• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    памерных багаццяў, раскошы, славы. 3 другога боку, урадоўцы, маючы ўплыў на манархаў, бессаромна, непрыстойнымі шляхамі дастаюць для сваіх крэўных духоўныя пасады ў Касцёле, ніколькі не задумваючыся пра адмоўныя грамадскія вынікі сваёй хцівасці.
    Крызіс, паводле сцверджання аўтара “Апокрысіса”, ахапіў усе сферы жыцця Каталіцкага Касцёла. Прычым у адрозненне ад паняволенай Усходняй Царквы ў Касцёле заганныя з’явы ўкараняюцца “добраахвотна, свядома і адмыслова” [232, 169
    Міжканфесійная барацьба
    113
    адв.]. Забыўшыся на сумленне, прэлаты купляюць і прадаюць найсвяцейшыя рэчы, святары не прапускаюць аніводнага магарыча, адшукваюць сама вытанчаныя спосабы вывуджваць і чэрпаць золата, выцягваць каштоўнасці з усіх народаў, якія трапілі ў сферу іхнага ўплыву. У Рыме ўведзены жахлівыя парадкі: за кожную рэч, нават дробязную, патрабуецца плата. Вялікіх грошай каштуюць дазвол на будоўлю, блаславенне, зацверджанне, развязанне, аглашэнне, адлучэнне і асабліва інвестытура*. Папы рымскія не толькі ўхваляюць усталяваныя заганныя звычаі, але й самі ўдзельнічаюць у беззаконнях, заахвочваюць да падарункаў і каштоўных паднашэнняў: “Але то ест певная, жесь сам папеж до такового святокупства прнмешавает, сам тые буллылісты на речн святые н духовные подпнсует, н сам ся теж по наболшой частн сь пенезей, за ннх прнходячнх, тешнт” [232, 173],
    Спасылаючыся на факты, пададзеныя ў гістарычных творах Яна Авентына (Кніга 5), Якуба Вімфелія (“Epitome rerum Germanicarum”. Cap. 38), Кромера (“Chronicarum”. Lib. 21), К.Філалет раскрытыкаваў сквапнасць папаў — Грыгорыя VII, Аляксандра III, Інакенція IV і Яўгена за вымаганне астранамічных сумаў з манархаў наўзамен падтрымкі іх Касцёлам і пасвячэння на пасады і троны [232, 173—174],
    Папы не толькі бяруць хабар, але й самі, узыходзячы на свой высокі духоўны пасад, купляюць галасы кардыналаў і электаў. Разарваць гэтае замкнёнае кола, спыніць “шкоднае гніенне”, лічыў аўтар “Апокрысіса”, ужо немагчыма, бо крызіс набыў выродлівыя, пачварныя формы: “На самые бо вем вт> Рнме отправованые справы углянувшн, хто розлнчные способы снмонін мыслью огорнутн, хто вымовнтн можем?! Хто до дна той пропастн проннкнет?! Хто граннцы ен окружнт?! Хто конец означнт?! Хто невстыдлнвость достаточне выразпт?!” [232, 171],
    Такім парадкам, падсумоўваў апалагет Канстантынопаль
    * Інвестытура (ад лай. investire — апранаць, аздабляць) — прызначэнне на царкоўную пасаду з уручэннем сімвалаў духоўнай улады: біскупскага плашча, пярсцёнкаў, кардынальскай шапкі ды інш.
    114
    Раздзел 3
    скай патрыярхіі, калі грахі ўсходняй сталіцы вымушаныя, дык заходняй — вынік сквапнасці і непрыхаванага цынізму найвышэйшага кліру. Таму праваслаўным вернікам Вялікага Княства Літоўскага не варта бегчы пад апеку папы, бо там “не лепей, a яшчэ горай”, там нявечацца душы і губляецца усялякая надзея на выратаванне [232, 169],
    Прыпісаныя канстантынопальскім патрыярхам пыха і ганарлівасць як рысы глыбокага царкоўнага заняпаду з асаблівай лёгкасцю былі пераадрасаваныя Рыму. К.Філалет, здаецца, толькі й чакаў падобнага пасажу, каб заявіць, што якраз папам рымскім, як нікому іншаму ў свеце, уласцівыя названыя заганы — пыха, непамернае самалюбства, эгаізм і фанабэрыя. Пацверджанняў таго дастаткова. Папы прымушаюць манархаў вялікіх дзяржаваў схіляць перад імі калені, загадваюць цалаваць рукі, дазваляюць сесці побач толькі знатным асобам, прадстаўнікам заможных станаў, усе рытуалы чыняць з такою помпай, якую не заўсёды стрэнеш і сярод свецкіх. Да таго ж яны паставілі сябе вышэй за Сусветныя Саборы, прыпісалі сабе вартасці ўсёй Царквы, абвясцілі свой розум больш дасканалым, чым Святое Пісьмо, узнеслі сябе над урадоўцамі і ўсімі станамі — князямі, каралямі, імператарамі, захапілі права даваць ім кароны і пасвячаць на гаспадарствы. Доказ папскай пыхлівасці, даведзенай да абсурду, — дыдактычныя выслоўі, змешчаныя ў каталіцкіх кнігах, напрыклад, “папа ўсё можа чыніць, што чыніў Хрыстос”, “калі нават увесь свет мяркуе інакш, чымся папа, дык належыць лічыць праўдзівай думку папы”, “аніякія саборы не могуць пісаць права Рымскаму Касцёлу”, “што б ні ўчыніў папа, ніхто не можа адмяніць таго”, “папа мае ўладу абодвух мячоў — свецкага і духоўнага” [232, 175—176 адв.].
