• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    3 патагенных мікробаў, якія выклікаюць захворванні сельскагаспадарчых жывёл і раслін, да бактэрыяльных сродкаў адносяць узбуджальнікаў энцэфаламіэлітаў коней, яшчура, чумы буйной pa­raTaft жывёлы, свіней і птушак. Усяго замежныя спецыялісты налічваюць не менш як 50 відаў бактэрыяльных сродкаў паражэння чалавека, жывёл і раслін, але найбольш прыдатныя да выкарыстання ў якасці бактэрыяльнай зброі каля 12 відаў (табл. 3.1). Гэты спіс можа быць павялічаны за кошт адшукання новых узбуджальнікаў хвароб, а таксама шляхам геннай інжынерыі.
    У 1944 г. была ўстаноўлена роля ДНК у перадачы спадчыннасці, а ў 1963 г. вызначана яе малекулярная структура (двайная спіраль). У наступныя гады была распрацавана аснова геннай інжынерыі, г. зн. знойдзена магчымасць штучнай рэкамбінацыі асобных сегментаў ДНК і сінтэзу невядомых у прыродзе малекул ДНК з утварэннем арганізмаў з раней запланаванымі якасцямі.
    3 часоў Л. Пастэра вучоныя займаліся распрацоўкай метадаў аслаблення вірулентнасці мікробаў з мэтай атрымання ахоўных вакцын. Некаторыя зарубежныя фірмы, выкарыстоўваючы магчымасці сучаснай генетыкі, дасягаюць генетычнай зменлівасці ў бок павелічэння вірулентнасці мікробаў, што можа прывесці да стварэння новых разнавіднасцяў. Такія мікробы могуць выклікаць невядомыя хваробы, супраць якіх няма сродкаў прафілактыкі і лячэння.
    Генафонд Зямлі з’яўляецца вынікам эвалюцыі ў прыродзе на працягу многіх тысячагоддзяў. Вынікі эксперыментаў з геннай тэхналогіяй цяжка нават прадбачыць: яны могуць аказацца небяспечнымі для ўсіх формаў жыцця на Зямлі.
    Табл. 3. 1. Характарыстыка баявых бахтэрыяльных сродкаў, якія выклікаюць захворванні чалавека (паводле даных замежных аўтараў)
    Назва бахтэрыялвнага сродку
    Захворванне
    Інкубацыйны перыяд, сут
    Лятальнасць пры адсутнасні лячэння, %
    Бактэрыі
    Сібірская язва:
    
    
    
    скурная форма
    1—4
    5—20
    
    лёгачная і кішэчная формы
    1—4
    Да 100
    
    Чума лёгачная
    1-3
    Да 100
    
    Чума бубонная
    2—6
    30-90
    
    Can
    1-5
    90—100
    
    Тулярэмія
    3—6
    5—8 (да 30)
    
    Халера
    1—6
    10—80
    
    Меліяідоз
    1-5
    95-100
    Рыкетсіі
    Эпідэмічны сыпны тыф
    5—15
    40
    
    Пятністая ліхаманка
    2-14
    10-90
    
    Скалістых гор
    
    
    
    Ку-ліхаманка
    14—26
    1—4
    
    Ліхаманка Цуцу Гамушы
    7-18
    20—46 1 болей
    
    Марсельская ліхаманка
    3—18
    2—20
    
    Псіхатоз
    6-25
    5—201 да 40)
    Вірусы
    Натуральная воспа:
    
    
    
    сярод імунізаваных
    5—21
    6—10
    
    сярод неімунізаваных
    5-21
    25-40
    
    Жоўтая ліхаманка
    2-10
    Да 40
    
    Марбургская хвароба
    3-9
    30-38
    
    Клешчавы вясенне-летні
    10-15
    1—20
    
    энцэфаліт
    
    
    
    Камарыны японскі
    4—21
    20—70 (да 80)
    
    энцэфаліт
    
    
    
    Амерыканскі энцэфаліт Сан-
    4—21
    5—30
    
    Луі
    
    
    Грыбкі
    Какцыдыяідоз
    7-18
    Да 5
    
    (какцыдыяідамікоз)
    
    
    
    Бластамікоз
    7—120
    100
    Таксіны хваробат-
    Батулізм
    0,5—1.5
    60-70
    ворных мікробаў
    
    
    
