Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
расавіку 1596 г. Ен таксама выпісаў у Варшаве з соймавых кніг Пратэстацыі кіеўскага ваяводы К.Астрожскага (1596) і праваслаўных паслоў на чале з князем Юрыем ДруцкімСакалінскім (травень 1596) і апублікаваў іх у “Апокрысісе” [232, 33 адв.—35],
Помнікі прыгожага пісьменства ўтрымлівалі багата звестак пра тагачасных дзяржаўных і царкоўных дзеячоў — Л.Сапегу, Г.Балабана, З.Капысценскага, князя К.Астрожскага і інш. У цэнтры ўвагі беларускіх пісьменнікаўпалемістаў знаходзілася перадусім асоба мітрапаліта М.Рагозы.
Так, Л.Крэўза ў “Абароне вуніі” распавёў пра сакрэтныя перамовы мітрапаліта з уплывовым беларускім магнатам Фёдарам СкумінамТышкевічам [297, 278], К.Філалет апублікаваў у “Апокрысісе” вытрымкі з чатырох лістоў М.Рагозы да кіеўскага ваяводы К.Астрожскага [232, 17 адв.—20], a І.Пацей у “Антырызісе” з палемічнымі мэтамі падаў іх цалкам [321, 565—631] і ў дадатак з шырокімі каментарамі. Вызначальная роля мітрапаліта М.Рагозы ў справе задзіночання Цэркваў неаднаразова падкрэслівалася ў “Сказе супраць вуніі”.
Што да князя К.Астрожскага, дык багаты гістарычны матэрыял пра яго ўтрымліваюць ліст І.Пацея за 3 чэрвеня 1598 г., “Перасцярога” Клірыка і “Абарона вуніі” Л.Крэўзы. Апошні, мусіць пры спрыянні І.Пацея, надрукаваў ліст князя за 21 чэрвеня 1593 г. да Пацея (тады яшчэ берасцейскаўладзімірскага епіскапа) [297, 274—278].
Дзякуючы творам палемічнай літаратуры сталі вядомыя шматлікія дэталі падзеяў, што адбываліся ў Берасці 6—9 кастрычніка 1596 г. Так, у “Веставых адпісках” — першым гістарычналітаратурным помніку, прысвечаным тагачасным дзеям, паведамлялася пра нараду 6 кастрычніка (серада) святарства і рыцарства ў “камяніцы пана Райскага”, адкуль якраз былі накіраваныя дзве духоўныя і дзве свецкія асобы
146
Раздзел 3
да мітрапаліта М.Рагозы з просьбаю назваць канкрэтнае месца і час першага паседжання Сабора. Паводле “Веставых адпісак”, мітрапаліт прызначыў адкрыццё Сабора на 7 кастрычніка (чацвер): “Н прнбнта была карта от него у дверей церквн соборной мурованой, тамт> местцо схоженью ознаймуючп” [27, 144], Сам М.Рагоза, сцвярджаў аўтар “Адпісак”, жыў у берасцейскай рэзідэнцыі луцкага біскупа Бярнарда Мацяеўскага.
Менавіта літаратурныя крыніцы, “дзённікі”, дазваляюць узнавіць храналогію і ўсю панараму берасцейскіх падзеяў. Клірык Астрожскі, прыкладам, паведамляў пра першае спатканне князя К.Астрожскага (напэўна, 7 кастрычніка) з М.Рагозам, у часе якога мітрапаліт нібыта паабяцаў яму, што не будзе падтрымліваць “адступнікаў”. Аднак уначы да М.Рагозы прыйшлі прыхільнікі вуніі і “прелестію діаволею намовнлн его до себе” [81, 214],
3 літаратурных твораў вядома пра час прыезду ў Берасце трох Жыгімонтавых камісараў. Ваявода троцкі Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка) прыехаў на Сабор уранні 6 кастрычніка, а канцлер Л.Сапега і падскарбі Дз.Халецкі спазніліся на адзін дзень, з’явіўшыся толькі 7 кастрычніка а пятай гадзіне [27, 144; 189, 188], Камісары, паводле сцверджання мемуарыстаў, забяспечвалі належны парадак на Саборы; яны здолелі суняць шал тых жаўнераў і ўзброеных шляхцічаў, якія завіталі ў Берасце, каб сілаю развязваць пытанні царкоўнага жыцця. Святыя айцы звярнуліся менавіта да камісараў, каб тыя дапамаглі ачысціць ад бунтаўнікоў пакоі, дзе меркавалася правядзенне паседжанняў, ды паставілі варту. “Аж дня другого, у четверг, — пісаў П.Скарга, — з'ьехалнся послове короля его мнлостн, освецоный Мнколай Крышьтоф Раднвнл, княжа на Олыце н Несвнжу, воевода троцкій, ясневелможный Лев Сапега, канцлер, Деметрый Халецкнй, подскарбнй земскнй Велнкого Князства Лнтовского, староста берестейскнй. Которых превелебные отцове епнскопн зараз проснлн, абы владзою короля его мнлостн, сь повннностн
Міжканфесійная барацьба
147
своее, на которую посланм суть, опатрнлн покон, якобы без розг>рухов н гомонов, н гуков, н пострахов духовные свое справы отправнть могьлн” [189, /88].
