• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    ых твораў XI—XV стст. антыкаталгцкай скіраванасці можна прачытаць у спецыяльных даследваннях [1; 136; 157; 158].
    118
    Раздзел 3
    ды інш. Так, М.Радзівіл Чорны, выкрываючы дактрыну Каталіцкага Касцёла, яго прэтэнзіі на галоўнае месца ў Хрыстовай Царкве, з’едліва высмейваў рымскіх біскупаў, якія “абвясцілі сябе намеснікамі Хрыста на зямлі і замест усталявання Святога Касцёла прагнуць толькі поўнага валадарання над усім светам” [278, 31 адв.].
    Нашыя пісьменнікіпалемісты канца XVI — пачатку XVII ст., працягваючы традыцыі, разам з тым уносілі шмат новага і арыгінальнага ва ўсю айчынную публіцыстыку. У чым жа наватарства і, урэшце, сутнасць літаратурнае палемікі вакол вызначэння ролі Рымскага біскупства?
    Сістэмнае вывучэнне і дэталёвы аналіз усяго комплексу палемічных твораў канца XVI — сярэдзіны XVII ст. дазволілі вылучыць шэсць асноўных тэзісаў, якія сфармулявалі літвінскія апалагеты вуніі, каб даказаць першынства Рымскага біскупства ў Хрыстовай Царкве, а таксама тое, што найвышэйшым пастырам для ўсіх хрысціянаў з’яўляецца папа рымскі — прамы пераемнік, паводле іх слоў, улады апостала Пятра. Пісьменнікіпалемісты з супрацьлеглага лагера, праціўнікі вуніі, натуральна, аспрэчвалі пастулаты вуніяцкіх і каталіцкіх аўтараў, так або інакш адкідвалі ледзьве не ўсе прыведзеныя імі доказы.
    Першы тэзіс. Пераход Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага пад уладу папы рымскага як пераемніка апостала Пятра, сцвярджалі прыхільнікі вуніі, — цалкам апраўданы крок. Гэта ўзор для ўсёй Усходняе Царквы наагул, бо ў адпаведнасці з Евангеллем Хрыстова Царква — адзіная. У ёй мусіць быць усталяванае адзінаўладства, як тое было ў часы апостала Пятра, прызначанага на найвышэйшае пастырства (Рымскае біскупства) Сынам Божым, які загадаў хрысціянам усяго свету падпарадкоўвацца свайму стаўленіку і ягоным наступнікам. “Господь наш Нсус Хрнстос, — пісаў П.Скарга, — Петра светого старг>шым н напер’ьшнм урядннком Цер'ьквн своее надт> нные апостолы учнннл’ [189, 224],
    У пацверджанне выказанай думкі вуніяцкія і каталіцкія
    пісьменнікі спасылаліся перадусім на словы Ісуса Хрыста,
    Міжканфесійная барацьба
    119
    звернутыя да апостала Пятра: “I Я кажу табе: ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і вароты пякельныя не перамогуць яе. I дам табе ключы Царства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана на небе; і што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана на небе” (Мацвея 16: 18—19). Досыць часта абаронцы адзінаўладдзя ў Хрыстовай Царкве апелявалі таксама да слоў Ісуса Хрыста, які сказаў Пятру: “Пасі авечкі Mae" (Яна 21:15). Абапіраючыся на гэтыя два евангелічныя выказванні, апалагеты вуніі сцвярджалі: “Нсус Хрнстос вь Цертьквн своей хотел меть едмновладьство або монарьхню, абы однн всего догледал н ряднл” [189, 250],
    Каб падмацаваць пададзеныя схаластычныя аргументы на карысць першынства апостала Пятра і пераканаць у гэтым апанентаў, П.Скарга ў сваім палемічным трактаце “Аб адзінстве Божай Царквы” падаў вытрымкі з твораў Гілярыя, Кіпрыяна ("Кніга 4”), Арыгена ( 5 Гамілія ), Яна Златавуснага (“59 Гамілія”), Кірылы Александрыйскага (“Кніга 12”, раздзел 64), Амброжыя Медыяланскага (“De fide Petri”, ser. 47), Кірылы Ерусалімскага (“Catech.” 2 et 11), Яўсебія Кесарыйскага (“Кніга 2”, раздзел 14) і Аўгустына ( Quest, ex nouo Test.” q. 75) [336, 279290].
