Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
ламатычнай барацьбы вакол прынцыпаў хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам у нашай публіцыстыцы паўсталі два супрацьлеглыя кірункі: першы, выразна прапольскі, прадстаўляў Станіслаў Ажахоўскі (1513—1566), аўтар “Піраміды” (1564)*; другі, глыбока патрыятычны, прадстаўлялі Аўгустын
* С.Ажахоўскі паходзіў, напэўна, з Жыровічаў, дзе меў дзедзічны ма'ёнтак, пра што сам паведамляў [311, 112—113], У апошніх радках прадмовы да “ Піраміды" 'ён называў сябе “русінам": “Хто ты ёсйьё — спытаеце. — Брат ваш адзін з Русі” [311, 5].У тэксце твора С.Ажахоўскі, між іншага, таксама падкрэсліваў сваё “русінскае" паходжанне: “He толькі на мяне, грубога русіна..." [311, 61], Магчыма, ён нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і. але ў сталым веку С.Ажахоўскі бясспрэчна належаў да катадшкага веравызнання.
соедйненне Лйтвы с Польшею: Нсследованйя. Одесса, 1868. Ч. 1—2; Шайноха К. Ядвйга й Ягайло. СПб., 1880—1882. Т. 1—2; ДовнарЗапольскйй М.В. Польсколйтовская унйя на сеймах до 1569 г. М.. 1897; Аюбавскйй М.К. Айтовскорусскйй сейм: Опыт no ucmopuu учрежденйя в связй с внутреннйм строем й внешнею жйзнью государства. М., 1901; Zrodtopisma do dzejow unit Korony polskiej i W.Ks. Lit./ Wyd. Dziatynski. Poznan, 1867. Cz. 2, oddz. /; Bardach J. Krewo i Lublin: Z ргоЫетбш unii polskolitewskiej // Studia z ustroju i prawa Wielkiego KsLstwa Litewskiego XIV—XVII ww. Warszawa, 1970.
72
Раздзел 2
Ротундус (Мілескі) (блізу 1520—1582), аўтар “Размовы Паляка з Літвінам” (1564), і Андрэй Валян, пяру якога належаў патрыятычнапафасны верш “Да палякаў і літвы”. Гарачыя дыскусіі, што распачаліся сярод публіцыстаў, паказваюць як на глыбіню разыходжанняў між рознымі палітычнымі групоўкамі, гэтак і на ровень тагачаснай палітычнай культуры.
С.Ажахоўскі ў сваёй “Пірамідзе”, распаўсюджанай на Сойме 1564 г., дзе разглядалася пытанне пра задзіночанне Княства і Кароны, сфармуляваў уласнае бачанне гэтай няпростай праблемы. Аўтар “Піраміды” адстойваў тэзіс пра тое, што Вялікае Княства Літоўскае павінна цалкам увайсці, інкарпаравацца ў склад Польшчы. Каб пацвердзіць сваю думку, С.Ажахоўскі пачаў здалёк. Ен распрацаваў агульную тэорыю “вольнага каралеўства і нявольнага княства”, у аснову якой былі пакладзеныя сапраўдныя факты — грамадзянская роўнасць жыхароў Польскага Каралеўства, якія юрыдычна з’яўляліся народам, г. зн. належалі да шляхоцкага стану, што меў права актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, і адсутнасць гэтае роўнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Паводле пераканання С.Ажахоўскага, “усе княствы — брыдкая рэч, яны не адпавядаюць чалавечай прыродзе і праклятыя Богам” [311, 119], бо там пануе няволя, дэспатыя і самаўладдзе гаспадароў, якія могуць пакараць, збэсціць або нават знішчыць сваіх падданых дзеля ўсялякага капрызу і не несці за гэта аніякай адказнасці. Жыхары княстваў, паводле слоў С.Ажахоўскга, — жабракі; яны жывуць у заўсёднай беднасці, галечы, знаходзячыся ў поўнай залежнасці ад гаспадароў. Толькі ў каралеўстве чалавек здабывае сапраўдную волю і шчасце: “Той, хто жыве не ў каралеўстве, — не належыць да вольных людзей. Ен не шляхціч, не мае аніякіх правоў і заўсёды жыве ў бядзе ды галоце... Кожны чалавек у княстве — гэта толькі цень чалавека, а не сапраўдны чалавек” [311, 118119].
