• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    * • то/І^СПІГЬ , НТМІСНГ7Ы ко іпыгші» кліпл^і/ь, o^ntrt . me^^tiin^ ЛПВ4 ІОАГ\ПІ6 . плсігпрл л» ІТ«ірШЫМ/?< г^ўіімогп^^сл>ь ^сттгік . ОілілпптіГ ПОЧНТП І< АЛААв . О ЛН^С|ГІ'ШД«Л<«у , кллнісо йфім^ тч^^гілса j cm* яло^ t IIUIHH , Н 1<іь ЮЦ. Удсдяноу rtfKI HFOpls
    Зборнік слоў, павучанняў і жыццяў. Беларускі рукапіс XVI cm. (БРАН. збор П. Дабрахотава, N 39)
    пйон .годннм С’ГДЛДСЛ'П МНОСШк . ПМКСН ^ІМЛН . М/М
    Шстйітім'е
    
    ДбДевЛОН ПШІМЫ:	'^
    ідЗл«»атойго*н,’'І.<,Злмал,с аУЛІСЫМк ГЛ4С0 МОЬ'^:ГМНП лн „ЛДМЛМ*ЛСбДлНН/,Т0К<( цТ«М«Й . ЧІЛккЛММіАОІІЖНН: ’ГОЙЛ НІЦІІІ квтвнн ТЛСТбАЛН. тлышдьшнто^клн нліііто біл.ігпь , ■нліпымігтк ЕІжльшн елннь. TjHH Й^АвШМ Г»« НЛПЛІННЛЬ сЗшго  ньлв^нынн нлпчость
    Пбідліёлаінпшп»;
    ідм.зінлтнлн J4H»MH'wre ‘evzou'o вмнпЙМ* н'"л
    ■ Г ІПН6ГО/ о Ль К«.Кк 6«Mf 4^‘,п“л‘ тіч“ч««ніг
    Х»Т‘ "*'т‘ ‘^" «"•" е •
    W “^‘“"^^■'нл». п;,(Л(>«
    Ь '"V'*14 етітаігмігіЙГ
    Г«Ш» н£мн ^ап, МНІ(, ^,^,
    Беларускі рэфармацыйны зборнік XVI cm. (РНБ, фонд Яворскага, N 22)
    ТЧвг^а вгсаЧпасЛў' ^•^ ^1 ^іо ~^г , tuntalo.,
    KiieHWm
    f
    Апошняя старонка беларускага рукапіснага зборніка творау Максіма Грэка (НБ РБ, 091/4236к, рукапіс XVI cm.)
    Евангелле паводле Мацвея. Беларускі рукапіс XVI cm. (НБ РБ,091/277к)
    Евангелле паводле Маркі. Беларускі рукапіс XVI cm. (НБ РБ, 091/277к)
    OHUUp’WyHO^IIH4Y/ftUM ГЛ4. хнннтншьФсть • ^н^h'k'm Р' нмд ккчгмішін . мкогм пуЬлш*п л U ь, нгк енt гцч м (іннлі|нншу гкі кмыші'
    (ЛОМШ ІЦЬОЛНСАІЦІГН ПШІДОМ пйнуьмш^чскшл МТНО, П^АДіу ННМТНТОІгФдуАТКЛ ьнцІЦЛЮф|ІД( . ДЛ|Л^«If ЦІf 111 Н W N НуД\ 1 н,ну X НЛШ UH СЛЮМСІД'Му’ГМЧ/МННІ . нд|о. ¥тйл пргул. кктд ішд ндлТ^г.
    Зборнік рознага зместу. Беларускі рукатс XVI cm. (БРАН. збор П. Дабрахотава, N 18)
    Беларускі рукапісны зборнік XVI cm. з каляндарнымі кругамі і табліцамі (БРАН. збор П. Дабрахотава, N 18)
    Трыумф Рэнесансу
    49
    юцца людзі ў зямным жыцці! У гэтай кнізе — усе лекі душэўныя і цялесныя разам знойдзеце! Тут — навучанне — філасофіі дабранораўнае: як Бога любіць для самога сябе і для блізкага свайго! Тут — справа ўсялякага збору людскога і горада, якія праз веру, ласку і згоду паспалітую дабро памнажаюць. Тут — поўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаеш ведаць Граматыку ці, панашаму кажучы, грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць, — звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць Логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні, — чытай Кнігу святога Іова або Пісанні святога апостала Паўла. Задумаеш авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы. Гэта ўсё навукі слоўныя. А калі захочаш навучыцца Музыцы, або Пеўніцы, — шматлікія вершы і песні святых ва ўсёй гэтай кнізе знойдзеш! Спатрэбіцца табе Арытметыка, якая вучыць хутка і без памылак лічыць, — чатыры кнігі Майсеевы часта чытай. Хочаш засвоіць навуку Геаметрыю, якая панашаму завецца Землямеранне, — чытай кнігі Ісуса Навіна. А калі патрэбна Астраномія, або, інакш, Зоркалічэнне, — знойдзеш на пачатку гэтай кнігі пра стварэнне сонца, месяца і зорак... Сапраўды, мусім болей дзівіцца з незвычайнай Божай моцы, чым вучыцца! У Бібліі — сутнасць сямі навук вызваленых!” [195, 2 адв.—3 адв.].
