• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    іл належйт. Нжь прйшед'ьшй до уряду местного вйленьского на ратуше вь Бозе вслебный вслможный, сю мйлость отсй Мпатсй Потсй, мйтрополшп кйев'ьскйй, галйц'ькйй й всся Русй, владыка володймйр’ьскйй й берсстейскйй, оказал ест кнйгу знойденую вь усрт^квй Kpee^CKOu, старосвецкйм пйсмом уставным, словенскйм езыком пйсаную, йнь кварьто йн’ьтролйкгованую, вельмй старую, в которой ест напйсан Собор осмый Флорен’ьтейскйй й Aucm до святейшого отца Сйкьста четвертого. папы рымьского. пйсаный оть мйтрополйта KueencKoio Мйсайла й оть арьхйман'ьдрйтов печерьского й веленьского, так^ же й от велйкйх княжат й панов рускйх, року no рожестве Хрйстовом гпйсеча чотырйста семьдесят шостом. Который лйст. абы всйм ку ведомостй прйшол, бачечы того бытй потребу его мйлость умыслйл з друку на свет no словенску u no польску выдатй. А якобы нйхто с протйвьных не мог й не смел того мовйтй й удаватй в людех, жебы той Лйст не с тое помені>ное, вельмй старое кнйгй, але з новых якйх ексемьпляров з друку на свет выдан мел былй, жодатй его мйлость рачйл, абы вь той кнйзе йх мйлость панове бурьмйстрове й рад'ьцы й пйсары месптьскйе рукй свой под'ьпйсалй, й жебы оказанье тое кнйш на вряде до кнйг месптьскйх радеуькйх запйсано было [12, ч. 1, т. 7, 197—198],
    90
    Раздзел 3
    отца. Н подкланяем главы наша co всякнм послушаніем благовонным, не от нужда, нн от скорбн, но от веры желаемыя любве благоволеннаго серца, требуюфнх от твоея святынн всенасвятейшаго твоего благословенія...” [12, ч. 1, т. 7, 207],
    Чым жа быў выкліканы такі даволі рэзкі паварот у палітыцы Вялікага Княства Літоўскага на Захад? Няйнакш, чарговым наездам крымскіх татараў або новай інтрыгай Масквы. Пра гэта, на жаль, нічога не гаворыцца ў лісце да папы рымскага, за выняткам, бадай, аднаго выказвання, дзе ў вобразнай форме згадваюцца ворагі хрысціянаў, нейкія “лютыя тартары” (магчыма, крымскія татары?) [12, ч. 1, т. 7, 222],
    Да падрыхтоўкі тэксту “Эпістоліі” Сіксту IV непасрэдна спрычыніліся найвышэйшы пісар Якуб, пра якога сказана, што ён быў “послужлнвый в Посланін сем”, і “кнігалюбец” Іаан, таксама “послужівый верне духом в Посланін сем”.
    Дэталі і змест перамоваў нашых паслоў з папам рымскім, на жаль, засталіся невядомыя. Нейкія прычыны, верагодней за ўсё палітычнага характару, перашкодзілі царкоўнаму пагадненню ў 1476 г.
    Пры канцы XV ст. у Вялікім Княстве Аітоўскім зноўку стала актуальнай ідэя вуніі. Над нашай краінай тады навісла пагроза з боку Маскоўшчыны. Нават пасля жаніцьбы ў 1495 г. вялікага князя Аляксандра з Ягайлавічаў (1491—1506) з Аленай, дачкой маскоўскага манарха Івана III Васілевіча (1462—1505), небяспека не зменшылася*. Таму, каб абаперціся на краіны Каталіцкага Захаду ў змаганні з Маскоўскай дзяржавай і нарэшце назаўсёды ліквідаваць тую фармальную падставу, якую Масква шматкроць скарыстоўвала дзеля апраўдання сваёй агрэсіі, — “заіцнту православных братьеведнноверцев”, у 1498 г. праваслаўны мітрапаліт Іосіф I Балгарыновіч і каталіцкі біскуп Адальберг, пад апекай вялікага
    * ГІра тагачасныя дачыненні Аляксандра і Івана III, а таксама супрацьстаянне паміж Вільняй і Масквой гл.: Соловьев С.М. Нсторйя Росшй с древнейшйх времен: В 15 т. М.. 1960. Кн. 3. Т. 5—6. С. 98—126: Сборнйк русского йсторйческого обш,ества. СПб., 1882. Т. 35: Елагйн Н. Елена Ноановна, велйкая княгйня Айтовская й королева Польская // ЖМНП 1846. N 4. Отд. 2.
