Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
Іван САВЕРЧАНКА
Старажытная Беларусь — краіна, дзе перакрыжоўваліся культурнагістарычныя традыцыі Усходу і Захаду. Некалькі стагоддзяў тут побач з пракаветным Паганствам існавалі тры сусветныя рэлігіі — Хрысціянства (Праваслаўе, Каталіцтва, Рэфармацыя, Вуніяцтва), Юдаізм і Мусульманства. Беларусь, аднак, унікла крывавых рэлігійных войнаў. Нашыя продкі здолелі знайсці цывілізаваныя формы развіцця грамадства, тую “залатую сярэдзіну” (лац. aurea mediocritas), дзякуючы якой былі спыненыя забурэнні. Баталіі разгараліся на старонках рукапісных і дру
каваных кніг. Функцыянаванне інстытуцыяў улады, шляхоцкая дэмакратыя, рэформа адміністрацыйнай і судовай сістэмаў, хаўрус з Польшчай, статус Праваслаўнай Царквы, эклесіялогія, антрапалогія і этыка — вось тыя праблемы, што дыскутаваліся ў старабеларускім пісьменстве.
Ібан САВЕРЧАНКА
‘Жнха mebiomtas
Ібан САВЕРЧАНКА
‘Жшха mebiomtae
КНІЖНАПІСЬМОВАЯ КУЛЬТУРА
БЕЛАРУСІ
Адраджэнне і ранняе барока
МІНСК “ТЭХНАЛОГІЯ” 1998
ББК 87.3 (4Бел)
С 12
УДК[1(476)(091)+882.6.09]«15/16>>
Рэцэнзенты:
Уладзімір Конан, доктар філасофскіх навук
Генадзь Цыхун, доктар філалагічных навук Аркадзь Жураўскі, членкарэспандэнт НАН Беларусі
Даследванне і выданне ажыццёўленыя пры падтрымуы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследванняў, Інстытута «Адкрытае грамадства» і Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
ISBN 9856234077
© І.Саверчанка, 1998.
© Мастацкае афармленне.
Макетаванне. «Тэхналогія», 1998.
Жтрп
Ацалелыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства, створаныя ў эпоху Адраджэння і ранняга барока — “залатую пару” нашае культуры, J выклікаюць глыбокае зацікаўленне навукоўцаў, спецыялістаў розных гуманітарных галін — мова і літаратуразнаўцаў, этнолагаў, гісторыкаў філасофіі і культуры. 1 этае зацікаўленне зусім заканамернае, бо інтуіцыя і логіка падказваюць — менавіта там, у мінулым, трэба шукаць адказу на асноватворныя пытанні фармавання адметнай беларускай культуры, лексічна багатай, гнуткай і вобразнай мовы, своеасаблівага прыгожага пісьменства, развітой філасофскай, грамадскай і юрыдычнаправавой думкі. Выяўленне шматстайных духоўнакультурных чыннікау, што ўплывалі на фармаванне нацыі, этычных і эстэтычных ідэалаў беларусаў, бадай, найгалоўнейшая ўмова спасціжэння генезісу і эвалюцыі беларускай ідэі ад яе пачатковых праяваў да выразна акрэсленых, завершаных і дасканалых формаў.
Кніжнапісьмовая спадчына беларусаў эпохі Адраджэння і ранняга барока — унікальная з’ява славянскай і еўрапейскай культуры, сапраўдная перліна мінуўшчыны, высокая праява духоўнай творчасці народа, неацэнны скарб, якім з поўным правам могуць і павінны ганарыцца нашчадкі як вечнай і нязменнай каштоўнасцю.
Асэнсаванне кніжнапісьмовай культуры XVI—сярэдзіны XVII ст. пачалося ў мінулым стагоддзі. Першы важкі крок на гэтым шляху — праца П.У.Уладзімірава, выдатнага кнігазнаў
6
У с т у п
ца, даследніка перакладной літаратуры*, аўтара фундаментальнай манаграфіі “Доктор Францнск Скорнна: Его переводы, печатные нздання м язык” (СПб., 1888).
3 імем акадэміка Я.Ф.Карскага звязаны апагейны этап вывучэння культуры і мовы беларускага этнасу. Пяру гэтага выдатнага вучонага належаць глыбокія археаграфічныя даследванні беларускіх рукапісных зборнікау**, лінгвістычны і тэксталагічны аналіз старажытных перакладаў XV—XVII стст. на беларускую мову Псалтыра***, урэшце, капітальная энцыклапедычная праца Беларусы , другі выпуск трэцяга тома якой прысвечаны якраз старажытнабеларускай кніжнапісьмовай культуры.