    
    Мікатаксікоз
    2-14
    65—95
    
    Стафілакакоз
    2-14
    65—95
    3.1.4.	Спосабы прымянення бактэрыялагічнай зброі і асаблівасці яе паражальнага дзеяння
    Заражэнне людзей і жывёл бактэрыяльнымі сродкамі можа адбывацца праз дыхальныя шляхі пры ўдыханні заражанага паветра, праз скурнае покрыва пры асяданні на яго мікробных аэразоляў, пры ўкусах заражаных насякомых і кляшчоў, а таксама праз страўнікава-кішачны тракт пры ўжыванні заражанай ежы і вады.
    У выпадку баявога прымянення бактэрыяльных сродкаў шляхі іх пранікнення ў арганізм могуць ісготна адрознівацца ад тых, што існуюць у прыродзе. Так, захворванне жоўтай ліхаманкай у прыродных умовах заўсёды звязана з укусамі камароў, тым часам як пры выкарыстанні бактэрыялагічнай зброі для гэтага дастаткова ўдыхання мікробнай аэразолі.
    На думку замежных спецыялістаў, найбольш верагоднымі спосабамі выкарыстання бактэрыялагічнай зброі могуць быць наступныя.
    1.	Стварэнне ў прыземных слаях атмасферы дробнадысперсных аэразоляў з памерам часцінак ад 1 да 5 мкм. Такія аэразолі можна атрымаць з дапамогай выліўных авіяцыйных прыбораў (ВАП), авіябомбаў, ракет, артснарадаў і мін, начыненых сухімі і вадкімі мікробнымі і таксіннымі сумесямі. Дробнадысперсныя аэразолі лёгка пераносяцца патокамі паветра на вялікія адлегласці і могуць пранікаць у памяшканні і сховішчы. Напрыклад, распыленне 10000 кг аэразолі сібірскай язвы на адлегласці 100 км можа выклікаць паражэнне людзей на плошчы 100000 км2 (0,1 кг на 1 км2 ).
    2.	Трансмісійны метад, заснаваны на тым, што некаторыя насякомыя і кляшчы перадаюць узбуджальнікаў пры ўкусах. Так могуць распаўсюджвацца ўзбуджальнікі чумы, жоўтай ліхаманкі, энцэфалітаў і іншых захворванняў пры выкідванні з самалётаў і ракет кантэйнераў і мяшкоў з заражанымі насякомымі і кляшчамі.
    3.	Дыверсійныя метады непасрэднага заражэння бактэрыяльнымі сродкамі крыніц водазабеспячэння, прадуктаў, фуражу, паветра закрытых памяшканняў, а таксама распаўсюджвання заражаных насякомых і кляшчоў у населеных пунктах.
    Пасля прымянення бактэрыяльнай зброі на мясцовасці ствараюцца ўчасткі заражэння, працягласць існавання якіх залежыць ад прыроды ўзбуджальніка. Напрыклад, узбуджальнік сібірскай язвы можа захоўвацца ў глебе шмат гадоў, у арганізмах заражаных пераносчыкаў працяглы час захоўваюцца і іншыя мікробы.
    Паражальныя якасці бактэрыялагічнай зброі вызначаюцца:
    >	1) здольнасцю бактэрыяльных сродкаў у мізэрных дозах пранікаць
    у арганізм і адначасова выклікаць масавыя інфекцыйныя захворванні;
    >	2) кантагіёзнасцю, або здольнасцю інфекцыйных захворванняў перадавацца ад хворых да здаровых, гэта значыць хутка распаўсюджвацца. Да ліку высокакантагіёзных захворванняў чалавека адносяць чуму, натуральную воспу, сібірскую язву, халеру, марбургскую хваробу і некаторыя іншыя;
    t> 3) драцягласцю існавання ачага заражэння і наяўнасцю інкубацыйнага перыяду пасля заражэння (ад 1—2 да 20—30 і болей сутак). Пры аэрагенным інфіцыраванні інкубацыйны перыяд значна скарачаецца і можа быць ад некалькіх гадзін да 2—3 дзён;
    t> 4) складанасцю і працягласцю індыкацыі, ці выяўлення, узбуджальніка ў знешнім асяроддзі і цяжкасцю дыягностыкі захворванняў пры выкарыстанні камбінаваных рэцэптур бактэрыяльных сродкаў;
    >	5) здольнасцю мікробных аэразоляў пранікаць у негерметызаваныя памяшканні, сховішчы, укрыцці і заражаць людзей, якія знаходзяцца там.
    Гэтыя асаблівасці садзейнічаюць развіццю эпідэмічнага працэсу, ствараюць цяжкасці ў арганізацыі медыцынскай дапамогі і ліквідацыі бактэрыялагічнага ачага.
    3.1.5.	Выяўленне і ліквідацыя бактэрыялагічнага ачага паражэння
