• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    супраць вуніі” (1597), “Аб Прасвятой Iройпы', 'Пра абразы, крыж і Божую хвалу .
    На ніве вывучэння беларускага прыгожага пісьменства эпохі Адраджэння і ранняга барока сучасныя культуралогія і літаратуразнаўства маюць значныя набыткі. Першае месца тут, натуральна, занмаюць абагульняльныя даследванні па гісторыі беларускай літаратуры* ды выдатныя кнігазнаўчыя працы: В.Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагоддзя (Коўна, 1926), Ю.Аабынцава Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу (Мн., 1990), В.Аук’яненкі Каталог белорусскнх пзданнй кнрнлловского шрнфта XVI—XVII вв. (Л., 1973. Вып. 1; 1975. Вып. 2), “Кніга Беларусі. 1517—1917: Зводны каталог” / Склад. Г.Я.Галенчанка і інш. (Мн., 1986) і тры выпускі “Белоруссня в печатн XVI столетая” (Мн., 1985), “Белоруссня в печатн XVII столетмя’ (Мн., 1985) і Белоруссня в печатн XVIII столетня” (Мн., 1985), падрыхтаваныя М.Васілеўскай.
    Значны крок наперад у вывучэнні багатай рукапіснай спадчыны беларускага народа — аб ёмная манаграфія М.Нікалаева “Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII стагоддзях” (Мн„ 1993), у якой даследуюіша рэпертуар, мастацкае аздабленне старажытных рукапісаў і аб
    * Гарэйкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992; Гісторыя беларускай~дакастрычніцкай літаратуры: 3 старажытных часоў да канйа XVIII cm. Мн.. 1968. Т. 1; Нсторйя белорусской дооктябрьской лйтературы. Мн., 1977: Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн„ 1985; Нарысы па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. Кн. 1: Старажытны перыяд — XIX cm. Мн., 1993.
    10
    У с т у п
    сягі іх бытавання. У манаграфіях В.Чамярыцкага 'Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узшкненне і літаратурная гісторыя першых зводаў (Мн., 1969) і М.Улашчыка "Введенне в нзученне белоруссколнтовского летопнсання” (М., 1985) дадзены грунтоўны аналіз беларускіх летапісаў — аднаго з важных жанраў старажытнай літаратуры.
    Багатыя звесткі пра беларускія рукапісныя кнігі ўтрымліваюць шматлікія бібліяграфічныя працы і аналітычныя даведнікі, напрыклад: “Опнсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблнотекн, церковнославянскнх н русскпх” (сост. Д.Добрянскнй. Внльна, 1882), Н.Н.Петров “Опнсанне рукопнсных собраннй, находяшнхся в г.Кневе” (М., 1891—1904. Вып. ‘ —3), Опнсанне рукопнсного отделення бнблнотекн Нмператорской Академнн Наук (сост. В.Н.Срезневскнй н Ф.Н.Покровскнй. СПб., 1910. Т. 1; Пг., 1916. Т. 2), М.Н.Тнхомнров Опнсанне Тнхомнровского собрання рукопнсей” (М., 1968), Восточнославянскне н южнославянскне рукопнсные кннгн в собранпях Польской Народной Республнкн” (сост. Я.Н.Шдпов. М., 1976. Вып. 1—2), “Рукопнсные кннгн собрання М.П.Погоднна: Каталог” (Л., 1988. Вып. 1), “Каталог славянорусскнх рукопнсных кннг XI—XIV вв., храняшнхся в ЦГАДА СССР” (М„ 1988. Ч. 12)*. Гэтыя і іншыя даведнікі — вынік шматгадовай працы многіх бібліёграфаў і кнігазнаўцаў. Бясспрэчна, без крыніцазнаўчых распрацовак наагул немагчыма было б распачынаць і весці абагульняльныя даследванні кніжнапісьмовай спадчыны; якраз яны ўтвараюць той падмурак, грунт, на якім узводзіцца будынак сучаснай медыявістыкі.
    Што да беларусістыкі апошніх трох дзесяцігоддзяў, дык тут пераважалі даследванні асобных жанраў, стыляў, творчых індывідуальнасцяў майстроў слова. Развіццё гэтых кірункаў мела прыкметныя навуковыя вынікі. I ак, дзеля асэнсавання мемуарнай літаратуры Беларусі і публікацыі старасвецкіх дыя
    Найболый поўны рэестр друкаваных даведнікаў пададзены ў кн.: Справочнйкуказатель печатных опйсанйй славянорусскйх рукопйсей / Сост. Н.Ф.Бельчйков. Ю .К.Бегунов, П .Н .Рождественскйй. М.; Л., 1963.