    Пазней y “Апісанні i абароне Сабора рускага Берасцейскага” ён змясціў іншыя сведчанні аўтарытэтных багасловаў, але толькі Усходняй Царквы — Арыгена, Васіля Вялікага (“Пра Суд Божы”), Епіфанія (“Ерасі. 51”), Рыгора Назіянзіна (“Пра правільную варажбу”), Кірылы Ерусалімскага (“Катэхізіс”), Яна Златавуснага ( Гамілія 11 ), Феафілакта (“На 22 раздзел Евангелля паводле Лукі ’) і Генадзія Схалярыя (“Пра старэйшынства”, раздзел 2) [189, 246—250], Гэтыя тэолагі, зазначаў Скарга, вучылі, што менавіта апостал Пётр быў найгалоўнейшым пастырам ува ўсёй Хрыстовай Царкве.
    3 той жа мэтаю вядомы вуніяцкі пісьменнік Л.Крэўза ў сваёй “Абароне царкоўнай еднасці” падаў некалькі новых выказванняў з твораў Яна Дамаскіна (“Аб Варлааме’), Іпаліта Рымскага (“Казанне пра Судны дзень”), Феафілакта
    120
    Раздзел 3
    (“Ha 67 зачала Евангелля паводле Мацвея, 77 Яна і 108 Лукі”), Яфрэма, Яна Златавуснага (“14 Гамілія”, “18 Гамілія на святога Яна’) і Васіля Вялікага (“10 Казанне пра мананства”) [297, 163168]. Л.Крэўза працытаваў і словы мітрапаліта Рыгора Цамблака з ягонага вядомага “Казання ў дзень Пятра і Паўла”, змешчанага ў славянскім Саборніку (29 чэрвеня), дзе вядомы багаслоў і царкоўны дзяяч пісаў:
    Майсей быў старэйшым аднаму народу — жыдоўскаму, a Пётр — усяму свету” [297, 170],
    Апрача спасылак на аўтарытэты Л.Крэўза апублікаваў блізу 12 выняткаў з розных богаслужбовых кніг, малітваў і духоўных песняспеваў Праваслаўнае Царквы, у якіх так ці іначай сцвярджалася, што апостал Пётр — галоўны пастыр над усімі хрысціянамі. Гэтак, у Мінеі (29 чэрвеня) сапраўды гаварылася: Пётр, найвышэйшы сярод ухваленых апосталаў, камень веры . Таксама Л.Крэўза адзначаў: “29 чэрвеня, у дзень святых апосталаў Пятра і Паўла, на вячэрні мы на стыхоўнах так спявалі: Пётр — фундамент апосталаў, камень Хрыстовай Царквы, начальнік усім хрысціянам. Пасі авечак сваёй аўчарні, схавай іх ад хітрых ваўкоў, збаў статак свой ад ліхіх учынкаў’ [297, 168], Вучэнне пра першынства апостала Пятра і адпаведна пра галоўную ролю Рымскага біскупства ў Хрыстовай Царкве выклікала шматлікія пярэчанні з боку праваслаўных і рэфармацыйных пісьменнікаў Вялікага Княства Літоўскага. Найвышэйшы і адзіны пастыр над усімі хрысціянамі, сцвярджалі яны, — Сын Божы Ісус Хрыстос, а не апостал Пётр і тым больш не папы рымскія. Адзінаўладдзе Ў Царкве сапраўды мусіць быць, яно ўсталяванае Евангеллем, даводзіў аўтар Пытанняу і адказаў”, але гэта адзінаўладдзе Хрыстова: Прнзнаваю же однна ест Церков, однн дом Божій, однна овчарня, едано войско, одмн корабль Хрнстов, вь котором прагнучому збавеня пребыватн потреба” [29, 20],
    К.Філалет таксама сцвярджаў: Еднновластіе церковное вт> Ппсанін Святом Новаго Завета прнвлаіцено бытн внднмо Хрнсту Господу, которого одным оным пастырем добрым н внногрэду своего розмножнтелем ведаемо” [232, 93], Аўтар
    Міжканфесійная барацьба
    121
    “Сказа супраць вуніі” выказваўся наконт гэтага яшчэ катэгарычней: “А такть н то ведомо есть, нж жадный чловек не може головою бытн Церквн Хрнстовы, хнба еслн бы тот чловек был бы іі Богом; а тая хвала не належмть жадному чловеку, одно толко самому Господу Ісусу Хрнсту [187, 50^'
    Аднак ні К.Філалет, ні аўтар ананімных “Пытанняў і адказаў” не пагадзіліся з каментаром вуніяцкіх і каталіцкіх пісьменнікаў да 18га верша з Евангелля паводле Мацвея (16). Яны аспрэчылі думку пра выключнасць апостала Пятра, на якога Ісус Хрыстос ускладаў нібыта асаблівую місію. Калі б гэта было сапраўды так, зазначыў К.Філалет, дык Хрыстос мовіў бы Пятру: “На тобе збудую Церков Мою, бо ты есн опока н камень” [232, 96 адв.]. Тыя словы Сына Божага з Евангелля паводле Мацвея (16:18) о каждом зт> апостолов можеш розумета, н не толко о Апостолех, але н о всех верных”, — падкрэсліваў аўтар “Пытанняу і адказаў [29, 21],
