• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
     юдэя паводле веры. У 1595 г. Ян Карчан у сваёй віленскай друкарні надрукаваў гэты твор пад тытулам: Historia Jozefa syna Gorionowego”. Тэкст да друку падрыхтаваў Ян Казаковіч. Ён напісаў прысвячэнне берасцейскаму ваяводу
    * Мснскі спіс “Тайны Тайных”  унікальны помнік нашага старажытнага тсь^енства і культуры; ён безумоўна патрабуе як мага хутчэйшага факамільнага ўзнаўлення.
    _____________________ Р а з д з е л 1
    Крыштафу Зяновічу — фундатару выдання. Паводле гэтага выдання неўзабаве быў зроблены беларускі пераклад*, які з невядомых прычынаў застаўся неапублікаваным.
    Як бачна, рукапісаў і выданняў антычных аўтараў у Вялікім Княстве было нямала. Аднак уражвае іншае: у творах беларускіх пісьменнікаў XVI—сярэдзіны XVII ст. безліч цытатаў і спасылак на кнігі грэцкіх і рымскіх мысляроў, нават тых, якія не выдаваліся і не распаўсюджваліся ў рукапісах на нашых землях. Так, І.Пацей цытуе Гамера, Піндара, Катона [144, 1043, 1045, 1053], Аўтар паэтычнага “Ляманту на смерць Л.Карповіча змясціў на тытуле вытрымкі з Плаўта і Менандра. У Аісце да законнікаў манастыра Святога Духа” цытуюцца Плутарх, Піндар, Эсхіл, Ювенал, Арыстоцель, Тэртуліян. Мноства спасылак на антычных пісьменнікаў, гісторыкаў і філосафаў у творах С.Буднага, Мялета Сматрыцкага, А.Мужылоўскага ды інш. Найчасцей згадваюцца Арыстоцель, Платон, Арыстафан, Тэртуліян, Платына, Менандр, Плутарх, Пітагор, Геракліт, Плаўт, Цыцэрон, Гарацый, Вергілій, Авідый, Сэнэка, Ювенал, Апулей, Дэмасфен, Сафокл. У чым жа прычына, адкуль гэткая шырокая абазнанасць і глыбокае веданне нашымі пісьменнікамі багатай антычнай спадчыны?
    Як сведчаць шматлікія факты, Вялікае Княства Аітоўскае У XVI XVII стст. з яўлялася актыўным спажыўцом кніжнай прадукцыі заходнееўрапейскіх друкарняў. 3 Нямеччыны, Італіі, Галандыі, Францыі сюды завозіліся вялікія партыі кніг, якія траплялі ў магнацкія і шляхоцкія кнігазборы.
    Так, у бібліятэцы Аўрама Кульвы захоўвалася 79 кніг [371, 189 190], сярод якіх былі творы Плінія, Арыстоцеля, Лівія, Цыцэрона, Платона, Гамера, Гесіода, Апулея, Лактанцыя, Пталамея, Сафокла, Эўрыпіда, Тэакрыта. Якраз вывучэнне каталогаў старажытных бібліятэк, архіўных матэрыялаў, выказванняў розных дзеячоў таго часу і асабліва аналіз маргіналіяў, спасылак на крыніцы з паказаннем месца і года іх
    Гл.: Соболевскйй А.Н. Переводная лйтература Московской Pucu XIV_ XVII вв. СПб., 1903. С. 97.
    Трыумф Рэнесансу
    33
    выдання непасрэдна ў творах айчынных пісьменнікаў дазваляюць зрабіць выснову, што ў Беларусі былі вядомыя шматлікія заходнееўрапейскія выданні антычных аўтараў пераважна на лаціне*. Праблемаў жа з веданнем гэтае мовы ў Княстве не паўставала.
    Такім чынам, можна пэўна сцвярджаць: паўнавартаснае засваенне Антычнасці нашымі продкамі адбывалася ў першую чаргу праз пасрэдніцтва Захаду, дзе з канца XV ст. выйшлі тысячы выданняў антычных аўтараў**. Гэтыя кнігі шырокай плынню цяклі ў Вялікае Княства і знаходзілі тут зацікаўленага чытача.
    Уплыў антычнае культуры на духоўнае жыццё Беларусі быў вельмі адчувальны. Ідэі антычных мысляроў паўплывалі на фармаванне гуманістычнага светапогляду беларускіх філосафаў, на педагагічнаасветныя прынцыпы, характар і змест навучання. Класічнае рымскае права (“Кодэкс Юстыніяна’) стымулявала распрацоўку і ўдасканаленне ўласных юрыдычнаправавых кодэксаў. Нашы выдатныя майстры слова — М.Гусоўскі, Я.Вісліцкі, С.Рысінскі, Я.Казаковіч ды іншыя выка
    * У Найыянальнай бібліятэйы Рэспублікі Беларусь у Менску захоўваюцца некалькі дзесяткаў інкунабулаў і сотні заходніх палеатыпаў. Сярод іх выданні Ювенала (Венейыя, 1515). Плінія (Парыж. 1533), Платыны (Тарвізіюм, 1485), Гарацыя (Венецыя. 1505). Плутарха (Венецыя. 1491), Арыстоцеля (Венецыя, 1476). Цыцэрона (Венецыя. 1488).