    Бактэрыялагічным ачагом паражэння лічацца гарады, населеныя пункты і аб’екты народнай гаспадаркі, якія падвергліся ўздзеянню бактэрыялагічнай зброі з пагрозай узнікнення масавых інфекцыйных захворванняў або паражэння таксінамі. Памеры ачага залежаць ад колькасці і віду выкарыстаных бактэрыяльных сродкаў, спосабу іх прымянення, метэаралагічных умоў, своечасовасці выяўлення і правядзення мер абароны і прафілактыкі паражэнняў.
    Від ачага бактэрыялагічнага паражэння будзе вызначацца выкарыстаным бактэрыяльным сродкам. Камбінаваныя бактэрыяльныя сродкі здольныя выклікаць ачагі камбінаванага паражэння. Заканамернасці эпідэмічнага працэсу інфекцыі добра вывучаны толькі ва ўмовах натуральнага развіцця. Ход штучна ўтвораных эпідэмічных працэсаў можа істотна адрознівацца ад іх і таму цяжка паддаецца прагназаванню.
    Для своечасовага выяўлення прымянення праціўнікам бактэрыялагічнай зброі спецыяльнымі падраздзяленнямі ГА вядзецца бактэрыялагічная разведка, у задачы якой уваходзяць:
    Рыс. 3.1. Процічумны касцюм:
    a — камбінезон, б — капюшон, в — ватна-марлевая павязка, г—с — сабраны камплект: 1 — ватна-марлевая павязка, 2	—
    проціпылавыя акуляры, 3 — капюшон, 4 — процічумны халат, 5 — гумавыя пальчаткі, 6 — камбінезон, 7 — гумавыя боты
    >	1) выяўленне заражанасці бактэрыяльнымі сродкамі паветра, крыніц водазабеспячэння, мясцовасці. харчовых прадуктаў і фуражу;
    >	2) устанаўленне і абазначэнне межаў раёна заражэння;
    >	3) індыкацыя прымененых бактэрыяльных сродкаў;
    t> 4) вызначэнне аб’ёму неабходных мерыпрыемстваў па ліквідацыі вынікаў нападу.
    Пасля выяўлення бактэрыялагічнага ачага паражэння на гэтай тэрыторыі ўстанаўліваецца абсервацыя або каранцін.
    Абсервацыя — гэта сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.
    Абсервацыя прадугледжвае: 1) абмежаванне ўезду і выезду з ачага, забарону вывазу маёмасці без папярэдняй дэзінфекцыі; 2) абмежаванне кантактаў сярод насельніцтва; 3> правядзенне неадкладнай прафілактыкі інфекцый хіміятэрапеўтычнымі сродкамі; 4) правядзенне санітарнай апрацоўкі і вакцынацыі людзей, дэзінфекцыі іх адзення, абутку і жылля; 5) узмацненне медыцынскага назірання ў выглядзе штодзённых аглядаў, тэрмаметрыі, лабараторных даследаванняў і ізаляцыі хворых; 6) узмацненне медыцынскага кантролю за захаваннем санітарнага рэжыму, абеззаражваннем
    вады і харчовых прадуктаў; 7) устанаўленне проціэпідэмічнага рэжыму ў рабоце медыцынскіх устаноў, а таксама іншыя мерапрыемствы па ліквідацыі бактэрыялагічнага ачага.
    Пасля выяўлення віду бактэрыяльнага сродку, калі паражальным агентам аказаўся таксін ці ўзбуджальнік некантагіёзных захворванняў, ізаляцыйна-абмежавальныя мерапрыемствы заканчваюцца і абсервацыя адмяняецца. Пры выяўленні ўзбуджальнікаў кантагіёзных інфекцый (брушны тыф, паратыфы, тулярэмія, бруцэлёз, can, меліяідоз і г. д.) абсервацыя працягваецца. У выпадку выяўлення ўзбуджальнікаў высокакантагіёзных хвароб (чума, халера, сібірская язва, натуральная воспа, марбургская хвароба і інш.) замест абсервацыі ўстанаўліваюць каранцін.
    Каранцін — гэта сістэма проціэпідэмічных і рэжымных мерапрыемстваў, накіраваных на поўную ізаляцыю ачага і ліквідацыю ў ім інфекцыйных захворванняў. Пасля ўстанаўлення каранціну мерапрыемствы, якія раней праводзіліся пры абсервацыі, дапаўняюцца шэрагам рэжымных.
    1.	Выезд з ачага і вываз з яго якой-небудзь маёмасці без папярэдняга абеззаражвання забараняюцца.
    2.	Уезд у ачаг дазваляецца толькі фарміраванням ГА для правядзення мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Перад уездам у ачаг асабовы састаў фарміраванняў рухомых проціэпідэмічніях атрадаў і санітарных дружын забяспечваецца сродкамі індывідуальнай аховы і праходзіць экстранную прафілактыку і вакцынацыю.