Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
га II ст. Юстына “Размова святога Юстынафілосафа з Трыфанам Жыдам” (Нясвіж, 1564), а таксама шэраг выдатных прадмоваў і прысвячэнняў. У кожным з твораў С.Будны так ці іначай звяртаўся да Бібліі, выкарыстоўваў яе пад час палемікі з апанентамі. Найвялікшая заслуга С.Буднага як біблеіста ў тым, што ён выявіў недахопы ўсіх папярэдніх перакладчыкаў Бібліі і прапанаваў новыя прынцыпы перакладу Святога Пісь
Трыумф Рэнесансу
53
ма, заснаваныя на філалагічных метадах. Ягоны польскамоўны пераклад Новага Запавету (Лоск, 1574) слушна лічыцца найдасканалейшым ува ўсёй еўрапейскай біблеістыцы.
У XVI ст. на ніве біблеістыкі плённа працавалі іншыя рэфармацыйныя тэолагі Вялікага Княства — Сымон Зак, Марцін Чаховіц, Ян Ліцыній Намыслоўскі, Тамаш Фальконіюс. Апошні, дарэчы, апублікаваў у Берасці дзве кнігі каментароў да новазапаветных твораў [280; 281], якія зрабілі велізарны ўплыў на ўсю экзэгетычную традыцыю Вялікага Княства Літоўскага.
Эпахальнае дасягненне праваслаўнай біблеістыкі — славутая Астрожская Біблія 1580 г. Гэтае выданне — вынік супольнай шматгадовай працы некалькіх усходнеславянскіх тэолагаў, перакладчыкаў і кнігадрукароў — І.Федаровіча, Г.Сматрыцкага, М.Гарабурды і В.Гарабурды, В.СуражскагаМалюшыцкага, К.Астрожскага ды інш.
У аснову Астрожскай Бібліі быў пакладзены адзін са спісаў Генадзеўскай Бібліі, складзенай у Ноўгарадзе ў 1499 г., які прывёз з Маскоўскай Русі беларускі дыпламат і пісьменнік М.Б.Гарабурда. Пры падрыхтоўцы Астрожскай Бібліі з Генадзеўскага зводу 1499 г. былі ўзятыя пераклады Святых Кніг (Параліпаменан, Ездра, Неемія, Тавіт, Юдзіф, Прамудрасці Саламона, Макавеяў, частка Ераміі і Езекііля), зробленыя ў свой час беларусам манахамдамініканцам Веніямінам, які працаваў у складзе гуртка Генадзя. Амаль усе тэксты Астрожскан Бібліі вывяраліся паводле габрайскіх і грэцкіх арыгіналаў, параўноўваліся з ранейшымі перакладамі на іншыя мовы. Сярод асноўных крыніцаў, якімі карысталіся сябры Астрожскага гуртка, былі і вядомая Берасцейская Біблія на польскай мове, выданні Сымона Буднага і Пятра Мсціслаўца (Евангелле, 1575; Псалтыр, 1576).
Некаторыя біблейныя творы, што ўвайшлі ў склад астрожскага выдання, перакладаліся ва Усходняй Еўропе ўпершыню. Так, пераклад трэцяй кнігі Макавеяў рабіўся паволе грэцкага тэксту з выкарыстаннем ранейшага чэшскага перакладу спецыяльна для Астрожскай Бібліі. Аб характары працы з гэтай
54
Раздзел 1
кнігай выдаўцы палічылі патрэбным паведаміць у каментарах: Снй третнн кннгй Макковейскнн в прочнх бнблмах не обретаются, ннже в самон тон словенскон н нн в латнн'ьскнх, а нн в лятскнх, точню в греческон н в ческон, но н мы нх не оставнхом” [14, 129—130],
Для стварэння Астрожскай Бібліі былі выкарыстаныя лепшыя дасягненні філалагічнай думкі эпохі Адраджэння; яна ў пэўным сэнсе падсумоўвала багаты досвед перакладаў біблейных тэкстаў на царкоўнаславянскую мову, што быў назапашаны некалькімі пакаленнямі ўсходнеславянскіх кніжнікаў.
Пэўны ўклад у беларускую праваслаўную біблеістыку ўнёс пісьменнік і выдавец Лявон Мамоніч, аўтар шэрагу прадмоваў і прысвячэнняў, у якіх ён закранаў праблемы біблейнай герменеўтыкі. Асабліва значная ў гэтым сэнсе “Прадмова” Л.Мамоніча да выдадзенага ім Псалтыра, у якой пісьменнік не толькі падаў характарыстыкі яго айцамі Царквы, але й сфармуляваў уласны погляд на гэты твор. “Псаломская же кннга, еже от всех полезное об’ьят, — падкрэсліваў А.Мамоніч, — пророчествует будушая, повестн воспомннает, законное полагает жнтіе, подлагает деятелная н еднною, просто реіцн, обіце есть сокровшце благнх ученнй, комуждо прнкладное прійтн к прнлежанію нзбретаюцрГ [113, 3—3 адв. нн.].
