Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
. 2; Любовйч Н.Н. К ucmopuu йезуйтов в лйтовскорусскйх землях в XVI в. Варшава, 1888: ДовнарЗапольскйй М.В. Церковь й духовенство в домонгольской Pycu. М.. 1906: Станкевіч Ад. Хрысціянства і Беларускі народ. Вільня, 1940, Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай ІДарквы Беларускага народу. НьюЕрк, 1956; Lukaszewicz J. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie. Poznan, 1842. T.l; Adamowicz F. Kosciot Augsburski w Wilni. Wilnia, 1855; Chodyniecki K. Proby zaprowadzenia chrzescijanstwa na Litwie // Przeglqd historyczny. Warszawa, 1914. T.18. Z.3. S. 257—319: Zbior pomnikow Reformacji kosciola polskiego i litewskiego: Zabytki z wieku XVIgo. Wilno, 1925; Stankiewicz Ad. Rodnaja^mowa й Swiatyniach. Wilnia, 1929; Ochmanski J. Biskupstwo Wilenskie w Sredniowieczu. Poznan, 1972; Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. 1370—1632. Warszawa, 1934.
Трыумф Рэнесансу
27
традыцыяў іншых эпох і іншых народаў у мастацкай культуры Беларусі перыяду Адраджэння і ранняга барока*.
АДКРЫЦЦЁ АНТЫЧНАСЦІ. 3 паасобнымі праявамі антычных культур — грэцкай, рымскай і габрайскай — беларусы пазнаёміліся ўжо ў часы ранняга Сярэднявечча праз “Хроніку” Іаана Малалы, “Ізборнік” Святаслава, “Хроніку” Георгія Амартолы, “Элінскарымскі летапісец XIII ст. Аднак сапраўднае адкрыццё нашымі продкамі шматколернага, поліфанічнага антычнага свету адбылося менавіта ў эпоху позняга Адраджэння і ранняга барока.
Працэс уваходжання Антычнасці ў культуру Вялікага Княства Літоўскага, як сведчаць шматлікія факты, быў досыць складаны і супярэчлівы, што ў многім вызначалася даўнай традыцыяй, закладзенай апалагетамі Хрысціянства — Тацыянам, Тэафілам, Тэртуліянам, Арнобіем і 1 рыгорыем I, якія цалкам не прымалі паганскай духоўнасці, лічачы яе “д яблавым” стварэннем. Праўда, некаторыя хрысціянскія тэолагі — Юстын, Клімент, Арыген, Лактанцый і Баэцый — ужо ў першыя вякі Хрысціянства пераадолелі нутраныя сумневы і звярнуліся да Антычнасці, пачаўшы напоўніцу скарыстоўваць усе яе духоўныя скарбы.
Неадназначнасць успрыняцця аўтарытэтнымі багасловамі Антычнасці сталася прычынаю стрыманага, а часам адкрыта варожага стаўлення да яе інтэлектуалаў нашай краіны. Мусіць, таму ў часы Ф.Скарыны і М.Гусоўскага ў нас не адбылося шырокамаштабнага звароту да антычнае культуры, як тое назіралася ў краінах Заходняй Еўропы. I ўсё ж, нягледзячы на паганскі змест антычнай эстэтыкі ды сур ёзныя перашкоды, працэс яе актыўнага засваення ў XVI—XVII стст. набыў незваротны характар.
* Пададзеныя тут назіранні, вядома, не вычэрпваюйь усяе найскладанейшае медыявістычнае праблемы кніжнапісьмовых традыцыяў у нашай літаратуры XVI—сярэдзіны XVII cm. Бо яшчэ дагэтуль не выяўлены ўвесь кодэкс беларускіх рукапісных кніг і, за рэдкімі выняткамі. не зробленыя іх поўныя бібліяграфічныя апісанні.
28
Раздзел 1
Істотную ролю ў пераадоленні адмоўнага стаўлення ўсходніх славянаў да Антычнасці адыгралі рукапісныя зборнікі Пчала і Ізмарагд *, дзе, як правіла, змяшчаліся ўрыўкі або цытаты з Дэмакрыта, Платона, Арыстоцеля, Эпіктэта, Ксенафонта, Фукідыда, Герадота, Эўрыпіда, Эсхіла, Сафокла, Эпікура, Сакрата, Анаксагора, Геракліта, Парменіда ды інш.