Ніводны літвін, падкрэсліваў С.Ажахоўскі, не свабодны, кожны ад некага залежыць, а пануе над усімі вялікі князь, які ад нараджэння гаспадар над усімі. Таму “калі бачым людзей з
Палітычнаправавыя аспекты
73
Вялікага Княства Літоўскага — бачым нявольнікаў [311, 126]. Ніхто з ураджэнцаў Княства, нават знатных і заможных, не можа параўнацца паводле сваіх правоў з вольнымі палякамі. С.Ажахоўскі на працягу ўсяго твора падаваў шматлікія прыклады з гісторыі Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Аітоўскага, якія павінны былі пацвердзіць ягоную тэорыю і, галоўнае, схіліць літвіноў да безумоўнага ўваходжання ў склад Польшчы.
Аўтар “Піраміды” ўсё сваё літаратурнае майстэрства скіроўваў на тое, каб пераканаць літвіноў, што для іх вунія з Каронаю на любых умовах — адзіны сродак выратавання і выйсця з грамадзянскай няволі: А захоча Аітва з той прыроджанай няволі выйсці, няхай пільна дбае пра хаўрус з Польскім Каралеўствам, настойліва просіць аб гэтым вялікага князя, свайго спадчыннага гаспадара, і польскага караля [311, 112].
С.Ажахоўскі прапанаваў і механізм інкарпаравання Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польшчы. На яго думку, вялікі князь як паўнаўладны гаспадар дзяржавы павінны сваёю воляй, без усялякай рады з народам, далучыць Княства да Польскага Каралеўства, “каб Літва стала вольнаю і была б з Польшчаю адзіным целам, адзіным сэрцам, адзінай душою [311, 112—113], Пры гэтым ён лічыў недапушчальным захаванне ў Княстве ранейшых парадкаў, перадусім адметных дзяржаўных інстытуцын і асобнага заканадаўства. Добра стасуюцца вецер з вадою, бо абое вільготныя, пісаў С.Ажахоўскі — Дле ніяк не ўжываюцца вада з агнём, бо нічога не
маюць агульнага — вада — вільготная і мокрая, агонь — сухі і пёплы, таму й не могуць быць разам. Гэтак жа і нявольная Літва не можа быць задзіночанай з вольнаю Польшчаю, калі не будзе мець аднолькавай з ёю формы кіравання [311, 113],
Аўтар "Піраміды ’ безумоўна меў рацыю, калі гаварыў пра элементы дэспатыі ў Вялікім Княстве Аітоўскім, бо сапраўды, паводле Статута, гаспадаром усяе дзяржавы абвяшчаўся вялікі князь, манарх, якому і належала выключнае права раздаваць землі і маёнткі, званні і пасады ўсім падданым. Юрыдычна ён
74
Р а з д з е л 2
быў паўнаўладны гаспадар Княства. Праўда, С.Ажахоўскі не заўважаў, напэўна свядома, іншага. Тым жа Статутам 1529 г. вызначаліся істотныя абмежаванні улады вялікага князя, якому без дазволу Рады забаранялася прымаць якіянебудзь істотныя для гаспадарства пастановы.
