• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
     зборнікі, складзеныя на беларускіх землях у XVI—XVII стст., як правіла, улучалі выдатныя помнікі нашай даўніны. Асаблівай папулярнасцю карысталася “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, вядомае ў больш чым 130 спісах, сярод якіх ёсць і ўласна беларускія, напрыклад Пралог XVI ст. (БАН Лет., ф. 19. N 98, арк. 357—368).
    * Аналізу паэтыкі і літаратурнамастайкіх асаблівасцяў твораў Кірылы Тураўскага прысвечаны выдатныя працы айца А.Надсона [120] і І.Яроміна
    Трыумф Рэнесансу
    37
    Шырока распаўсюджвалася “Жыціе Аўрама Смаленскага”, створанае манахам Яфрэмам*. Беларускія спісы гэтага твора захаваліся ў некалькіх зборніках: БАН Лет., ф. 19. N 76 (229), арк. 172—187; N 101 (191), арк. 346; N 102 (158), арк. 90—100.
    Жыхары Вялікага Княства выяўлялі цікавасць да “Жыція Барыса і Глеба”, пра што красамоўна сведчыць наяўнасць яго шматлікіх спісаў у складзе беларускіх рукапісных кніг (БАН Лет., ф. 19. N 76, арк. 95 адв.—96, 162—172; N 98, арк. 261—167; N 101, арк. 213—222; N 102, арк. 81 адв,—90; N 105, арк. 120 адв,—124; N 329, арк. 179—188).
    Захаваліся гэтаксама беларускія спісы “Хаджэння ігумена Данііла” (Варш. НБ, BOZ сіт.124), дарэчы ў рукапісе, што паходзіў з Полацкай Сафійскай бібліятэкі, фонды якой у 1579 г. былі вывезеныя ў Польшчу.
    У эпоху Адраджэння і ранняга барока не страцілі сваёй актуальнасці творы Рыгора Цамблака (каля 1365—1419), кіеўскага мітрапаліта з 1414 г., паплечніка Вітаўта Вялікага. Яны паранейшаму выкарыстоўваліся ў палеміцы з праявамі паганства (“эпікурамі”), абразаборцамі, “старазаконнікамі”, юдэямі і антытрынітарыямі. Варта падкрэсліць, што ў Вялікім Княстве распаўсюджваліся творы, напісаныя Цамблакам не толькі ў часе знаходжання на пасадзе мітрапаліта (каля 10 слоў), але й ранейшыя, створаныя ў малдаўскасербскі перыяд жыцця. Шэраг іх захаваўся да нашых дзён у складзе старажытных беларускіх рукапісаў: “Слова ў дзень нараджэння Іаана Прадцечы" (БАН Лет., ф. 19. N 105, арк. 215 адв.— 226), “Пахвальнае слова тром юнакам і прароку Даніілу” (БАН Лет., ф. 19. N 80 (189), арк. 171 — 181), “Слова на Успенне Багародзіцы” (БАН Лет., ф. 19. N 105, арк. 428— 432), “Пахвальнае слова патрыярху Яўфімію” (БАН Лет., ф. 19. N 104, арк. 24—43). У двух Святочніках, што захоўваюЦЦа Ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (091/914 к; 091/ 4197 к), таксама ёсць некалькі твораў Рыгора Цамблака:
    * Грунтоўнае даследванне гэтага твора ў кн.: Розанов С.П. Жйтйя преподобного Авраамйя Смоденского й службы ему. СПб., 1912.
    38
    Раздзел 1
    “Слова на нараджэнне Багародзіцы”, “Слова на пераўтварэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста”, “Слова на ўспенне Багародзіцы”, “Слова на ўсячэнне галавы Іаана Прадцечы”, “Слова на ўзнясенне Ісуса Хрыста”*.