    У с т у п
    11
    рыушаў, дзённікаў, успамінаў вельмі шмат зрабіў А.Ф.Коршунаў. Вынікі ягоных гістарычналітаратуразнаўчых і тэксталагічных даследванняў апублікаваныя ў манаграфіі “Афанаснй Фнлнпповнч: Жйзнь н творчество” (Мн., 1965), славутай “Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры” (Мн., 1959), унікальных тэксталагічных выданнях — “Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці” (Мн., 1975) і “Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.” (Мн., 1983). У шэрагу даследванняў апошняга часу выяўленыя заканамернасці станаўлення полілінгвістычнай паэзіі Беларусі, агіяграфічнай літаратуры, аратарскай прозы*.
    Да ліку значных здабыткаў айчыннай гуманітарнай навукі належаць артыкулы і кнігі, прысвечаныя творчасці буйных майстроў слова эпохі Адраджэння — Ф.Скарыны**, М.Гусоўскага, Я.Вісліцкага, С.Буднага, С.Рысінскага, Л.Зізанія, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Ф.Еўлашэўскага, Я.Руцкага, С.Косава ды інш.***, а таксама тэарэтычныя працы філосафаў У.М.Ко
    * Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн.. 1973; Дорошкевйч В.П. Новолатйнская поэзйя Белоруссйй й Айтвы. Мн., 1979; Ралько І.Д. Верш і мова: Праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша. Мн., 1986: Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI—першая палова XVII cm. Мн., 1992: Кавалёў С.В. Героікаэпічная паэзія Беларусі і Аітвы канца XVI cm. Мн., 1993; Мельнйков А.А. Путь непечален: Нсторйческйе свйдетельства о святостй Белой Русй. Мн., 1992; Левшун Л.В. Проповедь как жанр средневековой лйтературы: На матерйале проповедей в древнерусскйх рукопйсных й старопечатных сборнйках: Автореф. дйс. ... канд. фйлолоі. наук. Мн.. 1992.
    ** Найбольш поўная бібліяграфія працаў, прысвечаных Ф .Скарыну, пададзеная ў кн.: Франйыск Скарына: ЖыйДё і дзейнасйь (паказальнік літаратуры). Мн., 1990. Асабліва вялікі ўклад у скарыназнаўства ўнеслі выдатныя беларускія навукоўцы — В.К.Зайцаў, які падрыхтаваў бліскучую доктарскую дысертацыю "Францйск Скорйна й гуманйстйческая мысль в Белоруссйй XV—XVI вв." (Мн., 1970). і М .1 .Прашковіч, аўтар кнігі "Францыск Скарына — беларускі першадрукар" (Мн., 1970). Абодва яны былі рэпрэсаваныя бальшавікамі ў 70х гадах за свае навуковыя і грамадскія погляды.
    *** Гл.: Калеснік У. Тварэнне легенды: Aim. партрэты і нарысы. Мн., 1987: Подокшйн С.А. Скорйна й Будный: Очерк фйлософскйх взглядов. Мн., 1974; Порецкйй Я. Сймон Будный — передовой белорусскйй мыслйтель XVI в. Мн., 1961: Яго ж: Соломон Рысйнскйй: Solomon Pantherus Leucorussus. Конец XVI—нач. XVII в. Мн., 1983; Ботвйннйк М.Б. Ааврентйй Зйзанйй. Мн., 1973: Короткйй В.Г. Творческйй путь Мелетйя Смотрйцкого. Мн., 1987; Свяжынскі У.М. “Гістарычныя запіскі” Ф.Еўлашэўскага. Мн., 1990 і інш.
    12
    У с т у п
    нана (“От Ренессанса к класснцнзму: Становленне эстетнческой мыслн Белорусснн в XVI—XVIII вв.” Мн., 1978), С.А.Падокшына (“Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага”. Мн., 1990) і найноўшыя тэксталагічныя выданні*.