    Ф.Скарына раскрыў прызначэнне кожнай з выдадзеных ім біблейных кніг. Сярод галоўных мэтаў ім, як правіла, называліся: “засваенне добрых нораваў”, “спасціжэнне сапраўднай мудрасці, навукі і міласэрнасці ”. Гуманіст падаў новыя для ўсходнеславянскага чытача звесткі пра аўтараў біблейных кніг, паведаміў пра час і абставіны, у якіх яны ствараліся.
    Прадаўжальнік Скарынавай справы Васіль Цяпінскі гэтаксама выступіў з патрабаваннем пашырэння Слова Божага на жывой народнай мове, спасылаючыся на дасягненні ў гэтай справе іншых еўрапейскіх народаў. У “Прадмове” да свайго ж выдання Евангелляў, абгрунтоўваючы неабходнасць перакладу Бібліі на беларускую мову, В.Цяпінскі зазначаў: “Яко то н на око бы се усмотретн могло н у нам недалекнх влохов, немцев,
    50
    Раздзел 1
    поляков, французов, ганклнков, гншпанов, а, коротко мовечн, над вснх на свете хрнстманскнх народов, в Слове Божьем прозревшн, самн однн толко того былн доказалн, же, подлуг наукн апостольское, свонм власным езыком от так давного часу Слова Боже выложнлн, нмелн н нам зоставнлн. В чом нные всн народы нх прнкладом ледве се аж за тых нашнх веков обачнлн н до того, н то не без малого забуреня н ображеня, прншлн, же Слово Боже з латннскнх н нных пнсем свонм теж езыком прнрожоным перекладатн н чнтатн почалн [245, 269 адв.].
    В.Цяпінскі апублікаваў евангелічныя тэксты на старабеларускай і паралельна царкоўнаславянскай мовах. Параўноўваючы гэтыя варыянты, можна бачыць, што перакладчык у якасці галоўнага прынцыпу абраў шырокую замену царкоўнаславянізмаў на беларускія народныя або набліжаныя да іх формы, прычым ува ўсіх моўных сферах — лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе і фразеалогіі.
    Што да экзэгетычных і біблейнагерменеўтычных асаблівасцяў у спадчыне перакладчыка, то яны добра відаць на прыкладзе шматлікіх глосаў — заўваг і каментароў на палях надрукаваных Евангелляў. В.Цяпінскі адметна тлумачыў біблейныя тэрміны, раскрываў сутнасць многіх з’яваў, падзеяў і рэчаў (Сатана, геена, акрыды, кітавы, асанна, статыр ды інш.), пра якія ішла гаворка ў тэксце. В.Цяпінскі нярэдка рабіў моўнаэтымалагічныя экскурсы, праводзіў тэксталагічныя параўнанні, даказваў перавагі абраных ім моўных формаў.
    Як сведчаць гістарычналітаратурныя факты, ідэю перакладу Святога Пісьма ды богаслужбовых кніг на “простую мову” падтрымліваў і вядомы беларускі мецэнат Рыгор Хадкевіч — фундатар заблудаўскага “Евангелля вучыцельнага” 1569 г. Кніга, як вядома, выйшла на царкоўнаславянскай мове, але Р.Хадкевіч ва ўласнай “Прадмове” ўсё ж акрэсліў сваё асветніцкае крэда, жаданне даць шырокім колам богаслужбовыя тэксты на роднай мове. “Помыслнл же был есмн н се, — пісаў ён, — нже бы сію кннгу, выразуменія радн простых люден, преложнтн на простую молву н нмел есмн о
    Трыумф Рэнесансу
    51
    том попеченіе велнкое. Н совеіда мн людн мудрые, в том Пнсме ученые, нже прекладаніем з давных пословнц на новые, помылка чнннтся немалая, яко же н ныне обретается в кннгах новаго переводу. Того радн сію кннгу, яко здавна пнсаную велел есмн ее выдруковатн, которая кождому не есть закрыта н к выразуменію не трудна н кь чнтанію полезна. А найпаче тем, которые сь прнлежаніем н co вннманіем нскомое обрестн восхоіцют н обряіцут” [240, 3 адв. нн.].
