Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
ў належаць: Шт'ёкль А. Нсторня средневековой фйлософйй. М., 1912; Трахтенберг О.В. Очеркй ucmopuu западноевропейской средневековой фйлософйй. М., 1957.
Антрапалогія і этыка
185
Беларускія пісьменнікі эпохі Адраджэння і ранняга барока ў сваіх сінкрэтычных творах шмат увагі аддавалі якраз сатэрыялогіі. Якія ж праблемы яны ўздымалі і што ставілі на першае месца?
Айчынныя мысляры перадусім сцвярджалі, што чалавек створаны Богам з “дваякай бытнасці” — зямной і нябеснай. Зямная “бытнасць” (існасць, прырода) — гэта цела, якое фармуецца з чатырох элементаў: плоці, што ад зямлі, крыві — ад вады, дыхання — ад паветра, цяпла — ад агню. Нябесная “бытнасць” — гэта нябачная душа, унесеная ў цела “непрыкметным Божым дыханнем”. Спалучэнне ў чалавеку нябеснага і зямнога, душы і цела сталася прычынай безупыннага нутранога змагання ў ім святла і цемры, пакорлівасці і пыхі, жыцця і смерці. “й тако, — пісаў К.ТранквіліёнСтаўравецкі, — сотворн Бог человека з двоякой бытностн: небесна н земна. Тело внднмое от земле, душа же невнднмая от небесн. М прето, человек ест свет н тьма, небо н земля, аггел н звер. М поставн его в граннцах смертн н жнвота, посреде велнчества н смнренія. Чудное злученя — дух н плоть, смерть н жнвот! [220, 41 адв.}.
Душа, паводле ўяўленняў таго часу, — гэта галоўны вызначальны складнік чалавечай існасці. І.Труцэвіч у сваіх развагах даходзіў нават да такой высновы: “Но человек не ест тело, человек ест душа в теле, ум ест небесный н Божественный” [227, 2],
Цела цалкам падпарадкавана душы, знаходзіцца пад ейнай абсалютнай уладай, сцвярджаў К.ТранквіліёнСтаўравецкі: ‘Тело же пребывает под властію душе разумной н да научается н познавает яко прах ест н нсказнтелностн начння” [220, 42], Гэты выдатны філосаф даў сапраўды экзатычнае вытлумачэнне сімбіёзу душы і цела. Паводле ягоных слоў, Бог абцяжарыў душу целам найперш з той мэтаю, каб яна не заганарылася сваім высокім паходжаннем: “Абы ся душа к тому в пыху не подноснла н з световнднон бытностн своен н высокого уроження. Або вем, кгды душею выноснмся н велнчаем яко частію Божіею, тогда позревше к телу, разумеемся бытн от калу н
186
Раздзел 5
праху, н тако душа свое высокое мнеманя смнряет н покоряется пред Богом” [220, 41 адв.].
Апрача таго, якраз дзякуючы целу душа мае магчымасць “постптп, молнтнся, плакатн за грехн, мнлостнню подаватн, колена покланятп пред майстатом Божінм, чого нагая душа кроме тела справнтн не может” [220, 42],
Беларускія мысляры кожны раз імкнуліся падкрэсліць, што душа чалавека, дадзеная Богам, не складаецца з элементаў, як цела, а ўтвораная з невядомай існасці (essentiae simplicis), якую нельга ўбачыць “цялеснымі вачыма” [333, кн. 3, 3435],
Душа ўносіцца ў цела, ажыўляе яго, а калі яно ператвараецца ў прах, вяртаецца на месца свайго сталага быцця — у Божае Царства. “Тело в прах возвраіцается, — пісаў І.Труцэвіч, — п душа разумная обрагцается во отчество отнюду же прійде” [227, 2],
У свядомасці беларускіх інтэлектуалаў XVI—XVII стст. відавочна існавалі розныя ўяўленні пра месца знаходжання душы па смерці цела, яе блуканні да Суднага дня.
Каталіцкія пісьменнікі Вялікага Княства — Б.Гербест, П.Скарга, М.Сміглецкі, М.Лашч, С.Градзіцкі*, а пазней вуніяты — І.Пацей, Я.Руцкі, Л.Крэўза, Я.Кунцэвіч ды іншыя на старонках сваіх твораў апантана даказвалі, што душы па сконе цела трапляюць у Чысцец (Мытарства, Пургаторый), дзе яны праз агонь ачышчаюцца ад спаганенага, адбываюць дачасную кару і толькі пасля гэтага ідуць на неба.