    У эпоху Адраджэння актыўна перапісваліся і пераствараліся беларускія летапісы, якія ўзніклі ў XIV—XV стст. Ад таго часу дайшлі наступныя спісы: Віленскі, Увараўскі, Нікіфараўскі, Супраслеўскі, Акадэмічны, Красінскіх, Рачынскіх, Патрыяршы, Румянцаўскі, Еўраінаўскі і Быхаўца**. Прыкладна ў канцы XVI—пачатку XVII ст. быў створаны вядомы “Баркулабаўскі летапіс” ***. Папулярнасць летапісаў у грамадстве — сведчанне іх высокай мастацкаэстэтычнай вартасці, надзённасці іхнага гучання.
    Набыткі старабеларускай культуры ў часы Адраджэння і ранняга барока не зніклі, яны трансфармаваліся, набылі новыя формы і працягвалі аказваць велізарнае дабратворнае ўздзеянне на духоўнае жыццё народа.
    ХРЫСЦІЯНСКАЕ сярэднявечча: УСХОДНЯЯ I ЗА_____ХОДНЯЯ ПЛЫНІ (II — XV стст.). 3 ажыўленнем інтэлектуальных пошукаў у Вялікім Княстве Літоўскім узрасла цікавасць да сярэднявечнай грэкавізантыйскай духоўнай спадчыны і багатай рымскакаталіцкай культуры. Гэты зварот выявіўся ў шматлікіх перакладах, перавыданнях, перапісванні, частых цытаваннях і грунтоўных каментарах да твораў хрысціянскіх пісьменнікаў папярэдніх часоў.
    Павучальныя, тэалагічныя і касмалагічныя творы (празаічныя і вершаваныя) сярэднявечных мысляроў змяшчаліся ў разнастайных зборнікахкодэксах, якіх шмат захавалася да нашага часу ў рукапісным або друкаваным выглядзе. Вось пералік асноўных крыніцаў рукапісных, з паказаннем шыфраў і месца сучаснага захавання, і друкаваных, з выхаднымі звесткамі:
    * Жыццёвы і творчы шлях Р.Цамблака, а таксама атрыбуцыя твораў пададзеныя ў кн.: Яцймйрскйй А.Н. Грйгорйй Цамблак: Очерк его жйзнй, адмйнйстратйвной й кнйжной деятельностй СІ76., 1904.
    ** Гл.: Полное собранйе русскйх летопйсей. М., 1980. Т. 35.
    *** Полное собранйе русскйх летопйсей. М., 1975. Т. 32.
    Трыумф Рэнесансу
    39
    Службоўнікі. Рукапісныя (НБ РБ, 091/297; РНБ, Саф. 563; Саф. 724; БАН Лет., ф. 19. N 182—202). Друкаваныя (Вільня, 1583, 1598, 1617, 1624, 1638, 1641).
    Трэбнікі. Рукапісныя (БАН Лет., ф. 19. N 206—209). Друкаваныя (Вільня, 1621, 1622, 1624; Еўе, 1638, 1640, 1641).
    Акафісты і каноны. Рукапісныя (БАН Лет., ф. 19. N 112, 134—136; НБ РБ, 091/303). Друкаваныя (Вільня, 1628).
    Мтеі. Рукапісныя (НБ РБ, 09/4288, 09/2, 091/4242, 091/280 к, 091/4244; БАН Лет., ф. 19. N 79—82, 137— 173; БАНУ, ДА, п. 365; РДзБ. Рум. 278).
    Малітоўнікі. Друкаваныя (Вільня, 1595, 1596, 1601, 1609, 1617, 1618, 1621, 1626, 1624—1628, 1635, 1644, 1652; Еўе, 1611, 1615; Куцеін, 1631).
    Часоўнікі і Часасловы. Рукапісныя (БАН Лет., ф. 19, N 223, 224). Друкаваныя (Заблудаў, 1570; Вільня, 1592, 1596, 1597, 1601, 1628; Еўе, 1612, 1645; Куцеін, 1632).