Заслуга Я.Ф.Карскага ў тым, што ён упершыню, абапіраючыся на глыбокі навуковы аналіз, вылучыў асноўныя перыяды развіцця беларускага прыгожага пісьменства, разгледзеў асноўныя жанры і віды старасвецкай кніжнапісьмовай спадчыны, прааналізаваў творы перакладной літаратуры, летапісы, дзённікі, паэзію, юрыдычныя помнікі, рэлігійнабагаслоўскую палемічную літаратуру і школьную драматургію****.
Праблемы развіцця ўсходнеславянскіх кніжнапісьмовых культур ва ўзаемаўплывах і ўзаемадзеяннях развязвалі ў сваіх даследваннях У.М.Ператц, М.С.Грушэўскі, С.І.Маслаў, А.М.Весялоўскі, А.І.Сабалеўскі, М.Н.Спяранскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, М.М.Улашчык ды інш*****.
*Гл.: Владймйров П.В. Жйтйе св.Алексйя, человека божйя, в западнорусском переводе конца XV века // ЖМНП. СПб., 1887. N 10. С. 250—267.
Карскйй Е.Ф. Западнорусскйй сборнйк XVzo века, прйнадлежайрш Нмператорской публйчной бйблйотеке. Q. I. N 391: Палеографйческйе особенностй, состав н язык рукопйсй. 1897 // Сб. отделенйя рус. яз. й словесностй Нмп. акад. наук. Т. 65. N 8.
*** Карскйй Е.Ф. Западнорусскйе переводы Псалтырй e XV—XVII веках. Варшава, 1896.
**** рл . КарСКйй Е.Ф. Белоруссы. Т. 3. Очеркй словесностй белорусского племенн. Вып. 2. Старая западнорусская пйсьменность. СПб.. 1921.
***** гл . []еретц В.Н. Повесть о трех короляхволхвах в западнорусском спйске XV века // Памятнйкй древней пйсьменностй й йскусства. СПб., 1903. Т. 150, Яго ж: Псследованйя н матерыалы no ucmopuu старйнной украйнской лйтературы XVI—XVIII веков. Л.. 1929; Грушевскйй М.С.
Історія украінськоі літературй. Т. 5. Культурні і літературні течіі на Украіні в XV—XVI вв. і перше Відродженне (1580—1610 рр.). Кйів. 1926;
У с т у п
7
Даследванні старабеларускай кніжнапісьмовай культуры ў канцы XIX—пачатку XX ст. мелі, аднак, шэраг сур’ёзных хібаў і заганаў. Яны нярэдка пісаліся выключна з той мэтай, каб давесці, што Беларусь — “мсконно русскнй край”, a беларускі народ — “одна нз ветвей едмного русского племенм”. Такі падыход, у аснове якога маскоўскі сіндром уласнай вялікасці, асаблівай гістарычнай ролі і месіянскага наканавання, лучыў усіх “западноруссов , ідэйным натхняльнікам і арганізатарам якіх у XIX ст. выступіў віленскі генералгубернатар М.Мураўёў, трапна ахрышчаны “Вешальнікам”. Менавіта ягоную русіфікатарскую дактрыну рэалізоўвалі на практыцы прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі ўраджэнец Беларусі М.Каяловіч у славянафільскіх выданнях (“Московскне ведомостн”, “День”, “Русь” і інш.), а таксама К.Гаворскі, рэдактар “Вестннка Западной Росснн” (1864—1871)*. 3 той жа мэтай — “нравственного завоевання Западного края’ — у 1864 г. была створаная Віленская археаграфічная камісія, якая выдавала актавыя матэрыялы і помнікі прыгожага пісьменства. Варта, аднак, зазначыць: тэксталагічныя выданні камісіі, перадусім “Помнікі палемічнай літаратуры Заходняй Русі” (у 3 тамах)**, сталі прыкметным этапам на шляху адкрыцця старога беларускага пісьменства, бо ў іх упершыню паводле старажытных арыгіналаў друкаваліся творы Арцёмія, З.Капысцен
* Сутнасць "западноруссйзма" выдатна раскрыў А.Цьвікевіч у кнізе: “Западноруссйзм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в." (Менск, 1929). Ідэі А.Цьвікевіча развівае сучасны даследнік Дз.Караў у публікацыі: “Пачаткі беларускага крыніцазнаўства' (Спадчына. 1994. N 5. С. 9—18).
