. Дэзінсекцыя
Дэзінсекцыя — гэта комплекс мер па знішчэнні шкодных членістаногіх (насякомых і кляшчэй) — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб чалавека і шкоднікаў сельскай гаспадаркі.
Адрозніваюць медыцынскую, ветэрынарную і сельскагаспадарчую дэзінсекцыю. МеДыцынская дэзінсекцыя прадугледжвае метады знішчэння членістаногіх (вошы, блохі, камары, маскіты, кляіцчы, клапы, тараканы, прусакі і інш.), якія пераносяць узбуджальнікаў хвароб чалавека.