• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    одняй Цэрквамі. Пасля таго, што на ім адбылося, паміж хрысціянаў паўстала яшчэ большая нязгода і нянавісць; полымя ўзаемнай варажнечы ад пралітай хрысціянскай крыві разгарэлася яшчэ ярчэй: “Такь ся тот пожар ненавйстй запалал по всем свете! Такь оная померклая ноч гневу скрыдла свой розшврйла! Такь мятежй, ростырнй ropy вынеслй! Такг> тот Сйнод зерцало в собе тнранства потомком зоставчл! Такі) межй пшенйцу, по зосталон любвй, куколю незгоды, заввстй, розорванья всеял! Такь до остатней кроплй мйлость в хрмстіанех высушйл!” [78, 474],
    Падагульняючы асвятленне дыскусіяў вакол вызначанай царкоўнагістарычнай праблемы, варта зазначыць наступнае: беларускія пісьменнікіпалемісты абодвух лагераў, нягледзячы на палымянасць і публіцыстычную вастрыню сваіх твораў, усё ж даволі схематычна, а часам і наагул спрошчана тлумачылі шматвяковыя дачыненні паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі. Закранаючы пытанні прычынаў і матываў царкоўнага падзелу, яны, як правіла, засяроджваліся выключна на фактарах суб’ектыўнага парадку, дзейнасці тых або іншых іерархаў; паза іх увагай застаўся цэлы комплекс эканамічных і палітычных чыннікаў, якія ў значнай ступені вызначалі лёс усёй Хрыстовай Царквы. Гэтыя элементы знайшлі адлюстраванне ў
    Міжканфесійная барацьба
    139
    найноўшых царкоўнагістарычных даследваннях [103; 219; 269; 299]. Шмат якія пытанні стасункаў Усходняй і Заходняй Цэркваў атрымалі ў іх належнае асвятленне, хоць гэтую дастаткова складаную праблему нельга лічыць канчаткова развязанай.
    В~ ЯЛІКАКНЯСКАЯ (КІЕЎСКАЯ) МІТРАПОЛІЯ: АКРЭС_____ЛЕННЕ АРЫЕНЦІРАЎ. Сцверджанне каталіцкіх і вуніяцкіх пісьменнікаўпалемістаў аб спрадвечнай арыентацыі нашых продкаў на Захад сталася важкім аргументам у абарону вуніі і пераходу Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага пад уладу Рыма. Разгорнутую сістэму доказаў, накіраваную на падмацаванне выказанага тэзіса, падаў Л.Крэўза ў сваёй славутай “Абароне... .
    Вуніяцкі пісьменнік перадусім даводзіў, што да хросту славянаў, здзейсненага ў IX ст. Кірылам і Мяфодам, непасрэднае дачыненне меў рымскі папа Адрыян, які першым асвяціў перакладзеныя імі на славянскую мову Святое Пісьмо і богаслужбовыя кнігі, блаславіў вучняу і паслядоўнікаў місіянераў, урэшце, менавіта ён, а не канстантынопальскі патрыярх Ігнацый упершыню дазволіў чыніць літургію на царкоўнаславянскай мове. Калі б не рашучы крок папы рымскага, зазначаў Л.Крэўза, дык невядома, у якім кірунку разгортваліся б тады падзеі. He выключана, што патрыярх наагул забараніў бы літургію на “барбарскай” мове. Што да рымскага біскупа, то ён “узяў славянскія кнігі, асвяціў іх ды паклаў у бажніцу святой Марыі (якая называецца яшчэ Pads, або Пакою), пасля чаго адправіў там літургію; папа гэтаксама загадаў біскупам (Фармосу і Гардыфу) блаславіць і асвяціць славянскіх вучняў (паслядоўнікаў Кірылы і Мяфода. — І.С.); затым была літургія на славянскай мове ў саборы Святога апостала Пятра, а ў саборы Святога Паўла зноў жа на славянскай мове праспявалі ўсеначную” [297, 225—226],
    Такім чынам, падсумоўваў Л.Крэўза, “мы (славяне. — І.С.) маем службу Богу і ўсё царкоўнае адпраўленне хвалы Божай з Рыму, ад папы, а не з Канстантынопаля, ад патрыярха” [297, 226], што дае ўсе падставы праваслаўным верні
    140
    Раздзел 3
    кам Вялікага Княства Літоўскага з надзеяй глядзець на Захад, а не на Усход.
