• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    не разнастайных чын
    Палітычнаправавыя аспекты
    61
    нікаў грамадскага жыцця наводзілі нашых тагачасных мысляроў на думку пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы, "дзе пануюць законы, а не асобы .
    Ідэя замены недасканалага звычаёвага права на пісанае паўстала у ?Ч\ ст. Тады ж у Вялікім Княстве была зробленая першая спроба кадыфікацыі законаў у так званым Судзебніку Казіміра 1468 г., які ўтрымліваў пераважна нормы крымінальнага права.
    Вялікі гуманіст Ф.Скарына ў сваіх Прадмовах , Пасляслоўях” і “Сказаннях” настойліва праводзіў думку пра рэгуляванне законамі ўсіх сфераў грамадскага жыцця. Асаблівая роля, паводле яго слушнага меркавання, належала дзяржаўнаму, рьшарскаму, купецкаму, сямейнаму і крымінальнаму праву. “Паспалітыя законы” павінны рэгламентаваць дзейнасць асобных людзей і станаў, гарантаваць іхныя свабоды і стрымліваць ліхіх людзей страхам пакарання ад благіх учынкаў: Н вчннены суть права нлн закон для люден злых, абы боячнся казнн, усмнрнлм смелость свою, н моцн не нмелн нным ушкодйтн; н абы добрын межн злымн в покон жнтн моглн [197, 2 адв.].
    Кожны закон, сцвярджаў асветнік, павінны адпавядаць традыцыям народа, быць справядлівым, грунтоўным, даступным, накіраваным на агульную карысць: “Абы былн права нх, нлн закон, — пісаў ён, — почтнвын, справедлнвын, можнып, потребньш, пожнточнын подле прнроження, подлуг обычаев землн, часу ч месту прнгожнн, явнын, не нмея в собе закрытостн, не к пожнтку еднного человека, но к посполнтому доброму напнсанын [197, 2 адв.].
    У “Прадмове’ да першай кнігі Царстваў Ф.Скарына палічыў патрэбным назваць імёны стваральнікаў грамадзянскага пісанага права — грэцкага цара Фаранея, егіпцяніна Меркурыя Трымеіста, афіняніна Салона Філосафа, лакедыманяніна Аікурга і рымляніна Нумы Пампілія, якія пакінулі для карысці сваіх земляў грунтоўныя “кннгп, пнсма, уставы, права, науку нлн закон” [194, 1 адв. — 2],
    Стзўленнс СО.Скнрыны да пісанага права, выказаныя ім
    62
    Раздзел 2
    думкі пра ягоную ролю даюць падставы гаварыць пра ўдзел гуманіста ў выпрацоўцы артыкулаў першага айчыннага збору законаў Статута 1529 г. У гэтым зводзе якраз падаваліся нормы дзяржаўнага, судовапрацэсуальнага, сямейнага, вайсковага, апякунскага, зямельнага, ляснога і крымінальнага права (усяго 283 артыкулы), падрыхтаваныя на высокім прафесійнаюрыдычным роўні.
    Для ўмацавання правапарадку ў Вялікім Княстве Літоўскім і развіцця тэорыі права вельмі шмат зрабіў выдатны дзяржаўны і палітычны дзяяч Астафей Валовіч*. Дзякуючы яго намаганням быў прыняты і зацверджаны Статут 1566 г. (улучаў 14 раздзелаў, 367 артыкулаў). У Жыгімонтавым прывілеі (ад 1 сакавіка 1566 г.), змешчаным у якасці прэамбулы да гэтага Статута, зазначалася, што менавіта гэты збор законаў з яўляецца адзіным правамоцным дакументам, “водле которого вжо всн обывателн того панства нашого Велнкого Княства Антовского н всн землн ку нему належачіе будуть роднтн н суднтн”**.
    Ідэю прававой дзяржавы ў сваіх творах адстойваў вядомы пісьменнік і філосаф А.Валян. Там, дзе няма месца праву, ___ сцвярджаў ён, там няма волі [368, /2], Абапіраючыся на Цыцэрона, Дэмасфена і Арыстоцеля, А.Валян даводзіў, што закон павінны мець непахісны аўтарытэт, карыстацца павагай у народа, адпавядаць здароваму сэнсу, * грунтавацца на адпрыроднай разважлівасці і добрым розуме”, служыць '*захаванню супольнага жыцця людзей” [368, 78],
    Мысляр падкрэсліў пільную патрэбу заўсёднага ўдасканалення статутавых нормаў, прывядзення права ў адпаведнасць з патрабаваннямі жыцця. Ён, у прыватнасці, прапанаваў як мага хутчэй удасканаліць крымінальны кодэкс, увесці больш жорсткія меры пакарання злачынцаў. Пры гэтым А.Валян, як і
    * Пра яго жыішс і дзейнасць гл.: Саверчанка І.В. Астафей Валовіч Гісторыкабіяграфічны нарыс. Мн.. 1992.
