Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Прафілактыка СНІДу павінна праводзіцца не шляхам пагалоўнага абследавання насельніцтва, якое малаэфектыўнае, а сярод пэўных груп, якія належаць да груп павышанай рызыкі. Да іх можна аднесці гомасексуалістаў, прастытутак, наркаманаў і рэцыпіентаў донарскай крыві. У першую чаргу павінны абследавацца вучні старэйшых класаў школ, навучэнцы ПТВ і студэнты.
Як ужо вядома, галоўны шлях распаўсюджвання СНІДу ў папуляцыі чалавека — палавы. Гэта тлумачыцца тым, што вірус знаходзіцца ў сперме, похвенных выдзяленнях і крыві інфіцыраваных людзей. Найбольш небяспечнымі для заражэння з’яўляюцца гомасексуальныя палавыя зносіны ў мужчын і жанчын (лесбійскае каханне). Такія кантакты суправаджаюцца пашкоджаннем слізістых абалонак, якія фізіялагічна не прыстасаваны для такіх актаў.
Асноўным фактарам рызыкі заражэння як пры гома-, так і пры гетэрасексуальных палавых кантактах з’яўляецца частая змена палавых партнёраў. У сямейных парах перадача ВІЧ ад аднаго з заражаных другому складае ад 35 да 60 %. Гэта ў значнай ступені вызначаецца ўзроўнем культуры партнёраў і выкарыстаннем механічных кантрацэптываў, якія блакіруюць абмен сакрэтамі і экскрэтамі цела. Адпаведна гэтаму асноўныя мерапрыемствы па прадухіленні заражэння павінны быць накіраваныя на выхаванне негатыўнага стаўлення да выпадковых палавых сувязей, палавых вычварэнняў і распусты.
Звычайныя бытавыя кантакты грамадзян з хворымі і вірусаносьбітамі (поціск рукі, карыстанне телефонным апаратам, агульнай ваннай, туалетам, посудам, цацкамі і г. д.) не выклікаюць заражэння, таму што ВІЧ нетрывалы ў знешнім асяроддзі. Лічаць, што карыстанне грамадскім транспартам, наведванне тэатраў і нават кашаль і чханне не распаўсюджваюць ВІЧ. Вірус адчувальны да мыла, шчолачаў, дэтэргентаў, спірту, якія інактывуюць яго менш чым за 10 хвілін.
У знешнім асяроддзі пры тэмпературы 37° С ВІЧ захоўвае жыццядзейнасць на працягу 5 сутак, пры 50° —30 хвілін, пры 60° —24 секунды, а пры 100 °C гіне імгненна. Аднак у цырульнях павінны строга выконваць правілы дэзінфекцыі інструментаў. Пасля кожнага наведвальніка іх неабходна прамываць цёплай вадой з мылам, a затым стэрылізаваць на працягу 45 хвілін. Пасля гэтага іх апускаюць для захоўвання ў спірт-дэнатурат да паўторнага выкарыстання. Насгольнае шкло пасля кожнага наведвальніка праціраюць 3 % растворам хлораміну.
Медыцынскі інструментарый пасля выкарыстання апускаюць на 15 хвілін у раствор шчолачы, падагрэты да 50° С, пасля чаго старанна мыюць і стэрылізуюць на працягу 45 хвілін.
Сталовы посуд, прадметы догляду абясшкоджваюцца апусканнем у 3 % асветлены раствор хлорнай вапны ці 5 % раствор хлораміну. Брудная бялізна хворых абясшкоджваецца кіпячэннем ці апусканнем у 3 % раствор хлораміну.
Згодна з загадам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Аб мерах прафілактыкі паражэння вірусам СНІД», які дзейнічае на тэрыторыі РБ, усе іншаземцы, якія прыбываюць на вучобу ці работу ў краіну на тэрмін больш 3 месяцаў, праходзяць праверку на СНІД. Іншаземцы, ініцыраваныя вірусам ВІЧ, падлягаюць дэ партацыі з краіны.
Грамадзяне РБ, якія былі за мяжой звыш 3 месяцаў, таксама пры вяртанні на радзіму праходзяць абследаванне на ВІЧ-носьбіцтва. Прадугледжаны і меры пакарання асоб, якія свядома распаўсюджваюць хваробу.
3.4.	КІШЭЧНЫЯ ІНФЕКЦЫІ
3.4.1.	Брушны тыф
Брушны тыф — агульнае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца працяглай гарачкай, бактэрыяміяй, інтаксікацыяй і паражэннем лімфатычных вузлоў тонкай кішкі. Хварэе толькі чалавек.
