• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    у п
    даў, узбагачалася набыткамі сусветнай культуры і перадавала іншым свае дасягненні; адбываўся своеасаблівы сінтэз культур і літаратур. Многія помнікі пісьменства і кнігадруку адначасна належаць культуры беларусаў, украінцаў, летувісаў і палякаў, бо гэтыя народы ў мінулыя часы мелі падобныя гістарычныя лёсы, а майстры слова, кнігадрукары нярэдка шчыравалі на культурнай ніве розных нацыяў і этнасаў. Для выяўлення ўсёй непаўторнасці, адметнасці старажытнай беларускай літаратуры ў еўрапейскім гістарычналітаратурным кантэксце карысна было б правесці комплекс спецыяльных кампаратывісцкіх (параўнаўчых) даследванняу накшталт беларускавізантыйскіх, беларускапольскіх ды інш.
    Развіццё акрэсленых кірункаў медыявістыкі ў будучым паслужыць яшчэ больш поўнаму асэнсаванню літаратурнага пРаЦэсу, вызначэнню магістральных шляхоў станаўлення беларускага прыгожага пісьменства, спрычыніцца да глыбокага асэнсавання духоўных набыткаў нашых продкаў, спасціжэння пакручастых сцяжынаў эвалюцыі беларускага духу.
    Пры разглядзе кніжнапісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока аўтар гэтай кнігі ўлічваў этнакультурныя памкненні розных нацыянальных групаў Вялікага Княства Аітоўскага. У XVI ст., як вядома, паскорыўся працэс фармавання жамойцкай (летувіскай) нацыянальнай самасведамасці. Менавіта тады раннія ідэолагі жамойцкага нацыянальнага руху, найперш пісьменнікі і багасловы Марцін Мажвід (канец XV—1562), Мельхіёр Пяткевіч (каля 1550—1608), Мікалай Дукша (каля 1527/1538 —1613), Канстанцін Шырвід (канец XVI—першая палова XVII ст.), пачалі актыўна ўжываць тэрмін літоўская мова” ў дачыненні да гістарычна жамойцкай мовы. Абапіраючыся выключна на этнічныя фантазіі ды показкі, якія не мелі нічога агульнага з гістарычнай праўдай, яны назвалі сябе і свой народ "літоўцамі”. На прыкладзе тэкстаў першых жамойцкіх друкаваных кніг (“Катэхізіс , 1547; Псальмы св. Амвросія і св. Аўгустына ', 1549; “Хрысціянскія песняспевы”, 1570; “Катэхізіс”, 1595; “Пункты
    У с т у п
    15
    казанняў К.Шырвіда, 1629 ды інш.) і асабліва прадмоваў да іх, падрыхтаваных тагачаснымі адраджэнцамі, выразна прасочваецца пачатковы этап станаўлення жамойцкай нацыянальнай сведамасці*.
    Напісанню гэтай кнігі папярэднічала франтальнае вывучэнне шырокага комплексу рукапісных і друкаваных твораў старажытнасці, шэраг з якіх адшуканы аўтарам у архівах ды кнігасховішчах Вільні, Масквы, СанктПецярбурга, Менска, Кіева, Кракава, Цюрыха, Адэсы, Альбова і тут упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.
    У часе працы з рукапісам аўтар выкарыстоўваў кнігазнаўчыя, гістарычналітаратурныя і філасофскатэарэтычныя даследванні папярэднікаў — беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх, італьянскіх і нямецкіх навукоўцаў.
    У тэарэтычным плане незаменнымі для аўтара былі даследванні сусветна вядомых знаўцаў старажытных і сярэднявечных культур — С.С. Аверынцава, М.М.Бахціна, А.Х.Гарфункеля, А.Я.Гурэвіча, Дз.С.Ліхачова, А.М.Панчанкі, А.М.Рабінсона, Ханса Ротэ**.
    Пры развязанні канкрэтных гістарычналітаратурных і кнігазнаўчых пытанняў найчасцей даводзілася звяртацца да працаў А.Анушкіна, Г.Я.Галенчанкі, І.М.ГалянішчаваКутузава, М.М.Грынчыка, В.І.Дарашкевіча, У.Г.Кароткага, У.М.Конана, А.Ф.Коршунава, У.І.Крэкатэня, Ю.А.Лабынцава, А.І.Мальдзіса, Я.Л.Неміроўскага, С.А.Падокшына, Я.І.Па
    * Гл.: Владймйров А.Н. Всеобш,ая йсторйя кнйгй. М., 1988. С. 236—281: Kozeniauskiene R. XVI—XVIII a. prakalbos ir dedikacijos. Vilnius, 1990.