У заканчэнні гэтай Прадмовы А.Мамоніч апублікаваў невялікі, але надзвычай каштоўны тлумачальны слоўнік біблейных тэрмінаў [113, 11 адв.—12 адв. нн.], што дадаткова сведчыць пра ягонае глыбокае зацікаўленне праблемамі біблейнай філалогіі.
Праваслаўную біблейную традыцыю развівалі тэолагі і экзэгеты, што належалі да Віленскага СвятаДухаўскага брацтва. У канцы XVI—першай палове XVII ст. яны падрыхтавалі і выпусцілі тры выданні Новага Запавету з Псалтырамі (Вільня, 1596, 1623; Вільня або Еўе, 1641), Псалтыр з Часасловам (Вільня, 1629) і тры асобныя выданні Псалтыра (Вільня, 1623, 1627, 1630).
Да падрыхтоўкі і выдання біблейных твораў спрычыніўся выдатны знаўца класічных моваў ураджэнец Магілева Спіры
Трыумф Рэнесансу
55
дон Собаль. Ім былі надрукаваныя два Апосталы (Куцеін, 1632; Магілеў, пасля 1638) і два Псалтыры (Буйнічы, 1632; Магілеў, каля 1637—1638).
Куцеінская літаратурная суполка на чале з Іаілем Труцэвічам, з якой, дарэчы, шчыльна супрацоунічаў С.Собаль, гэтаксама падрыхтавала і выпусціла два выданні Псалтыра (Куцеін, 1642; каля 1650) і Новы Запавет з Псалтыром (Куцеін, 1652)
Такім чынам, у духоўнай культуры беларусаў эпохі Адраджэння і ранняга барока біблейныя кнігі, мяркуючы нават паводле агульнай колькасці іх спісаў і выданняў (некалькі тысяч), паранейшаму займалі адно з галоўных месцаў. Біблія лічылася вяршыняй мудрасці, дадзенай людзям ад Валадара, шанавалася як аўтарытэтнейшая
крыніца ведаў.
Р а з д з е л 2
Йалішычнапратыя аспекты
^жанішычнай літараш^н
I. €ацыяльнааража&скія &актрыны: кыпрацорка аптыжальнай жайэлі
п
анаванне ў нашым гаспадарстве шляхоцкай дэмакратыі, па тым часе перадавой формы палітычнага ладу, паслужыла трывалым падмуркам стварэння неацэнных духоўнакультурных каштоўнасцяў у са
мых розных галінах — архітэктуры, мастацтве, прыгожым пісьменстве. Побач з бясспрэчна станоўчымі з’явамі ў грамадскім жыцці і ў ідэалогіі XVI ст. назіраліся і выразна негатыўныя тэндэнцыі.
Сярод адмоўных, дэструктыўных рэчаў, што падточвалі і разбуралі дзяржаўны арганізм, варта назваць найперш шляхоцкі анархізм, які праяўляўся ў гэтак званых рокашах* ды няспынных дамаганнях найвышэйшым станам выключных правоў для сябе, “поўнай свабоды”.
Небяспечны быў і плебейскі анархізм**, які набыў у Вялікім Княстве даволі значныя памеры. Пачатковыя формы пратэсту людзей “подлага стану”, незадаволенасць сваім сацыяльным статусам у сярэдзіне XVI ст. аформіліся ў шырокі грамадскі рух з пэўным ідэалагічным забеспячэннем. Стваральнікамі дактрыны плебейскага анархізму былі вядомыя фі
* Да найбольш значных узброеных выступленняў шляхты ў XVI cm. належыць рокаш Міхала Глінскага. Каб спыніць яго, спатрэбіліся неймаверныя высілкі вялікага князя Жыгімонта Старога і ўрадоўцаў.
** Вядомыя айчынныя гісторыкі філасофіі (С.А.Падокшын) і права (С.Ф.Сокал) часцей ужывалі тэрмін радыкальны рух . які ўсё ж такі не зусім адэкватна перадае сутнасць з’явы.
Палітычнаправавыя аспекты
59
лосафы, багасловы, таленавітыя пісьменнікі і вядомыя грамадскія дзеячы — Пётра з Гоняда, Аляксандр Вітрэлін, Якуб з Калінаўкі, Ян Немаеўскі, Павел з Візны, Марцін Чаховіц ды інш.