    Трыёды. Рукапісныя (НБ РБ, 091/218 к 091/4207 к, 091/4369 к, 091/308, 091/4219, 091/4213; БАН Лет., ф. 19. N 212—221). Друкаваныя (Вільня, 1609, 1615).
    Трыфалагі'ёны. Рукапісныя (БАН Лет., ф. 19. N 210, 211; НБ РБ, 09/2). Друкаваныя (Куцеін, 1647).
    Златавусны і Златаструі. Рукапісныя (Варш. НБ, BOZ Сіт. 82,84,91; БАН Лет„ ф. 19. N 238, 239).
    Зборнікі павучанняў. Рукапісныя (НБ РБ, 091/4211 к, 091/4214 к; ДзПБ, Q. I. 1410; БАН Лет., ф. 19. N 103— 108). Друкаваныя (Вільня, 1585).
    Зборнікі жыццяў святых. Рукапісныя (НБ РБ, 091/ 4272, 091/4210 к; БАН Лет., ф. 19. N 73—76, 102; Новасіб. РАН, Ціхамір. N 309).
    Святочнікі. Рукапісныя (РНБ, Саф. 100; НБ РБ, 091/ 214 К, 091/4197 к).
    Трыпесеннікі. Рукапісныя (НБ РБ, 091/4273; БАН Лет., ф. 19. N 222).
    Анфалагіёны. Друкаваныя (Еўе, 1613).
    40
    Раздзел 1
    Пралогі. Рукапісныя (НБ РБ, 099/4212 к, 091/4218 к, РДзАСА, ф. 381. N 172; БАН Лет„ ф. 19. N 92—101; БЛУ, 203. III).
    Евангеллі павучальныя. Рукапісныя (РНБ, Пагодз. N 192; Варш. НБ, BOZ сіт. 85). Друкаваныя (Заблудаў, 1569; Вільня, 1595; Еўе, 1616).
    Палеі. Рукапісныя (Варш. НБ, BOZ сіт. 83; БАН Лет., ф. 19. N 83, 84).
    3 пісьмовай спадчыны айцоў Царквы найбольшай папулярнасцю ў Вялікім Княстве карысталіся творы Яна Златавуснага (Хрызастома) (блізу 350—407) — канстантынопальскага патрыярха (398), аўтара шматлікіх вершаваных твораў, панегірыкаў, слоў, казанняў ды інш. Тут пашыраліся перадусім экзэгетычныя творы Яна Златавуснага: ‘Тутаркі пра Псальмы” (6 гутарак у рукапісе XV ст. БАН Лет., ф. 19—65), ‘Тутаркі пра Евангелле паводле Мацвея” (90 гутарак у рукапісе XVI ст. БАН Лет., ф. 19—66), ‘Тутаркі пра Евангелле паводле Яна” (88 гутарак у рукапісе XVII ст. БАН Лет., ф. 19—67)*, “Выклад на малітву “Ойча наш” (Вільня, 1620; Куцеін, 1636), ‘Тутаркі пра Пасланне Паўла да Рымлянаў” (32 гутаркі ў рукапісе БАН Лет., ф. 19—68), ‘Тутаркі пра Першае Пасланне Паўла да Карынцянаў” (РДзАСА, ф. 181. N 670), Тутаркі пра Дзеянні Апосталаў” (у перакладзе Л.Зізанія і з ягонай прадмовай, надрукаваныя ў Кіеве ў 1624 г.).
    “Літургія” Яна Златавуснага — сапраўдная перліна паэтычнай культуры Сярэднявечча — з’яўлялася стрыжнем абраднасці Усходняй Царквы; яна неаднаразова перапісвалася і перадрукоўвалася ў складзе беларускіх (праваслаўных) богаслужбовых кніг**.