    Спасылаючыся на розныя хронікі, летапісы і “Саборнікі”, вуніяцкі апалагет імкнуўся таксама давесці, што кіеўскія мітрапаліты на працягу XI—XVI стст., пачынаючы з Міхала, амаль заўсёды адмоўна ставіліся да канстантынопальскіх патрыярхаў. У іхных дачыненнях, паводле ягоных слоў, ніколі не знікала напруга і ўзаемная падазронасць. Да таго ж 16 кіеўскіх мітрапалітаў наагул не падпарадкоўваліся патрыярхам, не ездзілі да іх пасвячацца, лічачы найвышэйшым пастырам у Хрыстовай Царкве папу рымскага [297, 227—241],
    Канстантынопальскія патрыярхі сваімі неразважлівымі ўчынкамі прыносілі ў нутраное жыццё беларускай Праваслаўнай Царквы толькі бязладдзе і блытаніну, зазначаў Л.Крэўза. У якасці прыкладу ён прыгадваў падзеі канца XIV—пачатку XV ст., калі сапраўды патрыярхі прызначалі на Кіеўскую мітраполію адначасова некалькі духоўных асобаў — Аляксея, Кіпрыяна, а затым Пімена і Дыянісія. У выніку Ў Царкве пачаліся канфлікты і беспарадкі; яны доўжыліся блізу 30 гадоў і прынеслі толькі разлад, сумбур ды варажнечу [297, 243—248], што аніяк не спрыяла аўтарытэту Царквы.
    Каб апраўдаць перападпарадкаванне нашай Праваслаўнай Царквы Рыму, Л.Крэўза паставіў за мэту давесці, што прэтэнзіі Канстантынопаля на Кіеўскую мітраполію не падмацаваныя кананічным правам, г. зн. пастановамі Сусветных Сабораў. Ен зняпраўдзіў галоўны довад апанентаў, якія звычайна спасылаліся на 28мы канон Халкідонскага Сабора, дзе нібыта славянскія землі абвяшчаліся падуладнымі Канстантынопалю: “Понтійской, Азіятвцкой й Фраческой діецезіі мйтрополйтове, также те й на епнскопім помененых діецезій, которын суть межн Барбарамі (вылучана мною. — ІС.), от фрону святейшей Константанополской Церкве абы былв посвячанв ". Тэрмін "Барбарыя’, тлумачыў вуніяцкі аўтар, меў у грэцкай мове агульнае значэнне; ім карысталіся для
    * Цыт. паводле “Палінодыі' 3 .Капысценскага [71, 1073],
    Міжканфесійная барацьба
    141
    абазначэння ўсіх нехрысціянскіх народаў, што жылі на поўнач, поўдзень і захад ад Візантыі. “Барбарыяй” называліся Польшча, Вугоршчына, Чэхія, Нямеччына, Данія, Англія і інш. Паколькі ж на пералічаныя краіны і народы не распаўсюджваецца 28мы канон Халкідонскага Сабора, дык ён і не павінны лічыцца слушным у дачыненні да Кіеўскай мітраполіі, заяўляў Л.Крэўза [297, 241—243]. Такім чынам, паводле агульнай высновы аўтара “Абароны царкоўнай еднасці”, Кіеўская мітраполія штучна прывязвалася да Канстантынопаля, а працяглыя стасункі з гэтай сталіцай Хрысціянства прынеслі ёй у гістарычным плане толькі шкоду — крызіс і заняпад.
    Праціўнікі вуніі, прыхільнікі усходняй арыентацыі нашай Праваслаўнай Царквы, выступілі з крытыкай дактрыны Л.Крэўзы, даводзячы ўласны погляд на характар папярэдніх дачыненняў паміж Кіеўскай мітраполіяй і Канстантынопальскай патрыярхіяй.
