Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Медыцынская дэзінсекцыя бывае прафілактычная і ачаговая.
Прафілактычная дэзінсекцыя праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў, якія перашкаджаюць існаванню і размнажэнню членістаногіх. Да мер прафілактычнай дэзінсекцыі адносяцца: падтрыманне чысціні ў жылых і нежылых памяшканнях, рэгулярная вільготная ўборка памяшканняў, прымяненне ахоўных сетак на вокны і дзверы, захоўванне харчовых прадуктаў і іх адходаў у закрытай тары, недаступнай для насякомых, падтрыманне асабістай гігіены, рэгулярная змена нацельнай і пасцельнай бялізны, устаноўка шчыльных накрывак на калодзежы з вадой і проціпажарныя ёмістасці, якія павінны быць недаступныя для насякомых.
Ачаговая дэзінсек-цыя праводзіцца пры паяўленні эпідэмічнага ачага. Яна прадугледжвае прымяненне механічных, фізічных, хімічных і біялагічных спосабаў знішчэння пераносчыкаў хваробы.
Механічны спосаб дэзінсекцыі ўключае звычайныя прыёмы ачысткі памяшканняў і асобных прадметаў (вытрасанне, выбіванне, выкарыстанне пыласосу), прымяненне ліпучай паперы,
пастак з прынадамі для насякомых, ахоўных сетак на вокны і дзверы і інш.
Фізічны спосаб дэзінсекцыі заключаецца ў выкарысганні фізічных сродкаў: гарачага паветра, гарачай вады, пары, агню і інш.
Хімічны спосаб дэзінсекцыі прадугледжвае прымяненне хімічна актыўных сродкаў — інсектыцыдаў. У залежнасці ад шляхоў пранікнення ў арганізм членістаногіх інсектыцыды бываюць кішэчныя, якія пранікаюць праз кішэчны тракт, кантактныя, якія дзейнічаюць пры датыканні праз вонкавыя покрывы, і фуміганты, якія пранікаюць праз дыхальныя шляхі. Яны могуць прымяняцца ў выглядзе дустаў (парашкоў) для апылення месцаў канцэнтравання і выпладу членістаногіх, эмульсій і суспензій для апырсквання, a таксама газаў для фумігацыі (акурвання) памяшканняў.
Інсектыцыды бываюць расліннага паходжання (пірэтроіды), a таксама сінтэтычныя (фосфарарганічныя і карбамінавыя злучэнні, хлорарганічныя рэчывы). У залежнасці ад аб’екту, супраць якога прымяняюцца, яны называюцца акарыцыдамі, калі выкарыстоўваюцца супраць кляшчоў, ларвіцыдамі — супраць лічынак насякомых, авіцыдамі — супраць яец насякомых і кляшчоў. Найбольш часта з іх выкарыстоўваюцца хларафос, карбафос, дыязінон, карбаматы, пірэтрыны, перметрын і інш.
Большасць інсектыцыдаў таксічныя таксама для чалавека і жывёл, таму пры правядзенні дэзінсекцыі патрабуюцца асцярожнасць і дакладнае выконванне інструкцыі па рабоце з імі.
Біялагічны спосаб дэзінсекцыі прадугледжвае выкарыстанне прыродных ворагаў членістаногіх — патагенных для іх вірусаў і грыбкоў, прымяненне атрактантаў — рэчываў, якія валодаюць здольнасцю прывабліваць і садзейнічаць іх знішчэнню. Да біялагічнага спосабу дэзінсекцыі адносяцца таксама вырошчванне і выпуск стэрылізаваных самцоў і іншыя генетычныя метады, якія прыводзяць да паступовага вымірання прыроднай папуляцыі.
3.2.6.	Дэратызацыя
Дэратызацыя — гэта комплекс мер па знішчэнні грызуноў, якія з’яўляюцца крыніцай узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб чалавека і прычыняюць эканамічную шкоду народнай гаспадарцы.
Дэратызацыя праводзіцца механічным, хімічным і біялагічным метадамі.
Механічны метад прадугледжвае адлоў і знішчэнне грызуноў з дапамогай пастак розных сістэм. Каб адлоў быў больш эфектыўны, грызуноў спачатку 7—10 дзён прыкормліваюць на незараджаных пастках. Пры гэтым прынада на пастках павінна быць
свежая, без пабочных паху і прысмаку. У якасці прынады прымяняюць хлеб, намочаны алеем, моркву, сала, каўбасу і інш.
