Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
ушы”, — пятдесят лет тылко тому, як'ь Унея проклятая, для столка сенаторского й для повапі пышных духовных, неіцаслнве настала н такь потурбовала панство тое спокойное, же не тылко вь краннах, віэ князствах, поветах, вт> местечках н вь селах селян з селянамн, меіцан з меіцанамн. жолнеров з жолнерамн (бо н з козакамн война внутрная непотребна о том была), панов з подданымн, роднчов з деткамн, а н духовных з духовнымн, на остаток монахов з монахамн — до гневу непогамованого прнводнла, прнводнт н нешаслмве розжарпвает” [235, 113— 114].
А.Філіповіч занатаваў у Дыярыушы шмат якія падзеі, што адбыліся на той час у нашых гарадах і мястэчках, дзе яму даводзілася жыць або якія ён зрэдку наведваў. Гэта Вільня, Берасце, Кобрын, Купяцічы, Мазыр, Ворша, Сокаль, Пінск, Бельск, Куцеін ды інш. Адораны рэдкім пісьменніцкім талентам, А.Філіповіч памайстэрску распавёў пра жыццё мяшчанаў, сялянаў і шляхты ў першай палове XVII ст. Боль і роспач, спачуванне і спагаду выклікаюць пакуты народа, аб якіх ён піша: Ах, беда ж! Креста не прннявшн деткн a дорослые без шлюбов жнвут, а умерлых вь полях, вь огородах н в пнвннцах потаемне вг> ночн погребают! Немаш, мовлю, волностн юж н за грошн! Над турецкую неволю, туть вгь
Дзяржава — Царква — Культура
173
панстве хрнстіанском православные люде болшую неволю терпят н мают!” [235, 89].
У “Дыярыушы” А.Філіповіч закрануў праблемы ўсходняй палітыкі Вялікага Княства. Ен, у прыватнасці, асудзіў агрэсіўныя войны з аднаго і другога боку. Дбаючы пра мір з Маскоўшчынай і шукаючы абароны ў маскоўскага цара, А.Філіповіч не мог нават уявіць, што гэтая “абарона” неўзабаве прыйдзе на нашыя землі ў форме страшэннай тыраніі і цяжкога ярма. Сапраўды, толькі ў вайне 1654—1667 гг. беларускае гаспадарства страціла больш за палову насельніцтва; нябачанае разбурэнне зазнала тады гаспадарка, былі зруйнаваныя дзесяткі гарадоў і сотні мястэчак. Да таго ж паводле ганебнага Андрусаўскага замірэння 1667 г. у падпарадкаванне Масквы перайшлі велізарныя тэрыторыі на ўсходзе нашай краіны*.
Выдатным узорам беларускай патрыятычнай літаратуры сярэдзіны XVII ст. з’яўляецца “Прамова Мялешкі”**. Адзін з найстаражытнейшых яе спісаў доўга захоўваўся ў бібліятэцы графаў Храптовічаў у Шчорсах***. У XIX ст. “Прамова Мялешкі” публікавалася ў “Актах, относягцпхся к нсторнн Южной н Западной Росснн (СПб., 1865. Т. 2. С. 188— 190. N 158). У XX ст. паводле аднаго з рэдкіх спісаў яе надрукаваў В.Ластоўскі ў сваёй знакамітай “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі” (Коўна, 1926. С. 447—449). Да найлепшых узнаўленняў 'Прамовы Мялешкі належыць публікацыя, здзейсненая З.Даўгялам у кнізе “3 беларускага пісьменства XVII стал.” (Менск, 1927).
“Прамова Мялешкі” — гэта найперш патрыятычны твор. У ім, бадай, упершыню ў беларускім пісьменстве спвярджалася жыццёвая неабходнасць вяртання грамадства да старасвеччы
* Пазней у выніку трох падзелаў канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў нашыя землі трапілі ў 200гадовую маскоўскую няволю. Вызвольныя паўстанні 1794, 1831 і 1863—1864 гг. былі жорстка задушаныя расейскімі ўладамі.
** Найбольш шкавае і ўсебаковае вывучэнне гэтага помніка ажыййёўлена ў мінулым стагоддзі. Гл.: Сумцов Н.Ф. Рсчь Нвана Мелешкй как лйтератур' ный памятнйк // Кйевская старйна. 1894. Т. 45. С. 195213.
