• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    ікалай Шашкевіч; з Перамышлеўскай зямлі — паны Міхал Аітунскі і Аукаш Баярскі; нарэшце, з Пінскага павета — пан Дзяніс Слабодскі [279, 35 7358],
    Усе патрабаванні праваслаўных падсумаваў у сваёй прамове кіеўскі архімандрыт Нікіфар Тур, які вылучыў наступныя артыкулы: He дазволім схіліць нас да новай веры. He вырачамся Праваслаўя і набажэнства нашых продкаў. He адступімся ад правілаў і догматаў святой Усходняй Царквы. He выйдзем за тыя межы, якія вызначылі нашы бацькі. He прымем паслушэнства папу рымскаму, застанемся вернымі патрыярху. He ўвядзем новага календара. He жадаем болей мець такіх пастыраў, як мітрапаліт і ягоныя аднадумцы епіскапы, што раздзяляюць і разганяюць Хрыстовых авечак” [279, 358359],
    Палемізуючы з праваслаўнымі, вуніяты паказвалі на непасрэдны ўдзел у справе вуніі мітрапаліта М.Рагозы. Ягоная прысутнасць на Берасцейскім Саборы 1596 г. дазваляла, паводле іх слушнага сцверджання, прымаць законныя пастановы ад імя ўсёй Усходняй Царквы Вялікага Княства.
    108
    Р а з д з е л 3
    КРЫЗІС КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАЙ ПАТРЫЯРХП ЯК ПАДСТАВА ДЛЯ ЦАРКОЎНАГА ПЕРАПАДПАРАДКАВАННЯ. Пераход Усходняй Царквы Вялікага Княства Аітоўскага пад уладу папы рымскага, сцвярджалі апалагеты вуніі, натуральны, лагічны і вельмі патрэбны найперш з тае прычыны, што Канстантынопальская патрыярхія апынулася ў неверагодным крызісе, канчаткова аслабела пасля таго, як цэнтрам Праваслаўя авалодалі туркі. Прычым, паводле іхных слоў, нечуваны заняпад Канстантынопаля — гэта нібыта Гасподняе пакаранне праваслаўным за шматлікія грахі, перадусім за адступленне ад Хрысціянскага адзінства.
    Гледнте жть, — пісаў П.Скарга, — яко Господь Бог грекн н цартьства нх о то покарал, нж тую згоду, оть Хрнста Господа нашего росказаную, тор'ьгалн!” [189, 308],
    Абураны такой заяваю, аўтар “Пытанняў і адказаў” падкрэсліваў, што пакуты хрысціянаў — не абавязкова вынік Божага гневу^ яны зусім не сведчаць пра адмаўленне Госпада ад вернікаў. Ен таксама параіў сваім апанентам “не сунуць нос у Суды Божыя” [29, 26],
    Крызіс Канстантынопальскай патрыярхіі, працягвалі, не зважаючы на крытыку, вуніяцкія і каталіцкія пісьменнікі, выявіўся нібыта ў самых розных формах — святакупстве, варажнечы сярод найвышэйшых духоўных асобаў, здрадзе, пыхлівасці і ганарлівасці патрыярхаў, адсутнасці сапраўднай хрысціянскай навукі, парадку, добрых хрысціянскіх звычаяў, што, УРэшЦе> ■ сталася прычынай прыкметнага памяншэння кола прыхільнікаў. Асабліва з’едліва, нават бязлітасна крытыкаваў Канстантынопаль П.Скарга. “Жадного патрыярхн не маеть, — пісаў ён, — который бы се на ен столнцу выжебранымн н выфальшованымн часом пенезмн не вкупнл. Однн другого, за поданьем турком большнх пенезей, спмхаеть; часом трех, a часом четырех жывых маеть патрыярхов, а жадного нет правднвого, одно все светокуггьцы, которые, водле прав Божых н церков'ьных, н пенезн н достоенства церковные тратять, тым’ь самым скоро вт> тоть грех упадуть. Наука Божая у ннх згннула. Злость велнкая н незбожность межы
    Міжканфесійная барацьба
    109
    нхь духовных н чернцов розмножнласе, нж се нх многотурчнть н бесурманнть. Незгода н васнь межы ннмн такая, нж для нх ростырков церков патрыяршеньская, до которое по взятью Царогороду сь церквн светое Софея выгнаны былн, вь месте Царогородском туркн нм отнялн, н нную на передместью вт> куте подлую подалн. Потехн жадное свонм послушным хрестняном не подають: анн в'ь науце, бо ее немають; анн вг> догледанью роду н поряд'ьку, бо его самн меть не могуть; анн вгь обороне протнв геретыком; анн вт> мнлостн ку людскому спасенью. Бо мнлость нх Bt адшепеньстве згасла. Ведаем, што маете за потеху н помоч зть ннх, кгды кого до вас оть себе посылають? Больш зменшанья прнносят н злых прнкладов — продають достоеньства; пенезн збнрають, яко голодные; розгрешають, продають дары Божые; двух жон жнвых позваляють, а другне зражають фальшывымн печатьмн. Другне н все Хрестняньство, яко шпекгове н здрайцы нашн, продають нас” [189, 308—310], Як бачна, рабіў выснову П.Скарга, паняволеная Царква становіцца хлуслівай і варожай Богу.