Без сумневу, памыляўся С.Ажахоўскі і тады, калі паставіў палітычныя і грамадзянскія свабоды ў беспасярэднюю залежнасць ад формы кіравання. Між імі, вядома, існуе сувязь, але толькі ўскосная. Зусім жа абсурднай была прапанова С.Ажахоўскага да літвіноў даставаць грамадзянскія свабоды праз поўнае адмаўленне ад свайго суверэнітэту, зліквідаванне дзяржаўнасці і ўваходжанне ў склад Польшчы. Ягоная прапанова, а па сутнасці пастка, відавочна, магла знайсці водгук толькі ў абмежаваных і амбіцыйных жыхароў Княства, не здатных перад прыняццем лёсавызначальных пастановаў улічваць усе акалічнасці*.
Віленскі войт і вядомы ў Еўропе праўнік Аўгустын РотунДус у Размове Паляка з Аітвінам” раскрытыкаваў асноўныя палажэнні Піраміды С.Ажахоўскага. Найперш ён аспрэчыў тэзіс, паводле якога ўва ўсіх каралеўствах нібыта пануе свабода і дэмакратыя, а ўва ўсіх княствах — рабства і дэспатыя. А.Ротундус слушна выявіў хібы разважанняў С.Ажахоўскага, якія вядомыя ў логіцы пад назовам accidentis aequivocationis (памылковая выпадковасць) і secundum nom causam, ut causam (папярэдняе — не абавязкова прычына). Нельга ж, сцвярджаў аўтар Размовы...”, выходзячы толькі з агульнага наймення дзяржавы — regnum (царства), ducatus (княства), libertas (каралеўства, дэмакратыя), servitus (дэспатыя, рабства), вызначаць яе сутнасць [324, 8—9],
Воля ці, наадварот, рабства могуць запанаваць у кожным гаспадарстве незалежна ад яго назову, — гэта вызнача
Прыклад такой паспешлівасці і няўзважанасці — пастйновд з езда шлях~ гпы Вялікага Княства Літоўскага ад 13 верасня 1562 г.. які адбыўся пад Віуебскам, дзе якраз выказеалася згода на вунію з палякамі на ўсялякіх умовах. Гл.: Holecki О. Sejm oborony szlachty litewskiej pod Witebskiem // Przeglqd Historyczny. 1914. T. 18. N 1—3.
Палітычна прававыя аспекты' J ецца зусім іншымі фактарамі — палітычным рэжымам, формай кіравання, роўнем прававой думкі, характарам нутраной і вонкавай палітыкі, дачыненнямі паміж станамі, урэшце, гістарычнымі абставінамі.
Аўгар Размовы... паказау, што не зауседы дзяржава вольная і дэмакратычная, калі яе манарх каранаваны папам рымскім, як тое сцвярджаў С.Ажахоўскі. Прыкладам, імперыя Карла Вялікага, які атрымаў карону ад папы Аьва III, на думку А.Ротундуса, сапраўды была дзяржаваю вольных грамадзян”: “Імператар Карл быў літасцівы гаспадар і дабрадзен, а яго краіна і людзі жылі ў вялікай свабодзе [324, 11 12], Па смерці ж Карла Вялікага ў Святой Рымскай імперыі запанавалі рабства і тыранія, што насаджаліся каранаванымі манархамі — Генрыхам III, Генрыхам IV, Фрыдрыхам I, Фрыдрыхам II, Генрыхам VI, якія не толькі здзекваліся з сваіх падданых, трымалі іх у кайданах і прыгнёце, дапамагалі паганым праліваць хрысціянскую кроў, але й “чынілі нечуваныя ганенні на Божы Касцёл, а сваіх каранатараў рымскіх папаў — выганялі, лавілі, мардавалі... [324, 12],
Што да Польшчы, дык А.Ротундус на шматлікіх прыкладах з гісторыі паказаў: гэтая дзяржава не заўсёды пры каранаваных каралях была вольнаю, на чым настойвау яго апанент, і не заўсёды ў часы гаспадарання князёў знаходзілася ў рабстве [324, 16—22], Абапіраючыся на звесткі з “Вялікапольскай хронікі...”*, А.Ротундус зазначаў, што пры князях Уладзіславе I Германе (1040—1102), Баляславе III Крывавусным (1085—1138), Баляславе IV Кучаравым (1125 — 1173), Казіміры Справядлівым (1138—1149), Лешку Белым (1186—1227) і Баляславе Лысым (1224—1278) Польшча “квітнела набажэнствам, цнотаю і пачцівасцю”. Тады ж паўсталі славутыя польскія княскія роды — Сецехаў, Дунінаў, Скарбікаў, Хабданцаў, Уластавіцкіх, а людзі подлага стану жылі без трывогі, вольна і свабодна” [324, 1920], А.Ротундус катэгарычна не пагадзіўся з азначэннем Вялікага Княства Аітоўскага * "Велйкая хронйка” о Польше, Pycu й йх соседях XI—XIII вв.: (Перееод й комментарйй) / Под ред. В.Л.Янйна. М., 1987.