    Асноватворнае ў гэтай палеміцы пытанне — пра шляхі пранікнення Хрысціянства на славянскія землі — закрануў у сваёй “Палінодыі” З.Капысценскі. Ен лічыў бясспрэчным, што славянскія народы прынялі хрышчэнне з Усходу, спачатку ад Кірылы і Мяфода, а затым у часы святога князя Уладзіміра. Тым жа, хто сцвярджаў адваротнае — нібыта пальма першынства ў пашырэнні Хрысціянства на нашых землях належыць Рыму, З.Капысценскі адказваў: “А што ся тычет нсторнков латннскнх, яко бы Кнрнл н Мефодій зь дозволеня папежского мелн податн народом славенскнм, теды, ведлуг всех выводов правднвых, месца тое жадное мерою метн не может. Леч што бы то еднак было п якт> бы тых мсторнков розуметн повем: Кнрнл Фнлософ, свецкнм н духовным будучн, зложнл словяном алфавнт на кшталт летер алфавнту грецкого, н кннгн зт> грецкого тымн жтэ лнтерамн на язык славенскій переложнл. Прнтом теж зт> Мефодіем н набоженства хвалене 1 оспода Бога тым же языком славенскнм подавал отправоватн, а папеж, услышавшн о том, за днв собе почптал языком словенскнм хвалнтн Бога, але потом ся обачнвшн, похвалпл н за речь слушную прмнял [71, 999],
    142
    Раздзел 3
    Адметную канцэпцыю гістарычнакультурнай арыентацыі Праваслаўя стварыў С.Косаў. У “Патэрыконе”* ён, абапіраючыся на творы Баронія, Зонары, Длугаша, Гваніні, Стрыйкоўскага, Аповесць Нестаралетапісца, досыць поўна асвятліў усе асноўныя моманты шматвяковых дачыненняў кіеўскіх мітрапалітаў з Канстантынопалем і Рымам, выказаўся і па пытанні хрышчэння славянскіх народаў. Так, С.Косаў лічыў несумненным, што першы хрост славянаў здзейсніў апостал Андрэй, які пасля пропаведзі Евангелля ў Херсанесе паплыў на поўнач па Дняпры і ўзняўся ажно да Вялікага Ноўгарада, адтуль накіраваўся на захад і па дарозе хрысціў жыхароў Падзвіння. Другі хрост славянаў, лічыў ён, адбыўся ў 863 г., калі канстантынопальскім патрыярхам быў Фоцій, а імператарам — Міхал. Тады, паводле ягоных слоў, на просьбу князёў Святаполка, Расціслава і Коцэла якраз патрыярх і імператар, а не папа рымскі, паслалі двух адукаваных ураджэнцаў Фесалонікаў братоў Мяфода і Кірылу, якія добрасумленна выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі, дбайна пашыралі Слова Божае, падрыхтавалі некалькі вучняў, стварылі славянскі альфабэт і пераклалі Новы Запавет ды асобныя творы айцоў Царквы на стараславянскую мову. Трэці хрост нашых земляў, паводле слоў С.Косава, адбыўся ў 886 г.; чацверты — у 958 г., калі жонка цара Ігара Вольга ў часе наведання Царграда прыняла хрышчэнне ад самога патрыярха Паліеўкта. Нарэшце, пяты хрост славянаў, сцвярджаў С.Косаў, адбыўся ў 1000 годзе, у часе княжання Уладзіміра Святаславіча.
    Такім чынам, С.Косаў паказваў, што хрысціянская вера прыйшла да славянаў з Усходу, а не з Захаду, на чым паставілі ягоныя апаненты.
    С.Косаў гэтаксама не пагаджаўся з вуніяцкімі пісьменнікамі, у прыватнасці Л.Крэўзам, які ў творы “Пра царкоўную еднасць” сцвярджаў, што дачыненні кіеўскіх мітрапалітаў з
    * “Патэрыкон" С.Косава выдаваўся двойчы ў XVII cm. (1661 і 1678 гг.). Вытрымкі з яго апублікаеаныя таксама ў кн.: Архйв ЮгоЗападной Россйй, йздаваемый комйссйей для разбора древнйх актов, состояш,ей прй кйевском, подольском й волынском генералгубернаторе. Кйев, 1914. Ч. 1 Т 8 с. 448472.
    Міжканфесійная барацьба
    143
    канстантынопальскімі патрыярхамі на працягу XI—XV I стст. былі пераважна варожыя, прыносілі толькі шкоду Царкве. Каб зняпраўдзіць гэтыя выдумкі ідэйных праціўнікаў, С.Косаў у трэпяй частцы свайго * Патэрыкона падаў храналогію праваслаўных мітрапалітаў ад Міхала да Пятра Магілы, звяртаючы асаблівую ўвагу на плённыя вынікі стасункаў усходнеславянскіх мітрапалітаў з патрыярхамі.
    Заслугоўвае на ўвагу той факт, што пададзеныя спачатку Л.Крэўзам, а затым С.Косавым храналогіі нашых праваслаўных мітрапалітаў — гэта, апрача ўсяго іншага, яшчэ й досыць цікавыя нарысы гісторыі Праваслаўя на Беларусі і Украіне. 5 кожнага з іх, вядома, свой погляд на мінулае, сваё бачанне даўных падзеяў, але ж і ў сучаснай навуковай літаратуры няма адзінства поглядаў на пытанне пра шляхі пранікнення Хрысціянства на землі славянаў; парознаму асвятляецца ў ёй і сапраўды няпрост