Хімічны метад прадугледжвае прымяненне розных ядаў, якія прымешваюць да харчовых прадуктаў. Так, да хлеба дабаўляюць крысід, заакумарын і іншыя яды ў суадносінах: на 100 г хлебнай крошкі і 2—3 г алею прымешваюць 1—2 г крысіду або 5 г заакумарыну з крухмалам. Заакумарын выпускаецца ў выглядзе сумесі з крухмалам, якая змяшчае 0,5—1 % яду. Каб дэратызацыя была больш эфектыўная, спачатку некалькі дзён грызуноў прыкормліваюць прадуктамі без яду, а затым 4—5 дзён кладуць прынаду з ядам у тых месцах, дзе грызуны яе добра паядалі. На сёмы дзень рэшткі прынады знішчаюць. Атрутную прынаду размяшчаюць у месцах, недаступных для дзяцей і хатняй жывёлы.
Прынаду гатуюць з захоўваннем мер засцярогі, пасля чаго рукі і посуд мыюць гарачай вадой з мылам.
Хімічныя сродкі для знішчэння грызуноў (ратыцыды) у залежнасці ад спосабу прымянення бываюць кішэчныя і дыхальныя (фуміганты).
Да кішэчных ядаў, якія даюць грызунам з харчовымі прадуктамі, адносяцца крысід, заакумарын, ратындан, тыясемікарбазід, цынку фасфід, натрыю і барыю фторацэтаты, фторацэтамід, талію сульфат, барыю карбанат і інш.
Да фумігантаў адносяцца хлорпікрын, вугляроду аксід, вуглекіслата і інш. Яны прымяняюцца для газацыі закрытых памяшканняў (склады, збожжасховішчы і інш.) і нор грызуноў.
3.3.	ПАНЯЦЦЕ АБ ІМУНІТЭЦЕ. СНІД
3.3.1.	Агульныя звесткі аб імунітэце і ахоўных механізмах арганізма
Імунітэт — гэта неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных агентаў і чужародных рэчываў. Такімі агентамі часцей за ўсё бываюць мікробы і яды, якія яны выдзяляюць, — таксіны. Імунітэт да інфекцыйных хвароб праяўляецца ў розных формах.
Адрозніваюць прыродны і штучны імунітэт.
Прыродны імунітэт узнікае натуральным шляхам без свядомага ўмяшання чалавека. Ён можа быць прыроджаны і набыты.
Прыроджаны відавы імунітэт абумоўліваецца прыроджанымі ўласцівасцямі чалавека або дадзенага віду жывёлы, якія перадаюцца ў спадчыну. Так, вядома, што чалавек не хварэе чумой рагатай жывёлы і халерай курэй, а яны не хварэюць брушным або сыпным тыфам.
Набыты імунітэт узнікае ў выніку перанясення інфекцыйнага захворвання. Пасля адных хвароб ён захоўваецца доўга, часам усё жыццё (натуральная воспа, брушны тыф і г. д.), а пасля другіх — кароткачасова (грып).
Штучны імунітэт ствараецца метадам увядзення ў арганізм вакцыны або сывараткі для прадухілення інфекцыйных хвароб. Ён зДўседы бывае набыты.
Імунітэт можа быць актыўны і пасіўны.
Актыўны імунітэт ствараецца ў арганізме актыўным шляхам у выніку перанясення інфекцыйнай хваробы або пасля ўвядзення вакцыны.
Пасіўны імунітэт узнікае пасля ўвядзення ў арганізм сывараткі, якая змяшчае спецыфічныя антыцелы, або шляхам перадачы антыцел ад маці да плода праз плацэнту. Вядома, што дзеці ў першыя месяцы жыцця маюць пасіўны імунітэт да адзёру, шкарлятыны, дыфтэрыі ў тым выпадку, калі маці мае імунітэт да гэтых хвароб.
Працягласць актыўнага імунітэту можа быць ад паўгода да 5 гадоў, а пасля некаторых хвароб (натуральная воспа, брушны тыф) ён можа захоўвацца ўсё жыццё. Пасіўны імунітэт захоўваецца 2—3 тыдні пасля ўвядзення сывараткі, а пры атрыманні антыцел праз плацэнту — да некалькіх месяцаў. Імунітэт забяспечваецца ахоўнымі механізмамі, якія перашкаджаюць пранікненню ў арганізм патагенных агентаў або выклікаюць іх гібель, калі яны ўсё ж праніклі. Да такіх механізмаў належаць ахоўныя ўласцівасці скуры і слізістых абалонак, бактэрыцыднае дзеянне сліны, слёз, страўнікавага і кішэчнага сокаў, лімфоідная сістэма арганізма.
