• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    тва ў прызначэнні на царкоўныя пасады бясспрэчна належыць патрыярху, а вялікі князь як найвышэйшы ўрадовец абавязаны ў кожным разе фармальна пацвярджаць ягоны выбар. “Духоўны сан, паводле царкоўнага і свецкага права, — сцвярджаў Мялет, — можа быць атрыманы толькі з рук канстантынопальскага патрыярха” [355, 19].
    Аргументуючы сваю думку, аўтар “Верыфікацыі нявіннасці” прыгадаў шэраг царкоўных пастановаў: шосты канон першага Сусветнага Сабора, другі і чацверты каноны другога Сабора, восьмы канон трэцяга Сабора, 28мы канон чацвертага Сабора.
    Права вернікаў усходняга абраду мець сваіх мітрапалітаў гарантавалася, паводле слушнага сцверджання Мялета, Прывілеямі 1600, 1607 і 1609 гг., Соймавай Канстытуцыяй 1607 г. і Трыбунальскімі Дэкрэтамі 1605 і 1609 гг. [355, 28—33], Аўтар “Верыфікацыі нявіннасці” відавочна памыляўся, калі пісаў, што ў Каталіцкім Касцёле біскупскія пасады раздаюцца без манархавай прэзентацыі. Гэтае сцверджанне, як і публікацыя асабістых лістоў Жыгімонта Вазы, а таксама сенатара Станіслава Жалкоўскага, кароннага канцлера і гетмана, да ерусалімскага патрыярха Тэафана, сталася аб’ектам крытыкі з боку апанентаў.
    У “Падвойнай віне” Я.Руцкі аспрэчыў амаль усе аргументы М.Сматрыцкага, зазначыўшы пры канцы наступнае: “У многіх хрысціянскіх краінах — Грэцыі, Баўгарыі, Сербіі, Валахіі, Масковіі ніхто без дазволу манарха не можа займаць пасады мітрапалітаў і епіскапаў” [326, 7],
    158
    Р а з д з е л 4
    He пагадзіўшыся з Руцкім, Мялет у “Абароне Верыфікацыі” зноў працягваў настойліва даказваць, што прызначэнне праваслаўнага мітрапаліта Княства патрыярхам, узнаўленне праваслаўнай мітраполіі — цалкам законны крок. Ен гэтаксама адкінуў усе абвінавачанні на адрас праваслаўных і выказаў свой погляд на праблемы, што дыскутаваліся раней у літаратуры канца XVI—пачатку XVII ст.: аб духоўным праве канстантынопальскіх патрыярхаў на вялікакняскія землі, аб прыняцці літвінамі Хрысціянства з Усходу. “Што да Літвы, — пісаў Мялет, — дык няма аніякага сумневу: напачатку Хрыстова вера была тут прынятая з Усходу. Першая жонка літоўскага князя Альгерда Вулляна (дачка віцебскага князя) і другая Марыя (дачка цвярскога князя) належалі да праваслаўнага веравызнання. Пад іхным уплывам і Альгерд схіліўся да Праваслаўя. У Віцебску ён змураваў дзве багатыя бажніцы: адну ў Ніжнім замку, а другую за Ручаём. Дзяцей, якіх меў ад Вулляны і Марыі, Альгерд ахрысціў паводле праваслаўнага абраду” [350, 91].
    У “Абароне Верыфікацыі” М.Сматрыцкі прыйшоў да высновы пра бессэнсоўнасць міжканфесійнай барацьбы і паказаў на велізарную шкоду для дзяржавы і народа нутраных забурэнняў. Няспынныя канфлікты паміж праваслаўнымі і вуніятамі, а таксама непаразуменні паміж свецкімі і духоўнымі станамі, пісаў ён, абяскроўліваюць гаспадарства, шкодзяць умацаванню Хрыстовай навукі, “спрычыняюцца да глыбокага заняпаду нашага зацнага народа” [350, 126],
    Галоўны апанет М.Сматрыцкага Я.Руцкі ў наступным сваім творы “Экзамен Абароны” прадоўжыў выкрыццё праваслаўнай дактрыны і разбуральнай (паводле яго азначэння) дзейнасці праваслаўнага святарства. Назваўшы аўтара “Абароны Верыфікацыі” чалавекам “абмежаваных здольнасцяў”, які нібыта імкнецца “сцвярджаць ісціну не фактамі і аргументамі, а непрыстойнай лаянкай ды абразамі” [325, 2], Я.Руцкі сфармуляваў пяць асноўных антытэзісаў супраць Мялетавых выказванняў у апраўданне ўзноўленай праваслаўнай іерархіі Вялікага Княства Літоўскага.