Вучэнне пра Чысцец, сцвярджалі яго апалагеты, зыходзіць ад Ісуса Хрыста, які называў яго вязніцаю (career, (ріАакг|у): “Esto consentiens adversario tuo cito, dum es in via cum eo, ne forte tradat te adversarius iudici, et index tradat te ministro, et in carcerem (курсіў мой. — I.C.) mittoris. Amen dico tibi: Non exies inde, donee reddas novissimum quadrantem” (“Мірыся з
* Вучэнню npa Чысйей С.Градзійкі прысвяціў асобны твор пад назовам “О Czyscu. Kazanie wiore х. d. Stanisiawa Crodzickiego, theologa Societatis lesu. 26 dnia styeznia miane iv koscicle S.Jana" [283], Унікальны паасобнік знойдзены ў аддзеле рукапісаў і рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (Шыфр: 09/16998).
Антрапалогія і этыка
187
супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль мы яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе слузе і ня ўкінулі б цябе ў вязніцу. Запраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга квадранта . Евангелле паводле Мацвея 5: 25—26).
У якасці яшчэ аднаго аргумента ў абарону Пургаторыя каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага падавалі выказванне апостала Паўла, які ў Першым Пасланні да Карынцянаў” (3: 12—15) сапраўды гаварыў пра пэўнае месца, дзе адбываецца выпрабаванне агнём: “Si quis autem. superaedificat supra fundamentum aurum, argentum, lapides pretiosos, ligna, fenum, stipulam, iniuscuiusque opus manifestum erit; dies enim declarabit: quia in igne revelatur, et uniuscuiusque opus quale sit ignis probabit. Si cuius opus manserit, quod superaedificavit, mercedem accipiet; si cuius opus arserit, detrimentum patietur, ipse autem salvus erit, sic tamen quasi per ignem” (“Ці хто будуе на гэтым фундаменце з золата, серабра, дарагіх камянёў, дрэва, сена, трысця — кожнага справа выявіцца; бо Дзень пакажа, бо ў Агні выкрываецца і Агонь выпрабоўвае справу кожнага, якая яна ёсць. У каго справа, якую ён учыніў, вытрывае, той дастане адплату. А чыя справа згарыць, шкоду меці будзе, сам жа выратуецца, ды так, як бы праз агонь”).
Абаронцы вучэння пра Чысцец спасылаліся і на аўтарытэты. Вытрымкі з твораў вядомых айцоў Царквы, якія раней пісалі пра Чысцец, падаў І.Пацей у кнізе “Вунія...”. Гэты пісьменнік цытаваў Яна Златавуснага (Гамілія 41 На Першае Пасланне да Карынцянаў”), Феафілакта (“На 12 раздзел Евангелля паводле Лукі”), Рыгора Назіянзіна ("Арацыя”), Васіля Вялікага (“На 9 раздзел кнігі Ісаі”), Яўсебія (Гамілія 3 “На Хрышчэнне”), Кірылу Ерусалімскага (“Катэхізіс”), Рыгора Дваяслова (“Дыялогі”. Кн. 4. “На псальму 3 пакаяльную”) [146, 15 адв.—17 адв.]. Кожнае з пададзеных выказванняў мусіла пацвердзіць існаванне Мытарства. Найбольш удалай у гэтым сэнсе падаецца цытата з Рыгора Дваяслова, які пісаў: “Вем прышлую реч бытн, нж по зестью зг> сего жытія
188
Раздзел 5
одны пламенем чнстнтельным будут очіденм, а другіе суду вечного потопленья подыймуть” [146, 17 адв.].
Пра месца знаходжання Мытарства існавалі, аднак, нават у ягоных прыхільнікаў досыць цьмяныя ўяўленні; яго размяшчалі часцей за ўсё недзе “паміж небам і пеклам”. Характэрным можна лічыць гіпатэтычнае меркаванне І.Пацея: “Муснт бытн <Мытарства>, яко есть нншое месце третее, межы небом н пеклом, где бывают душы задержываны, аж бы заплатнлн до наменшого квадранта” [146, 15 адв.].