    Паводле выдання: Статут Велйкого Князства Лйтовского Временнйк Нмператорского Московского обіцества ucmopuu й древностей россййскйх. М., 1855. Кн. 23. С. 16.
    63
    Палітычнаправавыя аспекты
    Плутарх, на якога ён спасылаўся, выходзіў з таго, што канчатковая мэта ўсялякага права — усталяванне справядлівасці.
    Прыхільнік законнасці і паўсюднага панавання права ў грамадстве, С.Будны сфармуляваў і абгрунтаваў у сваіх трактатах вельмі важны прававы прынцып адпаведнасці юрыдычных нормаў вучэнню Ісуса Хрыста і новазапаветнай хрысціянскай этыцы. Выказаная ім ідэя зрабіла велізарнае ўздзеянне на юрыстаўпрактыкаў і тых, хто выпрацоўваў канкрэтныя статутавыя артыкулы.
    Найгалоўнейшыя набыткі палітычнаправавой думкі Xv I ст. сінтэзаваў у сваёй творчасці наш славуты дзяржаўны дзяяч і праўнік еўрапейскага роўню Леў Сапега*, які быў рэдактарам і ідэйным натхняльнікам стварэння Статута 1588 г. Ідэю прававой дзяржавы Л.Сапега адстойваў ва ўсіх сваіх прамовах на Соймах, шматлікіх пасланнях, лістах. У вядомай Прадмове” да трэцяга Статута ён пісаў: Права з яўляецца сапраўдным разважаннем і мудрым зрокам чалавечага розуму. Ім Пан Бог пажадаў адарыць чалавечую натуру дзеля таго, каб людзі маглі ўнікнуць ліхасці і трымацца прыстойнага жыцця [216, 44],
    Толькі тое гаспадарства можна назваць справядлівым і свабодным, дзе пануюць законы, а не воля манарха ці капрызы ўрадоўцаў, сцвярджаў Л.Сапега. Менавіта гэтакі падыход спрыяў канчатковаму ўсталяванню ў нашай старажытнай дзяржаве шляхоцкай дэмакратыі з усімі яе станоўчымі і адмоўнымі рысамі.
    Услед за Платонам (“Дзяржава”), Арыстоцелем ( Палітыка”) і Сэнэкам беларускія мысляры эпохі Адраджэння найлепшай формай дзяржаўнага ладу абвяшчалі манархію. Для Яна Вісліцкага (“Пруская вайна”, 1516) і Міколы Гусоўскага (“Песня пра зубра”, 1523) манархія — ідэальны тып кіравання. Аўтары славутых паэмаў усяляк узвышалі гаспадара Вялікага Княства Аітоўскага Вітаўта, які разбіў вонкавых ворагаў, * Падрабязна пра яго апавядаей,й,а ў кн.: Шкелёнак М. У трохсотыя ўгодкі смерш вялікага канцлера Льва Сапегі. Відьня. 1933; Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мн., 1992.
    64
    Раздзел 2
    пашырыў межы краіны, усталяваў у ёй спакой і парадак, здабыў сабе і сваёй дзяржаве вялікі аўтарытэт.
    He толькі паэты, але й вядомы юрыст А. Ротундус, аналітык і знаўца розных гістарычных тыпаў дзяржаўнага ладу, уважаў асвечаную манархію за найбольш дасканалую. Мушу пагадзіцца, — адзначаў ён, — што сярод усялякіх дзяржаваў лепшая тая, дзе пануе адзін... Яна найбольш дасканалая і людзям больш карысная, чым усе іншыя” [324, 7], Манархіяй краіна мусіць быць не толькі паводле назову, а і паводле духу (omnibus), удакладняў А.Ротундус, цытуючы пры гэтым Сэнэку.
    У творах А.Ротундуса, М.Літвіна, С.Ажахоўскага, С.Буднага, А.Валяна* ды іншых фармуляваліся асноўныя функцыі манарха як першага ўрадоўпа, акрэслівалася кола ягоных абавязкаў. Сутнасць іх зводзілася да трох момантаў: гаспадар заўсёды павінны дбаць пра пашырэнне Хрыстовага вучэння, ва ўсіх справах трымацца справядлівасці, мець асабістую схільнасць да навук, каб умела кіраваць дзяржавай і народам.
