Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
выжываюць да 61—80 дзён, у вадзе адкрытых вадаёмаў — да 48 дзён.
Асноўнай этыялагічнай формай захворвання на тэрыторыі РБ была дызентэрыя Зоннэ.
Крыніца інфекцыі — хворы чалавек. Заражэнне здараецца ў асноўным ад хворых лёгкімі формамі, радзей ад рэканвалесцэнтаў і хворых хранічнымі формамі дызентэрыі. Больш часта хранічная дызентэрыя сустракаецца ў дзяцей ва ўзросце 1—2 (23 %) і 2—3 гады (29,5 %), сцёртыя формы складаюць 2,6 %. Заражэнне адбываецца праз рот. У страўнікава-кішачны тракт шыгелы трапляюць з рук, забруджаных выдзяленнямі хворага, з харчовымі прадуктамі і вадой. Значная роля ў распаўсюджванні дызентэрыі належыць мухам.
Дызентэрыя валодае выражанай кантагіёзнасцю, можа быць выкарыстана як бактэрыялагічная зброя ў выглядзе бактэрыяльнай аэразолі для аэрагеннага заражэння людзей.
Асноўныя шляхі распаўсюджвання: фекальна-аральны, кантактна-бытавы, водны і харчовы.
z Клінічная карціна. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад некалькіх часоў да 7 дзён, у сярэднім .З дні. Па клінічным цячэнні адрозніваюць вострую і хранічную дызентэрыю і бактэрыяносьбіцтва.
Вострая дызентэрыя можа працягвацца ад некалькіх дзён да 3 месяцаў, пры большай працягласці яна лічыцца хранічнай. Асаблівасці цячэння хваробы залежаць ад віду шыгелы, стану хворага і ад энергічнасці лячэння.
Выяўная форма дызентэрыі вызываецца шыгелай Грыгор’ева— Шыгі, характарызуецца вострым пачаткам, павышэннем тэмпературы да 38—39 ° С, балючымі схваткамі ў жываце з пазывамі на ніз, частым вадкім стулам з прымессю крыві і слізі, тэнезмамі — няспыннымі балючымі падманнымі пазывамі на ніз, развіццём дызентэрыйнага калапсу.
Пры даследаванні крыві ў цяжкіх выпадках адзначаецца нейтрафільны лейкацытоз.
Часцей сустракаецца дызентэрыя з больш лёгкім цячэннем, якая вызываецца шыгелай Зоннэ. Пры гэтай форме хваробы тэмпература цела не перавышае 38 ° С, тэнезмы могуць адсутнічаць, стул некалькі разоў у суткі з прымессю слізі і крыві, але захоўвае калавы характар, калапс не развіваецца.
Падчас хвароба працякае ў форме лёгкага паносу і слабай балючасці ў жываце. Такія хворыя не звяртаюцца да ўрача, пераносяць захворванне на нагах і распаўсюджваюць узбуджальніка інфекцыі ў навакольным асяроддзі.
Несвоечасова пачатае або непаўнацэннае лячэнне, хібы ў хар-
чаванні могуць прывесці да пераходу хваробы ў хранічную форму.
Хранічная дызентэрыя характарызуецца няўстойлівым стулам, перыядычнымі абвастрэннямі каліту, парушэннем функцыі страўніка і кішэчніка, знясіленнем арганізма. Можа цягнуцца гадамі.
Д ы я г н а з устанаўліваюць на падставе клінічнай карціны, вынікаў рэктараманаскапіі і выдзялення шыгел з выпаражненняў хворага ў лабараторыі. 3 8-га дня хваробы дыягназ можа быць пацверджаны рэакцыяй аглюцінацыі або кольцапрэцыпітацыі.
Л я ч э н н е назначаюць з улікам цяжкасці захворвання. Пры выражаных формах дызентэрыі абавязкова прымяняецца антыбактэрыяльная тэрапія. Найбольш часта з гэтай мэтай выкарыстоўваюць вытворныя нітрафурану (фураданін, фуразалідон па 0,1—0,15 г 3—4 разы на дзень). Яны эфектыўныя супраць шыгел пры мінімальным адмоўным уздзеянні на функцыю кішэчніка. Пры цяжкай форме дызентэрыі прымяняюць антыбіётыкі шырокага спектру дзеяння, сярод якіх найбольш эфектыўнымі лічацца прэпараты тэтрацыклінавага рада (тэтрацыкліну гідрахларыд, морфацыклін, вібраміцын, рондаміцын), ампіцылін і ампіокс. Антыбактэрыяльная тэрапія працягваецца 5—7 сутак. Лячэнне тэтрацыклінамі мэтазгодна дапаўняць сульфаніламідамі (фталазол, сульгін — па 1 г 4 разы ў суткі) на працягу 5—7 дзён.