    ** Гл.: Аверйнцев C.C. Поэтйка ранневйзантййской лйтературы. М., 1977; Бахтйн М.М. Творчество Франсуа Рабле й народная культура средневековья й Ренессанса. М., 1990: Горфункель А.Х. Фйлософйя эпохй Возрожденйя. М.. 1980; Гуревйч А.Я. Категорйй средневековой культуры. М., 1972: Яго ж: Культура й обтество средневековой Европы глазамй современнйков. М., 1989; Айхачев Д.С. Поэтйка древнерусской лйтературы. М.. 1979; Панченко А.М. Русская стйхотворная культура XVII века. Л., 1973; Робйнсон А.Н. Борьба йдей в русской лйтературе XVII века. М., 1974: Rothe Hans. Die alteste ostslawische Kunstdichtung. 15 75 —164 7. GieJ3en, 1976— 1977. Bde 12.
    16
    У с т у п
    рэцкага, а таксама энцыклапедычных выданняў, калектыўных манаграфій па філасофіі* і этнаграфіі**.
    Старабеларускія тэксты, цытаты з якіх падаюцца ў кнізе, а таксама тыя, што змешчаны ў дадатку, вывераныя паводле арыгіналаў. Захоўваюцца прынятыя ў сучаснай археаграфіі нормы публікацыі старажытных тэкстаў: застаецца нязменнай арфаграфія, цітлы раскрываюцца, усе каментары, змены і дапаўненні ў аўтарскім тэксце ўзятыя ў квадратныя дужкі. Кірылічныя літары, якія цяпер не ўжываюцца, замененыя на сучасныя. Паеркі — надрадковыя знакі, што ўказвалі на цвёрдасць або мяккасць зычных, апускаюцца. Назовы кніг, чужая мова ўзятыя ў двукоссе. Знакі прыпынку пастаўленыя ў адпаведнасці з правіламі сучаснай беларускай пунктуацыі.
    * Очеркй ucmopuu фйлософской й соцйолотческой мыслй Белоруссйй. Мн., 1973; Ндей гуманйзма в обіцественнополйтйческой й фйлософской мыслй Белоруссйй. Мн., 1977.
    ** Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985. (Спіс асноўных крыніцаў і выкарыстанай літаратуры пададзены ў канцы кнігі.)
    Р а з д з е л 1
    ^рыржф фтсанср
    I.	Мошя т$Шнцыі р кніжнай крлыпрры
    ■ _ql здым сярэднявечнай беларускай культуры, росквіт % / Ус'х яе шматстайных формаў прыпаў на канец XV — сярэдзіну XVII ст. Імклівае развіццё ў гэты 1/ перыяд горадабудаўніцтва, архітэктуры (мураванага абарончага і культавага дойлідства), жывапісу, скульптуры, мініяцюры, гравюры, музычнаспеўнага і дэкаратыўнаўжытковага мастацтва, а таксама ўзлёт літаратуры якраз і сведчылі пра надыход у Беларусі новага часу — эпохі Адраджэння з яе адметным стаўленнем да чалавека, гуманістычным светапоглядам і новай рэнесансавай эстэтыкай.
    Рэнесанс пачаўся ў Італіі пры канцы XV ст. з адраджэння ў Фларэнційскай Платонаўскай акадэміі вольных мастацтваў — граматыкі, паэзіі, красамоўства, жывапісу, архітэктуры, астраноміі і музыкі; ён неўзабаве ахапіў усе куткі Еўропы. На хвалі агульнага захаплення навукамі і мастацтвамі быў вынайдзены друкарскі варштат, які шмат у чым вызначыў сутнасць новай эпохі.
    Для развіцця культуры ў шырокім сэнсе вынаходніцтва Егана Гутэнбэрга паводле сваёй значнасці бясспрэчна важнейшае. Яно стварыла тэхнічныя перадумовы інфармацыйнай рэвалюцыі ў Еўропе, адкрыла шляхі для досыць імклівага абмену ідэямі і пашырэння ведаў, урэшце, сталася грунтам небывалага прагрэсу ў галіне адукацыі і асветы.
    Рэнесанс паводле шырокавядомага меркавання — універ
    Трыумф Рэнесансу
    19
    сальная з’ява еўрапейскай культуры. Разам з тым у кожнай з краінаў ён меў непаўторнае аблічча, сваю спецыфіку і адметныя формы выяўлення агульнай сутнасці. Асэнсаванню ягоных разнастайных праяваў прысвечаны дзесяткі выдатных даследванняў, сярод якіх вылучаюцца працы А.Х.Гарфункеля [40, 41], А.Ф.Лосева [105], В.В.Сакалова [209] і інш.