    Дзяржава — Царква — Культура
    159
    На твор Я.Руцкага “Экзамен Абароны” М.Сматрыцкі адказаў “Апендыксам на Экзамен Абароны Верыфікацыі (Вільня, 1622). У ім ён не толькі адбіваўся ад крытычных закідаў на свой адрас, але й бараніў гонар усяе Усходняе Царквы, зноўку абгрунтоўваў асноватворныя ідэі праваслаўнай рэлігійнай дактрыны, у тым ліку неабходнасць захавання старога (юліянскага) календара, незалежнасць патрыярхаў ад Рыма ды інш. Мялет у гэтым творы адкінуў неабгрунтаваныя прэтэнзіі вуніятаў да Віленскага праваслаўнага брацтва, падкрэсліўшы законнасць ягонай дзейнасці па ўзвядзенні бажніцаў, заснаванні школаў, шпіталяў і друкарняў у Вільні ды іншых гарадах Вялікага Княства [344, 50—50 адв.].
    Глыбока заклапочаны лёсам Праваслаўнае Царквы, аўтар "Апендыкса... звярнуўся з палымянай прамовай да Я.Руцкага і вуніятаў. “Вы, — усклікваў ён, — нашу святую, старажытную веру з грудзей вырываеце! Мандатамі, баніцыямі, інквізіцыямі, камісіямі ды дэкрэтамі задворнымі малога кола тэрарызуеце нас, няславіце і ганьбіце... Гвалтам пазбаўляеце нас права вольна здзяйсняць набажэнства, зачыняеце цэрквы, хапаеце прасвітараў ды без усялякіх падставаў пазбаўляеце духоўных пасадаў” [344, 49 адв.—50],
    Да палемікі, што напачатку вялася фактычна паміж М.Сматрыцкім і Я.Руцкім, неўзабаве далучыліся вядомыя дзяржаўныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага — браслаўскі стараста і вышэйшы пісар Януш СкумінТышкевіч, слонімскі падкаморы Мікалай Трызна, пан Адам Х.раптовіч, слонімскі харужы Юры Мялешка. У 1621 г. пад іхным аўтарствам з’явіўся “Ліст да законнікаў манастыра Святога Духа”, скіраваны супраць палемічных трактатаў М.Сматрыцкага, ягонай “Верыфікацыі нявіннасці’’ і “Абароны Верыфікацыі .
    Аўтары “Ліста...” абураліся Мялетавымі закідамі на адрас шляхты, якая пераходзіла ў вуніяцкую веру нібыта дзеля атрымання новых прывілеяў. Шляхцічы, пісалі яны ў адказ, дастаюць пасады не за веру, а за службу Айчыне, і іхныя ўчынкі “не належаць да тваёй <Сматрыцкага> дурной чарнецкай прэзумпцыі” [337, 7],
    160
    Раздзел 4
    На думку ўрадоўцаўпалемістаў, Мялет дапусціў вялікую нетактоўнасць, апублікаваўшы лісты Жыгімонта Вазы і сенатарА да I эафана пасля таго, як стала вядома, што ’той грэчын — здрайца . Спробы аўтара “Верыфікацыі нявіннасці” абвінаваціць манарха ў парушэнні законаў яны назвалі “дурной смеласцю ”.
    Я.СкумінТышкевіч, М.Трызна, А.Храптовіч і Ю.Мялешка запатрабавалі ад Мялета перастаць нарэшце абражаць духоўных айцоў Вуніяцкай Царквы, пагражаючы прыцягнуць яго да суда. Да крымінальных учынкаў М.Сматрыцкага яны аднеслі ягоную агітацыю запарожскіх казакаў, людзей рыцарскага стану, заклікі да іх абараняць Праваслаўе. Менавіта з іх удзелам, сцвярджалі ўрадоўцы, Мялет учыніў у Полацку “тумульты , не зважаючы ні на якія засцярогі мітрапаліта, ваяводы і камісараў [337, 13—14], Публікацыю ж у “Верыфікацыі нявіннасці Пратэстацыі І.Барэцкага, дзе гучаў заклік да бунту, змагання са зброяй у руках “за веру бацькоў”, аўтары Ліста...’ слушна ахарактарызавалі як “найвялікшае дзяржаўнае злачынства’ [337, 17], бо гэта сапраўды магло прывесці да развязання грамадзянскай вайны на рэлігійнай глебе.
    Сярод прычынаў Мялетавай неўтаймаванасці і агрэсіўнасці ягоных паплечнікаў пісьменнікіўрадоўцы назвалі “прагу духоўных сталіц” і дзеля пацверджання свайго меркавання спаслаліся на “самачыннае”, паводле іх азначэння, абвяшчэнне сябе духоўнымі пастырамі.