Дэзінтаксікацыйная тэрапія прадугледжвае ўжыванне дастатковай колькасці піцця, унутрывеннае ўліванне гемадэзу (100— 150 мл), плазмы крыві (100—150 мл), 5 % рдствору глюкозы (1,5—2 л) у суткі.
Лячэбнае харчаванне хворых арганізуецца строга індывідуальна на аснове ашчаджальнай дыеты № 4 (4 6, 4 в) з улікам стану арганізма. Ежа павінна быць працёртая, вадкая, вітамінізаваная, пазбаўленая раздражняльных рэчываў. Дыету расшыраюць паступова ў залежнасці ад стану хворага (пры лёгкім захворванні — з 4—6-га дня хваробы).
Лячэнне хранічнай дызентэрыі дапаўняюць уздзеяннем на агульную спецыфічную рэзістэнтнасць арганізма. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюць вакцынатэрапію з прымяненнем вакцыны Чарнахвосгава, а таксама прэпараты неспецыфічнага ўздзеяння (альяс, прадыгіязан і інш.).
П р а г н о з. Пры своечасовым і дастатковым лячэнні прагноз спрыяльны. У іншых выпадках хвароба можа пераходзіць у хранічную форму і бактэрыяносьбіцтва. У выпадках, калі ўзбуджальнікам хваробы з’явілася шыгела Грыгор’ева—Шыгі, прагноз можа быць неспрыяльны.
Прафілактыка дызентэрыі забяспечваецца агульнасанітарнымі мерамі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, забеспячэнні насельніцтва дабраякаснай пітной вадой і харчовымі
прадуктамі, а таксама павышэннем санітарнай культуры. Прафілактыка прадугледжвае своечасовае выяўленне і ізаляцыю хворага, заключную дэзінфекцыю ў эпідэмічным ачагу, цякучую дэзінфекцыю ў непасрэдным асяроддзі хворага. Мерай асабістай прафілактыкі з’яўляецца мыццё рук перад ядой, стараннае мыццё садавіны і агародніны дабраякаснай вадой, кіпячэнне малака і вады. Хворых на дызентэрыю і бактэрыяносьбітаў не дапускаюць да работы на харчовых прадпрыемствах.
Дзеці, якія перанеслі абвастрэнне хранічнай дызентэрыі, дапускаюцца ў дзіцячы калектыў пры наяўнасці нармальнага стулу на працягу 5 дзён, добрым стане і нармальнай тэмпературы.
3.4.3. Таксікаінфехцыі харчовыя
Таксікаінфекцыі харчовыя — група вострых кішэчных інфекцый, якія ўзнікаюць пры ўжыванні прадуктаў, забруджаных мікробамі і іх таксінамі.
Этыялогія. Узбуджальнікамі харчовых таксікаінфекцый можа быць вялікая група патагенных або ўмоўнапатагенных мікробаў, якія здольны вызываць кішэчныя захворванні ў чалавека (сальманэлы, шыгелы, стафілакокі, стрэптакокі, энтэракокі, пратэй, кішэчная палачка і інш.).
Крыніца інфекцыі. Крыніцай узбуджальнікаў харчовых таксікаінфекцый з’яўляюцца людзі і жывёлы, як хворыя, так і бактэрыяносьбіты, якія выдзяляюць узбуджальнікаў з экскрэментамі, інфіцыруюць глебу, прадметы навакольнага асяроддзя, агародніну, ваду адкрытых вадаёмаў.
Шлях перадачы харчовых таксікаінфекцый выключна аліментдрны. Захворванні людзей узнікаюць пры забруджванні ежы (малако, студні, паштэты, вінегрэты, салаты, катлеты, мяса і інш.) у працэсе гатавання, транспарціроўкі, захоўвання і рэалізацыі гатовай прадукцыі, а таксама пры адсутнасці строгага санітарнага кантролю за асобамі, якія працуюць на харчовых прадпрыемствах. Магчымае забруджванне мяса пры забоі жывёл і разбіранні туш на мясакамбінатах.
