• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    ай справе, варта нагадаць, што наш суайчыннік Ян Літвін быў сярод пачынальнікаў лонданскага кнігадрукавання*. У 1480 г. ён надрукаваў у ангельскай сталіцы індульгенцыі папы рымскага Сыкста IX супраць туркаў і твор Антона Андроэ “Quaestiones super XII libros metaphysicae Aristotelis”, a пасля яшчэ некалькі кніг [149].
    3 другой паловы XVI ст. друкарні сталіся буйнымі асяродкамі беларускай культуры і навукі. Вакол іх гуртаваліся таленавітыя паэты і празаікі, тэолагі, прапаведнікі, мастакі. Нават просты пералік выдадзеных у XVI—XVII стст. кніг сведчыць пра надзвычай багаты плён дзейнасці нашых друкароЎ
    Так, у Берасцейскай друкарні (працавала ад 1553 да 1570 г.), заснаванай Мікалаем Радзівілам Чорным (1515—1565), выдатны майстар кніжнай справы Бярнард Ваявудка выдрукаваў 3 кнігі, яго наступнік Станіслаў Мурмеліус з 1558 да 1562 г. выпусціў яшчэ блізу 16 выданняў, нарэшце, Цыпрыян Базылік ад 1562 да 1570 г. выпусціў у свет 6 кніг. Сярод выданняў Берасцейскай друкарні — творы У.Рэгіуса, К.Імлера, С.Зарэмбы, Г.Булінгера, С.Зака, М.Радзівіла Чорнага, Б.Граіцкага, Паўла з Бжэзін, Я.Казаноўскага, Ц.Базыліка, А.Ротундуса, шэраг калектыўных зборнікаў, катэхізмаў, палемічных трактатаў, урэшце, славутая ў пратэстанцкім свеце Радзівілаўская Біблія 1563 г.
    Прыкладна 9 кніг было выдрукавана ў Нясвіжскай друкарні М.Кавячынскага (дзейнічала ад 1560 да 1672 г.) таленавітым майстрам кніжнай справы Даніэлем Аэнчыцкім.
    3 Венграўскай друкарні Я.Кішкі выйшлі 4 кнігі, а з Лоскай (1572 — каля 1592), уфундаванай гэтым жа мецэнатам, — блізу 13 кніг. Уздзенская друкарня братоў Альбрэхта і Гектора Кавячынскіх выпусціла адну кнігу — “Новы Запавет” (1572) на польскай мове ў перакладзе С.Буднага.
    * Гэтую думку падзяляе вядомы знаўца гісторыі кнігадрукавання Я .Л.Неміроўскі. Гл.: Немйровскйй Е.Л. Францйск Скорйна: Жйзнь й деятельность белорусскою просветйтеля. Мн., 1990. С. 130—131.
    22
    Раздзел 1
    Пры канцы XVI і ў XVII ст. каля 15 друкарняў дзейнічала ў Вільні [7], Найбольш значныя сярод іх — Пётры Мсціслаўца, братоў Мамонічаў, Яна Карчана, Даніэля Лэнчыцкага, Яна Глябовіча, Якуба Маркевіча, Мельхіёра Пяткевіча, Саламона Сультжара, Пётры Бласта Кміты, Васіля Гарабурды, Акадэміі і Віленскага праваслаўнага брацтва, a таксама СвятаТраецкая базылянская друкарня. Агульная колькасць выпушчаных у Вільні ў XVI—XVII стст. выданняў вымяраецца некалькімі сотнямі.
    Апрача таго, існавалі друкарні ў Заблудаве, Еўі, Менску, Магілеве, Буйнічах, Куцеіне, Цяпіне, Ашмянах, Любчы, прадукцыя якіх карысталася вялікім попытам ува ўсіх краінах Еўропы. Як бачым, у межах этнічнай Беларусі ў XVI—XVII стст. дзейнічала прыкладна 30 друкарняў, што выдавалі кніжкі на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай і іншых мовах. Вядомы даследнік славянскага друку Ю.Лабынцаў слушна адзначаў вядучую ролю беларускай (кірылічнай) кнігі эпохі Адраджэння сярод шэрагу еўрапейскіх краінаў. Паводле яго абгрунтаванай высновы, “беларуская кірылічная друкаваная літаратура была тады найбуйнейшая ў свеце, найбагацейшая як па колькасці выданняў, гэтак і па іх змесце” [98, 260].
    Істотны і той факт, што беларускія майстры кніжнай справы перадавалі свой досвед і веды суседнім народам, прыкметна ўплывалі на іх культуру і духоўнае жыццё. Яскравы прыклад таго — дзейнасць П.Мсціслаўца, С.Собаля, І.Федаровіча на ніве кніжнай культуры ў Маскоўскім княстве [121, 138144, 184185].
    Кнігавыдавецкія традыцыі, закладзеныя ў эпоху Адраджэння, атрымалі заканамерны працяг у часы Асветніцтва ў друкарнях Супрасля, Вільні, Магілева, Менска, Слуцка, Полацка, Пінска, Слоніма, Горадні і інш.