    Такім чынам, паводле меркавання аўтара “Апокрысіса”, у пыхлівасці роўных папу рымскаму няма, ён перасягнуў нават “надзьмутага Аляксандра” і “фанабэрлівага Дамітыяна”; ісці пад яго ўладу — значыць “добраахвотна падстаўляць сваю шыю пад ярмо няволі”. 3 усяго сказанага вынікала,
    Міжканфесійная барацьба
    115
    што перадсмяротная агонія ахапіла якраз Рым, а не Канстантынопаль.
    Выразнай праявай крызісу Канстантынопальскай патрыярхіі вуніяцкія і каталіцкія аўтары называлі частую змену патрыярхаў, варажнечу між імі ды тыя прыкрыя сітуацыі, калі на патрыяршы пасад прызначаліся адразу некалькі іерархаў. He адмаўляючы названых фактаў, беларускія апалагеты Канстантынопаля ўсю віну за царкоўныя непарадкі ўскладалі на турэцкіх тыранаў, якія ўмешваліся ў духоўныя справы.
    К.Філалет, баронячы Канстантынопаль, зазначаў у сваім “Апокрысісе”, што ў каталікоў нутраной варажнечы нашмат болей, чымся ў праваслаўных. Ен прыгадаў ажно 21 выпадак, калі некалькі біскупаў абвяшчалі сябе папамі і пачыналі змаганне за рымскі пасад, прыцягваючы войскі і праліваючы кроў: “Зь власных же кннг пнсаров рнмскнх много прнкладов того, же под,ь одным часом по кнлка папежов рнмскнх, собе протавных, а што болшая — войска протнв собе зводячнх н кровь для своего славолюбіа пролнваючнх, бывало” [232, 178 адв.]. Так, у 244 г. жорсткую барацьбу між сабой вялі Нават і Карнелій, у 354 г. — Ліверый і Фелікс, у 424 г. — Баніфацый I і Яўлавій, у 494 г. — Сімах і Лаўрэн, у 704 г. — Сізім і Дысколій, у 824 г. — Яўген і Сісім, у 954 г. — Грыгорый і Іаан XVII, у 1034 г. — Венедыкт IX, Сільвестр III, Грыгорый VI і Клімент II, у 1074 г. — Аляксандр II і Кадыл, у 1084 г. — Грыгорый VII і равенскі арцыбіскуп, у 1104 г. — Пасхалій II, Альберт, Арнольд і Феадарыт, у 1114 г. — Ялагій II і Венедыкт, у 1134 г. — Інакенці II і Пётр Ліёнскі (Анакліт), у 1164 г. — Аляксандр III, Віктар і іншыя прэтэндэнты, у 1304 г. — Іаан XXII і Пьер дэ Карбарыё, у 1374 г. — Урбан VI, Клімент VII, Баніфацый IX, Венедыкт XIII, Грыгорый XII, Інакенці VII, Аляксандр V, Іаан XXIII і Мартын V (“трывала 40 гадоў”), урэшце, у 1434 г. — Яўген IV, Фелікс V і Амодый [232, 178 адв.—180].
    Змаганне за найвышэйшую царкоўную ўладу нярэдка ператваралася ў крывавыя войны з незлічонымі людскімі і матэрыяльнымі стратамі. Узаемная нянавісць прэтэндэнтаў на
    116
    Р а з д з е л 3
    папскі пасад не ведала межаў: яны скідвалі адзін аднаго, знішчалі, саджалі ў вязніцы, катавалі [232, 180—180 адв.]. Адным словам, на думку К.Філалета, менавіта Каталіцкая, a не Грэцкая Царква патанула ў грахах, знаходзілася ў безвыходным становішчы. Таму пераход праваслаўных вернікаў Вялікага Княства Літоўскага пад уладу папы — гэта, сцвярджаў ён, неабачлівы, небяспечны крок.