    Нягледзячы на значныя набыткі і дасягненні ў вывучэнні старабеларускай кніжнапісьмовай культуры эпохі Адраджэння і ранняга барока, многія кардынальныя праблемы — тэарэтычныя, гістарычналітаратуразнаўчыя і кнігазнаўчыя — дагэтуль застаюцца неразвязанымі. Найважнейшая з іх, якую аўтар якраз і меў на мэце разгледзець у гэтым даследванні, — ідэйная барацьба ў кніжнапісьмовай культуры XVI—сярэдзіны XVII ст., зместавае напаўненне літаратурных твораў палемічнай і публіцыстычнай скіраванасці. Побач з асноўнай развязваліся і іншыя буйныя праблемы: духоўнакультурныя перадумовы ўзнікнення кніжнапісьмовых помнікаў, творчыя матывы, канкрэтныя і далёкасяжныя мэты старажытных кніжнікаў і пісьменнікаўпалемістаў; ступень уздзеяння на літаратурны і духоўнакультурны працэс вызначальных гістарычных і грамадскапалітычных падзеяў, а таксама шматроўневы характар іх мастацкабелетрыстычнага інтэрпрэтавання; літаратурнафілалагічная аснова, стылёвыя і выяўленчыя сродкі, выпрацаваныя творцамі і майстрамі мастацкага слова эпохі Адраджэння і ранняга барока.
    Названыя праблемы вызначылі асноўныя кірункі, нутраную логіку і структуру гэтага даследвання. Іх комплекснае асвятленне разам з увядзеннем у навуковы ўжытак невядомых дагэтуль помнікаў пісьменства, на думку аўтара, дазволіць стварыць цэласную панараму развіцця кніжнапісьмовай культуры XVI—сярэдзіны XVII ст., выявіць важнейшыя кропкі
    * Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны / Уклад., уступ. артыкул і камент. У.Г.Кароткага. Мн., 1991; Памятнйкй фйлософской мыслй Белоруссйй XVII—первой половйны XVIII в. / В.В.Дубровскйй, М.В.Кашуба, С.А.Подокшйн й др. Мн., 1991; Лабынцаў Ю.А. “Зерцало жйтйя...": 3 літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны. Мн., 1991; Біблія: Факс. узнаўленне Бібліі, выд. Ф.Скарынаю ў 1517—1519 гг.; У 3 т Мн.. 19901991.
    У с т у п
    13
    дотыку і сферы ўзаемаўплываў розных духоўнаэстэтычных, гістарычнакультурных і рэлігійных плыняў.
    Аўтар, аднак, не прэтэндуе на вычарпальнасць, выдатна ўсведамляючы, што гэта можа быць дасягнута толькі працаю многіх калектываў, здатных правесці шырокія медыявістычныя даследванні. Да найбольш перспектыўных кірункаў у гэтай галіне гуманітарыстыкі належаць старажытная тэксталогія і археаграфія, мэта якіх — навуковая падрыхтоўка і выданне помнікаў беларускага пісьменства XI—XVIII стст. і кнігадрукавання. Гэта падмурак для ўсіх гуманітарных навук — літаратуразнаўства, кнігазнаўства, мовазнаўства, філасофіі, гісторыі права. Некалькі сотняў (каля 500) унікальных помнікаў старажытнага беларускага пісьменства знаходзяцца паза сферай сённяшняга духоўнага жыцця нацыі, чакаюць свайго выдання.
    Паранейшаму важнае значэнне мае напісанне грунтоўных даследванняў і манаграфій, прысвечаных творчасці асобных майстроў слова, аналізу іх светапогляду і мастацкіх асаблівасцяў твораў, вызначэнню іх ролі і ўкладу ў беларускую культуру. Да гэтага часу ў Беларусі няма кніг пра першарадных старажытных пісьменнікаў і дзеячоў культуры — Кірылу Тураўскага, Кіпрыяна, Рыгора Цамблака, Пятра Скаргу, InaTa Пацея, Язафата Кунцэвіча, Сільвестра Косава, Лявона Карповіча, Кірылу ТранквіліёнаСтаўравецкага, Сімяона Полацкага. Адсутнасць манаграфій, прысвечаных памянёным асобам, без сумневу, істотна збядняе ўяўленні пра духоўнае жыццё нашых продкаў, пра мастацкія і ідэйныя пошукі беларускіх інтэлектуалаў даўных часоў.
    Нягледзячы на пэўныя дасягненні, актуальнымі застаюцца даследванні паэтыкі асобных жанраў — летапісаў, мемуараў, жыццяў, казанняў, паэтычных твораў і г.д. Без іх паглыбленага і дэталёвага аналізу немагчыма ў поўным аб ёме вызначыць заканамернасці развіцця айчыннай літаратуры, прасачыць эвалюцыю яе мастацкіх формаў ад старажытнасці да нашага часу.
    Старажытная беларуская літаратура на працягу стагоддзяў развівалася ў шчыльных кантактах з літаратурамі іншых наро
    14
    У с т