    Міжканфесійная барацьба
    91
    князя Аляксандра, распачалі актыўную дзейнасць, накіраваную на паяднанне Усходняй і Заходняй Цэркваў Вялікага Княства Літоўскага пад уладай папы рымскага [21, 305 306]. Праўда, шматлікія перашкоды і на гэты раз не дазволілі давесці да канца справу вуніі.
    Ідэя вуніі не знікла і ў XVI ст. Актыўным яе прыхільнікам і прапагандыстам быў наш славуты кнігавыдавец, гуманіст Ф.Скарына. Аналіз зместу яго прадмоваў, пасляслоўяў і надпісаў да раздзелаў, а таксама ягоныя пераклады біблейных твораў паказваюць на тое, што беларускі асветнік фактычна не звяртаў увагі на адрозненні паміж Заходняй і Усходняй Цэрквамі. Яго мала хвалявалі розныя меркаванні пра крыніцу выпраменьвання Святога Духа, сутнасць Прычашчэння, хроснага знака, Чысцец (Чысцілішча) і ўсё тое, вакол чаго на працягу стагоддзяу доўжыліся вострыя дыскусіі паміж заходнерымскімі і ўсходневізантыйскімі тэолагамі. I гэта не выпадкова. Ф.Скарына як носьбіт рэнесансавага светапогляду не знаходзіў і не вылучаў нейкіх істотных прычынаў для падзелу адзінай Хрыстовай Царквы і тым больш варажнечы ў ёй.
    Шматлікія выказванні Скарыны красамоўна сведчаць пра ягоную захопленасць якраз ідэяй задзіночання Цэркваў. Каментуючы новазапаветныя творы, ён пры кожным зручным выпадку казаў пра неабходнасць лучнасці хрысціянаў. Так, у 'Прадмове да Дзеянняў і Пасланняў Апосталаў Скарына адзначаў: Гу знайдеш о церковной еднноте, нже всем с любовню молнтнся вкупе” [190, 3 адв.].
    Доказам таго, што хрысціяне павінны жыць у міры, разам, з'яўлялася, паводле слоў асветніка, агульная для ўсіх паслядоўнікаў Ісуса Хрыста навука. У той жа “Прадмове да Дзеянняў і Пасланняў Апосталаў ён падкрэсліваў: Ту знайдеш о церковной науце, еже вся обіца хрнстааном нметн [190, 3 адв.].
    У іншым месцы, у “Прадмове да Першага Паслання Паўла да Карынцянаў”, Скарына ўсхвалявана гаварыў пра велізарную грамадскую карысць ад усехрысціянскага адзінства. На яго думку, менавіта да згоды і ўзаемаразумення заклікаў хрысціянаў апостал Павел, калі называў разлад і
    92
    Раздзел 3
    канфлікты з’явамі, што супярэчаць хрысціянскай маралі [192 34 адв. — 35],
    Ва ўсходніх і заходніх хрысціянаў, падкрэсліваў Скарына, няма аніякіх падставаў для адасаблення, бо яны маюць адзінага настаўніка — Сына Божага, які заклікаў сваіх паслядоўнікаў жыць у братняй любові, добрых звычаях і супольнай веры. Каментуючы “Пасланне Паўла да Эфесянаў , асветнік вылучаў гэтую думку апостала: “Во задннх же трех гловнзнах ппшеть святый апостол Павел, ко Ефеснем, яко нмамы жнтн во добрых обычаех, во соеднненін веры, спомогаювце друг друга, co всякою любовню, яко разнын уды всн еднну главу нмугце Хрнста” [191, 100—100 адв.].
    Аргументам на карысць задзіночання Цэркваў і вернікаў для Скарыны несумненна з яўляліся словы апостала Паўла, звернутыя да карынцянаў (1 Карынцянаў 1: 12—13). Асветнік гэтак пераклаў іх: "А се глаголю для того, нже кажды в вас говорнт: азь убо есм Павлов, азт> же Аполосов н азть Кнфнн, азг> пакь Хрнстов. Еда лн разделнся Хрнстос? Еда Павел распятся за вас нлн во нмя крестнстеся?” Аналізуючы творы апостала Паўла, Скарына прыходзіў да высновы, што вучань Ісуса заўжды выступаў супраць падзелу Хрыстовай Царквы. Да таго ж асветнік лічыў некарэктным пытанне пра тое, хто з’яўляецца першасвятаром — папа рымскі ці канстантынопальскі патрыярх? Адзіная галава Царквы, сцвярджаў ён, Ісус Хрыстос: “1 акже от Пнсання нсказует, вышшего первосвягценннка бытн Хрнста — Сына Божія” [193, 164], Такім чынам, Скарына ўсімі магчымымі сродкамі і паўсюль падкрэсліваў бессэнсоўнасць падзелу Хрыстовай Царквы ды надуманасць спрэчак аб першынстве паміж найвышэйшымі іерархамі Заходняй і Усходняй Цэркваў.