    Побач з друкаванай у эпоху Адраджэння і ранняга барока паранейшаму прыкметную ролю ў духоўным жыцці беларусаў адыгрывала рукапісная кніга. Цэнтрамі падрыхтоўкі або збораў унікальных помнікаў пісьменства і кніжнага мастацтва
    Трыумф Рэнесансу
    23
    былі, як правіла, манастырскія ці царкоўныя скрыпторыі — своеасаблівыя літаратурныя гурткі таго часу. Буйнейшыя сярод іх — Супраслеўскі [127], Жыровіцкі, Ляшчынскі, каля Пінска [115], СвятаТраецкі Маркаў у Віцебску [186], Куцеінскі Богаяўленскі, блізу Воршы, Слуцкі Траецкі [4, т.1, 136 137], Віленскі СвятаДухаўскі [205] і Віленскі СвятаТраецкі [254], а таксама Полацкі Сафійскі сабор, дзе да 1579 г. зберагалася багатая калекцыя рукапісных шэдэўраў [23, 71 — 72, 251; 252],
    Наагул жа ў Беларусі існавала некалькі дзесяткаў значных асяродкаў культуры, што неслі народу асвету і веды, маральнасць і духоўнасць.
    Характэрная рыса Рэнесансу на Беларусі — утварэнне шматлікіх індывідуальных бібліятэк. Бадай, кожны прыкметны асяродак культуры — друкарня, навучальная ўстанова, царква пі манастыр мелі багатыя кнігазборы і архіўныя сховішчы [243].
    Мяркуючы паводле гістарычных крыніцаў, значныя зборы рукапісных і друкаваных кніг былі ў бібліятэках Супраслеўскага і Слуцкага Траецкага манастыроў [206], Віленскай капітулы, Віленскага праваслаўнага брацтва, а таксама пры вялікакняскім двары Жыгімонта Старога [164, 4 — 7] і Жыгімонта Аўгуста [284; 296].
    Багатыя калекцыі, што складаліся з рукапісных і друкаваных славянскіх кніг, а таксама кніг, выдадзеных у краінах Заходняй Еўропы, мелі у сваіх палацах беларускія магнаты і знакамітыя дзеячы нашай культуры — Эразм Вітэлій, Аўрам Кульва [371], Леў Сапега [334, 399—408], паны Зяновічы [165, 132], Хадкевічы, князі Слуцкія і Радзівілы, філосафы і пісьменнікі — Сымон Будны, Ааўрэн і Стафан Зізаніі, Мялет Сматрыцкі ды многія іншыя.
    Заслуга дзеячоў Адраджэння і ранняга барока ў тым, што яны абвясцілі і пачалі здзяйсняць на практыцы шырокую праграму адукацыі беларускага грамадства. На хвалі рэнесансавага асветніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім былі адчыненыя дзесяткі школаў розных роўняў [300], фундатарамі якіх выступалі Праваслаўная [241], Каталіцкая, Пратэстанцкая і
    24
    Раздзел 1
    Вуніяцкая [316, 28—56] Цэрквы. У 1579 г. у Вільні быў заснаваны наш першы універсітэт, ровень адукацыі і сістэма выкладання ў якім не саступалі вышэйшым навучальным установам Заходняй Еўропы [265].
    Прадстаўнікі заможнай шляхты і магнацкіх сем’яў мелі нярэдка два, а то й тры універсітэцкія дыпломы, што сведчыць пра высокі прэстыж адукацыі. Звычайнай справай стала навучанне ў замежных універсітэтах — Нямеччыны (Ляйпцыг, Вітэнбэрг, Інгальштадт, Цюбінген), Італіі (Падуя, Рым, Балонья), Швейцарыі (Базэль), Прусіі (Каралявец), Чэхіі (Прага), Францыі (Парыж), Польшчы (Кракаў), у архівах якіх захавалася мноства звестак пра знаходжанне там нашых суайчыннікаў [263; 267; 276].
    Рэнесанс прынёс змены ў сферу мастацкай свядомасці. З’явіліся дагэтуль невядомыя эстэтычныя ідэалы, акрэсліліся новыя творчыя арыенціры, якія ў сваю чаргу паўплывалі на зараджэнне і актыўнае выкарыстанне ў літаратурнай практыцы цэлага комплексу адметных мастацкавыяўленчых сродкаў, падыходаў, жанраў.
    Літаратура эпохі Адраджэння ў жанравым дачыненні надзвычай багатая. Найбольшае пашырэнне мелі тады розныя гістарычныя творы, летапісы, хронікі, мемуары, дзённікі, хаджэнні, тэалагічныя трактаты, зборнікі культавых твораў, казанні, павучанні, жыцці, дыдактычныя словы, прыпавесці, рыцарскія раманы, духоўныя і свецкія аповесці, апокрыфы, палемічныя трактаты, панегірыкі і шматлікія паэтычныя творы розных мастацкіх формаў.