    Выказаныя П.Скаргам абвінавачанні на адрас Канстантынопальскай патрыярхіі (а іх падзялялі Л.Сапега, І.Пацей, М.Рагоза, Л.Крэўза ды інш.) з’яўляліся своеасаблівым маральным апірышчам, дадатковым апраўданнем і яшчэ адным важкім аргументам на карысць правамернасці ды законнасці перападпарадкавання Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага.
    Абаронцы Канстантынопальскай патрыярхіі, прыхільнікі ўсходняй зарыентаванасці нашай Царквы ў сваіх палемічных творах не толькі зняпраўджвалі ўсе выказаныя ім абвінавачанні, але й імкнуліся давесці, што пералічаныя грахі і заганы, наадварот, уласцівыя Рыму, а не Канстантынопалю. Якія ж контраргументы яны ўжывалі?
    Найперш імі быў адкінуты тэзіс пра тое, што кожная паняволеная Царква — бязбожная, варожая Госпаду, а яе рабаванне паганымі нібыта з’яўляецца красамоўным пацверджаннем Божага пакарання за грахі. К.Філалет аспрэчыў
    110
    Раздзел 3
    гэты довад апанентаў з дапамогай шэрагу гістарычных прыкладаў. Карыстаючыся лагічным прыёмам reductio ab absurdum (“давядзення да абсурду”), ён, у прыватнасці, зазначаў: калі ўважаць кожную паняволеную Царкву за бязбожную, то давядзецца пагадзіцца з тым, што ў перыяд сямідзесяцігадовага зняволення Ізраіля егіпецкімі фараонамі наагул знікала Божая Царква, бо нідзе ў іншым месцы яе на той час не было; таксама давядзецца прызнаць, што на працягу трохсот гадоў па Хрысце, калі ўсе імператары, князі і цары належалі да Паганства, а хрысціяне пераследваліся, не існавала праўдзівай Хрыстовай Царквы; урэшце, давядзецца пагадзіцца і з тым, што ў эпоху спусташальных набегаў на Рым і яго заваёваў паўночнымі паганскімі плямёнамі — вестготамі, остготамі, геруламі, вандаламі, гунамі, лангабардамі — існоўная там Хрыстова Царква пераставала быць праўдзівай. Пагадзіцца з такімі высновамі — недарэчнасць, пісаў К.Філалет. Паколькі ж усе мы лічым, што ў парабаваным паганцамі Рыме не знікала праўдзівая, Хрыстова Царква, дык чаму ж мы павінны думаць, зазначаў К.Філалет, што ў заваяванай і паняволенай туркамі Візантыі яна знікла?! [232, 157—158], Аўтар “Апокрысіса” выказваў спадзяванні, што Канстантынопаль з часам абавязкова скіне турэцкае ярмо, адновіцца, паўстане ўва ўсёй сваёй былой прыгажосці, верне колішнюю веліч і аўтарытэт. Таму не варта пакідаць яго ў сапраўды чорную часіну і бегчы, шукаючы матэрыяльных дабротаў і выгодаў, пад уладу Рыма, дзе замест сапраўднай веры пашыраюцца забабоны, паранейшаму пануюць “чужоложство, вшетеченство, нечнстость, трутнзны, непріязнм, свары, зазростн, гневы, споры, мужобойства” [232, 160 адв.}.