*** Цяпер архіў Храптовічаў зберагаецца ў Кіеве ў Цэнтральнай навуковай бібліятэй,ы Акадэміі навук Украіны.
174
Раздзел 4
ны, калі, на думку аўтара, паўсюль на нашых землях панавала шчырасць, адкрытасць, разважлівасць, не было месца пустой балбатні і палітыканству, падману і дэмагогіі. Праз ухваленне мінуўшчыны, нават ідэалізаванне яе пісьменнікпатрыёт даказваў, што праўда, сумленнасць, ахвярнасць дзеля Бацькаўшчыны — вышэйшыя каштоўнасці, вечны і нязменны ідэал. “Только за князей нашнх, — пісаў ён, — которые королевамн н которые воеводамн бывалн, сэнтэнтнй а тых не бывало; правым сердцем просто говорнлн; полнтыкн не зналн, а у рот правдою, як солею в очп, кндывалн” [46, 34], Аўтар меў рацыю, калі пісаў пра “залаты час Літвы”, перыяд княжання Жыгімонта Старога (1506 —1548): “Але Жнкгнмонта первого — солодкая память его — той немцев як собак не любнл н ляхов, з нх хнтростю, велмн не любнл, а Лнтву н Русь нашу любнтельно ммловал н горяздо лепш нашне за него мевалнся, хоть в такть дорогнх свнтах не хожнвалн. Другне без ноговнц, як бернардыны, гулялн, а сорочкн аж до косток, а шапкн аж до самого поеса нашмвалн. Дай, Боже, йзнов такой годнны прнждатм!” [46, 35],
У першай палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае сапраўды знаходзілася на ўздыме, узводзіліся новыя замкі і бажніцы, квітнела культура, мацаваўся дух нашых продкаў. У многім гэта адбылося, як правільна гаворыцца ў “Прамове Мялешкі”, дзякуючы дбайнасці манарха, які даходзіў да ўсяго сам, клапаціўся пра ўвядзенне ў дзяржаве справядлівых законаў, усяляк заахвочваў абаронцаў Айчыны. Заняпад краіны пачаўся з часоў Жыгімонта Аўгуста (1548—1572), які, паводле слоў пісьменніка, забыўся на інтарэсы Княства, падпаў пад ляшскі ўплыў, злачынна перадаў Польшчы Валынь з Падляшшам, урэшце, сам назваўся ляхам: “Скоро ж королн больш немцев як нас улюбнлн, намн шебунковатн почалн, н што старые нашн князн собралн, то все немцом роздалн нашн гаспадарн. Проч Жнгнмонта короля — того нечего н вть людн лнчмтн, бо Подляше н Волынь наш вытратнв, лехом менечнся” [46, 34].
Але галоўная прычына крызісу Вялікага Княства Літоўс
Дзяржава — Царква — Культура
175
кага, на думку аўтара “Прамовы Мялешкі , — здрада магнатаў, вышэйшых урадоўцаў, якія следам за манархам пачалі выракацца сваіх традыцыяў, жыць на чужы лад. Міжусобнымі звадкамі яны загубілі дзяржаву, давялі да поўнай галечы просты люд. Уласныя амбіцыі і непамерная пыха засляпілі ім вочы. “Кажучы правду, — зазначалася ў творы, — не так внноват король, як тые радные баламуты, што пры нйм сндят да крутять. Много тутако такнх есть, што хоть наша костка, аднак собачнм мясом обросла н воняет. Тые, што нас деруть, губять — радные, а за нх беламутнямі — нашннец выжыватпся не можеть, речн посполнтую губят н Волынь з Подлясем пропал нам” [46, 36],
Аўтар публіцыстычнай “Прамовы Мялешкі папракаў і шляхту, якая ўсё бачыла, але баялася баламутных радных паноў”, маўчала, нібы варам абвараная, замест таго каб рашуча супрацьдзейнічаць адшчапенцам і пярэваратням: “Знаю, нам прнступнло, што ходнм как подвареные, бо ся нх бонмо, правды не мовпмо, еше з подхлебнымн языкамн потакаемо. A колн б такого беса кулаком в морду, забыв бы другы мутнтн [46, 36], Народшляхта як найвышэйшы носьбіт улады ў Княстве павінны быў, паводле аўтара, узнавіць колішнія парадкі і праз сваіх абраннікаў усталяваць справядлівасць, пакараць злачынцаў.
У “Прамове Мялешкі” рэзка асуджалася паланізацыя нашага краю, агрэсіўныя намеры палякаў здабыць землі на Смаленшчыне ды Інфлянтах: Од нх мнлостн, панов ляхов, гннуть нашн старые поклоны Смоленскне. Переднрайте очн лепше о Ннфлянты, бо тые мечннкн как влезуть, то нх н зублем не выкурнш, як піцолы од меду [46, 37],
Аўтар раскрытыкаваў норавы наезджых іншаземцаў — “ляхаў” і “немчыкаў”. Першыя, паводле ягоных слоў, увільвалі як маглі ад працы, кралі, што трапляла пад рукі, усё паганілі й псавалі, але пры гэтым не забываліся смачна есш й шыкоўна апранацца. Аяхаў аўтар “Прамовы... называе нахабнікамі, бессаромнымі і непамерна ганарлівымі. “Колі ж до тебе паннчнк прнедет, — піша ён, — частуй же его достатком, да еше
176
Раздзел 4
н жонку свою подле его посадн, А он седнть, як бес надувшнсь, морокуеть, шапкою дей перекрывляет н з жонкою нашептываеть, дей н вь долонку скробеть...” [46, 36]. Нязвыклая нямецкая ахайнасць і акуратнасць выклікаюць усмешку літвіна: “А колн сам немчнно ндеть, любо жена его поступаеть, через скуру скрнпнть, шелестнть н дорогнм пнжмом воняет” [46, 35],
У “Прамове Мялешкі” высмейваецца малпаванне чужых нораваў, мудрагелістасць вопраткі, ненатуральнасць, манернасць паводзінаў, перанятых у іншаземцаў. Адказ ад традыцыйнай маралі, народнай этыкі і эстэтыкі, паводле высновы аўтара, стаўся адной з прычынаў грамадскага раскладання, шляхоцкай разбэшчанасці і распуснасці.