    ** Зводнага каталога інкунабулаў і палеатыпаў дагэтуль, на жаль, няма. Да найбольш аўтарытэтных даведнікаў належаць: Shorttitlecatalogue of books printed in the Cermanspeaking countries and German books printed in other countries / British museum. London, 1962; Shorttitle catalogue of books printed in the Netherlands and Belgium and of Deutch and Flemish books printed in other countries / British museum. London, 1965; Shorttitle catalogue of books printed in Italy and Italian books printed in other countries / British library. London, 1990; Catalogue of Books printed on the Continent of Europe 1501—1600 in Cambridge Libraries. Vol 1—2 / Comp. Adams. Cambridge. 1967; Incunabula guae in bibliothecis Poloniae asservantur / Maderante A.KaweckaCryczowa. T.l—2. Wratislawae; Warszawa: Cracowae, 1970: Feigelmanas, Nojus. Lietuvos inkunabuli. Vilnius, 1975; Incunabula Bibliothecae Rigensis. Katalogs / Sast. K.A.Jekabsone. Riga, 1993; Учетный спйсок собранйя йнкунабулов / Гос.публ.бка йм. М,Е.СалтыковаІЗДедрйна; Сост. А.Х.Рорфункель, А.А.Колга. Вып. 1 4. СПб., 1979—1992: Каталог палеотйпов йз фондов Аьвовской научной бйблйотекй. Кйев, 1986: Каталог палеотйпов йз собранйя Научн. бкй йм.М.Горького Аенйнградского унйверсйтета / Сост. А.Х.Горфункель. Л., 1974: Кагпалог палеотйііов / Сост. А.Х.Горфункель. Л., 1977.
    34
    Раздзел 1
    рыстоўвалі ў сваіх творах антычныя сюжэты, звярталіся да вобразаў багоў і герояў грэцкай ды рымскай міфалогіяў. Пад непасрэдным уздзеяннем антычнай літаратуры, перадусім Гамера, у Вялікім Княстве Літоўскім узнік гераічны эпас — паэмы Ф.Градоўскага “Апісанне маскоўскага паходу” (1582), Я.Радвана “Радзівіліяда” (1588), А.Рымшы “Дзесяцігадовая аповесць ваенных справаў Крыштафа Радзівіла” (1585). Антычная культура ўплывала на фармаванне паэтыкі беларускай літаратуры XVI—XVII стст., яна вызначала нутраны змест і вонкавыя формы розных відаў мастацтва, уздзейнічала на станаўленне айчыннай эстэтыкі.
    СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ (XI—
    XV стст.). На хвалі рэнесансавага зацікаўлення майстроў мастацкага слова традыцыямі і гістарычнымі каранямі ў XVI—XVII стст. новае жыццё набылі старабеларускія помнікі пісьменства.
    У шматлікіх асяродках культуры, утвораных у Вялікім Княстве Літоўскім, перапісваліся і друкаваліся высокамастацкія творы слыннага пісьменніка і прапаведніка XII ст. Кірылы Тураўскага (блізу 1130—1182). Вялікай папулярнасцю карысталіся ягоныя восем казанняў (слоў) велікоднага цыкла: на Вербную нядзелю (“В неделю цветную о сказаннн евангельстем святаго Кнрнла”), на Вялікдзень (“Слово Кюрнла недостойнаго мннха на святую Паску во светоносный день воскресення Хрнстова от пророчесных сказаньн”), на нядзелю святога Тамаша, першую па Вялікадні (“Слово Кнрнла недостойнаго мннха по Пасце, похваленне вьскресення, н о ар"ьтусе, н о Фомнне нспытаньн ребр господннх”), на нядзелю Міраносіцаў і Іосіфа Арыматэйскага (“Святога Кюрнла мннха слово о сьнятнн тела Хрнстова с креста, н о мюроноснцах, от сказання евангельского, н похвала йоснфу в неделю 3ю по Пасце”), на нядзелю раслабленага (“Того же грешнаго мннха слово о раслабленем, от Бытпя н от сказання евангелскаго, в неделю 4ю по Пасце”), на нядзелю слепанароджанага (“Кюрнла мннха слово о слепьцн н о завнстн жндов, от сказання
    Трыумф Рэнесансу
    35
    евангельскаго, в неделю 6ю по Пасце ), на Узнясенне і на нядзелю Святых Айцоў (“Кюрнла недостойнаго мннха слово на вт>знесенне Господне в четверток 6й неделн по Пасце, от пророчьскых указаннй, н о в'ьскрешеннн всеродна Адама нз ада”* і “Кюрнла грешнаго мннха слово на сбор святых отец 300 н 18, от святых кнгіг указанне о Хрнсте, Сыне Божнн, м похвала отцем святаго Ннкейскаго Сьбора, в неделю преже ПЯНТНКОСТІІЯ ).