    Найбольш ранняя праява рэнесансавых тэндэнцыяў сярод славянаў у галіне кніжнай справы — выданне ў 1491 г. у Кракаве друкаром Швайпольтам Фіёлем, немцам з паходжання, богаслужбовых зборнікаў для Праваслаўнай Царквы Актоіха” і “Часаслова”, а блізу 1493 г. “Трыёду Каляровага’’ і “Трыёду Поснага” — першых друкаваных кніг рускімі літарамі ”. Яны відавочна адрасаваліся праваслаўнаму люду Вялікага Княства Літоўскага, пра што выразна сведчыць іх змест. У Польшчы, як вядома, жылі ў асноўным каталікі, якія, натуральна, не мелі патрэбы ў богаслужбовых праваслаўных тэкстах.
    Факт выкарыстання кірылічнага шрыфту ў выданнях Фіёля таксама паказвае на тое, што яны рыхтаваліся найперш для праваслаўных беларусаў, бо ў польскай рукапіснай традыцыі і кніжнай справе, як правіла, ужывалася лацінка. I ўсё ж пытанне, да якой з славянскіх культур канкрэтна аднесці першадрукі Ш.Фіёля, зусім не простае.
    Бадай, многае ў гэтай справе стала б на сваё месца, калі б навука змагла адказаць на пытанні, хто быў ініцыятарам выданняў нямецкага майстра ў Кракаве ці хаця б хто іх фінансаваў. Адназначна можна сцвярджаць, што ў распаўсюджанні праваслаўных кніг аніяк не былі зацікаўленыя польскія каталіцкія колы. Праўда, не выключана, што менавіта наш вялікі князь і кароль Польшчы Казімір Ягайлавіч (1440 1492), каталік паводле веравызнання, які неаднаразова заяўляў аб спрыянні ўсім канфесіям, зрабіў рэверанс у бок праваслаўных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, ініцыяваўшы выданне для іх богаслужбовай літаратуры. Але найбольш верагодна, ідэя выдання гэтых кніг зыходзіла ад некага з беларускіх праваслаўных магнатаў і, пэўна ж, падтрымлівалася
    20
    Раздзел 1
    нашай Праваслаўнай Царквою. На жаль, дакументы, якія б дазвалялі канчаткова высветліць гэтае складанае пытанне, пакуль што не адшуканыя, хоць пра дзейнасць Кракаўскай друкарні канца XV ст. і назапашаны даволі значны фактычны матэрыял [123],
    Разам з тым з улікам характару выданняў Ш.Фіёля, іх прызначэння і адрасата пытанне пра пачатак беларускага кнігадруку відавочна развязваецца зусім у іншым ключы, чымся было прынята дагэтуль. Нягледзячы на тое што месцам выдання быў Кракаў, а майстар паходзіў з Нямеччыны, ёсць усе падставы лічыць выданні Ш.Фіёля першымі беларускімі кірылічнымі кнігадрукамі на царкоўнаславянскай мове. Беларускае кнігадрукаванне, такім чынам, пачалося не з 1517 г., як мы прызвычаіліся меркаваць, а менавіта з 1491 г., з “Актоіха” Ш.Фіёля.
    Багаты матэрыял для перагляду пытання пра час з’яўлення беларускіх друкаваных кніг і пачатковы перыяд нашага кнігадруку даюць выданні, здзейсненыя на тэрыторыі Польшчы ў пачатку XVI ст. Янам Галерам [340, 313—314], Каспарам Гохфэдэрам [340, 333], Фларыянам Унглерам [340, 926— 927], Вольфгангам Лернам [340, 506—507] і Геранімам Віетарам [340, 953— 954], Яны выпусцілі шэраг кніг з “Пагоняй — дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага, што красамоўна сведчыць пра іх прызначэнне. Верагодна, асобныя з выданняў, выкананых на пачатку XVI ст. у Польшчы, рабіліся на заказ беларускіх мецэнатаў і прымяркоўваліся якраз для задавальнення духоўных, практычных ці культавых патрэбаў жыхароў нашай краіны.
    Узапраўды этапная з’ява ў развіцці нашага кнігадрукавання і наагул усяе беларускае культуры — дзейнасць гуманіста Францішка Скарыны — першага айчыннага друкара, які ў 1517—1519 гг. у чэшскай Празе выдрукаваў 23 біблейныя кнігі, а затым прадоўжыў распачатую справу на радзіме, у сталіцы Вялікага Княства Аітоўскага Вільні, дзе падрыхтаваў і выпусціў “Малую падарожную кніжку” (блізу 1522), a затым “Апостал” (1525).
    Трыумф Рэнесансу
    21
    Кажучы пра пачатак Рэнесансу на Беларусі ў кніж