Кіеўскі ваявода князь К.Астрожскі, які даводзіўся крэўным Л.Сапегу, пасля ультыматуму канцлера гэтаксама мусіў адвесці свае аддзелы і паабяцаў не пагражаць святым айцам зброяй. Паводле звестак П.Скаргі, князь, аднак, парушыў сваю клятву і ўжо наступным днём пачаў чыніць перашкоды Сабору. Л.Сапега неадкладна выказаў К.Астрожскаму пісьмова прэтэнзіі, зазначыўшы, што ён парушае шэраг артыкулаў заканадаўства: склікае не дазволеныя гаспадарствавым правам сходкі, на якіх, нібы на Сойме, выбіраюцца маршалкі; не падпарадкоўваецца пастановам Жыгімонтавых камісараў, прызначаных сачыць за парадкам, чым прыніжае манархаву годнасць; умешваецца ў духоўныя справы, прагнучы кіраваць Саборам, чаго не можа рабіць ніводны свецкі чалавек, нават манарх; пагражае мітрапаліту і епіскапам пазбаўленнем сану і пасадаў, ставячы сябе, такім чынам, вышэй за вялікага князя; урэшце, парушае сваю клятву, што не да твару чалавеку ягонага стану [189, 190—194],
Як сведчаць літаратурныя крыніцы, камісары выступілі гарантам мірных перамоваў паміж праваслаўнымі, што прыязджалі ў рэзідэнцыю М.Рагозы з пісьмовымі карткамі , на старонках якіх выкліналіся мітрапаліт і тыя іерархі, што прагнулі задзіночання з рымлянамі [189, 190—192],
У “Апісанні...” П.Скаргі падаваліся звесткі пра пасольства камісараў 8 верасня 1596 г. у стан праваслаўных. Там жа апублікаваны поўны тэкст “Прамовы” А.Сапегі перад праціўнікамі вуніі, у якой канцлер нагадаў некаторыя моманты падрыхтоўкі да задзіночання Цэркваў, у прыватнасці распавёў пра аўдыенцыю праваслаўных паслоў Мацея Малінскага і Ааўрэна Дрэвінскага ў Жыгімонта, запатрабаваў падпарадкавання законнаму мітрапаліту, прызначанаму вялікім князем, абвінаваціў у супрацоўніцтве з “ерэтыкамі (рэфарматамі) і заклікаў праваслаўнае рыцарства да міру, “згоды н мнлостн , каб не чыніць “ростыркн межн братею” [189, 196—216],
Храналогію падзеяў вуніяцкага Сабора апрача П.Скаргі
148
Раздзел 3
акрэсліў І.Пацей у Справядлівым апісанні ўчынку і справы сінодавай . Што да дзейнасці праваслаўных у Берасці, дык найбольш поўна яна адлюстраваная ў ананімным “Эктэзісе”* і “Апокрысісе” К.Філалета.
У Эктэзісе найперш паведамлялася, што праваслаўны Сабор праходзіў у адным з будынкаў Берасця. Маршалкам духоўнага кола на ім быў абраны заблудаўскі пратапоп Нестар.