    Да ліку тых, хто выступаў за шырокае ўжыванне беларускай літаратурнай мовы ў богаслужбовай практыцы, належаў таленавіты пісьменнікпубліцыст Мялет Сматрыцкі. У “Прысвячэнні Ганне Хадкевічаўне” (“Евангелле вучыцельнае”, 1616) ён абгрунтаваў ідэю перакладу твораў айцоў Царквы на “простую” мову. Паводле ягонага меркавання, царкоўнаславянская мова стала “малакарысная”, не задавальняе духоўных запатрабаванняў вернікаў у адрозненне ад простай мовы, на якой казнадзеі павінны навучаць людзей, і не розным “дышкурсам” ды “незразумелым таямніцам веры”, а рэчам патрэбным у штодзённым жыцці. Абгрунтаваная прапанова М.Сматрыцкага — смела выкарыстоўваць беларускую літаратурную мову ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку й царкоўнага, і праз вякі не страціла сваёй актуальнасці. “Кгдыж то ест каждого хрістіанского казноден повннность не дншкурсы о непонятных веры таемннц скрытостях стронтн, — пісаў Мялет, — але волн н прнказням Бозскнм простых н неукнх людей учітн. Бачный н мудрый казнодея не славы з быстростн довтепу своего у слухачов, але самого, в збавеню нх, пожнтку шуката, н на оную, выбраного начння Божаго, повест, нж пят слов вырозуменым, а неж тмамн непонятым языком (в науце звлаіца до народа) мовнтн пожнтечнейшая реч ест, помнетн повннен. й найкоштовнейшнй або вем в землю закопаный клейнот, хоть старане до найденя себе порушает, пожнтку однак жадного утаенною скрытостю своею не чнннт” [199, 3 нн.].
    Несумненна перспектыўную ідэю перакладу Святога Пісьма і богаслужбовых кніг на народную мову віталі, аднак, далёка не ўсе. У Вялікім Княстве Літоўскім было даволі яе праціўні
    52
    Раздзел 1
    каў. 3 гэтым, напрыклад, катэгарычна не пагаджаліся дарадцы Р.Хадкевіча, эмігранты з Маскоўшчыны — манах Арцёмій і Андрэй Курбскі, а таксама аўтар “Спісання супраць лютараў”, які адзначаў: “Также н люторы того ж мнстра своего н тымн фортелямм пошлн, абы всех языков Пнсмо вмелн н нм іпнрмовалн” [213, 174], Супрацьстаянне прыхільнікаў гэтых падыходаў, пачаўшыся ў XVI ст., не знікла ў Беларусі, на жаль, і да цяперашняга часу.
    Сапраўды этапнай з’явай у беларускай біблеістыцы сталася выданне Берасцейскай Бібліі 1563 г. У яе падрыхтоўцы ўдзельнічалі блізу 20 еўрапейскіх тэолагаў, сярод якіх Ф.Станкар, Дж. Б’яндрата, І.Ласкі ды інш. Вучоных згуртаваў у Нясвіжы вядомы мецэнат князь Мікалай Радзівіл Чорны. Менавіта ў адпаведнасці з ягонай задумаю пераклад тэкстаў быў зроблены паводле грэцкіх і габрайскіх арыгіналаў. Кніга выйшла з “Прадмовай” мецэната, што пацвярджае непасрэдны ўдзел Мікалая Радзівіла ў працы з перакладам Бібліі. Гістарычнакультурнае значэнне Берасцейскай Бібліі 1563 г. у тым, што з яе фактычна пачалося развіццё рэфармацыйнай біблеістыкі і рэфармацыйнай экзэгетыкі ў Беларусі.
    Яскравы след у біблеістыцы Вялікага Княства Літоўскага пакінуў С.Будны — выдатны багаслоў, таленавіты перакладчык і каментатар біблейных твораў. На працягу амаль 30гадовай творчай дзейнасці зпад пяра асветніка выйшлі ўнікальныя кнігі: “Катэхізіс” (Нясвіж, 1562), “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры” (Лоск, 1576), зборнік “Аб свецкай уладзе” (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574) і Апокрыфаў (1570), пераклад твора тэол