Этыялогія. Узбуджальнік брушнога тыфу — сальманэла. Гэта аэробная палачка даўжынёй 1—3 мкм, рухомая, мае 8—20 жгуцікаў, упершыню была адкрыта ў 1876 г. рускім урачом Н. I. Сакаловым, а пазней — С. Эбертам у 1880 г. Сальманэла брушнога тыфу ўстойлівая да 3—6 месяцаў у знешнім асяроддзі, дзе можа і размнажацца.
Крыніца інфекцыі — хворы чалавек, заразны з першага дня захворвання і на працягу ўсяго перыяду хваробы, a таксама бактэрыяносьбіт. Выдзяляецца ўзбуджальнік хваробы з мачой, калам, сліной і жаночым малаком. Пасля папраўкі многія з тых, хто перанёс хваробу, застаюцца бактэрыяносьбітамі на працягу 3—5 тыдняў, a 3—5 % з іх — на шмат гадоў і нават на ўсё жыццё.
Шляхі перадачы інфекцыі. Заражэнне брушным тыфам адбываецца толькі праз рот. Шляхі перадачы інфекцыі наступныя: 1) кантактны шлях, пры якім інфекцыя можа перадавацца праз агульны посуд, пасцель, ручнік, кнігі, дзіцячыя цацкі і іншыя прадметы ўжытку; 2) фекальна-аральны шлях, пры якім інфіцыраванне адбываецца праз ежу і ваду, забруджаныя фекаліямі, пры невыкананні правіл асабістай гігіены, пры механічнай пераносцы мікробаў на ежу мухамі і г. д. Часта прычынай масавых захворванняў брушным тыфам з’яўляецца ўжыванне інфіцыраванага малака.
Клінічная карціна. Інкубацыйны перыяд працягваецца ў сярэднім 14 дзён (ад 7 да 25). Пачынаецца хвароба паступова, хворы не можа дакладна вызначыць дзень яе пачатку. Адзначаюцца агульнае недамаганне, страта апетыту, запоры, радзей панос. Пры паносе стул падчас нагадвае гарохавы суп. Тэмпература павышаецца часцей лесвіцападобна на працягу 4—6 дзён, дасягаючы 39—40 0 С. На гэтым узроўні яна можа ўтрымлівацца 2—3 тыдні з паніжэннем уранку на 1 ° С. Праз 2—3 тыдні тэмпература зноў лесвіцападобна зніжаецца і да канца 4—5-га тыдня становіцца нармальная. Хворы скардзіцца на бяссонніцу і галаўны боль.
Пры абследаванні хворага ў канцы 1-га ці на пачатку 2-га тыдня адзначаюцца: 1) язык «тыфознага» тыпу: абложаны белым налётам у сярэдзіне з патоўшчанымі чырвонымі краямі, на якіх маюцца
сляды зубоў; пры цяжкай форме хваробы язык становіцца сухі з бураватым адценнем; 2) метэарызм, пальпіруецца селязёнка; бурчанне ў правай падуздышнай вобласці; 3) адносная брадзікардыя — пульс адстае ад тэмпературы (пры тэмпературы 39—40 0 С пульс усяго 80—90 удараў у хвіліну); 4) у цяжкіх выпадках — тыфозны стан (бранхіт, ачаговая пнеўманія), трызненне, страта прытомнасці; 5) на скуры жывата і грудзей з 8-9-га дня хваробы з’яўляюцца разеолы — дробныя плямкі бледна-ружовага колеру дыяметрам 2—3 мм, якія знікаюць праз 4—5 дзён, а побач з імі высыпаюць новыя; высыпанне працягваецца ўвесь гарачкавы перыяд, колькасць разеол можа вагацца ад 4—6 да 20—25, a то і болей.
У карціне крыві з 4—5-га дня хваробы адзначаюцца лейкапенія з адносным лімфацытозам, трамбацытапенія, а к канцу хваробы — анемія.
3 падзеннем тэмпературы да нармальнай стан хворых паляпшаецца, аднак праз 1—3 тыдні бываюць рэцыдывы, або звароты, хваробы. Клінічная карціна рэцыдываў падобная да сімптомаў першай хвалі брушнога тыфу, аднак працякае лягчэй і карацей. Рэцыдыў можа быць адзін, радзей — два, а ў некаторых выпадках і болей.
Клінічная карціна брушнога тыфу вельмі разнастайная. Поруч з цяжкімі формамі хваробы, рэцыдывамі і ўскладненнямі бываюць лёгкія формы з кароткачасовым павышэннем тэмпературы і ледзь прыметным пагаршэннем стану.