    * У другой палове XVI cm. “Гутаркі пра Евангелле паводле Яна" Яна Златавуснага пераклаў на царкоўнаславянскую мову А.Курбскі. Ягоны варыянт перакладу быў надрукаваны ў Маскве ў 1655 г.
    ** Адметны пераклад Літургіі Яна Златавуснага стварыў Епіфан Славінсцкі ўлетку 1649 г. на заказ маскоўскага патрыярха Нікана і цара Аляксея Міхайлавіча.
    Трыумф Рэнесансу
    41
    Шырокую чытацкую аўдыторыю мелі тэалагічныя трактаты Яна Златавуснага — “Слова пра Дабравешчанне (РНБ, Саф. 100, арк. 473 адв. — 480), а таксама дыдактычныя і гістарычныя словы — “Пра ганарыстасць , Пра Іова , Як не ленавацца чытаць кнігі”, “Пра валхвоў , Пра гульбы і скокі ”, “Пра зайздрасць ”, “Пра стрыманасць (БАН Лет., ф. 19. N 238, 239).
    У эпоху Адраджэння і ранняга барока, асабліва з узмацненнем у нашай краіне тэалагічных дыскусіяў, вельмі ўзрасла цікавасць да творчай спадчыны Яна Дамаскіна (каля 673— 780) — выдатнага царкоўнага пісьменніка, багаслова і гімнографа Сярэднявечча. У Вялікім Княстве Літоўскім шырокім попытам карысталіся ягоныя кнігі Дакладны выклад праваслаўнай веры”, “Крыніца ведаў”* (Пеуп yvcoceco;) (НБ РБ, 091/4279), ‘Тісторыя пра Варлаама і Іясафа (БРАН. Дабр. 14; Куцеін, 1637), а таксама “Ірмалогій” (БАН Лет., ф. 19. N 115—133; Еўе, 1642) або “Актоіх” (БАН Лет., ф. 19. N 174—180, Буйнічы або Куцеін, 1632; Магілеў, 1638; Куцеін, 1646).
    Сярод нашых каталікоў надзвычай шанаваўся Аўгустын Аўрэлій (354—430). У 1617 г. Віленская езуіцкая друкарня выпусціла збор яго твораў на польскай мове пад назовам “Augustinus Aurelius. Ksiag pi^cioro, rozmyslania. Mowy taiemne, bron duchowna, o skrusze serca, o marnosci swiata. Teraz nowo z lacinskiego i^zyka na polski wedlug pewniejszych exemplarzow przeiozone y paragraphami rozdzalow oznaczone. Przez Piotra Cazimirza Tryzn^, staroscina bobroyskiego .
    У кніжнай культуры Беларусі XVI—сярэдзіны XVII ст. паважнае месца займалі творы шмат якіх іншых усходніх і заходніх пісьменнікаў, філосафаў ды багасловаў Сярэднявечча: Васіля Вялікага (БАН Лет., ф. 19. N 53,54; Кінавіён, Еўе, 1618, арк. 32 адв. — 42 адв.); Рыгора Багаслова (БАН Лет.,
    * Гэты твор перакладаў, дарэчы, А.Курбскі. Гл.: Оболенскйй М.О. О переводе князя Курбскою сочнненый Моана Дамаскйна // Бйблйогр. зап. 1858. Т. 1. N 12. Стб. 358—366. Упершыню на царкоўнаславянскую мову “Крыніцу ведаў пераклаў у X сгп. Іаан экзарх Бадгарскі.
    42
    Р а з д з е л 1
    ф. 19. N 55—57); Яфрэма Сірына (Варш. НБ, BOZ сіт. 99; БАН Лет., ф. 19. N 62); Кірылы Александрыйскага (Еўе, 1643); Кірылы Ерусалімскага (БАН Лет., ф. 19. N 70, 71); Епіфанія Кіпрскага (РНБ, Дабр. N 35); Яна Сінайскага (БАН Лет., ф. 19. N 246); Рыгора Сінаіта (БА