Выкрывальніцкі пафас “Прамовы Мялешкі ’ падхапіў невядомы аўтар антымаскоўскага “Ліста да Абуховіча”. Твор быў напісаны неўзабаве пасля захопу маскоўскімі войскамі Смаленска. На думку аўтара “Ліста...”, горад быў страчаны выключна па віне бяздарнага ваяводы Абуховіча і шляхты, якую нібыта “падкупілі маскалі”. У абаронцаў Смаленска, меркаваў ён, было дастаткова моцы, зброі і вайсковага рыштунку, каб не пусціць ворага ў горад: “Miewszy czetarnascie sot piechoty do oborony Smolenska, ludej zacnych y dobrych, pry zywnosty, armatie, da nie chotiw boronity” [46, 31],
Абурэнне аўтара “Ліста...” бязмежнае, ён абвінавачвае ваяводу Абуховіча ў здрадзе, тытулуе яго “безваяводзкім” і тлумачыць гэта так: “Калі Смаленск прадалі, дык і тытул прадалі”. Пісьменнік зазначае, што было б лепей, калі б Абуховіч “сядзеў у сваёй Ліпе” (родавым маёнтку), займаўся гаспадаркай і не лез у дзяржаўныя справы. Ен выкрывае прэтэнцыёзнасць ваяводы, псеўдаадукаванасць, лічыць яго балбатуном, які “святой праўды не бачыць”. На думку аўтара “Ліста...”, віна Абуховіча перад Айчынай значна большая, чымся віна Рыгора Осціка, якому кагадзе за ліставанне з маскоўскім царом адцялі голаў. Абуховіч жа “цара ў ногі цалаваў і грошы браў” [46, 28],
Дзяржава ~ Царква — Культура
177
Бязлітасная крытыка, высмейванне ваяводы Абуховіча былі перасцярогаю для іншых урадоўцаў ад падобных учынкаў.
Падсумоўваючы гаворку пра патрыятычную літаратуру сярэдзіны XVII ст., варта зазначыць, што ў творах, якія належаць да гэтай плыні, шмат агульнага. Перадусім для іх характэрныя публіцыстычная завостранасць, патрыятычны пафас, глыбокая заклапочанасць аўтараў лёсам Бацькаўшчыны, адказнасць перад нашчадкамі. “Дыярыуш”, “Прамову Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” лучыць эмацыйнасць стылю, напружанасць апавядання, драматызм падзеяў. У гэтых творах назіраецца псіхалагічная матывацыя ўчынкаў герояў — прыкмета літаратуры Новага часу. Напрыклад, здрада ваяводы Абуховіча — вынік ягонай непаслядоўнасці, заўсёдных круцельстваў і безупыннага махлярства; ён і раней бясконца хлусіў, дбаў толькі пра грошы і ўзнагароды: “Poslom zostawszy, prawdy ne howoryi, tylko — berete kopy; deputatom kopy, komisarom kopy” [46, 29], Аўтар спрабуе вытлумачыць рысы характару свайго героя сямейнымі традыцыямі. Так, лічыць ён, Абуховіч невыпадкова стаў здраднікам; ягоны бацька — мазырскі суддзя — таксама пакінуў пра сябе найгоршыя ўспаміны, бо “няпраўду прызнаваў за праўду ”.
У помніках літаратуры, створаных у сярэдзіне XVII ст., паважнае месца адводзіцца побыту, звычаям, норавам, сямейнаму жыццю і інш. У “Прамове Мялешкі ”, прыкладам, падаюцца цікавыя звесткі пра тагачасныя стравы і напоі. Вось характэрная занатоўка: “А за моей памятн, прысмаков тых не бывало. Добрая была гуска з грнбкамн, качка з перчпком, печонка з цыбулею нлн чосныком, а колн на перепышные достаткн, — каша рыжовая зь шафраном. Внна венгерского не зажывалн. Перед тым малмазыю скро