У склад лімфоіднай сістэмы ўваходзяць касцявы мозг, тымус, селязёнка, лімфатычныя вузлы. Усе яны ўяўляюць адзіную сістэму, звязаную крывяноснымі і лімфатычнымі сасудамі, функцыя якой складваецца з канчатковага фарміравання Ві Т-лімфацытаў і ўтварэння спецыфічных антыцел.
Немалаважнае значэнне сярод ахоўных сіл арганізма маюць лейкацыты і клеткі рэтыкулаэндатэліяльнай сістэмы, якія нясуць функцыю фагацытозу, а таксама эрытрацыты крыві, здольныя рэгуляваць напружанасць імунітэту.
3.3.2.	Антыгены і антыцелы. Рэакцыі імунітэту
Антыгены — гэта складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і жывёлы здольныя выклікаць у адказ імунную рэакцыю — стварэнне антыцел. Здольнасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для арганізма бялкі і поліцукрыды. Антыгеннымі ўласцівасцямі валодаюць мікробы і іх яды — таксіны.
Важнейшай асаблівасцю антыгена з’яўляецца яго спе-. цыфічнасць — здольнасць злучацца толькі з тымі антыцеламі, якія ўзніклі ў арганізме ў адказ на яго ўвядзенне. Спецыфічнасць антыгенаў вызначаецца размяшчэннем хімічных радыкалаў і груповак атамаў у іх малекулах.
Антыген састаўляюць актыўныя радыкалы — гаптэны, якія называюцца непаўнацэннымі антыгенамі, і малекулы бялку — шлепер, які надае гаптэну паўнацэннасць антыгену. Гаптэн без шлепера не выклікае стварэння антыцел, але ў рэакцыю з імі ўступае, калі яны ўтварыліся ў адказ на ўвядзенне антыгену, які змяшчае такія актыўныя радыкалы. Гэтым можна вытлумачыць з’явы алергіі, таму што гаптэны могуць утрымлівацца і ў больш простых хімічных злучэннях, якія не з’яўляюцца паўнацэннымі антыгенамі.
Антыцелы — гэта складаныя бялкі — імунаглабуліны плазмы крыві чалавека і цеплакроўных жывёл, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфоіднай сістэмы арганізма пад уздзеяннем антыгенаў.
Антыцелы маюць строгую спецыфічнасць, яны здольныя ўступаць у рэакцыю толькі з тым антыгенам, на які яны былі ўтвораныя ў арганізме. Супраць кожнай інфекцыі ствараюцца толькі свае, спецыфічныя імунныя антыцелы. Аб наяўнасці ў арганізме антыцел можна меркаваць па рэакцыях імунітэту (аглюцінацыя, прэцыпітацыя, бактэрыёліз і інш.) паміж антыгенам і антыцеламі, якая праяўляецца пасля дабаўлення да сывараткі імунізаванага арганізма атыгену.
Адрозніваюць некалькі відаў антыцел:
>	1)аглюцініны, якія абумоўліваюць рэакцыю аглюцінацыі — склейванне мікробных клетак з наступным іх асаджэннем у выглядзе шматкоў, якія зідаць простым вокам;
>	2) прэцыпіціны. якія абумоўліваюць рэакцыю прэцыпітацыі — стварэнне муці і асадку з антыгенаў;
t> 3) л і з і н ы, якія выклікаюць лізіс — рэакцыю растварэння мікробных клетак — бактэрыёліз;
>	4) апсаніны — антыцелы, якія стымулююць фагацытоз;
>	5) антытаксіны — антыцелы, якія нейтралізуюць мікробныя таксіны;
>	6) рэагіны — антыцелы, якія ствараюцца пад уздзеяннсм алергенаў і выклікаюць алергічныя рэакцыі і інш.
Антыцелы прымяняюцца ў выглядзе імунных сываратак для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, адзёру, батулізму, слупняку, газавай гангрэны, сібірскай язвы, лептаспірозаў, шаленства, грыпу, стафілакокавых і іншых захворванняў.
Імунныя сывараткі — прэпараты крыві жывёл ці чалавека, якія змяшчаюць антыцелы. Выкарыстоўваюцца для дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі розных захворванняў. Пасля ўвядзення імуннай сывараткі ўзнікае пасіўны імунітэт, які захоўваецца 3—4 тыдні. Увядзенне імуннай сывараткі праводзіцца па метадзе A. М. Бязрэдкі, які дазваляе дэсенсібілізаваць арганізм: спачатку падскурна ўводзяць 0,1 мл, праз 30 хвілін — 0,2 мл, а праз 1—2 гадзіны — унутрымышачна ўсю астатнюю дозу сывараткі.