    Айчынныя мысляры пазітыўнарэфарматарскай плыні аднадумна асуджалі тыранію і арыстакратыю, элементы якіх, трэба прызнаць, мелі месца і ў практыцы палітычнага жыцця Вялікага Княства. Якраз гэтая акалічнасць надавала публіцыстычным выступам пісьменнікаў асаблівую актуальнасць і вастрыню. М.Літвін у сваім лацінамоўным трактаце “Пра норавы татараў, літвіноў і масквіцянаў’ ** раскрытыкаваў узурпацыю ўлады ў Княстве асобнымі магнацкімі групоўкамі. Такі стан рэчаў, калі адзін урадовец займае 10 пасадаў, a * Спеуыяльна гэтай праблеме А.Валян прысвяціў адзін з лепшых сваіх твораў: "De ргіпсіре et propriis eius virtutibus" (“Пра гаспадара і яго асабістыя цноты ). Вытрымкі з яго ў перакладзе В.К.Шатона апубл. у кн.: Памятнйкй фйлософской мыслй Белоруссйй XVII—первой половйны XVIII в Мн 1991. С. 4654.
    Першую частку свайго твора Міхалон Аітвін напісаў у 1550 г. для Жыгімонта Аўгуста. другую — у 1580 г. для слуцкага князя Аляксандра. Вытрымкі з аўтографа, які цяпер страчаны, упершыню апублікаваў Грасэр у 1615 г. у Базэлі пад назовам: “Michalonis Litvani de moribus Tartarorum, Litvanorum et Moschorum, Fragmina X. multip/ici Historia referta. Et, Johan. Lasicii Poloni de Diis Samagitarum. caeterorumque Sarmatorum. et falsorurn Christianorum, Item de religione Armeniorum. Et de initio Regiminis Stephani
    Палітычііаіірававыя аспекты
    65
    іншыя аддаленыя ад дзяржаўных справаў , ён назваў абсурдным і непатрэбным [303, 53]. Зусім не абстрактнатэарэтычна і не адцягнена гучалі заклікі С.Буднага і А.Валяна змагацца з рознымі формамі тыраніі, бо сапраўды ў XVI ст., як, дарэчы, і раней, існавала небяспека ўсталявання ў Вялікім Княстве абсалютнай манархіі, што, вядома, супярэчыла палітычным памкненням шырокіх шляхоцкіх колаў. Тыранія — неэфектыўная, заганная форма кіравання; яна не адпавядае чалавечай прыродзе, не задавальняе бальшыню грамадства — такі асноўны лейтматыў беларускай гуманістычнай літаратуры.
    У творчасці айчынных пісьменнікаўгуманістаў значнае месца займалі праблемы стасункаў між рознымі сацыяльнымі станамі і грамадскімі групамі — шляхтай, сялянамі, мяшчанамі, святарствам ды ўрадоўцамі. На пошукі аптымальных механізмаў рэгулявання ўзаемадачыненняў паміж імі скіроўваў грамадскую думку Станіслаў Кашуцкі ў сваёй прадмове і каментарах да перакладзенага ім трактата Цыцэрона Пра абавязкі людзей усіх станаў ’ (Аоск, 1575; Вільня, 1583, 1593).
    Вялікую трывогу ў мысляроў выклікала становішча прыгонных сялянаў, якія апынуліся ў нечалавечых умовах жыцця, пазбаўленыя элементарных грамадзянскіх правоў. Да зліквідавання ў Вялікім Княстве жудасных формаў рабства і адмены бязлітаснай эксплуатацыі заклікаў Міхалон Літвін у гістарычнапубліцыстычным трактаце Пра норавы татараў, літвіноў і масквіцянаў’ . Прыгон, сцвярджаў ён, аніяк не стасуецца з натуральным правам кожнага чалавека на свабоду, супярэчыць прынцыпам і духу хрысціянскага вучэння: “At nos bello nec pretio acquisitos, nec exteros, sed nostrae gentis et religionis, orphanos, egenos, coniugijs ancillarum irretitos, tenemus in seruitute perpetua, abutimurque authoritate in eos nostra, dum eos cruciamus, necamus absque iudicio legitimo, ob quamcumcunque suspicationern ( A мы трымаем y бесперапынным рабстве
    Batorij. Nunc primum per J.Jac. Crasserum. C.P. ex Manuscripto authentico edita. Basilae, apud Conradum Waldkirchium MDCXY’. Паводле гэтага выдання, твор Міхалона Аітвіна перадрукоўваўся ў “Архйве йсторйкоюрйдйческйх сведенйй. относяш,йхся до Poccuu (М., 1854).
    66
    Раздзел 2
    людзей сваіх, здабытых не на вайне і не купленых, якія належаць не да іншага народа, а да нашага і да нашай веры, — сіротаў, немаёмасных, якія трапілі ў сеці праз шлюб з рабынямі; мы злоўжываем нашай уладай над імі, здзекуемся з іх, караем, забіваем без суда, дзеля дробн