    У эпоху Адраджэння і ранняга барока не страцілі актуальнасці малітвы (блізу 30)** і каноны (два) Кірылы Тураўскага*** He змяншаўся попыт і на іншыя ягоныя творы — “Прыпавесць пра душу і цела”, “Аповесць пра беларызца і манаства”, “Сказанне пра касту чарнарызцаў”****.
    Да нашага часу захаваліся некалькі беларускіх рукапісаў XVI—XVII стст. з творамі Кірылы Тураўскага. Гэта перадусім зборнікі з Бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, ф. 19. Сярод іх — рукапіс XVI ст. N 103 (227), які ўтрымлівае “Слова пра сёмы Сусветны Сабор” (“Кнрнла смнреннаго мннха слово в неделю по памятм святаго апостола Фнлнпа, еднного от седмн днякон. Воспомннаніе творнм седмаго Вселеньскаго Собора, нж в Ннкен собравшнсь отец трнста н осмнадесять на потребленіе безбжьных нконоборец...”, арк. 299—303). Зборнік XVI ст. N 104 (193) утрымлівае “Ухвальнае слова айцам Нікейскага Сабора ( Кнрнла мннха Слово сказаніа святых кннг о Хрнсте Сыне Божін. Похвала святаго Ннкійскаго Сьбора, трем стом н осмннадесятем”, арк. 75 адв. — 80). У
    * Друкавалася ў складзе "Евангелля вучыцельнага" (Заблудаў, 1569. Арк. 107110 адв.).
    ** Сведчанне таму — іх перавыданнс ў 1596 г. у Віленскай друкарні Праваслаўнага брацтва [117, 1—72, паводле 2й пайнацыі]. Факсімільнае ўзнаўленне гэтага выдання малітваў Кірылы Тураўскага зроблена ў кнізс Ю.Лабынцава [97], Найстаражытнейшы спіс (другой паловы XIII cm.) малітваў захоўваецца ў зборніку Яраслаўскага музеязапаведніка (N 15481).
    *** Перавыдадзены ў кн.: Евгенйй. Творенйя отца нашего Кйрйлла епйскопа Туровского. Кйев, 1880.
    **** Найбольш поўны рэестр рукапісных зборнікаў (з шыфрамі і месцам захавання), у якіх змешчаны творы Кірылы Тураўскага, складзены І.Яроміным. Гэтым жа вучоным ажыццёўлена сама поўная публікацыя тэкстаў Кірылы Тураўскага [53],
    36
    Раздзел 1
    зборніку XVI ст. N 256 (159) змешчаныя: “Слова аб другі.м прышэсці ( Кнрнла мннха в неделю мясопусную слово о втором прншествін Господа нашего Ісуса Хрнста”, арк. 25 адв. — 27адв.), “Ухвальнае слова айцам” (“Пахвалное Слово отцем преподобным , арк. 28—45), а таксама іншыя яго творы з наступнымі загалоўкамі: Кнрнла мннха слово о снятін тела Хрнстова co креста, п о мнроноснцях, н о сказаніп евангелскаго, н похвала Іоспфу” (арк. 232—238), “Кпрпла мннха смнреннаго епнскопа туровьского слово от нсказанія евангелского о раслабленнем” (арк. 238 адв.—243), “Кпрнла мннха, смнреннаго епнскопа туровского слово от нсказанія евангелскаго о слепцн” (арк. 249 адв.—253), “Кнрнла мннха слово на Вознесеніе Господне, от пророческых сказаній н о вт>скрсенін всероднаго Адама нз ада” (арк. 256—259), “Кпрнла мннха слово сказаніп от святых кннг о Хрнсте Сыне Божін п похвала отцем святаго Ннкійскаго Сьбора трем стом н осмннадесят” (арк. 262—266).
    У зборніку 1500—1501 гг., які паходзіць з Полацка, a цяпер захоўваецца ў Варшаве (Нацыянальная бка, BOZ сіт. 86), змешчана некалькі малітваў Кірылы Тураўскага (с. 167 1266).
    Напісаныя выдатным майстрам мастацкага слова, вобразна і паэтычна, творы Кірылы Тураўскага аказвалі вялікае эмацыйнае ўздзеянне не толькі на сучаснікаў, але і на людзей наступных стагоддзяў. Чытача вабіла ў іх глыбіня думак, уражвала вытанчанасць літаратурных формаў, багатая палітра мастацкіх фарбаў*.
    Агіяграфічны