    Адказваючы сваім праціўнікам, К.Філалет пісаў, што праваслаўны люд Вялікага Княства Літоўскага не страціў павагі да сваіх духоўных пастыраў — канстантынопальскіх патрыярхаў і, не зважаючы на ўсе абразы ў іх бок, не пяройдзе ў падпарадкаванне рымскіх біскупаў: “Тое ж уваженье рускій набожный народ, збавенья душевного прагнучій, по нынешній
    Міжканфесійная барацьба
    111
    день такь взрушает й такт> ему звйрхность патріархов, вь Грецім будучвх, залецает, же певные тые уруганья твой (Скаргі. — І.С.) не отвабят его от йх послушенства, анн прнвабят до отдаванья послушенства папе рнмскому” [232, 166],
    Тэзіс каталіцкіх і вуніяцкіх пісьменнікаў пра тое, нібыта Канстантынопальская патрыярхія заражаная невылечнымі хваробамі святакупства і сіманіі — набыцця царкоўных пасадаў і Божых дароў шляхам подкупу турэцкіх урадоўцаў, стаўся прадметам крытыкі з боку праваслаўных і рэфармацыйных аўтараў.
    Пра святакупства, якое сапраўды прыкмета глыбокага крызісу, ва Усходняй Царкве не можа быць і гаворкі, зазначаў К.Філалет. Духоўныя айцы, знаходзячыся ў цяжкай няволі, ніколі, ні пры якіх акалічнасцях не куплялі ў паганых святыя рэчы — Божыя дары. Тым больш яны ніколі не набывалі за лапанку царкоўныя пасады і духоўныя званні. Абвінавачанні ў гэтым патрыярхаў — несусвеціца і варожыя плёткі [232, 166 адв.168].
    Падмазанка, хабар турэцкім султанам і башам, якія ўзапраўды мелі месца ў паняволенай сталіцы Праваслаўя, ужываліся, паводле сцверджання аўтара “Апокрысіса”, не дзеля ўласнай карысці ці асабістай рахубы і ўзбагачэння, а з тым, каб хоць неяк захаваць у “паганскім царстве” хрысціянскую навуку і Хрыстову Царкву, зберагчы яе ад поўнага зліквідавання ворагамі Хрысціянства, “для задержанья веры хрнстіанской. для созйдэнья Церквй Божей” [232, 168 адв.]. Ніхто з найвышэйшых іерархаў ніколі не падкупляў паганскіх урадоўцаў па сваёй волі, з уласнага жадання; калі такое і адбывалася, дык толькі пасля ўзгаднення з усімі духоўнымі айцамі, “волею всей Церквв’. Услед за К.Філалетам аўтар “Пытанняў і адказаў” таксама апраўдваў учынкі патрыярхаў, акцэнтуючы ўвагу на тым, што яны давалі хабар туркам з мэтай выратавання Царквы: “Н еслй жть который зь нйх што дает колй на вступку патріаршества турчяновй, дает на своее хутн нй ку волй самому собе, не для пожйтку своего првватнего, не зтэ своее скрйнкн, не вт> тот способ, абы ся у безбожнвка святое речч докуповатвся мел,
    112
    Раздзел 3
    але за волею всее Церквн, для задр'ьжаня веры хрнстіанское, для збудованя Церквн Божественное” [29, 28—29],
    Нікому з хрысціянаў не можа падабацца паднявольны стан, пісаў К.Філалет. Канстантынопальскім патрыярхам таксама прыкра і нялёгка дагаджаць турэцкім султанам, але ў іх няма выйсця. Калі яны не выявяць гнуткасці — Царква загіне. Патрыярхі мусяць выбіраць меншае ліха і, як могуць, ратуюць Хрыстову Царкву, што апынулася ў невыносным рабстве, ахвяруючы нават сваім гонарам, “якнм колвек способом могут, убозства своего не шадячн, о задержанье подь тым тнраном хвалы н нменн Хрнстова старанье чннять [232, 167 адв.—168], Асуджаць патрыярхаў, ганьбіць іхныя ўчынкі ў такой сітуацыі амаральна. Рабіць благія справы іх вымушаюць абставіны і ворагі Хрысціянства; яны былі б радыя перашкодзіць свазольствам султанаў, але не ў стане гэтага зрабіць: “Што бо вем вннны, же ся сь подуіценья чужого вг> нх набоженства справу втручается? Чн онн таковому втручанью радн? Чн его собе зычат? Чн до его дают прнчнну?" [232, 167],
    Апалогія Канстантынопальскай патрыярхіі, апраўданне дзейнасці ўсходніх патрыярхаў у творах праваслаўных пісьменнікаў і асобных рэфармацыйных аўтараў суправаджалася звычайна крытыкай Рыма. Прыкладам, К.Філалет, адказваючы П.Скаргу, падкрэсліваў, што менавіта ў Рымскім Касцёле, а не ў Грэцкай Царкве пашыраныя святакупствы і сіманія. Яны, паводле ягоных слоў, набылі там нечуваныя памеры: духоўныя айцы замест чынення хвалы Богу дбаюць выключна пра свой дабрабыт, прагнуць не