Ідэолагі анархізму, абапіраючыся на сапраўды гуманістычную ідэю адпрыроднай роўнасці людзей, заклікалі вярнуцца да раннехрысціянскіх ідэалаў, дзеля чаго прапаноўвалі зліквідаваць сацыяльную і маёмасную няроўнасць, падзяліць дабро багатых паміж беднымі, расфармаваць усе дзяржаўныя інстытуцыі, урэшце, знішчыць органы ўлады, суд і войска.
Сістэму рацыяналістычных і схаластычных аргументаў анархістаў, іхныя довады ў абарону свайго вучэння найбольш поўна прааналізаваў і зняпраўдзіў С.Будны ў Вызнанні аб урадзе і ўрадоўцах”, "Абароне ўрада , Апісанні Іўеўскага Сінода 1568 г.” і “Адказе на ліст Сеньёра”, што ўвайшлі ў зборнік “Пра свецкую ўладу” (Лоск, 1583)*. У спрэчках з анархістамі С.Буднага падтрымалі Аляксандр Хамутоўскі, аўтар Пахвалы ўраду”, Тамаш Гарліній (“Агдасціхон”), Фабіян Даманоўскі (“Эпіграма”) і Андрэй Валян. Урад ды карныя органы — суды і войска — неабходныя якраз дзеля таго, падкрэсліваў А.Валян, каб забяспечыць дзейнасць права, абараніць справядлівасць [369, 83—93], Свой тэзіс мысляр пацвердзіў шматлікімі гістарычнымі прыкладамі ды цытаваннем старажытных аўтарытэтаў.
М.Кравіцкі ў “Лісце да Станіслава Будзыньскага” (1573) таксама выказаў некалькі аргументаў супраць вучэння анархістаў. Ён аспрэчыў іхны тэзіс, паводле якога бьшь манархам або займаць нейкую іншую дзяржаўную пасаду — вялікі грэх. Сведчаннямі з Бібліі М.Кравіцкі давёў, што гэта не так і што Ісус Хрыстос ніколі не адмаўляў улады наагул, як тое прыпісалі яму “агідныя' асобы, што найвышэйшы стан адштурхоўваюць ад сябе прэч, ходзяць у сярмягах, у абдрапанай і ў плюгавай вопратцы ці ў кажухах вашывых [^12, 173]. Мена
* Асноўныя палажэнні дактрыны плебейскага анархізму і палеміка з ім С.Буднага падрабязна асветлены мною ў кнізе Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар’ (Мн.. 1993. С. 159—191).
60
Раздзел 2
віта праз урад Госпад Бог ажыццяўляе сваю волю, і ён не ‘ тыран”, а найвышэйшы абаронца справядлівасці.
Насуперак розным формам анархізму ды далёкім ад жыцця ўтапічным мроям у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. паўстала моцная пазітыўнарэфарматарская плынь, духоўнымі лідэрамі якой былі пісьменнікі, філосафы, дзяржаўныя дзеячы — Ф.Скарына, М.Радзівіл Чорны, Я.Кішка, А.Валовіч, С.Будны, М.Кравіцкі, В.Цяпінскі, А.Валян, А.Ротундус, М.Літвін, Р.Хадкевіч, Л.Сапега ды інш. Якраз яны выпрацавалі аптымальную сацыяльную мадэль, прапанавалі ўзважаныя і лагічныя крокі ўдасканалення грамадскіх дачыненняў, знайшлі дзейсныя вагары рэгулявання дзяржаўнага механізма і паклапаціліся пра юрыдычнаправавы грунт сваіх новаўвядзенняў. Слушнасць іхных падыходаў і бачання аддаленых перспектываў развіцця грамадства пацвердзіў час.
Абапіраючыся на дасягненні папярэдняй грамадскапалітычнай думкі, творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сэнэкі, айчынныя мысляры эпохі Адраджэння зрабілі шэраг надзвычай буйных адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Так, яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “3 усіх рэчаў людскіх, — пісаў А.Валян, — найпякнейшая ёсць вольнасць. Няволя ж — горшая нават за смерць” [368, 5], Тых, хто сумняваўся ў гэтым, пісьменнік пераконваў шматлікімі прыкладамі з гісторыі, калі “людзі добраахвотна ішлі на смерць, абы не трапіць у палон” [368, 7—8].
Прага волі пануе ва ўсёй жывой прыродзе, сцвярджаў А.Валян. Ен спасылаўся на Авідыя, які адзін з першых заўважыў, што птушкі, маючы добры корм у клетцы, усё ж няспынна імкнуцца ў лес, на волю. Такім чынам, чалавек ад прыроды — вольны, ён нараджаецца, каб жыць паводле агульных законаў прыроды. Гэты найгалоўнейшы прынцып быцця, глыбока засвоены беларускімі філосафамі, стаўся кропкай адліку ў іхных тэарэтычных пабудовах і практычных справах.
Усебаковы аналіз рэчаіснасці, вывучэн