    Нараканні на адрас Канстантынопальскай патрыярхіі з прычыны таго, што там нібыта ніколі не існавала сапраўднай навукі, парадку і хрысціянскага суцяшэння, не засталіся не заўважанымі беларускімі апалагетамі Праваслаўя. На іх думку, у справе ўсталявання хрысціянскае навукі, пашырэння яе ўва ўсім свеце Канстантынопаль зрабіў у шмат разоў болей, чымся Рым [29, 30—35], К.Філалет у пацверджанне гэтага тэзіса прыгадаў словы аўтарытэтнага заходняга багаслова Аўгустына (Epistola 170 et 178), які пісаў: “Хрнстіанская вера не зт> Рнму, але зг> Грецын на свет, а особлнве до Афрнкн, наперед прншла” [232, 181 адв.].
    Што да адсутнасці парадку ў Грэцкай Царкве, дык КФілалет назваў падобныя дакоры несправядлівымі і беспадстаўнымі. Паводле яго слоў, Канстантынопаль заўсёды вылучаўся дастаткова строгай дысцыплінай, бесперапынна вёў змаганне з ерасямі” і на працягу 600 гадоў дбаў пра ўмацаванне Праваслаўнай Царквы на славянскіх землях. Таму праваслаўным вернікам Вялікага Княства, зазначаў ён, няма патрэбы “пакідаць родную Матку і йсці да Мачыхі” [232, 183—184 адв.]. 3 ім цалкам пагаджаліся і іншыя беларускія абаронцы Канстантынопальскай патрыярхіі, кожны раз падкрэсліваючы, што царкоўнае перападпарадкаванне не прынясе карысці аніводнаму з грамадскіх станаў Вялікага Княства Літоўскага.
    В” ЫЗНАЧЭННЕ РОЛІ РЫМСКАГА БІСКУПСТВА I ПА_____ЛЕМІКА 3 АБАРОНЦАМІ ПАПСКАЙ ТЭАКРАТЬП. Найважнейшым элементам усіх еўрапейскіх літаратур XI— XVII стст., у тым ліку й беларускай, сталіся дыскусіі вакол ролі Рымскага біскупства ў Хрыстовай Царкве. Пасля
    Міжканфесійная барацьба
    117
    Берасцейскай вуніі 1596 г. і пераходу Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства пад уладу Рыма гэтая тэма ў нашым старажытным пісьменстве набыла яшчэ большае гучанне; яна прысутнічала ледзьве не ўва ўсіх палемічных творах.
    Беларускія пісьменнікі XVI—XVII стст., якія выступалі ў абарону першынства Рымскага біскупства і ідэі папскай тэакратыі, абапіраліся ў сваіх творах на багатую заходнееўрапейскую схаластыку, напоўніцу скарыстоўвалі палемічны досвед і тэарэтычныя набыткі папярэдніх апалагетаў Каталіцтва, у тым ліку і літвінскіх. Асабліва вылучаўся ў гэтым сэнсе твор вядомага езуіта А.Юркевіча “Адказ на кнігу Андрэя Валяна, накіраваную супраць папы” (Вільня, 1590) [292],
    3 другога боку, іхныя апаненты скарыстоўвалі шматвяковыя традыцыі крытыкі Каталіцкага Касцёла, антыпапскія творы XI—XV стст., што ўзніклі найперш ва ўлонні Усходняй Царквы — у Грэцыі, Сербіі, Балгарыі, Маскоўшчыне, Вялікім Княстве Літоўскім. Найбольш значныя сярод іх “Пасланне Іаана II, мітрапаліта рускага, да лацінянаў”, “Пасланне Нікіфара, мітрапаліта кіеўскага, да вялікага князя Уладзіміра”, “Слова святога Нікіфара, мітрапаліта ўсёй Русі”, “Пасланне канстантынопальскага патрыярха Фоція да рымлянаў аб Святым Духу і апраснаку”, “Выклад спрэчкі канстантынопальскага патрыярха Германа з лацінскімі манахамі мінарытамі”, “Пасланне Пятра, патрыярха Антыёхіі, да архіепіскапа Дамінікана”, “Выкрыццё і зганьбаванне ляхаў і лацінянаў” ды інш.*
    Як вядома, ідэя першынства папы рымскага крытыкавалася літаральна ва ўсёй заходнееўрапейскай рэфармацыйнай літаратуры, а таксама ў творах беларускіх рэфарматаў — М.Радзівіла Чорнага, П.Гоняда, М.Кравіцкага, С.Буднага, М.Чаховіца, С.Зака, А.Валяна, вострасатырычных ананімных трактатах, такіх, як ‘Тісторыя пра папу Яна VIII, які быў жанчынай Жыльбертай” (Берасце, 1560) [287], “Кароткі роспавяд пра новаабранага папу Пія IV” (Берасце, 1560) [298]
    * Больш падрабязна пра ўвесь кодэкс палемічн