** Гл.: Русская йсторйческая бйблйотека. СПб., 1878. Т. 4: 1882. 7 . 7; 1903. Т. 19.
Маслов С.Н. "Казанье" Мелетйя Смотрйцкого на честный погреб о.Леонтйя Карповйча. Кйев, 1908; Яго ж: Кйрйлл ТранквйллйонСтавровейкйй й его лйтературная деятельность. Кйев, 1984: Веселовскйй А.Н. Нз ucmopuu романа u повестй // Нзвестйя ОРЯС. 1888. Вып. 2; Соболевскйй А.Н.Псреводная лйтература Московской Pycu XIV—XVII вв. СПб., 1903: Сперанскйй М.Н. Переводные сборнйкй йзреченйй в славянорусской пйсьменностй: Нсследованйе й тексты. М., 1904: ДовнарЗапольскйй М.В. В.Н.Тяпйнскйй — переводчйк евангелйя на белорусское наречйе // НОРЯС. СПб., 1899. Т. 4. С. 1031—1064: Улашйк Н.Н. Очеркй no археографйй й йсточнйковеденйю ucmopuu Белоруссйй феодального перйода. М., 1973.
8
У с т у п
скага, П.Скаргі, Б.Гербеста, І.Пацея, Клірыка Астрожскага, К.Філалета, М.Сматрыцкага, а таксама ананімныя трактаты пісьменнікаўпалемістаў (“Спісанне супраць лютараў”, “Пытанні і адказы”, “Пасланне да лацінянаў з іх жа кніг”).
Багатае на фактычны матэрыял піянерскае даследванне А.С.Архангельскага “Очеркн нз нсторнн западнорусской лнтературы XVI—XVII вв.: Борьба с католнчеством н западнорусская лнтература конца XVI—первой половнны XVII в.'” (М„ 1889. Вып. 1—2) вельмі шмат губляе ад таго, што вучоны звёў шырокі спектр праблемаў кніжнапісьмовай культуры да вузкаканфесійнага падзелу пісьменнікаў і іх твораў на “праўдзівыя ”, або праваслаўныя, і “памылковыя”, у лік якіх трапілі каталіцкія, пратэстанцкія і вуніяцкія аўтары.
Шырокавядомая шматтомная праца Макарыя “йсторня русской церквн (СПб., 1868—1883. Т. 1—12) гэтаксама скрозь працятая “западнорусской” ідэалогіяй, што вельмі зніжае яе навуковыя вартасці, робіць аднапланавай і неаб’ектыўнай.
Сярод тэксталагічных выданняў XIX—пачатку XX ст. вылучаюцца два выпускі “КірылаМяфодзеўскага зборніка”*. Тут у перакладзе на рускую мову апублікаваныя выдатныя палемічныя і тэалагічныя трактаты М.Сматрыцкага (“Апалогія”, 1628; “Парэнэзіс”, 1629).
На пачатку XX ст. важкі ўклад ва ўсходнеславянскую тэксталогію ўнёс вядомы ўкраінскі вучоны К.Студзінскі. У 1906 г. ён выдаў “Помнікі палемічнага пісьменства канца XVI—пачатку XVII ст.”, сярод якіх творы С.Зізанія (“Казанне св.Кірылы Ерусалімскага ”, 1596), Шч.Жаброўскага (“Кукаль, які рассявае С.Зізаній”, 1595), Клірыка Астрожскага (“Адказ на другі ліст І.Пацея ”, 1599) і інш.**
Да ліку сама каштоўных тэксталагічных працаў належыць “Архнв ЮгоЗападной Росснн, нздаваемый комнссней для
* КйрйллоМефодйевскйй сборнйк. Нздал А.Мартынов. Лейпцйг; Парйж, 1863. Вып. 1; 1867. Вып. 2.
** Гл.: Пам'яткй полемічного гшсьменстеа кінйя XVI і початку XVII cm. Вйдав Др. Кмрйло Студйньскйй. Львів, 1906.
У с т у п
9
разбора древннх актов, состояшей прн кневском, подольском н волынском генералгубернаторе” (Кнев, 1914. Ч. 1. Т.8). Тут упершыню паводле старажытных арыгіналаў былі надрукаваныя творы Я.Руцкага (“Экзамен Абароны”, 1621), Я.Тышкевіча, А.Храптовіча, М. Грызны і І.Мялешкі ( Аіст да законнікаў манастыра Святого Духа”, 1621), М.Сматрыцкага ( Эленхус”, 1622), Л.Сялявы (“Антыэленхус”, 1622), С.Косава (урывак з “Патэрыкона”, 1635 і “Экзэгезіс”, 1635), а таксама шэраг ананімных тэкстаў — “Сказ