Клініч.ная карціна. Інкубацыйны перыяд у сярэднім складае 8—14 гадзін, аднак ваганні могуць быць ад 2—4 да 24—48 гадзін. Захворванне можа працякаць у выглядзе восграга гастрыту, гастраэнтэрыту або гастраэнтэракаліту. Пачынаецца хвароба востра з агульнага недамагання, моташнасці, болю ў жываце, ванітаў з’едзенай ежай, павышэння тэмпературы да 38—39° С. Некалькі пазней пачынаецца панос; стул амаль заўсёды захоўвае калавы характар і пах. Хворых непакоіць смага, язык сухаваты, абложаны шараватым налётам. Пры пальпацыі жывата могуць адзначацца
ўмераная балючасць і бурчанне. Печань і селязёнка не павялічаны. Працягласць хваробы звычайна 2—5 дзён.
У цяжкіх выпадках развіваецца моцная інтаксікацыя, стул набывае выгляд рысавага адвару, змяшчае прымесі слізі і крыві, тэмпература паніжаецца да 35,5—35 ° С, узнікае абязводжванне, згушчэнне крыві, развіваюцца калапс, сутаргі.
Д ы я г н а з харчовых таксікаінфекцый устанаўліваюць на падставе даных клінічнай карціны з улікам сувязі з ужываннем інфіцыраванай ежы і выяўлення ў рвотнай масе і экскрэментах узбуджальніка таксікаінфекцыі.
Лячэнне. У якасці даўрачэбнай дапамогі рэкамендуецца прамыванне страўніка 0,5 % цёплым раствврам натрыю гідракарбанату ў вадзе. Пасля прамывання даюць салявое слабіцельнае (25—30 г магнію сульфату) і ставяць ачышчальную клізму. У далейшым праводзіцца сімптаматычнае лячэнне з улікам агульнага стану і абязводжвання арганізма.
Для прафілактыкі абязводжвання хвораму рэкамендуюць піццё вадкасці наступнага саставу: натрыю хларыду — 3,5 г, калію хларыдцу — 1,5 г, натрыю гідракарбанату — 2,5 г, глюкозы — 20 г на 1 л пітной вады. Замест гэтага раствору можна даваць піць ізатанічны раствор натрыю хларыду з глюкозай, мінеральную ваду, гарачы чай. Колькасць выпітай вадкасці павінна адпавядаць яе стратам.
Для дэзінтаксікацыі арганізма прымяняюць прэпараты, якія валодаюць дэзінтаксікацыйнымі якасцямі (гемадэз, энтэрадэз, полідэз).
Пры развіцці калапсу прымяняецца інтэнсіўная тэрапія, накіраваная на ўстараненне сардэчна-сасудзістых расстройстваў (кафеін, мезатон, норадрэналін, страфанцін, корглікон і інш.).
Пры выяўленні стафілакокавай інфекцыі мэтазгодна правесці лячэнне антыбіётыкамі (ампіцылін, ампіокс, метыцылін, аксацылін і інш.).
Пры лёгкіх формах захворвання хворыя ў шпіталізацыі патрэбы не маюць. Пры з’явах выражанай інтаксікацыі, сардэчна-сасудзістай слабасці, захаванні ванітаў і паносу хворыя падлягаюць шпіталізацыі ў інфекцыйную бальніцу.
Прафілактыка харчовых таксікаінфекцый прадугледжвае строгае выкананне санітарных і тэхналагічных нормаў пры нарыхтоўцы, транспарціроўцы і захаванні харчовых прадуктаў, гатаванні і выкарыстанні гатовай ежы, а таксама правіл асабістай гігіены персаналам харчовых прадпрыемстваў. Прадукты, якія хутка псуюцца, неабходна захоўваць на холадзе. Мяса, рыбу і іншыя сырыя прадукты трэба разбіраць на розных сталах і дошках, рознымі нажамі. Гатовая ежа захоўваецца ў чыстым посудзе. Ужываюць ежу адразу пасля тэрмічнай апрацоўкі, а калі гэта немагчыма,
захоўваюць на холадзе, а перад ужываннем падвяргаюць паўторнай тэрмічнай апрацоўцы.
3.4.4. Батулізм
Батулізм — цяжкая інтаксікацыя, якая ўзнікае пасля ўжывання прадуктаў, якія заражаны бацыламі батулізму або змяшчаюць таксіны.
Этыялогія. Узбуджальнікам хваробы з’яўляюцца бацылы батулізму. Гэта невялікія палачкі даўжынёй 4—9 мкм, рухомыя, маюць ад 4 да 35 жгуцікаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе і існуюць у навакольным асяроддзі ў выглядзе ўстойлівай формы — спор. Вядома 6 тыпаў бацыл батулізму (A, В, С, D, Е, F). Характэрнай уласцівасцю ўсіх тыпаў бацыл з’яўляецца іх здольнасць выпрацоўваць у анаэробных умовах моцныя яды — таксіны.