Вялікая каштоўнасць “Эктэзіса” як гістарычнай крыніцы ў тым, што тут змешчаныя прамовы першых асобаў на праваслаўным Саборы — альбоўскага епіскапа Гедэона Балабана, александрыйскага протасінгела Нічыпара. Галоўны лейтматыў гэтых прамоваў прагучаў з вуснаў Г. Балабана: “Мы шануем звычаі і догматы нашай Маці — Усходняе Царквы. 3 імі мы застанемся да апошняе хвіліны жыцця і дзеля іх гатовыя прыняць смерць” [279, 4],
“Эктэзіс”, здаецца, адзіная крыніца, дзе пералічаны асобы трох праваслаўных пасольстваў на вуніяцкі Сабор. Так, паводле пададзеных у ім звестак, першае пасольства складалася з 7 чалавек: Нікіфара Тура, дзерманскага архімандрыта Генадзія, казнадзея Ігнацыя, астрожскага прасвітара Даміяна, шчырацкага пратапопа Іаана, альбоўскага прасвітара Андрэя і натарыя Рыгора. У склад другога пасольства ўваходзілі пінскі архімандрыт Елісей, дубенскі архімандрыт Базыль, камянецкі пратапоп Клімент, супраслеўскі архімандрыт Іларыён, яраслаўскі пратапоп Іаан і альбоўскі прасвітар Андрэй, які адначасова выконваў абавязкі натарыя. Нарэшце, трэцяе пасольства складалася, як і першае, з 7 чалавек: апрача Нікіфара Тура і Генадзія ў ім удзельнічалі перасопніцкі архімандрыт Сімяон і чатыры пратапопы — Герасім Скольскі, Андрэй Канстантынаўскі, Клім Камянецкі і Канстантын Дубенскі [279, 5—12],
Аўтар “Эктэзіса” занатаваў характар і абставіны, пры якіх праходзілі перамовы, пералічыў асноўныя пытанні, што абмяркоўваліся пры сустрэчах, сцісла ахарактарызаваў іх вынікі. Ен
* Аўтарам "Эктэзіса”, напэўна, быў Ігнацы — старэйшы над саборавымі натарыямі (сакратарамі) і астрожскі казнадзей.
Міжканфесійная барацьба
149
таксама апублікаваў позвы, адрасаваныя вуніятам, у якіх выказваліся надзеі, што тыя пераменяць свае планы, пакаюцца. “Лепей было б, шаноўныя ў Хрысце браты, — гаварылася ў першай позве, — каб вы не далі падставаў забурэнням!” [279, 5],
Менавіта ў літаратурных творах, што асабліва істотна, упершыню былі апублікаваныя выніковыя дакументы абодвух Сабораў. “Акт вуніі”, прыняты вуніяцкім Саборам 8 кастрычніка 1596 г., друкаваўся ў “Сказе супраць вуніі” [187, 559—561] і часткова ў “Абароне вуніі” Л.Крэўзы [297, 279—280]. Пастанову праваслаўнага Сабора, прынятую 9 кастрычніка, апублікаваў К.Філалет у “Апокрысісе”. Гэты дакумент надзвычай важны. У ім гучаў заклік да супраціву і адкрытага змагання з вуніяй: "Протож протнв тому н всем особам, справам м тому поступковн сведчнло, протестуемося, н тот нх (вуніятаў. — І.С.) поступок за неслушный бачачн н розумеючн, ему не толко не подлегатн, але за помочю Божею всемн снламн бороннтн н протнв ему бытн собе обецуемо. А свой протнвко нм учнненый поступок моцне утвержатн н всякнм коштом подпнратн н помагатн будемо, ведлуг найболшнх снл н преможенья нашего” [232, 17].
Пра тое, як разгортваліся падзеі адразу пасля Берасцейскага Сабора 1596 г., распавёў Клірык Астрожскі ў “Перасцярозе” — незаменнай крыніцы вывучэння міжцаркоўных дачыненняў у перыяд ад 1596 да 1605 г. Паводле ягоных слоў, з Берасця ў Варшаву да вялікага князя выправіліся два пасольствы: адно вуніяцкае на чале з П.Скаргам, а другое праваслаўнае. Яны па чарзе мелі аўдыенцыі ў Жыгімонта Вазы, якому выказалі ўзаемныя крыўды [81, 214],
У “Перасцярозе” Клірык паведаміў малавядомы факт даставання вуніятамі ў гаспадарствавай канцылярыі з хадайніцтва сваіх прамотараў* — канцлера Л.Сапегі і луцкага біскупа Б.Мацяеўскага — Прывілеяў на валоданне маёмасцю Віленскага і Берасцейскага праваслаўных брацтваў. “А напервен, — піша ён, — ударнлн на братства Внленское н Берестейское —
* Ад лац. promotor — паплечнік, прыяцель.
150
Раздзел 3
[вязаньнем], мукамі, отбнраніем добр, недопуіценіем робнтн ремесла, ужнванія торгованья н вшелякого гандлю, такт> власне, же хто не мел знаку на челе альбо на руках отступленья н сполкованья зг> ннмн, жадному не было вольно нн купнтн, нн продатн” [81, 215], He зважаючы на ціск і перашкоды, праваслаўныя брацтвы з Божай помаччу шырыліся і ўмацоўваліся. Вялікая заслуга ў гэтым, на думку Клірыка, князя К.Астрожскага, які заняў цвёрдую пазі