    У 1622 г. адбылася літаратурная дуэль паміж М.Сматрыцкім і вуніяцкім дзеячом А.Сяляваю. У працяг папярэдняй дыскусіі Мялет апублікаваў “Эленхус”, у якім дакараў вуніятаў за распальванне сацыяльнай варажнечы, за тое, што яны быццам бы чыняць бязбожныя ўчынкі — “нацкоўваюць падданых на паноў, а паноў на падданых”, чым “абвастраюць сэрцы ўсіх жыхароў Вялікага Княства” [346, 6 адв.]. Прычына ж ваяўнічасці праваслаўных, на думку Мялета, — у беспадстаўных абвінавачаннях іх у “здрадзе і схізме” [346, 16],
    Супраць рэзкіх выказванняў М.Сматрыцкага ў “Апендыксе і Эленхусе”, ягоных ацэнак Вуніяцтва, выказаных новай
    Дзяржава — Царква — Культура
    161
    Царкве прэтэнзіяў выступіў А.Сялява. У сваім творы “Антыэленхус” вуніяцкі аўтар аспрэчыў перадусім сцверджанне Мялета, нібыта пасля падпісання вуніі ў шэрагу беларускіх гарадоў, асабліва Наваградку, павялічылася колькасць “ерэтыкоў”, г. зн. рэфарматаў. “Новахрышчэнства, — зазначаў А.Сялява. — пашыралася ў Наваградку зусім не зза вуніі. Наадварот, з умацаваннем Вуніяцкае Царквы яно, з ласкі Божай, пачало пакрысё адступаць. У наваградскіх бажніцах мы маем цяпер добрых капланаў, на катэдрах — здольных казнадзеяў, у школе — высокаадукаваных магістраў” [335, 715],
    Аўтар “Антыэленхуса” зняпраўдзіў шматлікія паклёпы, узведзеныя Мялетам на базылянскіх манахаў і ўвесь Ордэн Святога Базыля Вялікага, афармленне якога завяршылася ў 1617 г. Жыццё манахаўбазылянаў, сцвярджаў А.Сялява насуперак Мялету, у маральным плане бездакорнае: дачыненні між імі вызначаюцца духоўнай чысцінёй, у іх асяроддзі пануе суладдзе думак і пачуццяў, усе яны паяднаныя прагаю служэння Госпаду. “Базыляне, — пісаў ён, — маюць супольную кухню, трапезу, спіжарню, піўніцу, бібліятэку. Духоўнаму ўмацаванню служаць штотыднёвая споведзь, літургіі, рады, чытанні духоўных кніг, разважанні пра вечнае ды інш.” [335, 710],
    Для нутранога жыцця ўсяго Ордэна, паводле слоў аўтара “Антыэленхуса”, характэрныя не толькі жорсткая дысцыпліна і строгія правілы, без чаго немагчыма ягонае існаванне, але й поўны дэмакратызм, што выяўляецца ў скліканні адзін раз на чатыры гады з’езда (кангрэгацыі) — найвышэйшага органа Ордэна, дэлегаты на які абіраюцца шляхам таемнага галасавання ўсімі сябрамі Закона.
    А.Сялява выступіў з ідэяй канчатковага замірэння вуніятаў і праваслаўных. Патушыць пажар вайны між імі неабходна ўжо хаця б з тае прычыны, лічыў ён, што існуе агульная небяспека — пагроза новага ўздыму Рэфармацыі. Аўтар “Антыэленхуса”, цытуючы даўнія лісты і допісы, што трапілі да яго “ад аднаго вуніята”, коратка прыгадаў шкоды, учыненыя кагадзе рэфарматамі Праваслаўнай Царкве. Яны, — пісаў
    162 Раздзел 4
    Сялява, — уціскалі нашых епіскапаў; адбіралі іхныя ўладанні і цэлыя манастыры; не дазвалялі або перашкаджалі праваслаўным узыходзіць на духоўныя пасады, нават калі тыя даставалі манархавы прывілеі; парушаючы правы, існыя з пракаветных часоў, здзекваліся з папоў; запрашалі на царкоўныя пасады іншаземцаў, хоць гэта супярэчыла законам Княства” [335, 724725].
    У адрозненне ад А.Сялявы другі вуніяцкі дзяяч вядомы пісьменнікпалеміст Я.Кунцэвіч прытрымліваўся іншай стратэгіі. Ен меркаваў, што з часам усё ж удасца задзіночыць усіх вернікаў нашай Усходняй Царквы на грунце Вугііяцтва. Менавіта гэткая пазіцыя полацкага вуніяцкага арцыбіскупа выразна відаць у ягоных лістах да Л.Сапегі (за 21 студзеня 1621 г.) і да Я.Руцкага. Я.Кунцэвіч прапаноўваў мітрапаліту і канцлеру вытрымліваць жорсткую лінію паводзінаў у дачыненні да “схізматыкаў”