Ускладненні нават пры лёгкіх формах брушнога тыфу могуць быць пагражальныя. Сярод іх найболып небяспечнымі з’яўляюцца: 1) калапс з падзеннем артэрыяльнага ціску (сісталічнага — да 30—40 мм рт. сл., дыясталічнага — да 0); бывае на 18—25-ы дзень хваробы; 2) кішэчны крывацёк, які назіраецца ў той самы тэрмін, што і калапс, можа быць аднаразовы, а можа і паўтарацца з інтэрваламі ў некалькі гадзін або 1—2 дні; 3) перфарацыя сценкі тонкай кішкі ў месцах брушнатыфозных язваў, якія ўтварыліся пасля паражэння лімфатычных фалікулаў, і развіццё перытаніту; назіраецца на 9—15-ы дзень ад пачатку хваробы; момант перфарацыі часта суправаджаецца вострым болем у жываце і развіццём калапсу.
Д ы я г н а з устанаўліваюць на падставе клінічных сімптомаў хваробы і бактэрыялагічнага даследавання крыві ў гарачкавы перыяд. 3 8—9-га дня хваробы ў крыві з’яўляюцца аглюцініны, і дыягназ можа быць пацверджаны рэакцыяй аглюцінацыі Відаля.
Л я ч э н н е хворых праводзіцца ў аддзяленні інфекцыйнай бальніцы і прадугледжвае антыбактэрыяльную тэрапію антыбіётыкамі (леваміцэцін па 0,5 г або ампіцылін па 0,5 г 4—6 разоў у суткі і інш.). Тэмпература пры гэтым можа нармалізавацца
на 4—6-ы дзень хваробы, аднак такое лячэнне працягваюць яшчэ два дні. Затым дозу антыбіётыку змяншаюць і даюць 3 разы ў суткі яшчэ 8 дзён.
На працягу гарачкавага перыяду і тыдня пасля яго хворым назначаюць строгі пасцельны рэжым. 3 10-га дня пасля нармалізацыі тэмпературы ім дазваляюць сядзець.
Пры развіцці кішэчнага крывацёку ўводзяць унутрымышачна 1—2 мл 1 % раствору вікасолу і 10 мл 10 % раствору кальцыю глюканату, а ўнутрывенна — 100—200 мл 5 % раствору амінакапронавай кіслаты капельна або аднагрупнай донарскай крыві.
Пры выяўнай інтаксікацыі пераліваюць гемадэз або іншыя прэпараты дэзінтаксікацыйнага дзеяння.
Хворым назначаюць дыету № 4. У гарачкавым перыядзе ежа павінна быць працёртая, з дастатковым утрыманнем вітамінаў, бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.
Пры доглядзе хворых надаюць увагу своечасовай дыягностыцы магчымых ускладненняў і аказанню пры гэтым неабходнай дапамогі.
Прафілактыка брушнога тыфу прадугледжвае своечасовае выяўленне, ізаляцыю і лячэнне хворых і бактэрыяносьбітаў, дэзінфекцыю памяшкання, дзе жыў хворы, медыцынскі нагляд за асобамі, якія былі ў кантакце з хворым, на працягу 21 дня. Акрамя таго, да мераў прафілактыкі адносіцца выкананне гігіенічных нормаў пры прыёме ежы (мыццё рук перад ядой, мыццё агародніны і садавіны дабраякаснай вадой, кіпячэнне вады, якая ўзята з адкрытага вадаёму, і малака, якое набыта ў разліў). Па эпідэмічных паказаннях праводзіцца вакцынацыя насельніцтва.
3.4.2.	Дызентэрыя
Дызентэрыя бактэрыяльная — вострае інфекцыйнае захворванне чалавека с пераважным паражэннем тоўстай кішкі і агульнай інтаксікацыяй арганізма.
Этыялогія. Узбуджальнікі дызентэрыі — бактэрыі з роду шыгел, які адносіцца да сям’і кішэчных мікробаў, патагенных для чалавека. Шыгелы былі дасканала вывучаны ў 1898 г. японскім вучоным К. Шыгам ад імя якога і атрымалі родавую назву. Шыгелы — палачкі з закругленымі канцамі даўжынёй 2—3 мкм. Вядомыя 4 віды і 10 сератыпаў шыгел. Яны адрозніваюцца структурай антыгенаў і ўстойлівасцю ў навакольным асяроддзі. Найменш устойлівыя шыгелы Грыгор’ева — Шыгі, найбольш устойлівыя — шыгелы Зоннэ. Так, у малацэ пры пакаёвай тэмпературы шыгелы Грыгор’ева — Шыгі захоўваюць жыццядзейнасць 2—3 дні, Штуцэра—Шмітца — 3—5, Флекснера — 2—6, Н’юкасл — 3—6, Зоннэ — 6—10 дзён. У вадаправоднай вадзе шыгелы Зоннэ і Н’юкасл