У Вялікім Княстве Літоўскім пашыраліся свецкія перакладныя аповесці — “Троя” (РНБ, F.XVII. N 5; РДзБ, ф. 256. Рум. N 2405) і Александрыя”, аўтарства якой прыпісваеЦЦа Калісфену. Александрыя вядомая ў шасці беларускіх спісах (РНБ, F. XVII. N 5; Q. XVII. N 257; F. IV. N 688; РДзБ, ф. 256. Рум. N 2405, ф. 28 і 29 Бяляева N 1562;
^ет'’ Ф' 19 ПО). Ф.Скарына ў сваёй “Прадмове да ўсёй Бібліі , відаць, не выпадкова назваў “Трою” і “Александрыю найлепшымі гістарычнымі творамі свайго часу, засведчыўшы тым самым іхнае важнае месца ў культуры Беларусі сярод іншых помнікаў старажытнага прыгожага пісьменства.
У асяроддзі адукаваных людзей Вялікага Княства Літоўскага шанаваліся “Мудраслоўі” антычнага паэта і філосафа Менандра (343/2—292/1 гг. да Н.Х.). Пра гэта сведчаць два беларускія спісы, што захаваліся да нашых дзён: адзін у дадатку да Бібліі Мацвея Дзесятага (БРАН, 24.4.28), a ДРУП ў рукапісе XVI ст., які знаходзіцца цяпер у нашай Нацыянальнай бібліятэцы (09/276 к).
У кніжнай культуры Беларусі XVI—XVII стст. ганаровае месца займала імя Марка Тулія Цыцэрона (106________43 гг. да Н Х.) — выдатнага рымскага прамоўцы, палітычнага дзеяча і філосафа. Ягоны твор “Пра абавязкі людзей усіх станаў” карыстаўся велізарным попытам. У перакладзе С.Кашуцкага ён тройчы выдаваўся на польскай мове ў Вялікім Княстве Літоўскім пад тьггулам: “Marka Tulliusa Cicerona о powinnosciach wszech stanow ludzi przez Stanislawa Koszutskiego przelozone i dostatecznymi przypiskami objasnione” (Лоск, 1575; Вільня, 1583, 1593). Наш выдатны папулярызатар антычнай філасофіі
* Два ўнікальньія беларускія рукапісы "Ізмарагда" XVI і XVII стст йяпео захоуваюцца у Вільні (БАН Ает, ф. 19. N 240 і 241).________________~ Р
Трыумф Рэнесансу
29
Беняш Будны таксама пераклаў на польскую мову шырокавядомы дыялог Цыцэрона Пра старасць і выпусціў яго ў 1603 г. у Віленскай друкарні Яна Карчана*. Да гэтага выдання перакладчык напісаў паэтычны зварот Да Сармацыі і прысвячэнне фундатару пану Адаму Храптовічу, у якіх уславіў антычную культуру, навукі і мастацтвы, заклікаў сучаснікаў спасцігаць багаты досвед Антычнасці. Паколькі верш Б.Буднага невядомы чытачу, падаем яго ніжэй на мове арыгінала:
Do Sarmacyi
Jesli mi Pierides byly zyczliwymi, Jesli moj przyzdobily umysl dary swymi. Jesli na mie z iasnego zstapil Gelikonu Promen nauk, lub radniej z niebieskiego tronu. Tobie mila Ojczyzno tym dice sluzyc, tobie Niech to b^dzie, y ia sam tu trwalej ozdobie. Y terazci prowadz^ z Lacium, stawnego Cicerona polskiemi slowy mowi^cego O dojsrzalej starosci, ktora bywa rzeczy Pospolitej filarem, maiac rzad na pieczy.
Ktoremu ty pokaz swoj wzrok, prosze, laskawy, Y mnie chertliwszym uczyn do wietszej zabawy. Bo dowcip zawzdy ch^cia ludzka rozniecony, A niech^cia, zas tenze bywa zagaszony**.
Беняш Будны спрычыніўся да папулярызацыі ў Вялікім Княстве твораў Плутарха (46—127). У 1599 г. у Вільні (друкарня Я.Карчана) выйшаў ягоны пераклад Кароткіх аповесцяў, якія пагрэцку завуцца Апафегматы”. Гэтыя літаратурныя апрацоўкі паводле Плутарха складаліся з чатырох кніг. у першай падаваліся жыццяпісы антычных знакамітасцяў (42) ____ Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Пітагора, Геракліта, Эмпедокла, Дэмакрыта і інш., іхныя сентэнцыі, у другой былі змешчаныя розныя легенды і авантуры, трэцяя прысвячалася
* Вельмі рэдкі паасобнік гэтага выдання зберагаецца цяпер у Менску (НБ РБ, 09/12547. Канвалют).
** Друкуецца паводле выдання: Marka Tulliusa Cicerona ksi?gi o btarosa. Teraz nomo z lacinskiego na polski tezyk z pilnoscia przelozone y ^ydane^ Przez Beniasza Budnego. W Wilnie, w drukami Jana Karcana. Roku 1603. L.l.b.