    Шырокі кругагляд творцаў, іх адукаванасць і імкненне да ўсебаковага асэнсавання Сусвету сталіся перадумоваю ўзнікнення ў беларускай літаратуры сінкрэтызму, такой цікавай з явы, калі твор адначасова меў дачыненне да самых розных галін ведаў — літаратуры, астраноміі, тэалогіі, геаграфіі, права, гісторыі і г.д.
    Дзейнасць прафесійных тэатраў, што адкрываліся на заходнееўрапейскі ўзор пры дварах вялікага князя і буйных беларускіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў і інш.),
    Трыумф Рэнесансу
    25
    суправаджалася стварэннем новых літаратурных гурткоў, з яўленнем спецыфічных жанраў драматургіі, невядомых сярэднявечнай культуры Еіеларусі.
    2.	Жтычныя. арэцкакцаншыйскія і захо&нгражаншя ўплыш (крынішнаўчы аспекш)
    аводле генезісу культура Вялікага Княства ЛітоўІскага эпохі Адраджэння і ранняга барока — вынік глыбіннага і шматроўневага спалучэння тра^ дыцыйных паганскаміфалагічных каштоўнасцяў з антычнымі (рымскімі, грэцкімі, габрайскімі) і сярэднявечнымі хрысціянскімі духоўнымі набыткамі.
    Узаемаўплывы ды ўзаемадзеянні розных тыпаў культур на беларускіх землях ува ўсе часы былі надзвычай інтэнсіўнымі. У перыяд ад XI да XVIII ст. тут суіснавалі асноўныя плыні Хрысціянства — Праваслаўе, Каталіцтва, Рэфармацыя (лютэране, кальвіністы, антытрынітарыі, чэшскія браты, буднеіты) (з XVI ст.), Вуніяцтва (з 1596 г.), а таксама Юдаізм розных мадыфікацыяў ды Мусульманства.
    Кожны з рэлігійнабагаслоўскіх кірункаў, што паўстаў і эвалюцыянаваў на зямлі Старажытнай Беларусі (Полацкае, ТураваГІінскае і Смаленскае княствы) або ў часе існавання Вялікага Княства Літоўскага, меў тут сваю адметную гісторыю. У своеасаблівых умовах існавання і пад уздзеяннем розных чыннікаў, натуральна, адбывалася іх пэўная трансфармацыя*.
    * Да цяперашняга часу, на жаль, няма фундаментальных працаў па гісторыі канфесіяў у Беларусі, з выняткам паасобных уікавых даследванняў. Говорскіш К. 0 введенйй, распространенйй й судьбе кальвйнйзма в Белоруссіш // Вестнйк ЮгоЗападной й Западной Россйй. 1864. N 4. С. 19—8: Кйркор А. Незуйты в Лйтве. СПб.. 1875; Левйцкйй О. Соуйнйанство в Подыае й ЮгоЗападной Руш e XVIXVI1 вв. // Кйевская старйна. 1882.
    26
    Раздзел 1
    Але незалежна ад гістарычнага лёсу ўсе рэлігійнабагаслоўскія плыні, якія ў сваёй аснове ўяўляюць сінтэз этыкі, навукі і мастацтва [16], сталіся з часам неадлучнай складовай часткай нашай старажытнай культуры, зрабілі істотны ўплыў на ўсе сферы духоўнага жыцця, у тым ліку на развіццё архітэктуры, мастацтваў, літаратуры, у значнай ступені вызначыўшы асаблівасці менталітэту беларусаў. Выяўленне галоўных кропак судакранання і ўзаемадзеяння розных плыняў культуры становіцца важнай задачай для ўсіх гістарычных навук гуманітарнага профілю. Спасціжэнне заканамернасцяў развіцця айчыннай літаратуры і пісьменства старажытных часоў, спецыфікі тагачасных ідэйных пошукаў наагул немагчымае без комплекснага развязання няпростай праблемы традыцыяў і наватарства. Таму даследванне прысутнасці і канкрэтных праяваў антычнай, сярэднявечнай хрысціянскай і заходнееўрапейскай рэнесансавай пісьмовай спадчыны ў літаратурным працэсе Вялікага Княства Літоўскага відавочна набывае першараднае навуковае значэнне.
    Да нашых дзен захавалася блізу 300 беларускіх рукапісаў XI—XVII стст. і больш за 700 кнігадрукаў, выдадзеных кірыліцай і лацінкай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу XVI—XVII стст. Цяпер яны захоўваюцца ў архівах і кнігасховішчах розных гарадоў і розных краінаў. Іх аналіз de visu або паводле фотакопіяў, чаму я прысвяціў нямала часу, дазваляе казаць пра надзвычай багатую гаму кніжнапісьмовых
    Л 4. С. 25 5 7: N 5. С. 193—224: N 6. С. 401—432; Чйстовнч М. Очерк ucmopuu западнорусской церквй. СПб., 1882. 4.1; 1884.