76
Раздзел 2
як дзяржавы нявольнікаў”, дзе нібыта адвеку пануюць прыгон і ЎЦІск. Абураны зваротамі С.Ажахоўскага — “О, нявольны літвін! Слухай мяне, вольнага паляка...” [324, 124], аўтар Размовы... у адказ заявіў, што ў старасвецкія часы менавіта шляхта Вялікага Княства Аітоўскага была ўзорам мужнасці, рыцарскай ахвярнасці і адданасці Бацькаўшчыне. “Чуў ад майго бацькі, — пісаў ён, — пра вялікія магчымасці, годнасць паноў літоўскіх, хоць ім Ажахоўскі няволю прыпісвае. Але ці здолелі б нявольнікі трымаць вакол сябе аршак і войска з людзей абодвух народаў. Служылі ж ім і знатныя палякі і літвіны, збіралі яны ля сябе людзей розных станаў і народаў... Толькі сваімі дварамі наносілі паразы Маскве і Татарам, строгімі былі да кожнага непрыяцеля, не чакалі падаткаў, сярэбшчынаў бедных і высмажаных пабораў, не спадзяваліся на мізэрнае земскае рушанне. Знаходзіліся між іх такія мужы, такія годныя дзеячы, якіх няволя не родзіць... Даказаў жа Канстантын, князь Астрожскі, чаго ён варты!.. Мілыя панове палякі! А хто ж з Вітаўтам паканаў Маскву, хто Прусы, хто Інфлянты, хто Татараў? Дадам, хоць гэта і адыёзна, хто надоечы з Гедзімінам, дзедам Ягайлавым, за паганства паканаў вас, палякаў і мазаўшан? Hi тыя нявольнікі па Вісле не выпальвалі земляў і не плюндравалі іх, а вас да Літвы ў няволю не заганялі? Уладзіслава Лакетку, мужнага караля, так прыціснулі, што мусіў дзеўку Гедзімінаву за сына свайго ўзяць, а Гедзімін яму ў пасаг палонных, вашых продкаў, у няволю забраных, даў і вам вольнасці падараваў... У Старажытнай Аітве не лямантавалі на вайне, паслабленняў сабе не вымольвалі, не брыкалі. He называлі нашых дзёрзкімі, вострамечымі і высекачамі, але, дзе трэба было, чынілі яны тое, што адважным рыцарам, вольным і сумленным людзям належала чыніць!..” [324, 29—31],
Да таго ж, паводле сцверджання А.Ротундуса, у Вялікім Княстве падданыя заўсёды шанавалі сваіх гаспадароў, бо бачылі ў іх прыклад самаадданага служэння Айчыне [324, 47],
Адмоўныя грамадскія з’явы ў Літву якраз прыйшлі з Польшчы, сцвярджаў А.Ротундус. Адтуль маральнае раскла
Палітычнаправавыя аспекты
77
данне шляхты, абыякавасць урадоўцаў да сваіх абавязкаў, нежаданне сумленна служыць манарху і Бацькаўшчыне, масавае невыкананне законаў, свавольствы і разбоі, здрада і адступні