    3 другой паловы XVI ст. у літаратуры Беларусі пачынаеЦЦа актыўнае абмеркаванне мэтаў і прынцыпаў задзіночання Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў.
    Спробу падвесці тэарэтычны падмурак пад новую вунію ажыццявіў рэктар Альбоўскага каталіцкага калегіума Бенядыкт Гербест, спачатку ў кнізе “Прыстойны хрысціянскі ад
    Міжканфесійная барацьба
    93
    каз” (Кракаў, 1567), а потым у трактаце “Вывады веры Рымскага Касцёла і гісторыя грэцкай няволі” (Альбоў, 1586). Б.Гербест даводзіў, што ўсе Хрыстовы паслядоўнікі павінны трымацца супольна, прыняць адзіны каляндар царкоўных святаў, супольна святкаваць дзень уваскрэшання Сына Божага. У якасці асноўнага падмацавання свайго закліку да яднання ён прыгадваў словы Месіі з Евангелля паводле Яна: “Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, іншага двара, але і тых належыць да Мяне прывесці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастух (Яна 10:16).
    Б.Гербест, здаецца, упершыню ў літаратуры Беларусі даў шырокае гістарычнае абгрунтаванне вуніі. Абапіраючыся на творы рымскіх і грэцкіх гісторыкаў, ён раскрыў найважнейшыя моманты з супольнага жыцця Усходняй і Заходняй Цэркваў на працягу амаль дзевяці стагоддзяў, паказаў характар іх узаемадачыненняў на тым этапе і плённую чыннасць усходніх і заходніх іерархаў у часе васьмі Сусветных Сабораў [286, 581600].
    Яшчэ далей у распрацоўцы вуніяцкай праблематыкі пайшоў П.Скарга. У творы “Аб адзінстве Божай Царквы з адзіным пастырам і аб грэцкім адступленні ад гэтага адзінства (1577) ён выказаў найперш свой погляд на досыць спрэчнае нават сярод прыхільнікаў вуніі пытанне аб яе памерах. Якой жа бачыў яе П.Скарга — сусветнай, рэгіянальнай ці мясцовай.
    Як вынікае са зместу трактата П.Скаргі, ён вельмі сумняваўся наконт удзелу Грэцкай Царквы ў справе вуніі. I рэкам, пісаў ён, — перашкаджае пайсці на задзіночанне шалёнасць іхнага розуму і нейкая адпрыродная гарачнасць і мітуслівасць [336, 494]. Што да Маскоўскай Праваслаўнай Царквы, то П.Скарга дапускаў магчымасць партнёрства з ёю. “Пан Бог дае нам надзею, — зазначаў ён, — што і Масква можа прыйсці да такога ўз’яднання” [336, 497], Праўда, у Маскоўшчыне перад гэтым, паводле яго меркавання, належала выкараніць заганнае стаўленне да Захаду і каталікоў, якое выяўлялася ў самых непрыстойных формах. У Масковіі ёсць неверагодна брыдкія рэчы, — пісаў Скарга. — Хрысшянін
    94
    Раздзел 3
    каталік там лічыцца горшым за паганага. Пабіць або збэсціць яго — успрымаецца як паслуга Госпаду Богу” [336 , 478], I ўсё ж, нягледзячы на відавочныя бар’еры, надзея на хаўрус з Маскоўшчынай заставалася.
    Тым часам паяднанню Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага і Каталіцкага Касцёла, паводле сцверджання Скаргі, спрыялі ўсе абставіны. Найперш тое, што каталікі і праваслаўныя Вялікага Княства належаць да аднаго народа, маюць адзіную мову. Вельмі істотна таксама, што манарх і ўрадоўцы прагнуць гэтага задзіночання [336, 496}. Як перашкоду П.Скарга назваў аглядкі некаторых праваслаўных на Маскву. Такім чынам, можна меркаваць, што П.Скарга, улічваючы рэальны стан рэчаў, схіляўся да праекта мясцовай вуніі, хоць ён і не быў праціўнікам рэгіянальнага, а затым і ўсехрысціянскага задзіночання.
    Якія ж прынцыпы паяднання Цэркваў прапаноўваў П.Скарга? Галоўная яго ўмова — пераход Усходняй Царквы Вялікага Княства Літоўскага пад уладу папы рымскага, прызнанне яго найвышэйшым пастырам усёй Хрыстовай Царквы. Мяркуючы па творах П.Скаргі, прысвечаных вуніі, ён не патрабаваў, прынамсі адкрыта, зліквідавання адметных цырымоніяў звуніяванай Праваслаўнай Царквы, хоць у гэтым яго неаднаразова абвінавачвалі апаненты. Каб пацвердзіць выказаную думку, прыгадайма выказванне