    Другі схаластычны аргумент вуніяцкіх і каталіцкіх пісьменнікаў — словы з Евангелля паводле Мацвея (16:19) таксама быў аспрэчаны іхнымі апанентамі. Калі б Ісус Хрыстос меў намер даць ключы ад Царства Нябеснага толькі аднаму апосталу Пятру, дык ён бы абавязкова падкрэсліу гэта і сказаў бы: ' Гобе, а не нному, дам ключы Царства Небесного” [232, 97], У “Пытаннях і адказах” таксама сцвярджалася, што Сын Божы ў тых словах (Мацвея 16.19) меў на ўвазе ўсіх апосталаў, а не толькі Пятра: А вед же не чнтаем, абы ему поедннком зде нх мел даватн, але где всем, тамть н ему” [29, 23],
    Слушнасць свайго каментара да 18га і 19га вершаў з Евангелля паводле Мацвея (16) праціўнікі ідэі першынства Пятра падмацавалі цытатамі з Васіля Вялікага ( Пра паслухмянства”), Кіпрыяна (“Пра прастату прасвітараў”), Рыгора Ніскага, Гілярыя ("Пра Тройцу , кн. 2), Яна Златавуснага (“Гутарка 55”, “Слова на Пентыкостыю”), Кірылы Александрыйскага ( Пра Тройцу , кн. 4), Арыгена, Амброжыя Медыяланскага (“Пра ўвасабленне Госпада , раздзел 5),
    122
    Раздзел 3
    Аўгустына ( Выпраўленні”, кн. 1, раздзел 2), Феафілакта, Бэды і Ераніма [29, 23; 232, 97 адв,— 98 адв.].
    Усе названыя святыя айцы, падкрэсліваў К.Філалет, тлумачылі вершы з Евангелля паводле Мацвея (16: 18—19) зусім не так, як П.Скарга і вуніяцкія пісьменнікі: “Онм през камень розумеют не Петра святого, але албо веру н вызнанье Петрово, о Хрмсте Спасе учнненое, або самого Хрнста, н на том каменн же есть Церков збудована — твердят. Ты <Скарга> мовнш, жы тымн словы ключн Царства небесного, оть Хрнста Збавнтеля даные суть самому Петровн, а не нному; онн каждого ученнка Хрнстового Петром называют...” [232, 98 адв.].
    Толькі Аўгустын вагаўся, спачатку ён таксама лічыў Пятра першаапосталам, але пазней адмовіўся ад гэтае аблуды і перагледзеў свае погляды, напісаўшы кнігу пад назовам “Выпраўленні” [232, 90 адв.].
    Словы Сына Божага, адрасаваныя Пятру, — “пасі авечкі Mae (Яна 21:15) — таксама не даюць падставы, спвярджаў К.Філалет, для высновы пра адзінаўладдзе гэтага апостала ва ўсёй Хрыстовай Царкве. Палемізуючы з ЕІ.Скаргам, аўтар Апокрысіса пісаў: '*Што ся тычет слов овых, до Петра святого реченых: “Пасн овца Моя, пасн агнца Моя — домыслнтнся не могу, н з’ь якое нх меры до показанья еднноначалія церковного н до прнвлагценья его Петровн святому прнкладуют?.. He рек Хрнстос Бог: посн всн овцн мон, пасн всн агнцн мон, — што бы было якоесь подобенство доводу вь собе мело, але толко попросту рек: “пасн овцн мон" [232, 101],
    Дзеля таго каб канчаткова пераканаць чытачоў у правільнасці сваіх высноваў, беларускія пісьменнікіпалемісты, што не прызнавалі першынства апостала Пятра, у адпаведнасці з тагачасным звычаем вядзення дыскусіяў мусілі патлумачыць ці хаця б выказаць сваё стаўленне да тых цытатаў з твораў святых айцоў і царкоўных аўтарытэтаў, якімі апелявалі каталіцкія і вуніяцкія аўтары, абгрунтоўваючы свае погляды.
    Так, спасылку апанентаў на Арыгена, які нібыта пісаў пра
    Міжканфесійная барацьба
    123
    першынства апостала Пятра, К.Філалет зняпраўдзіў досыць лёгка. Ён адзначыў, што Арыген сапраўды лічыў Пятра фундатарам Царквы, але ніколі не называў яго “едйноначальнйком” [232, 102102 адв.].
    Іншыя ж багасловы, як Васіль Вялікі, Рыгор Назіянзін, Епіфаній, характарызуючы апостала Пятра, ужывалі тэрмін "antepositus , што значыць першы сярод іншых , а не “начальнік” ці “старэйшы [232, 102 адв. — 103].
    Кірыла Ер