30
Раздзел 1
лакедэманянам, чацвертая складалася з мудрых выказванняў знакамітых жанчын [320], Да гэтага выдання, як і да выдання Цыцэрона, Б.Будны напісаў паэтычнае прысвячэнне пад назовам Да Чытача , а ў тэксце змясціў вельмі цікавыя каментары (блізу 250), арыгінальныя гістарычнафіласофскія тлумачэнні, якія выразна сведчаць пра гуманістычную скіраванасць светапогляду гэтага перакладчыка і выдатнага пісьменніка.
У другой палове XVI ст. шырокія колы чытачоў нашай краіны пазнаёміліся з^раманам грэцкага пісьменніка Геліядора (III ст.) Эфіопіка’ . Ен быў выдадзены ў Вільні каля 1588 г. на польскай мове пад тытулам: “Historia Ephiopici”*, а ў 1606 г. перавыдадзены. Раман пераклаў Андрэй Захарэўскі паводле нямецкамоўнага выдання. У прадмове, напісанай 3 кастрычніка 1588 г. у Наваградку, перакладчык выказаў сваё стаўленне да антычных хронік, высока ацаніў творчасць Геліядора ды іншых антычных пісьменнікаў.
Дух антычнай культуры захоўваў зборнік “Тайна Тайных” ( Secretum Secretorum”), які быў створаны на Блізкім Усходзе ў VIII—IX стст. паводле старажытных крыніцаў і паданняў. Недзе ў канцы XII—пачатку XIII ст. Філіп Трыпольскі стварыў яго лацінскі адпаведнік. У XV ст. у Кёльне пабачыў свет друкаваны варыянт “Secretum Secretorum", паводле якога неўзабаве былі зробленыя пераклады на нямецкую, ангельскую, французскую, гішпанскую, італьянскую, чэшскую, харвацкую і, урэшце, старабеларускую мовы.
Найдаўнейшы беларускі манускрыпт “Тайны Тайных” (XVI ст.) цяпер зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы (Менск, 09/276 к). Зборнік змяшчае некалькі розных паводле сваёй накіраванасці апавяданняў. Пачынаецца ён “Прамовай Петрыкея збавіцеля (першыя аркушы адсутнічаюць), у якой Петрыкей падрабязна паведамляе пра абставіны, якія прымусілі Арыстоцеля павучаць вялікага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча Антычнасці Аляксандра Македонскага. Далей змешчана ўласна Арыстоцелева брама” (складаецца з васьмі раздзе
Унікальны паасобнік гэтага выдання захоўваецца ў Кракаўскім Нацыянальным музеі.
Трыумф Рэнесансу
31
лаў), дзе таксама робяцца настаўленні цэзару, у прыватнасці, як ён павінны паводзіць сябе, каб зрабіць дзяржаву магутнейшай і ўмацаваць сваю ўладу. Асабліва цікавымі з яўляюцца раздзелы навукі фізіягномікі, малазнаёмай ці ўвогуле невядомай сучаснаму чалавеку. Фізіягноміка — гэта старажытная навука, з дапамогай якой лічылася магчымым па вонкавым выглядзе чалавека вызначыць яго характар і духоўныя якасці. Нярэдка высновы фізіягномікі гучаць для нас гумарыстычна. Вось, напрыклад, як меркавалі пра чалавека паводле яго твару. “У каго твар з мясістымі сківіцамі — той грубы і дурны, а ў каго худы і жоўты — той злосны і ашуканец. Занадта белая скура і блакітныя вочы гавораць пра бессаромнасць, крывадушнасць і лёгкія паводзіны асобы. Каляныя валасы гэта адзнака цвёрдасці розуму і волі, а мяккія сведчанне недахопу розуму”. Шмат месца ў рукапісе займаюць лекарскія павучанні: падрабязна паведамляецца, пры якіх хваробах і якімі зёлкамі трэба карыстацца, рэкамендуецца ўстрымлівацца ад празмернага ўжывання ежы, даюцца парады, як ратавацца яд пераядання. Звяртаецца таксама ўвага на карысць або шкоду для здароўя розных камянёў ды іншых рэчываў^
Звычайна ў розных варыянтах “Тайны Тайных” пасля паведамлення Аляксандру Македонскаму пра важнасць для ягонага жыцця гэтай кнігі ідзе апошні раздзел: “Сказ пра элінскага філосафа прамудрага Арыстоцеля”. У менскім жа рукапісе замест яго змешчана апавяданне “Аб сямі зорках вялікіх”, дзе выкладзены надзвычай цікавыя астранамічныя ўяўленні таго часу*.
3 гістарычнай літаратуры найбольшае распаўсюджанне на беларускіх землях мела “Юдэйская вайна Іосіфа Флавія рымляніна,