3 вострай крытыкай вучэння пра Чысцец у 60—80х гг. XVI ст. выступілі рэфарматы — С.Будны, М.Кравіцкі, М.Радзівіл Чорны, П.Гоняда ды інш.* Іхны палемічны досвед і тэарэтычныя набыткі пазней напоўніцу скарысталі праваслаўныя аўтары. Яны адводзілі крытыцы вучэння пра Чысцец аб’ёмныя раздзелы сваіх антрапалагічных і багаслоўскіх трактатаў. Лідэрства тут належала святару Васілю СуражскамуМалюшыцкаму, у кнізе якога “Пра адзіную сапраўдную праваслаўную веру” (Астрог, 1588) змешчаны раздзел “О неком Чнстцю, его же рнмскнн нмянуют Пуркгаторіум” [218, 231— 240], С.Косаву (“Экзэгезіс”), аўтару ананімных “Пытанняў і адказаў” [29, 53—67] і С.Зізанію (“Казанне святога Кірылы”)
Праваслаўныя пісьменнікіпалемісты ў першую чаргу зняпраўдзілі тэзіс апанентаў, нібыта Ісус Хрыстос гаварыў пра Чысцец. У Евангеллі паводле Мацвея (5: 25—26), сцвярджалі яны, апавядаецца пра вечнасць, а не пра “дачасныя пакуты”. Аўтар “Пытанняў і адказаў”, спасылаючыся на Феафілакта і Кірылу Ерусалімскага, прапанаваў прынцыпова іншую экзэгетычную трактоўку Мацвеевага паведамлення: “Феофнлакт н Кнрнлл святый іерусалімскій, вт> казаню своем “О Антнхрнсте”, вт> розделе осмом ку концу, тое самое словко “дондеже” выкладает “вечность”, которое н на том местцу значнт вечность, а не дочасные мукн” [29, 56],
* Вучэнне С.Буднага і яго аднадумцаў пра замагільнае існаванне душаў, a таксама палеміка з апанентамі падрабязна разглядаліся ў маёй ранейшай кнізе “Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар" (Мн.. 1993. С. 68 — 71).
Антрапалогія і этыка
189
Апостал Павел, на думку праваслаўных экзэгетаў, у “Першым Пасланні да Карынцянаў” (3: 12—15) меў на ўвазе выключна настаўнікаў, іхныя вучэнні, што выпрабоўваюцца Евангеллем і жыццём, не раўнуючы як золата і срэбра агнём. Ён пісаў пра набыццё вечнага жыцця праведнымі настаўнікамі, пра Судны дзень, а не пра Чысцец. Явно ест, — зазначаў В.СуражскіМалюшыцкі, — яко зде апостол о учнтелех пншет, н о ученін огождо нх. Еслн кто нстнно оть Божественных Хрнстовых словес учя благымн делы утворяет, обряшется дело таковаго, яко злато н сребро огнем пробуемо невреднмо, но н чмстейшее бывает. Сего радн н мзду пріймет, вь Царствін Небесном — жнвот вечный” [218, 234],
Аўтар “Пытанняў і адказаў” падмацаваў гэтае экзэгетычнае тлумачэнне цытатамі з твораў Яна Златавуснага, Яна Дамаскіна і Рыгора Назіянзіна, пасля чаго зрабіў наступную выснову: “ЕІрето немаш мук н огня дочасного, анн душн без тела скоро по смертн полеруючого, кгды ж вг> День Судный тот же огонь, которого справедлнвые пройдут, грешных з'ь собою загорнет н на векн вечные мучптн будет [29, 58].
Такім чынам, праваслаўныя пісьменнікі сцвердзілі свой тэзіс пра тое, што ў Святым Пісьме нідзе не паведамлялася пра ачышчэнне душаў ад грахоў у Мытарстве. Яны, аднак, не абмежаваліся канстатацыяй гэтага факта, а пайшлі далей і паказалі на крыніцу вучэння пра Чысцец — творы антычнага філосафа Арыгена, які спачатку прыняў Хрыстова вучэнне, a пасля выракся яго. Вычарпальнае тлумачэнне вытокаў ідэі ачышчальнага агню для душаў даў В.СуражскіМалюшыцкі. Ён пісаў: “Тем же всяко яве ест, яко не от Божественаго Пнсанія Чнстец нзобретается, но оть человеческых умышленій сьставмся, паче же от высокомыслнаго Орйгена (курсіў мой. — І.С.), он же прежде потокы ученіа нсточн, последн же на свое велемудріе уповаа, падеся, хулныя глаголы о Хрнсте Спасптелю нашем отрннул... Латннн же, яко н вт> прочнх скорн суше ст> твердейшаго во слабшее уклонятнся, тако н зде, Орнгеново ученіе пріемше, нзволяіце сь ннм по смертн чнстнтнся паче,
190
Раздзел 5
нежеле зде, еже сь телом содеаных покааніем нсправлятнся” [218, 239239 адв.].
У беларускай філасофскабагаслоўскай думцы часоў позняга Адраджэння побач з выразна акрэсленымі поглядамі на Чысцец існавалі і кампрамісныя, што мела глыбокія гнасеалагічныя прычыны і абумоўлівалася першнаперш наяўнасцю ў нашай культуры вуніяцкага кірунку. Узор ваганняў, саступак і непаслядоўнасці — творчасць М.Сматрыцкага, які на пачатку сваёй пісьменніцкай дзейнасці, калі належаў да